Постчарнобыльскае ўспрыняцце рэчаіснасці

0
437
Постчарнобыльскае ўспрыняцце рэчаіснасці

У апошні час усё часцей і абгрунтаваней прадказваецца адміранне “традыцыйнай”, “класічнай” літаратуры, якая, на жаль, у сілу розных прычын, не можа ўжо заставацца, як у мінулыя часы, натуральна-адмысловым сінтззатарам усіх відаў мастацтва (згадаєм Лаакаона), спавядальна-адлюстраваемай сістэмай матэрыяльна-духоўнай бытнасці людства. Першыя прыкметы будучага крызісу заўважыў на пераломе стагоддзяў вялікі філосаф і выдатны раманіст Л. Талстой, які ўжо ў тыя гады прапаноўваў ствараць “новую дітаратуру”. I гэта сцвярджаў славуты эпік, сапраўдны заканадаўца жанру ў еўрапейскім мастацтве, раманы якога (праўда, пэўныя нядобразвычліўцы лічылі іх адметнай ілюстрацыяй ягоных філасофскіх ідэй) сталі сапраўды класічнымі. Яшчэ больш адкрыта і пафасна заявіў пра непазбежнасць зменаў А.Адамовіч, паслядоўна і непахісна заклікаючы ствараць “зверхлітаратуру”, калі “звычайная” не можа выконваць свае адвечныя функцыі. (Згадаем, што найбольш радыкальныя філосафы наогул адмаўлялі літаратуры ў праве на існаванне пасля Хірасімы). I асабліва гэта тычыцца тых сфераў мастацкага слова, якія непасрэдна звязаны з найбольш значнымі агульнацыянальнымі і агульнаграмадскімі трагедыямі. Бо велізарныя цыклы і серыі стамляльных кніг, у якіх бясконца вар’іруюцца і ілюструюцца даўно вядомыя ісціны, бясследна знікаюць жывыя памкненні і страсці, схематызуюцца рэальныя вобразы і характары, ні ўякім разе не набліжаюць да спасціжэння трагедыі, яе прычынна-выніковай сістэмнасці, урэшце рэшт да адэкватнага спасціжэння рэчаіснасці. Відаць таму спрацоўваюць глыбінныя ўнутраныя законы, і побач з эпапеямі тыпу “Векапомныя дні” (прыкладаў можна прывесці мноства) з’яўляецца ўнікальная кніга ўспамінаў “Ніколі не забудзем”, што знаменавала сабой выключныя выяўленчыя мажлівасці новай формы і перспектывы яе далейшай эвалюцыі. Ды і сам аўтар адметнай партызанскай дылогіі праз пэўны час адмаўляецца ісці па звыкламу шляху далейшай эпізацыі нацыянальнай трагедыі (г.зн. услед за Талстым!), а разам ca сваімі аднадумцамі, у спадчыне якіх выдатныя навелы, раманы, эсэістыка, “ідзе ў народ”, суствараючы сапраўды народную кнігу крыві і болю “Я з вогненай вёскі”. Поспех дадзенага кірунку эвалюцыі спасціжэння лёсавызначальных трагедый затым пацвердзіць “Блакадная кніга”, творы С.Алексіевіч, што знаменавалі сабой канчатковы разрыў з традыцыямі нуднага апісальніцтва і псеўдамемуарыстыкі, якую сам А.Адамовіч называў “яздой з кінутымі лейцамі”.

