«Прафесійнае» знахарства ў Беларускім Палессі ў XX — пачатку XXI стагоддзя

0
177
Прафесійнае знахарства ў Беларускім Палессі ў XX - пачатку XXI стагоддзя

Актуальнасць даследавання знахарства Беларускага Палесся абумоўлена яго існаваннем і ў палатку XXI ст. Пры гэтым пэўныя аспекты дадзенай тэмы, напрыклад, сувязь знахарства са спецыялізаванымі заняткамі, якія існавалі ў традыцыйнай культуры Беларускага Палесся, а таксама характар гэтых сувязяў вывучаны ў недастатковай ступені.

Мэта работы — даследаваць функцыянаванне «прафесійнага» знахарства ў Беларускім Палессі ў XX — пачатку XXI ст. Крыніцамі для напісання наботы паслужылі матэрыялы палявых этнаграфічных даследаванняў аўтара, якія праводзіліся на тэрыторыі Беларускага Палесся ў 2004-20013 гг. [1], а таксама публікацыі матэрыялаў палявых этнаграфічных даследаванняў XIX — пачатку XXI ст. У літаратуры вышэйадзналаная тэма да нашага часу падрабязна не вывучалася, і прадстаўлена пераважна артыкуламі, якія закранаюць некаторыя яе аспекты [напрыклад: 2].

Пад «прафесійным» знахарствам у рабоце маюцца на ўвазе распаўсюджаныя ў традыцыйнай культуры Беларускага Палесся ўяўленні аб наяўнасці ў некаторых катэгорый насельніцтва, у прыватнасці прадстаўнікоў розных спецыялізаваных заняткаў, знахарскіх ведаў, якія лічылі неабходнымі для выкананання спецыялізаванай дзейнасці такіх людзей. На тэрыторыі Беларускага Палесся валоданне знахарскімі ведамі прыпісваі прадстаўнікам такіх спецыялізаваных заняткаў, як пастух, млынар, пчаляр, баба-павітуха, будаўнікі.

Прыпісванне ўсім пазначаным катэгорыям насельніцтва знахарскіх здольнасцей было звязана з традыцыйным светапоглядам беларускіх сялян, згодна з якім ідэалам, што, як лічылася, быў прадвызначаны Богам, з’яўлялася жыццё земляроба сярэдняга дастатку [3, с. 43; 4, с. 45]. Наяўныя рэсурсы лічыліся абмежаванымі. таму існавала меркаванне, што з’яўленне лішку чаго-небудзь у аднаго чалавека прыводзіла да недахопу гэтага ж у іншага [5, с. 113-114; 6, с. 56]. Для сялян было характэрна імкненне да роўнага карыстання наяўнымі рэсурсамі. Тых людзей, якія выбіваліся з агульнага шэрагу, у тым ліку і праз род сваіх заняткаў i (а таксама) матэрыяльны дабрабыт, часта надзялялі звьппнатуральнымі ўласцівасцямі. Паколькі лічылі, піто земляробства і роўнасць санкцыянаваныя Богам, паспяховасць людзей, асновай (ці важнай складаючай) жыцця якіх выступаў іншы занятак, часта тлумачылі їх кантактам з нячыстай сілай. Е. Р. Раманаў аб беларусах Гродзенскай губерні паведамляе наступнае: «Паспяховае паляванне на звяроў, рыбу, прыбытковае набыццё ці продаж каня ці быка без чорта не абыйдзецца. «Яму чорт грошы носіць», ці: «яму чорт памагае» з зайздрасцю кажа беларус аб сваіх заможных аднавяскоўцах» [7, с. 34].

