У гады Вялікай Айчыннай ванны на акупаванай тэрыторыі Беларусі разгаралася народнае супраціўленнне германскім захопнікам*, якое з кожным днем шырылася і ахоплівала ўсё большую колькасць беларускіх людзей. Асабліва шырокі размах набыў партызанскі рух, які аб’ядноўваў звыш 374 тысяч патрыётаў, яшчэ каля 400 тысяч чалавек налічвалі партызанскія рэзервы. Дзень і ноч упартую і самаахвярную барацьбу з захопнікамі вялі больш за 70 тысяч падпольшчыкаў. Па свайму размаху і эфектыўнасці антыгерманскае супраціўленне на тэрыторыі Беларусі не мела роўных не толькі на прасторы СССР, але і Еўропы.
Неабходна падкрэсліць, што айчынныя даследчыкі шмат зрабілі па навуковаму вывучэнню многіх праблем ваеннай гісторыі, асабліва барацьбы беларускага народа на акупіраванай тэрыторыі**. Своеасаблівым духоўным помнікам стала 146-томнае выданне кніг серыі “Памяць”. У гэтых кнігах вернуты з небыцця і ўвекавечаны тысячы і тысячы імёнаў тых, хто мужна і самаахвярна змагаўся з захопнікамі, а таксама бязвінна стаў ахвярай германскай агрэсіі.
Многа здзейснена навукоўцамі і краязнаўцамі Гомельшчыны. За 1993-2003 гады было выдадзена 29 кніг “Памяць,” дзе прыведзены багацейшы факталагічны матэрыл, які ілюструє баявую і дыверсійную дзейнасць моладзі, арганізавана шэраг навуковых канферэнцый [1]. Нельга не назваць дысертацыйнае даследаване Г.І. Сцяпанава, які яшчэ ў 1973 годзе ажыццявіў вывучэнне дзейнасці камсамольцаў і моладзі Гомельскай і Палескай абласцей [2]. Зразумела, што той час, калі выконвалася праца, негатыўна аказаў уплыў на некаторыя ацэнкі аўтара, але і да сёняшняга часу яна застаецца найбольш грунтоўным даследаваннем акрэсленай праблемы.
Нягледзячы на вялікую колькасць даследаванняў, ваенная праблематыіса выклікае цікавасць з боку навукоўцаў і шырокай грамадскасці. Ваеннае мінулае мае не толькі навукова-тэарэтычнае і пазнавальнае, але і маральна-выхаваўчае значэнне. На гераічных прыкладах тых, хто ў гады ваенных выпрабаванняў асэнсавана ахвяраваў жыццём і здароўем, выстуніў супраць агрэсараў, адстаяў свабоду і незалежнасць Радзімы, выхоўваюцца новыя пакаленні. На шматлікіх прыкладах гераічнай барацьбы юнакоў і дзяўчат Гомельскай вобласці ў артыкуле раскрываюцца грамадзянскія і маральна-патрыятычныя якасці маладога пакалення суровых гадоў вайны.
У барацьбе з акупантамі ўдзельнічалі людзі самага рознага нацыянальнага, сацыяльнага і ўзроставага складу. Згодна статыстычным матэрыялам Беларускага штаба партызанскага руху каля 55 % партызан былі да 26-гадовага ўзросту. Аналагічная сітуацыя мела месца і ў асяроддзі партызан Гомельшчыны. У радах партызан Гомельскай і Палескай абласцей змагалася каля 5800 камсамольцаў, якія былі аб’яднаны ў 252 арганізацыі. Нелегальную барацьбу супраць агрэсараў вялі звыш 1900 юнакоў і дзяўчат у складзе больш чым 440 падпольных камсамольска-маладзежных арганізацый [3]. Фактычна ў кожным буйным населеным пункце і на чыгуначнай станцыі былі створаны і актыўна дзейнічалі нелегальныя маладзёжныя арганізацыі і сотні патрыётаў-адзіночак. Напрыклад, у Гомелі і прылягаючых да яго населеных пунктах было арганізавана звыш 30 камсамольска-маладзёжных арганізацый і груп, у якіх налічвалася больш 300 чалавек; у Жлобіне і ў Жлобінскім раёне мелася 33 нелегальныя групы маладых патрыётаў, якія аб’ядноўвалі 150 чалавек; на тэрыторыі Нараўлянскага раёна ў нелегальнай барацьбе ўдзельнічалі 122 юнакі і дзяўчыны, аб’яднаныя ў 26 патрыятычных групах; у Чачэрскім раёне супраць акунантаў змагалася 115 маладых патрыёгаў у складе 43 арганізацый.