Нешта падобнае адбылося ў айчыннай літаратуры і з асэнсаваннем Чарнобыльскай трагедыі, якая, як і папярэдняя, раздзяліла беларускі гістарычны час на “да” і “пасля”. У поўнай згодзе з класічнымі нацыянальнымі эстэтычнымі і сацыяльнымі традыцыямі, крыху адразу разгубіўшыся, бо не было відаць, магчыма ўжо былі страчаны звыклыя арыенціры, а новыя яшчэ не выстаўлены, ці, наадварот, ужо адсцяжаны (у сэнсе адзначаная чырвонымі сцяжкамі мера дазволенага), беларускае прыгожае пісьменства пачало са звыклага лірычна- усхваляванага наступу, што значна ўзмацняўся гнеўнымі публіцыстычным і тырадамі. А затым, калі падыйшла цяжкая артылерыя-проза, усё стала на традыцыйныя, як некалі раней ваенныя, рэйкі. Той жа самы кантраст мірнай стваральнай працы і катастрофа, ціхія досвіткі і рэха штучных грымотаў, тыя ж нечаканасць і разгубленасць, гераізм і подласць, кар’ерызм і самаахвярнасць. Шчодрае цытаванне прароцтваў Яна Багаслова, чарговае абыгрыванне сімволікі злой зоркі, горкага Палыну, атручаных водаў. Ці не таму на амаль суцэльным “аднакалёрным слаі сапраўднымі глыбамі” (М. Багдановіч) паўстаюць алегарычныя “Львы” І. Пташнікава, “Бляха” А.Федарэнкі, пранікнёна-пякучыя казкі-прытчы таленавітага В. Казько – тыя выключэнні, што пацвярджаюць класічнае правіла.

Згаданы экскурс у параўнальна нядаўнюю гісторыю неабходны для тато, каб сцвярдзіць заканамернасць з’яўлення кнігі Анатоля Бароўскага “Белы бусел – чорны цень”: аповяд пра энергетыкаў-ліквідатараў”, якую і неабходна разглядаць амбівалентна – з аднаго боку, як працяг плённай нацыянальнай традыцыі, і, з другога, як адметны мастакоўскі твор са сваёй арыгінальнай канцэпцыяй і яе дасканалым увасабленнем, што дазволіла яму адразу заняць сваё належнае месца ў грамадскім і літаратурным жыцці. Сам аўтар вядомы як цікавы пісьменнік, схільны ў апошні час да алегарычна-містычнага ўспрыняцця рэчаіснасці, вопытны журналіст, які аб’ехаў усе мястэчкі і вёсачкі Палесся (карані яго менавіта там, на Мазыршчыне, дзе да гэтага часу знаходзіцца матчына хата). З першых дзён аварыі працаваў у Хойніцкай раёнцы (ад “Чырвонай змены”), жыў па сутнасці ў зоне, а таму спазнаў яе не наездамі, а так, як усе палешукі, уласным здароўем, што дапамагло яму не толькі ўбачыць катастрофу, але і адчуць яе на самых разнастайных узроўнях, а тым самым зразумець, што ахапіць яе, спасцігнуць памеры і ўплыў на ўсе бакі жыцця нацыі немажліва аднаму, нават самаму геніяльнаму творцу. Можа таму згадалася, як у свой час вайну імкнуліся паказаць вачыма салдата, жанчыны, дзяцей і г.д. Адпаведная падсветка дапамагае ўбачыць выраіна новае і разам з тым значна асвятліць усю карціну. Мажліва аўтарская задума паказаць лёс ліквідатараў-энергетыкаў здасца на першы погляд прыватнай. Але не трэба забывацца, што Чарнобыльская станцыя, няхай і атамная, але перш за ўсё электрычная, прызначэнне якой даваць электрычнасць, а таму яна звязана з сусветам “проводов голубыми пальцами”, як спявалася ў песенцы. Якраз гэтая журналісцкая знаходка дазваляе А.Бароўскаму злучыць зону з Масквою, Мінскам, Гомелем, канкрэтным раёнам, як у панарамным ваенным рамане спалучыць стаўку (канкрэтнае міністэрства) з акопам (г.зн., убачыць звычайных рабацяг РЭС, што едуць у “пылацмоках” (адкрытых машынах) і не могуць зразумець, чаму так елка ў роце, як, не раўнуючы, пташнікаўскім сабакам (хаця Бог яго ведае, чыя доля лепшая). Якраз такім чынам удаецца аўтару паказаць двурушнасць вышэйшага чынавецтва, іх панічны страх і разгубленасць – “прыязджалі ў адзенні, каб потым яго выкінуць на дарозе. Нават не абедалі ў Хойніках і Брагіне”. Іншыя ды і не ехалі далей Гомеля, як старшыня галіновага прафсаюза Семічатаў, які за поўгадзіны знаходжання ў абласным цэнтры нават шклянку вады не выпіў, нічога не вырашыў і кінуўся назад у аэрапорт. Страх паралізаваў улады, невыпадкова ПУС (пункт санітарнай апрацоўкі тэхнікі), на якім страцілі сваё здароўе энергетыкі, кінулі размяшчаць у балоце, куды і машыны пад час дажджу не дабяруцца – “месца выбралі генералы з верталёта”, нараджаў жорстскасць і нянавісць: палкоўнік Сашка адмовіўся разбіваць лагер у месцы, дзе каля тысячы мілірэнтгенаў у гадзіну, пашкадаваў хлопчыкаў-салдатаў – генералы яго разжалавалі, выключылі з партыі, ледзь не аддалі пад суд.