Асноўнай магічнай здольнасцю пастухоў у Беларускім Палессі лічылі ўменне кіраваць статкам і ўтрымліваць яго. Так, Ч. Пяткевіч паведамляе: «Такога пастуха я ведаў у вёсцы Гарошкаў у 1869-1870 гады; звалі яго Дзед Цімох і казалі: «Ён умее весьці худобу, бо мабыць нешто знае» [8, с. 54]. Тэта пацвярджаецца і матэрыяламі канца XX — пачатку XXI ст. Астаповіч Ганна Уладзіміраўна (1950 т.н., г. п. Лельчыцы Лельчыцкага раёна. Нарадзілася ў в. Лохніца Лельчыцкага раёна) распавядае: «Бывав дажэ вот короў пасьцім, тры разы абыйду чэргу і обезацельна поговору, так во поговору, i mada ён не разбегаецца, шоб не погубіць вот кароў» [l,apκ. 18]. «Шаптуха» Дзенісенка Тамара Андрэеўна (1931 г.н., в. Чамярысы Брагінскага раёна) навучылася лячыць «ляк» ад аднавяскоўца, які быў пастухом; «Ну просто пастух. Ён тутака пас о тутака, о тутака, на балоце, ён прыходзіў да бацькі гуляць. Ну і от тое, ён кага: «У вас дзевачка, няхай навучыцца. Эта харошае дзела». Да і ўсе» [1, арк. 120]. Валоданне пастухом знахарскімі ведамі віталі [9, с. 456—458], аднак не лічылі абавязковым для гэтага роду заняткаў.

Знахарскімі здольнасцямі надзялялі і млынароў. Е. Р. Раманаў прыводзіць наступную гісторыю, запісаную ў Гродзенскай губерні: «Адзін млынар ведаў, як можна камень усцягнуць на млын. … А быў тут іншы млынар, які ніяк не мог усцягнуць камень у свой млын, што ні рабіў. Паклікаў тады гэтага знахара, даў тры рублі, напаіў гарэлкай, і не прайшло й гадзіны, як ён падняў жэрнаў на ветраны млын. А тэта ўсё ад таго, што ён ужо знае. Мяркуецца, што ўдачлівы млынар знаецца з нячыстай сілай» [7, с. 74-75]. Ф. Віславух у сваіх успамінах аб Заходнім Палессі 1930-х гг. адзначаў наступнае: «Млынары на вадзяных млынах лічыліся калі не чараўнікамі, дык прыяцелямі чараўнікоў, таму з млынарамі ніколі не сварыліся» [10, с. 483]. Адзін з інфармантаў А. К. Сержпутоўскага сцвярджае, што «мельнік заўжды знахар. Каб ён не знаўса з нячыстаю сілаю, та не быў мельнікам, бо сам чалавек не можэ ўправіцца з млыном» [11, с. 102]. Некалькі раней, у канцы XIX ст., Μ. А. Дзмітрыеў пісаў пра беларусаў, што «чарадзеямі і знахарамі звычайна лічацца млынары і пчаляры» [12, с. 262]. Неабходнасць валодання млынаром знахарскімі ўяўленнямі на тэрыторыі Беларускага Палесся фіксуецца таксама пазнейшымі запісамі [2, с. 62—68].

Знахарамі лічылі і многіх пчаляроў, асабліва калі тыя разводзілі пчол паспяхова. I. А. Сербаў у 1920-я гг. адзначаў, што «ані адна з галін сельскай гаспадаркі не абстаўлена гэткай таемнасьцю і сеткай розных чарадзействаў, як пчалярства. Існуе шмат асобных дзеяньняў і загавораў з мэтай аховы раёў ад хвароб, суроцы і патраты, але пранікнуць у таямніцу гэтых чарадзействаў чужому чалавеку зусім нельга. Кожны пасечнік з найвялікшым сэкратам трымае бацькаўскі наказ чарадзейства і толькі перад сьмерцю перадае свайму сыну» [13, с. 71]. Звесткі аб пчалярах-«знахарах» прыводзяць А. К. Сежпутоўскі [11, с. 87] і К. Машыньскі [14, с. 42]. У Μ. Федароўскага адзін з інфармантаў сцвярджае, што займацца пчалярствам без знахарскіх ведаў немагчыма: «Каторы бортнік з імі [чартамі. — У.Г.] пазнаецца, то яны яму памагаюць: усё яму ручыцца, і дзе анно борць заложыць, так зараз пчолы прыляцяць. Каторы жа з імі не пазнаецца, то яму мёд выдзіраюць і так робяцъ, каб раі ўцякалі» [15, с. 17].