Шырокі патрыятычны ўздым моладзі дазволіў ужо ў сярэдзіне 1943 г. стварыць 7 камсамольска-маладзёжных фарміраванняў: атрад імя Будзённага на чале з камандзірам Юрыям Урсавам, атрад № 268 імя 25-годдзя камсамола — Кузьма Чарненка, атрад № 258 — Уладзімір Кароткі, дыверсійны атрад № 78 — Рыгор Такуеў, атрад імя Ленінскага камсамола — Васіль Вялігін, атрад імя 25-годдзя УЛКСМ — Марк Філітараў, атрад імя Чапаева — Васіль Харланчук [18].
Важная месца ў арганізацыіі моладзі на барацьбу супраць агрэсараў адыгрывалі падпольныя камсамольскія органы. Дзякуючы мэтанакіраванай і напружанай рабоцс камуністаў, камсамольцаў і маладых актывістаў, па акупаванай тэрыторыі Гомельскай і Палескай абласцей была створана густая сетка нелегальных камсамольскіх органаў. Ужо да сярэдзіны 1943 года актыўную арганізацыйную работу разгарнулі 2 абласныя, гарадскі і 34 раённыя падпольныя камітэты ЛКСМБ [4].
Па ініцыятыве падпольных камсамольскіх камітэтаў ажыцяўлялася важная арганізацыйная, агітацыйна-масавая, прапагандысцкая і баявая дзейнасць моладзі. Асабліва вялікая ўвага надавалася арганізацыі баявога абучэння партызан і падпольшчыкаў. З аднаго боку, неабходна было навучыць моладзь найбольш эфектыўна наносіць урон ворагу, а з другога, што было найбольш важна, заставацца пераможцам у баявых аперацыях, захоўваючы сваё жыццё і сяброў па зброі. З гэтай мэтай у партызанскіх фарміраваннях арганізоўваліся спецыяльныя курсы па падрыхтоўцы куляметчыкаў, спецыялістаў дыверсійнай справы, падрыўнікоў. У некаторых атрадах і брыгадах былі нават створаны вучэбныя падраздзяленні. Ваеннае абучэнне і баявая дзейнасць маладых патрыётаў знаходзілася ў пастаянным зроку ЦК УЛКСМ і ЦК ЛКСМБ, абласных і раённных камітэтаў ЛКСМБ [8, с. 156-171].
Так, 16 ліпеня 1943 г. ЦК УЛКСМ разаслаў падпольным камітэтам спецыяльнае дырэктыўнае пісьмо, у якім патрабавалася разгарнуць шырокае абучэнне ўсіх камсамольцаў і моладзі ваенным спецыяльнасцям. Дырэктыва патрабавала, каб кожны партызан быў і куляметчыкам, і мінаметчыкам, і падрыўніком, умеў дасканала валодадь трафейнай зброяй [5].
Патрабаванні ЦК УЛКСМ сталі прадметам абмеркаванні абласнымі і раённымі камітэтамі на нарадах сакратароў райкомаў камсамола і памочнікаў камісараў партызанскіх брыгад і атрадаў па камсамольскай рабоце. Былі выпрацаваны неабходныя мерапрыемствы па наладжванню эфектыўнага абучэння ваеннай справе камсамольцаў і моладзі. Дзеля паспяховай арганізацыі ваеннага навучання кіраўніцтва баявой падрыхтоўкай было даручана спецыялістам, якіх спецыяльна прысылалі з-за лініі фронта, а таксама быўшым байдам і камандзірам Чырвонай Арміі, што знаходзіліся ў партызанскіх атрадах і мелі вялікі практычны вопыт арганізацыі дыверсій і тэрарыстычных актаў. Так, камандзір камсамольска-маладзёжнай дыверсійнай групы брыгады “Жалязняк”, якая дзейнічала ў Жлобінскім раёне, Сяргей Каваленка абучыў падрыўной справе каля 100 маладых партызан, якія ўжо ў жніўні 1943 г. прынялі ўдзел у “рэйкавай” вайне [6].
У партызанскіх фарміраваннях Палескай вобласці толькі ў ліпені — кастрычніку 1943 г. з ліку камсамольцаў і моладзі было падрыхтавана 316 кулямётчыкаў, 60 мінаметчыкаў, 68 бронебойшчыкаў, больш 300 падрыўнікоў, 117 аўтаматчыкаў, 90 гранатамётчыкаў, 7 санітараў [7].