Ці не адсюль горкія прызнанні – пустую работу выконвапі: “За Савічамі стаяў полк з Урала. Якія збудаванні паставілі. І сталоўку зрабілі. І пакоі адпачынку, і склады, і медпункт… Паехалі вайскоўцы, а туды больш нікога не засялялі- больш 40 кюры гуляла ў паветры! Сёння ўсё разбурана і разрабавана..

Толькі паступова людзі пачалі ўсведамляць, што іх патрыятычны парыў, грамадзянскі подзвіг “ацэньваўся партыяй, урадам і грамадствам не па законах і параметрах маральнага кодэксу будаўніка камунізму, які замяніў па ўказанню бальшавікоў Біблію, не па чалавечых законах духоўнасці і сумлення, а толькі па адной шкале- шкале агульнай абыякавасці і бяздушнасці”.

У апошні час крытыкі і філосафы ўсё часцей сцвярджаюць аб смерці аўтара ў мастацкім творы. Надзвычай па-майстэрску зрабіў гэта А.Бароўскі ў згаданай кнізе. Нібыта таленавіты рэжысёр, што памірае ў акторы, ён, па сутнасці, раствараецца ў сваіх героях і духоўнай энергетыцы твора. Непасрэдна аўтар з’яўляецца толькі на пачатку кожнага раздзела, які пачынаецца адметным вершам А. Бароўскага (а добры паэт, адзначым), што становіцца своеасаблівым камертонам, вызначаючым адпаведную танальнасць аповяду. Праўда, эпіграфам да ўсёй кнігі становіцца ўсё ж такі верш галоўнага інжынера вытворчага аб’яднання “Гомельэнерга” Івана Пруса “Трэба жыць”. Бадай што не кожны прафесійны паэт знойдзе адпаведныя словы, каб перадаць выказаны ў ім адчай і надзею:

О, Радзіма! Калі ж за Нароўляй ці Веткай
У зоне мёртвай на ўзмежку сустэну лася,
Ці здзічэлую кошку, ці зыркую кветку,
Што нуклідамі-промнямі свеціцца ўся;
І ці яблыкі ўбачу ў пакінутым садзе, –
То на вейках ад гора сляза задрыжыць,
I прагорклы камяк недзе ў горле засядзе…
Сэрца шэпча –
I ў гэтым нуклідавым чадзе
Трэба выжыць нам…
Жыць трэба! Жыць! Будзем жыць!..