Што тычыцца павітух на тэрыторьгі Беларускага Палесся, то не ўсіх з іх адносілі да знахароў. Аднак на практыцы, як правіла, большасць з іх адначасова былі «шаптухамі» [16, с. 47, 51-52]. Гэта тлумачыцца характарам іх дзейнасці. На працягу ўсяго родавага перыяду павітухі выконвалі значную колькасць магічных абрадаў ахоўнага і лячэбнага характару, таму на гэтую ролю стараліся выбіраць менавіта «шаптух», дасведчаных у дадзеным пытанні. Пацвярджэннем іх ідэнтычнасці з’яўляюцца аднолькавыя полаўзроставыя абмежаванні: звычайна імі былі жанчыны, якія выйшлі з рэпрадукцыйнага ўзросту, што выражалася ў аднолькавай назве для «шаптух» і «павітух» — «баба». Кузьміч Фядора Мартынаўна (1923 г.н., в. Баландзічы Іванаўскага раёна) расказала, што калі яна нарадзілася, «бабушка», якая выконвала функцыі павітухі, прадказала яе лес па зорках: «А тоды бабушка заўяжа вона пупа, выйдуць, як зырно, чы так. Вона подывыцца, і говорыць, вот хоця бы моей мамы: «Вот, — говорыць, — Насця, ў тэбэ гэта дэвочка будэ годоватыса, вона, — говорыць, — будэ помочная, вона будэ помогаць Богу, потому шо вона ўрождёна ў тэбэ такая»« [1, арк. 98].

Існавала павер’е, згодна з якім «павітуха» можа быць і «знахаркай». Інфармантка з вёскі Аніскавічы Кобрынскага раёна паведамляе: «Е такэя бабкі, которы хароші, а е, которы плохые. Е такая, шо просіть по-хорошему — хрістітся, молітся: «Боже (їлі: Божа Матерь), поможі!» А е такая, шо говоріть: «Поможі, чорте, родыты, будэш по его [дзіця] смэрті в его тулубе ходыты!». 3 чого получается, шо одін [памерлы] лежіт спокойно, а другой — ходытъ? А значыт, так прі родах одна просіт Бога, а другая — чорта» [9, с. 463].

Знахарскія здольнасці прыпісваліся таксама будаўнікам, якія ставілі хаты. Лічылі, што яны могуць пакараць гаспадароў за дрэнныя адносіны да іх. Інфармант А.К. Сержпутоўскага адзначае: «Калі хату будуюць чужыя людзі, та ім годзяць, як магуць, каб яны не ўдзеялі якого-небудзь ліха, бо, ведомо, што пры будове хаты варагі могуць залажыць на чыю хочуць голаў: гаспадара, гаспадыні, каго-небудзь з сям’і, гаўяда або цыркуна, або прусака. На каго заложаць, той і загіне. А залажыць трээ канешне, бо без таго загіне сам старшы цесля. Болты усяго закладваюць на голаў певуна, й хутко бяруць яго й жывым закапваюць у землю на том мейсцы, дзе будзе печ у новуй хаце» [11, с. 118]. Аналагічныя звесткі ў другой палавіне XX ст. запісаны ў вёсцы Бостынь Лунінецкага раёна: «От як робілі хату, пошчепілі подрубы і што-то там наколдовалі, так у том доме деті уміралі і жызьня була плохая. От як зробілі хату» [17, с. 110].

На тэрыторыі Беларускага Палесся знахарскія здольнасці прыпісваліся таксама музыкам, ганчарам, паляўнічым, канавалам, жабракам, «атаманам» на смалакурні, злодзеям [9, с. 437-477; 11, с. 101, 103, 270]. Знахарскія здольнасці маглі прыпісвацца любому чалавеку, які меў пэўньі спецыялізаваны занятак. Так, Ч. Пяткевіч канстатуе: «Яшчэ ў першай палавіне мінулага стагоддзя (XIX ст. — У.Г.) кожны майстар на смалакурні (атаман), паколькі ён нейкім чынам мае стасункі з чортам, лічыўся, у залежнасці ад умення пераконваць у сваёй чарадзейскай сіле, знахарам ці чараўніком» [8, с. 487]. Знахаром мог лічыцца любы паспяховы гаспадар. Як адзначае інфармант Μ. Федароўскага: «Рэдка каторы багатыр з чортам не знаецца» [15, с. 100]. Інфармантка з горада Хойнікі Хойніцкага раёна так апісвае «знахара»: «У майго хазяїна быў дзед, дак у яго было тры сыны, і ён сільна знаў, сільна знаў, дык у яго было столькі пчол, што ніхто і не зачэпіць яго, а еслі зачэпіць, скажа ен, дык будзеш век калекаю поўзаць» [18, с. 119].