Вопыт арганізацыі баявой дзейнасці партызан паказаў, што найбольш эфектыўным сродкам нанясення ўрону праціўніку з’яўляюцца дыверсійныя дзеянні на чыгунцы, шасэйных дарогах, сродках сувязі. Дыверсіі дэзарганізоўвалі работу варожага тыла, застаўлялі германскае кіраўніцтва адцягваць для аховы камунікацый, грамадзянскіх і ваенных аб’ектаў значную колькасць войскаў. Таму партыйныя і камсамольскія органы і арганізацыі на працягу ўсяго перыяда барацьбы надавалі вялікую ўвагу разгортванню дыверсійна-падрыўной справы, падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў.
Архіўныя крыніцы і апублікаваная літаратура сведчаць аб тым, што пытанні абучэння моладзі дыверсійна-падрыўной справе пастаянна абмяркоўваліся на пасяджэннях падпольных камсамольскіх органаў, на камсамольскіх сходах партызанскіх фарміраванняў. Напрыклад, Гомельскі падпольны абком камсамола 30 чэрвеші 1943 г. прыняў спецыяльнае рашэнне аб стварэнні камсамольска-маладзёжных дыверсійных груп ва ўсіх партызанскіх атрадах, кожны камсамолец павінен быў авалодаць навыкамі падрыўнога майстэрства. Пастанова патрабавала ўсяляк папуліразаваць вопыт лепшых падрыўнікоў і дыверсантаў. Толькі камсамольскія арганізацыі партызанскіх фарміраванняў Гомельскай вобласці за час барацьбы абучылі падрыўной справе 2600 юнакоў і дзяўчат, што дазволіла стварыць 209 камсамольска-маладзёжных дыверсійных груп, у якіх налічвалася 1300 маладых патрыётаў [8].
Дакументальныя і апублікаваныя крыніцы сведчаць, што агульная большасць дыверсійных груп ўзначальвалася камсамольцамі і маладымі камуністамі. Напрыклад, у партызанскіх брыгадах Гомельскай вобласці, 8-й Рагачоўскай, 1-й Гомельскай, 10-й Журавіцкай, Добрушскай, імя Варашылава, “Жалязняк”, “За Радзіму”, імя Панамарэнкі, атрадах імя Чапаева, імя Шчорса, “Мсцівец”, “Бальшавік” і спецатрадзе імя Кірава, якія летам 1943 г. дзейнічалі на тэрыторыі вобласці, 174 дыверсійныя групы ўзначальваліся камсамольцамі, шго складала больш 87 % ад іх агульнай колькасці [9].
З ліку маладых патрыётаў Гомельскай і Палескай абласцей за гады антыгерманскага супраціўлення былі падрыхтаваны дзесяткі спецыялістаў-прафесіяналаў дыверсійна-падрыўной справы. Ha баявым рахунку 20-гадовага партызана Гомельскай вобласці Федара Кухарава было 27 эшалонаў, Сяргея Алфеява — 24, Аляксея Башмакова — 24, Анатоля Савінскага — 21 пушчаны пад адхон варожы эшалон і 5 падарваных аўтамашын, Аркадзя Добкіна — 19 эшалонаў, Піліпа Кавалёва — 18, Мікалая Арзамаскага — 17, Пятра Нікіткова — 16, Васіля Смольскага — 16. Эфектыўна дзейнічалі маладыя диверсанты і ў Палескай вобласці. Толькі з кастрычніка 1943 г. па люты 1944 г. было пушчана пад адхон 146 і абстраляна 139 варожых эшалонаў, знішчаны 244 аўтамабіля, 13 танкаў, 42 падводы, 35 кіламетраў тэлефонна-тэлеграфнай сувязі, 13 мастоў, падарвана 412 рэек. На баявым рахунку Леаиіда Серафімовіча было 32 нушчаныя пад адхон варожыя эшалоны, Леаніда Караткевіча — 12, Рыгора Чауса — 10 [10]. Актыўнай баявой дзейнасцю выдзяляўся дыверсійны атрад № 78 пад камандаваннем Рыгора Такуева. За перыяд барацьбы байцы атрада пусцілі пад адхон 55 варожых эшалонаў, знішчылі дзесяткі мастоў, аўтамабіляў, многія кіламетры тэлефонна-тэлеграфнай сувязі. Адвагай, мужнасцю і вынаходлівасцю вызначаўся начальнік штаба атрада Уладзімір Петухоў, камандзір роты Фёдар Малышаў, камандзір дыверсійнай групы Васіль Гогаляў, партызаны Уладзімір Шылаў, Павел Яновіч, юны баец Віця Сініца і інш. Кожны з іх меў на сваім баявым рахунку на некалькі пушчаных пад адхон цягнікоў ворага, а камандзір дыверсійнага атрада Рыгор Такуеў — 19 эшалонаў [11].