Зачараванне смерцю – менавіта такая небяспека пільнуе таго, хто так часта сустракаецца з самымі разнастайнымі яе праявамі. Не випадкова А. Глобус папракаў С. Алексіевіч у некрафіліі- так яму здалося пасля аналізу адметных твораў пісьменніцы, якая, на яго погляд, “з’яўляецца лідэрам у карыстанні з беларускіх трагедыяў і жахаў і паймела славу й грошы з другой сусветнай вайны, з выбуху ў Чарнобылі, …з самагубстваў”. Несумненна, такая пагроза існавала і для А.Бароўскага, што і пацвярджаюць поўныя смутку і роспачы адпаведныя старонкі. Але вера ў Бога (“Малітва за Беларусь”), у моц народа, у сілу чалавека прымушаюць яго паверьщь у Жыццё. Улюбёным аўтарскім вобразам. які даволі часта выконвае яго функцыі, становіцца тагачасны генеральны дырэктар “Гомельэнерга” Пятро Сіліч, адметная. каларытная Асоба. Яго споведзь аб сваёй долі, характарыстыка іншымі людзьмі – гэта, па сутнасці, маленькі раман аб лёсе выдатнага чалавека, а, разам з тым, і цэлага пакалення беларусаў, знявечанага вайной, нішчымніцай, абставінамі, але, нягледзячы ні на што, не пераможанага. Гэты магутны знешне і духоўна чалавек добра адчувае сваю чалавечую і прафесійную годнасць, ён сапраўдны лідэр у любых абставінах, а таму клапоціцца не столькі пра сябе, колькі пра тых, хто вымушаны ўласным здароўем выпраўляць чужыя памылкі. Вось чаму ён кідае гнеўныя словы ў самазадаволеныя цынічныя твары ўдзельнікаў першага з’езду энергетыкаў у Маскве, якія хацелі апладысментамі сагнаць яго з трыбуны. Узняўшы магутны голас, пільна гледзячы ў залу, ён сказаў: “Вы не адчуваеце болю беларусаў. Вас бы хоць на гадзіну-дзве ў зону, не працаваць, а пастаяць у тым радыцыйным лесе ці полі, куды энергетыкі цягнуць новыя лініі… Я веру, што пасля гэтага кожны б з вас стаў на калені перад тымі людзьмі, што кладуць там сваё здароўе і жыццё. Ужо шмат энергетыкаў больш не выйдуць у поле, бо іх сёння няма ў жывых. Яны і за вас аддалі сваё жыццё…” Такое мог сказаць не чыноўнік, а чалавек з гэтай зямлі, які крэўна знітаваны ca сваім родным, і пратэстуе супраць сітуацыі, калі “парывалася духоўная і кроўная сувязь, чалавек слабее, і бацькі не маюць магчымасці прыйсці на дапамогу ні пры жыцці, ні потым, як стануць нябожчыкамі, – не могуць аддаць ім сваю энергію і моц…” Не выпадкова ён верьгць, што ягоная маці нават пасля смерці аберагала свайго сыночка

Бьша ў Пятра Сіліча мара – праз пэўны час, калі ўжо будзе на пенсіі, смела хадзіць з унукамі па росных лугах Палесся, лавіць у Сажы і Прыпяці рыбу, ладзіць смачную юшку. Але, відаць, і сам не верыў у гэта. Бо за 10 гадоў пасля аварыі з 12 ліквідатараў толькі з Хойніцкіх РЭС памерла 5. Ці не таму ўжо ў той час ён імкнуўся зрабіць на кожным прадпрыемстве галіны мармуровыя дошкі, на якіх хацеў золатам выпісаць імёны людзей, што цаной свайго жыцця выратавалі свет. Кніга А. Бароўскага ў пэўнай ступені і з’яўляецца падобнай мемарыяльнай дошкай, на якой, праўда, не золатам, надрукавана прозвішчы амаль усіх энергетыкаў – удзельнікаў ліквідацыі катастрофы на ЧАЭС у 1986-1987 гадах. Асобна вылучаны пенсіянеры, нябожчыкі. Але за гэты час многае змянілася, і тыя спісы патрэбна ўдакладняць, бо і сам Пятро Сяргеевіч Сіліч, магутны марскі старшына, што ніколі да аварыі не хварэў, нават, грыпам, ляжыць цяпер пад гранітнай плітой на велізарных Рандоўскіх могілках у Гомелі, якія так хутка і шчодра запаўняюцца:

Жывём мы ўсе пад чорным землятрусам.
Ці зможам гэта ўсе мы перажыць?..
Тут нават чорны бусел пад прымусам,
Як мой народ, распнуты на крыжы.