Пачынаючы з 1930-х гг., у выніку трансфармацыі ладу жыцця насельніцтва у даследуемым рэгіёне, у тым ліку паступовым падзеннем попыту на паслугі сельскіх спецыялістаў, знікае і «прафесійнае» знахарства. Напрыклад, інфармантка з вёскі Олтуш Маларыцкага раёна падчас апытання ў 1977 г. адзначыла знікненне «знахароў» сярод цесляроў, якія будавалі хаты, што можна патлумачыць змяншзннем ролі традыцыйных рамёстваў і промыслаў у другой палове XX ст.: «Майстры вобшчэ, говорать от, тэпэр нэ говорыть, шо, значыть шо-нэбудъ, а ранъшэ… то закладають шо-нэбудь, о. Як бэрэмэнна жэншчына забэрэненіе і ідэ, то от оні ужэ, кажэ, заложытъ, шо шосъ-нэбудь, шо уродыть чудовыско. То раньшэ было вельмі ix мныго» [17 с. 109]. Некаторыя кірункі знахарскай дзейнасці існуюць у трансфармаваным выглядзе. Напрыклад, з распаўсюджваннем у другой палавіне XX ст. практыкі нараджэння дзяцей у спецыяльных медыцынскіх установах функцыя «баб-павітух», многія з якіх адначасова былі знахаркамі, стала незапатрабаванай, што прывяло да іх знікнення. Аднак пэўныя элементы знахарскай абраднасці ў гэтай сферы працягваюць існаваць. Напрыклад, Касцючэнка Ніна Іванаўна (1944 г.н., в. Губічы Буда-Кашалёўскага раёна. Да 1986 г. пражывала ў в. Кулажын Брагінскага раёна) «пашаптала» сваёй суседцы на паспяховыя роды, перш чым тую забралі ў бальніцу: «Ну, яна первага радзіла крэпка мучылас, а втарога, началісь схваткі, яна сразу ка мне прыбегла. Ну, яна быстра радзіла. Я яе па ета, яе сразу ў Буду і яна гатова, рас. Прыйшла ка мне напярод, а патом села ў машыну, паехала. I доўга ня мучылась» [1, арк. 7].

Такім чынам, у традыцыйнай культуры Беларускага Палесся знахарства і традыцыйныя вясковыя промыслы былі цесна звязаныя. Гэтая сувязь грунтавалася на традыцыйных вераваннях аб размеркаванні рэсурсаў паміж людзьмі і спосабах, як гэтае размеркаванне можна змяніць. У выніку фактычна кожнага чалавека. які вылучаўся пэўнымі спецыялізаванымі здольнасцямі, з высокая доляй верагоднасці залічвалі ў «знахары». Адзіным выключэннем тут былі «павітухі», якіх пераважна адносілі да «шаптух». Пачынаючы з 1930-х гг., у выніку падзення попыту з боку насельніцтва на паслугі сельскіх спецыялістаў, паступова знікае і «прафесійнае» знахарства. У канцы XX — пачатку XXI ст. асобныя элементы «прафесійнага» знахарства захаваліся толькі моцна трансфармаваныя выглядзе.