У правядзенні дыверсійна-падрыўной работы актыўны ўдзел прымалі і дзяўчаты. Сярод партызан і жыхароў Палесся добра было вядома імя партызанкі Веры Качэля з партызанскай брыгады № 125 Палескага злучэння. Яна ўдзельнічала ў падрыве 5 эшалонаў з жівой сілай і тэхнікай праціўніка. Камсамолка партызанскага аграда № 117, што дзейнічаў у Жлобінскім раёне, Лена Петухова мела на сваім баявым рахунку 2 варожыя эталоны [12].
Многія маладыя патрыёты паказвалі ўзоры мужнасці і адвагі. Аналіз шматлікай літаратуры і архіўных дакументальных крыніц даюць падставу сцвярджаць, што тэта не была барацьба асуджаных, а асэнсаваныя дзеянні і ўчынкі, накіраваныя на разгром германскіх акупантаў і вызваленне Айчыны. Удзельнікам многіх аперацый і дыверсій быў камсамолец Рэчыцкага партызанскага атрада імя Варашылава з вёскі Заспа Фёдар Стрыжак. Аднойчы пры чарговым падрыве варожага эшалона ён трапіў у засаду. Акупанты схапілі патрыёта, звязалі калючым дротам яму рукі і патрабавалі правесці іх у партызанскі атрад. Аднак Федар адказаўся здрадзіць клятве партызана. Тады азвярэлыя палачы распалілі агонь і кінулі жывога камсамольца ў полымя [13].
Геройскі подзвіг здзейснілі маладыя партызаны дыверсійнай групы, якую узначальваў Канстанцін Калішаў. Яшчэ ў жніўні 1942 г., скончыўшы Маскоўскую спецшколу № 2, Канстанцін быў накіраваны ЦК КП(б)Б у тыл ворага. Ён узначаліў камсамольска-маладзёжную диверсійную групу атрада № 108 імя Катоўскага, які дзейнічаў у Жлобінскім раёне. У яе склад уваходзілі Уладзімір Кухарэнка, Андрэй Мядзведзеў і Іван Бабкоў. Да сярэдзіны лі пеня 1943 г. маладыя падрыўнікі, старэйшаму з іх Івану Бабкову было толькі 20 годоў, пусцілі пад адхон 21 варожы эшалон, падарвалі 4 маеты. Чарговая баявая аперацыя была праведзена ноччу з 17 на 18 ліпеня 1943 г. Пасля аперацыі падрыўнікі вярталіся на партызанскую базу. Праз некаторы час да іх далучылася група падрыўнікоў Барыса Салаўёва, якая таксама ішла з баявога задання. На досвітку диверсанты падышлі да вёскі Вуглы Рагачоўскага раёна і спыніліся на адпачынак. Аб месцы знаходжання партызан стала вядома акупантам. Завязаўся няроўны бой, які цягнуўся каля дзвюх гадзін. Да апошняга патрона абараняліся маладыя патрыёты. Калі скончыліся боепрыпасы, партызаны далі клятву не здавацца жывымі. I гэтую клятву кожны з іх стрымаў. Смерцю героеў загінулі: К. I. Калішаў, У. Н. Кухарэнка, Б.О. Салаўёў, І. Ф. Бабкоў, С. С. Казак, А. I. Мядзведзеў, А. Б. Гурэвіч [14].
