Такога вы яшчэ не бачылі і не чулі! Незвычайны фестываль упершыню пройдзе ў Гомелі 23 кастрычніка. Аматары экзатычнага аўстралійскага духавога інструменту збяруцца ў бары “Кватэрнік” каб зачаравацца дзіўнымі гукамі і знайсці гармонію з сусветам.
У праграме як жывое выкананне на дыджэрыду ва ўсіх яго відах, так і ў спалучэнні з электроннай музыкай у сучаснай апрацоўцы ды іншых музычных інструментах. Арганізатары запэўніваюць, што будуць толькі лепшыя выкананні ад музыкаў розных школ і стыляў ігры. Касмічныя вібрацыі ў беларуска-расійска-аўстралійскім варыянце гарантаваныя.
Удзельнікамі фестывалю стануць лепшыя музыканты дыджэрыду выканаўцы з Беларусі:
- Яўген Пашэнец “Юджын” (Гомель) – кіраўнік школы дыджэрыду і этна-калектыву “Рэха Зямлі”. Адзін з лепшых выканаўцаў на дыджэрыду. Ідэйны натхняльнік дыджэрыду-руху і арганізатар першага міжнароднага фестывалю “DIDGETRONIC” у Беларусі.
- Уладзімір Ірдорат (Мінск) – мульты інструменталіст, заснавальнік і дыджэрыду-музыкант праекта “Irdorath” разам з Антонам Шніпам – мультыінструменталістам, бубначом груп “Irdorath” і “Serdce”, аўтар сольных праектаў.
- Фёдар Сташкевіч (Мінск) – дыджэрыдыст і ўдзельнік калектыву “Shaman Jungle”. Прывязе свой васьмігадовы досвед ігры.
Хэдлайнерамі фэсту будуць спецыяльныя госці, лепшыя музыканты-дыджэрыдысты з Расіі:
- Аляксандр Карнавалаў “Карнаш” (Масква) – удзельнік калектыву “Jangala” і ўласнага сольнага праекта “Камузыка”.
- Мыкола Фёдараў (Масква) – дзейсны дыджэрыду-музыкант у праектах “ZMEIRADUGA”, “Живая З”, “Этно-Джаз Мастерская”, сесійны ўдзельнік такіх калектываў, як “Maiia project”, “Silent eXperiment”, “Турбодзен”, “Re : Stoned “і іншых, суарганізатар расійскага фестывалю дыджэрыду “DIDGETRONIC”, рэгулярнай тэматычнай сустрэчы “Диджериду алхимия “, арганізатар і кіраўнік маскоўскай Школы дыджэрыду “Первозвучие”, выкладчык і вядучы майстар-класаў па дыджэрыду, часты госць розных open-air фестываляў, падзвіжнік дыджэрыду-ідэі ў Расіі.
- Мікіта Малаў (Санкт-Пецярбург) – удзельнік такіх калектываў, як “Hidden Tribe”, “WoodMood”, “Обертонные люди” і свайго сольнага праекта “WOODEN RIFLE”. Арганізатар міжнароднага фестывалю “Didgetronic_SPb” і многіх іншых тэматычных мерапрыемстваў.
На фестывалі будзе розыгрыш CD дыскаў – альбомаў расійскіх удзельнікаў фестывалю.
Спяшайцеся купіць білет ужо загадзя!
Калі: 23 кастрычніка, пачатак у 20:00.
Дзе: Гомель, бар “Кватэрнік” (Білецкі спуск, 1)
Тэл.: +375 44 766 02 99
Кошт квітка: 10 р.
Падзея Ўкантакце.