Спіс выкарыстаных крыніц і літаратуры

  1. Архіў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусь Ф. 6. Воп. 14. Спр. 152.
  2. Ненадавец А. Μ. Млынары як носьбіты чараўніцтва ў народнай свядомасці (паводле вуснапаэтычных матэрыялаў Піншчыны) // Вестник Полесского государственного университета. Сер. обществ. и гуманитар. наук. 2009. № 1. С. 62-68.
  3. Христофорова О. Б. Колдуны и жертвы: антропология колдовства в современной России. Рос. гос. гуманитар. ун-т, Центр типологии и семиотики фольклора. Μ.: РГГУ: Объед. гуманитар. изд-во, 2010. 431 с.
  4. Чернявская Ю. В. Белорусы. От «тутэйшых» к нации. Минск: ФУАинформ, 2010. 510 с.
  5. Журавлев А. Ф. Доля // Славянские древности: этнолингвистический словарь: в 5 томах / Рос. акад. наук, Ин-т славяноведения и балканистики; под ред. Н. И. Толстого. Μ.: Междунар. отношения, 1995-2011. Т. 2:Д-К (Крошки) Т. А. Агапкина [и др.]. 1999. С. 113-114.
  6. Седакова О. А. Тема «доли» в погребальном обряде (восточно и южнославянский материал) // Исследования в области балто­славянской духовной культуры: погребальный обряд: сб. ст.] Акад.я наук СССР, Ин-т славяноведения и балканистики; отв. ред.: В. В. Иванов, Л. Г. Невская. Μ.: Наука, 1990. С. 54—63.
  7. Материалы по этнографии Гродненской губернии: [в 2 вып.] / изд. Упр. Вилен. учеб. округа; под редакцией Е. Р. Романова. Вильно: Рус. почин, 1911-1912. Вып. 1. 1911.239 с.
  8. Пяткевіч Ч. Рэчыцкае Палессе. Мінск: Беларускі кнігазбор 2004. 670 с.
  9. Народная демонология Полесья: публикации текстов в записях 80-90-х гг. XX века: в 4 т.∕ сост.: Л.Н. Виноградова, Е. Е. Левкиевская. Μ.: Языки славянских культур, 2010. (Studia philologica) Т.1: Люди со сверхъестественными свойствами / сост.: Л.Н. Виноградова, Е. Е. Левкиевская. 2010. 648 с.
  10. Памяць: Драгічынскі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. С. А. Супрун; рэдкал.: Я. Я. Аляксейчык [і інш.]. Мінск: Камп’ютар.-выд. цэнтр «БелТА», 1997. 572 с.
  11. Сержпутоўскі А. К. Прымхі і забабоны беларусаў-палешукоў ∕ А. К. Сержпутоўскі; навук. рэд. А. С. Фядосік; прадм. У. К. Касько]. Мінск: Універсітэцкае, 1998. 301 с.
  12. Дмитриев Μ. А. Собрание песен, сказок, обрядов и обычаев крестьян Северо-Западного края. Вильна: Печат. А. Г. Сыркина, 1869.264 с.
  13. Сербаў I. А. Вічынскія паляне. Матэрыяльная культура: этнаграфічны нарыс Беларускага Палесся. Мінск: Беларус. фонд культуры, 2005. 78 с.
  14. Moszyński К. Polesie wschodnie: Materjały etnograficzne z wschodniej części b. powiatu Mozyrskiego oraz z powiatu Rzeczyckiego. Warszawa: Wyd-wo Kasy im. Mianowskiego, 1928. 304 s.
  15. Federowski Μ. Lud białoruski na Rusi Litewskiej: materyały do etnografii słowiańskiej zgromadzone w latach 1877-1894: w 31. Kraków: Wyd-wo Komisii antropologicznej akademii umiejętności, 1897-1903. T. 1: Wiara, wierzenia: przesądy ludu z okolic Wołkowyska, Słonima i Sokółki. 1897. 510 s.
  16. Сицинский А. А. Акушерская помощь в Минской губернии (1880— 1889 гг.): исследование доктора медицины А. А. Сицинского. СПб: Тип. П.П. Сойкина, 1893. 208 с.
  17. Гура А. В., Терновская О. А., Толстая С. Μ. Материалы к полесскому этнолингвистическому атласу // Полесский этнолингвистический сборник: материалы и исследования / Акад, наук СССР, Ин-т славяноведения и балканистики; редкол.: Н.И. Толстой (отв. ред.) [и др.]. Μ.: Наука, 1983. С. 49-153.
  18. Народная міфалогія Гомельшчыны: фальклор.-этнагр. зб. / уклад., сістэматыз., тэкстал. праца, уступ. арт., рэд. I. Ф. Штэйнер, В. С. Новак. Мінск: Нёман, 2003. 319с.

Аўтар: У.А. Ганчар
Крыніца: Ad jubilaeum: да 70-годдзя стварэння гістарычнага факультета: зборнік навуковых артыкулаў: у 2 ч. Ч. 1 / рэдкал.: В. А. Міхедзька (адк. рэд.) [і ІНШ.]; М-ва адукацыі РБ, Гом. дзярж. ўн-т імя Ф. Скарыны. — Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2015. – С. 223-230