Многія маладыя патрыёты вызначыліся не толькі як умелыя дыверсанты, але і ў баявых аперацыях па разгрому варожых гарнізонаў, у баях супраць карных аперацый, арганізацыі разведкі. Летам 1943 г. штаб Палескага партызанскага злучэння паставіў перад камандаваннем 123-й брыгады баявую задачу — разграміць варожыя гарнізоны у населеных пунктах Ламавічы і Граб’ё. У жорсткім баі ў вёсцы Граб’ё ўдзельнічаў партызанскі атрад “Смерць фашызму”. Група смельчакоў, сярод якіх знаходзіўся і камсамолец Фёдар Белы, аказалася далёка наперадзе асноўных сіл атрада. Уварваўшыся ў вёску адным з першых, Федар бесперапынна вёў агонь з кулямёта. Аднак далейшаму прасоўванню партызан перашкаджаў шчыльны агонь варожага дзота. Смяльчак перадаў свой кулямет таварышу, а сам падпоўз да дзота і кінуў у яго амбразуру гранату. Узрывам было знішчана 5 акупантаў, Фёдар зноў прыняў кулямет і працягваў весці агонь. Аднак вораг атрымаў падмацаванне, партызаны вымушаны былі адступіць. Прыкрываючы адыход сваіх таварышаў, Фёдар Белы быў двойчы паранены. Калі скончыліся патроны, ён сабраў апошнія сілы, кінуўся на ворага з гранатай, выбухам якой было знішчана некалькі салдат праціўніка. Смерцю героя загінуў і адважны куляметчык [15]. Самаахвярны ўчынак здзейсніў камсамолец-разведчык партызанскай брыгады імя Варашылава Пётр Ульянаў. Пры выкананні баявога задання ён трапіў у варожую засаду. У першыя хвіліны боя Пётр быў цяжка паранены, але працягваў весці агонь па ворагу. Калі скончыліся патроны, ён стаў весці агонь з пісталета. “Жывога не возьміце”, — вырашыў партызан. Знясіленай рукой ён узвёў курок і апошнім выстралам пакончыў з сабой. Так абарвалася нядоўгае, але яркае баявое жыццё камсамольца Пятра Ульянава [16].
У барацьбе з германскімі акупамтамі актыўны ўдзел прымалі падлеткі і нават дзеці. Ім давяралі выкананне самых розных даручэнняў: збіраць зброю і боепрыпасы, расгіаўсюджваць агітацыйна-прапагандысцкую літаратуру, некаторыя ўдзельнічалі ў аперацыях падрыўнікоў, многія з’яўляліся разведчыкамі і сувязнымі. У камсамольска-маладзёжны атрад № 78 быў залічаны 14-гадовы Віця Сітніца. Авалодаўшы майстэрствам падрыўніка, Віктар удзельнічаў у дыверсіях на чыгунцы. Ён асабіста пусціў пад адхон дзевяць эшалонаў з жывой сілой і тэхнікай праціўніка. У 1-й Гомельскай партызанскай брыгадзе разведчыкам быў падлетак Грыша Падабедаў. У чэрвені 1943 г. Грыша разам с партызанам Міколам Барысенка паехаў у вёску Рудню Барталамеяўку за мукой, што была падрыхтавана для партызан. У тэты час на вёску напалі карнікі. Партызанам иічога не заставалася, як уступіць у няроўны бой. Спачатку загінуў старэйшы таварыш. Юнага разведчыка з усіх бакоў акружылі ворагі. Яны хацелі ўзяць надлегка жывым. Меткімі стрэламі з аўтамата Грыша знішчыў некалькі ворагаў. Але скончыліся патроны. Каб не трапіць у палон, юны герой прыставіў пісталет да скроні. Так заўчасна абарвалася жыццё юнага патрыёта [17].
Шмат гераічных учынкаў ажыццявілі ў гады вайны і маладыя падпольшчыкі Гомельшчыны. На жаль, у 90-я гады XX стагоддзя недастаткова ўвагі ўдзялялася навуковаму асэнсаванню героікі. Толькі апошнім часам да гэтай праблемы зноў сталі актыўна звяртацца даследчыкі і краязнаўцы. Сёння важнейшай задачай вучоных, краязнаўцаў, публіцыстаў, творчай інтэлігенцыі і ветэранаў вайны — данесці да маладога пакалення героіку гадоў вайны. Гераічнае мінулае — не проста важнейшы сродак выхавання і фарміравання патрыятычных якасцяў моладзі, гэта фундамент нацыянальнай кансалідацыі для паспяховага вырашэння грандыёзных планаў сацыяльна-эканамічнага развіцця і пабудовы моцнай і квітнеючай Беларусі.
Прыведзеныя і шмалікія іншыя факталагічныя матэрыялы яскрава сведчаць аб тым, што тысячы маладых патрыётаў Гомельшчыны выступілі на абарону Радзімы. Асэнсаванне патрыятычнага руху і баявой дзейнасці юнакоў і дзяўчат даюць падставу сцвярджаць, што гэта не была барадьба асуджаных, а асэнсаваныя дзеянні і ўчынкі за свабоду і незалежнасць Айчыны. Многія маладыя патрыёты паказвалі ўзоры мужнасці і адвагі, на іх прыкладах неабходна выхоўваць падрастаючыя пакаленні.