Трагедыя Чарнобылю ўспрымаецца аўтарам у кантэксце ўсіх выпрабаванняў, што трапілі на долю народа ў XX ст.- “зірніце пільна ў вочы беларусу, у іх – і боль, таемны страх, адчай”. Не выпадкова згаданы вышэй Іван Прус свае ўспаміны называе “Я вязнем быў усё жыццё”, бо яго немаўлём везлі немцы ca знішчанай вёсачкі пад Рудабелкай у зону – фашысцкі лагер смерці “Азарычы”, а затым усё паўтарылася:

С детства до старости
в жизни черно было:
Узник фашизма,
и узник Чернобыля…
А посредине, —
в зрелые лета, —
Партии узник
и узник Советов…
Если и было светло –
в промежутках…
Родина, Родина!..
Горько. И – жутко.

Яшчэ больш страшна гаворыць пра сваю долю Яўген Ліпаў: “3абіваць мяне пачалі яшчэ пад сэрцам маці, потым Гітлер, потым Сталін… Усё жыццё я насіў таўро “ворага народа”… Сёння нашу таўро “вязня Чарнобыля”… І ніякай рэабілітацыі тут ужо не будзе. Тое мы будзем насіць у сабе да свайго скону…”

У свой час даследчык трагічнага ў роднай літаратуры В.Жыбуль папракаў калегаў, што практычна ніхто не змог прааналізаваць “Я з вогненай вёскі”. Усе спыняліся на імператыве – гэтую кнігу нельга чытаць. А як чытаць гісторыю братоў Журбоў – Валеры і Янкі, маладых, здаровых хлопцаў, якія, вярнуўшыся адтуль, пакрыліся струпамі і язвамі, ад болю лезлі на сцяну. І як не зразумець гора іх маці, што з сякерай кінулася на самазадаволенага ваенкома, які адправіў сыноў у пекла і не даў грошай на пахаванне аднаго з іх. Або пра долю Аляксандра Шэндзера, слесара Гомельскай ЦЭЦ-2, які добра памятае, як там, пад рэактарам, кружыліся галовы, драпала ў горле і падкошваліся пад канец працоўнага дня ногі, бо цяпер, пасля аперацыі, у яго горде трубка, з-за якой цяжка гаварыць. Праўда, у яго медыцынскай карце ў графе “прычына інваліднасці” напісана “захворванне звязана з аварыяй на ЧАЭС”. Іншыя ж, што працавапі без засцярогі, без спецыяльнай формы, або памерлі, так і не стаўшы ліквідатарамі (медыкі ім іншую хваробу прыпісалі: аднаму – сэрца, другому – нервознасць, трэцяму – алкаголь), або так і не атрымалі пасведчанні ліквідатараў, нягледзячы на тое, што стукаліся ў самыя высокія інстанцыі. Ніхто і нідзе і не хацеў, і не пачуў іх голасу, не знайшлі яны праўды на гэтым свеце. Не выпадкова і нарадзіўся анекдот, што на забружанай тэрыторыі кешкаюцца не людзі, а беларусы. Але як бы ні цяжка і страшна было чытаць падобныя творы, гэта неабходна. (Як прымаць хіну тым, хто падчапіў злавесны вірус. Інакш загінеш.) Не пытай, па кім звіняць званы. І трагедыя “Курска”, на якім былі і беларусы, таму яскравае пацвярджэнне. А кніга А.Бароўскага ужо робіць сваю справу. Яна вярнулася туды, адкуль прыйшла- у народ, разыйшлася па зоне і “чыстых” мясцінах, яе чытаюць нават там, дзе раней “адны календары чыталі” (Я. Баршчэўскі).

Аўтар: І.Ф. Штэйнер
Крыніца: Скарына і наш час: Матэрыялы III Міжнароднай навуковай канферэнцьй, прысвечанай 80-годдзю з дня нараджэння прафесара У.В.Анічэнкі (7 кастрычніка 2004 г.) /УА ‘ТДУ імя Ф.Скарыны”; Рэдкал.: А.А. Станкевіч (гал. рэд.) і інш. – Гомель, 2004. – С. 208-215.