Радзіма высока ацаніла гераізм, мужнасць і баявое майстэрства маладых патрыётаў Гомельшчыны. Высокае званне Героя Савецкага Саюза было прысвоена Аляксандру Ісачанку, Фёдару Кухараву, Фёдару Котчанку, Фёдару Малышаву, Рыгору Такуеву.
У Гомельскай вобласці многае робіцца па аднаўленню і захаванню гістарычнай памяці. Можна прывесці дзесяткі яскравых прыкладаў, але назаву толькі адзін — адкрыццё музея ваеннай гісторыі, экспазіцыя якога пастаянна пашыраецца, дзякуючы апантанай дзейнасці і грамадзянскай пазіцыі старшыні Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў В. С. Селіцкага. Сёняшняя наша канферэнцыя і яе тэматыка — яскравае сведчанне таму. Архіўныя і апублікаваныя крыніцы ўтрымліваюць сотні і тысячы прыкладаў гераічнай барацьбы маладых патрыётаў супраць агрэсараў, выявіць, данесці да новых пакаленняў і перадаць нашчадкам, каб скласці аб’ектыўную народную летапісь.
Спіс літаратуры
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Акцябрскага р-на Гомельскай вобл. — Мн., 1997. — 475 с.; Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Брагінскага р-на Гомельскай вобл. — Мн., 2003. — 749 с.; Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл. — Мн., 2002. — 540 с.; Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Веткаўскага р-на Гомельскай вобл. Кн. 1. — Мн., 1997. — 373 с.; Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Веткаўскага р-на Гомельскай вобл. Кн. 2. — Мн., 1998. -461 с.; Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Гомеля. Кн. 1. — Мн., 1998. – 606 с.; Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Гомеля. Кн. 2. — Мн., 1999. — 556 с.; Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Гомельскага р-на. — Мн., 1998. Кн.1. — 374 с.; Кн. 2-413 с.; Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Гомельскага р-на. Кн. 2 — Мн., 1998. — 413 с.; Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Добрушскага р-на Гомельскай вобл. Кн. 1. — Мн., 2001. — 356 с.; Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Добрушскага р-на Гомельскай вобл. Кн. 2. — Мн., 2001. — 555 с.; Памяць: Гіст.-дакум хроніка Жлобінскага р-на Гомельскай вобл. — Мн., 2000. — 750 с.; Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл. — Мн., 1994. — 766 с.; Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Ельскага р-на Гомельскай вобл. — Мн., 2001. — 485 с.; Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Калінкавіцкага р-на Гомельскай вобл. — Мн., 1999. — 797 с.; Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Кармянскага р-на Гомельскай вобл. — Мн., 2003. — 461 с.; Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лельчыцкага р-на Гомельскай вобл. — Мн., 2002. — 606 с.; Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лоеўскага р-на Гомельскай вобл. — Ми., 2000. — 588 с.; Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мазыра і Мазырскага р-на Гомельскай вобл. — Мн., 1997. — 573 с.; Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Нараўлянскага р-на Гомельскай вобл. — Мн., 1998. — 445 с.; Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл. — Мн., 1995. — 636 с.; Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл. — Мн., 1994. — 534 с.; Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл. Кн.1. — Мн., 1998. — 502 с.; Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл. Кн. 2. — Мн., 1998. — 326 с.; Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Светлагорска і Светлагорскага р-на Гомельскай вобл. Кн. 1. — Мн., 2000. — 510 с.; Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Светлагорска і Светлагорскага р-на Гомельскай вобл. — Кн. 2. — Мн., 2003. — 749 с.; Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Хойніцкага р-на Гомельскай вобл. — Мн., 1993. — 383 с.; Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Чачэрскага р-на Гомельскай вобл. — Мн., 2000. — 619 с.
- Степанов, Г. И. Комсомольские организации Гомельской и Полесской областей в борьбе против немецко-фашистских захватчиков в годы Великой Отечественной войны в тылу врага (июнь 1941 — июль 1944) / Г. И. Степанов: автореф. дис … канд. ист. наук. — Мн., 1973.
- Падлічана аўтарам: Партизанские формирования Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 — шоль 1944). — Мн., 1983. — С. 369-401, 624-669; Партии помощник боевой // Доклады научно-теоретической конференции по вопросам истории комсомола Белоруссии, посвященной 50-летию ВЛКСМ. — Мн., 1968; Михайлашев, П. Буря гнева. Записки чекиста / Н. Михайлашев. — Мн., 1971; Зуевич, И. Райком в подполье / И. Зуевич. — Мн., 1972; Захаренко, А. Сказ о шестидесяти отважных / А. Захаренко. — Мн., 1965; Степаненко, А. Непокоренные / А. Степаненко. — Мн., 1970; Материалы НАРБ. Ф. 63. — Воп. 5. — Спр. 52. — Даведкі сакратара Палескага абкама ЛКСМБ аб праведзенай рабоце ў тыле ворага ў перыяд з 8 жніўня 1942 г. па 1 лістапада 1943 г. 1943-1944 гг.; Ф. 63. — Воп. 16. — Спр. 8 — Магэрыялы Гомельскай вобласці. 1944 г.; Ф. 63. — Воп. 16. — Спр. 16 — Матэрыялы Палескай вобласці. 1943-1944 г; Ф.1381. — Воп. 1. — Спр. 1 — Пратаколы і выпіскі з пратаколаў сходаў пярвічных камсамольскіх арганізацый партызанскіх атрадаў “Бальшавік” і ім. К. Е. Варашылава, заявы партызан гэтых атрадаў аб прыёме ў члены УКГ1(б) і УЛКСМ. 22 лістапада 1942 г. — 6 лютага 1943 г.; Ф. 1385. — Воп. 1. — Спр. 7. — Дакументы аб прадстаўленні рэкамендацый кандыдагам для ўступлення ў члены УКП(б), прыеме ў члены УЛКСМ партызан 123-й Кастрычніцкай ім. 25-годдзя БССР, 130-й Петрыкаўскай брыгад, асобна дзейнічаючага партызанскага атрада І. С. Губіна (пратаколы, заявы, аўтабіяграфіі, характарыстыкі, рэкамендацыі). 26 мая — вераеня 1943 г.
- Подпольные комсомольские органы Белоруссии в годы Великой Отечественной войны. — Мн., 1976. — С. 163-182, 262-291.
- Комсомол Белоруссии в Великой Отечественной войне: документы и материалы, — Мн. 1988. — С. 209-212.
- НАРБ. — Ф. 1381. — Воп. 1. — Спр. 5 — Справаздычы падпольных райкамаў і пярвічных камсамольскіх аргапізацый партызанскіх атрадаў і брыгад Гомельскай вобласці.
- НАРБ. — Ф. 63 — Bon. 16. — Спр. 16 — Матэрыялы Палескай вобласці. 1943-1944 гг.
- Каваленя, А. А. Падрыхтоўка артызанскай моладзі да ўзброенай барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі / А. А. Каваленя // Старонкі ваеннай гісторыі Беларусі. Вып. II. — Мн., 1998. — С. 167.
- Шевела, Г. Н. Комсомол Белоруссии в борьбе против немецко-фашистских захватчиков в годы Великой Отечественной войны в тылу врага (июнь 1941 г. — июль 1944 г.): автореф. дис. … канд. ист. наук. — Мн., 1963. — С.19.
- НАРБ. — Ф. 1381. — Воп. 1. — Спр. 2. — Рэкамендацыі ЦК ЛКСМБ аб удзеле моладзі у аднаўленні народнай гаспадаркі, уліку страт, нанесеных нямецкімі захогінікамі, ўкамплектаванні райкамаў кадрамі, правядзенні свят і юбіленных дат. Ліст ЦК ЛКСМБ ад 28 ліпеня 1943 г. “Аб рабоце камсамола Беларусі па разаблачэнню гітлераўскай маладзёжнай арганізацыі “Саюз беларускай моладзі”. 28 ліпеня — 26 лістапада 1943 г.; Ф. 1381. — Воп. 1. — Спр. 11 — Аўтабіяграфіі і характарыстыкі на работнікаў пярвічных камсамольскіх арганізацый партызанскіх атрадаў брыгад “Бальшавік”, “Жалязняк” і 8-й Рагачоўскай. Спісы камсамольцаў пярвічных камсамольскіх арганізацый гіартызанскага атрада ім. С. М. Кірава і брыгады ім. П. К. Панамарэнка. 14 ліпеня 1943 г. — 12 лютага 1945 г.; Ф. 63. — Воп. 8. — Спр. 72 — Матэрыялы гарадской і раённых канферэнцый камсамола па Палескай вобласці. 18 студзеня 1944 г. — 17 лютага 1945 г.; Ф. 63. — Воп. 16. — Спр. 8. Матэрыялы Гомельскай вобласці. 1944 гг.; Ф. 63. — Вон. 17. — Спр. 5 — Справаздача аб рабоце ЦК ЛКСМБ у тыле нямецкіх захопнікаў. 9 сакавіка 1946 г.; Кожар И. П. Незабываемые дни партизанской борьбы на Гомельщине / И. П. Кожар, Е. И. Барыкин // Непокоренная Белоруссия. — М., 1963. — С. 140; Ветров, И. Д. С верой в победу / И. Д. Ветров // В труде и в бою. — Мн., 1970. -С. 76-77; Гісторыя Беларускай ССР. Т. 4. — С. 286; Знамя юности. — 1970. — 5 ноября.
- Ветров, И. Д. Народная война в Белорусском Полесье / И. Д. Ветров, Н.М. Малинин // Непокоренная Белоруссия. — М., 1963. — С. 162; НАРБ. — Ф. 63. — Оп. 16. — Д. 16 — Матэрыялы Палескай вобласці. 1943-1944 гг.
- НАРБ. — Ф. 63. — Воп. 16. — Спр. 16 — Матэрыялы Палескай вобласці. 1943-1944 гг.; Ф. 3933. — Воп. 1. — Спр. 2.-Л. 70.
- Дняпровец. — 1970. — 23 верасня.
- НА РБ. — Ф. 1381 — Воп. 1. — Спр. 12. Дакладныя запіскі памочніка Упаўнаважанага ЦК ЛКСМБ па Гомельскай вобласці аб рабоце абласной камсамольскай арганізацыі ў тыле ворага, паведамленні пракуратуры вобласці аб расследаванні гібелі сакратара абкама ЛКСМБ Е. В. Літвінава. 19 мая — 28 кастрычніка 1944 г.; Ф. 1381. — Воп. 1. — Спр. 6 — Справаздачы, дакладныя запіскі і звесткі падпольных райкамаў і пярвічных камсамольскіх арганізацый партызанскіх атрадаў і брыгад аб палітмасавай рабоце і баявой дзейнасці, характарыстыкі на членаў бюро ЛКСМБ партызанскага атрада ім. С. М. Кірава. 14 мая — 17 чэрвеня 1943 г.
- НА РБ. Ф. 1385. — Воп. 1. — Спр. 7 — Дакументы аб прадстаўленні рэкамендацый для ўступлення кандыдатам у члены УКП(б), прыёме ў члены УЛКСМ партызан 123-й Кастрычніцкай ім. 25-годдзя БССР, 130-й Петрыкаўскай брыгад, асобна дзейнічаючага патрызанскага атрада I. С. Губіна (пратаколы, заявы, аўтабіяграфіі, характарыстыкі, рэкамендацыі). 26 мая — верасня 1943 г.
- НА РБ. Ф. 63. — Воп. 16. — Спр. 8 — Матэрыялы Гомельскай вобласці. 1944 г. // Гомельская праўда. — 1943. — 29 чэрв.
- Пионеры-герои. — 3-є изд. — Мн., 1972. — С. 4-7.
- Партизанские формирования Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 — июль 1944). — Мн., 1983. — С. 369-401, 624-669.
* У прадстаўленым артыкуле аўтар широка выкарыстаў матэрыялы ўспамінаў удзельнікаў партызанскага руху і падпольнай барацьбы, якія былі сабраны ў 1970-1973 гг. у час працы ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Мне давялося пабываць на месцах баёў партызан у Ламавічах, Граб’ё і трагедыі, якая разгарпулася ў час карнай аперацыі германскіх галаварэзаў ‘Брамберг” у сакавіку — пачатку красавіка 1942 г. Толькі ў Акцябрскім раене карнікі сгіалілі 40 населеных пунктаў. Всскі Вежын, Перакалле, Рудпя, Селішча, Смуга гак і не былі адноўлены насля вайны.
** Гл. і: Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны. — Мн., 1999; Беларусь в годы Великой Отечественной войны 1941-1945. — Мн.,2005. — С. 3-9.
Аўтар: А.А. Каваленя
Крыніца: Гомельщина в событиях 1917–1945 гг.: материалы науч. практ. конф. / ред. кол.: А.А. Коваленя [и др.]. – Гомель, 2007. С. 13-24.