Паседжанне краязнаўчай суполкі прысвечанае гарадам-пабрацімам адбудзецца ў Гомелі 15 верасня

0
942
coat of arms


Усім краязнаўцам!

15 верасня а 16.00 у ЦГБ ім. А.І. Герцэна адбудзецца паседжанне краязнаўчай суполкі па тэме “У сяброўства няма межаў”, прысвечанае гарадам-пабрацімам горада Гомеля.

Горад над Сожам займае адно з ганаровых месцаў на міжнароднай арэне, аб чым сведчыць сяброўства і супрацоўніцтва ў шматлікіх сферах з рознымі гарадамі замежжа. На сённяшні дзень у нашага горада, як актыўнага ўдзельніка руха братання гарадоў маецца ўжо 19 гарадоў-пабрацімаў. Маюць сваіх пабрацімаў і адміністратыўныя раёны Гомеля.

Ў мерапрыемстве возьме ўдзел аўтар кнігі “Гомель” з серыі “Гарада-пабрацімы” Ўладзімір Ларыёнаў. Увазе слухачоў, навучэнцаў Гомельскага палітэхнічнага і Гомельскага чыгуначнага каледжаў будуць прадстаўленыя электронная прэзентацыя  і выстава літаратуры “Сяброўства, праверанае часам”.

Удзел у паседжанні дазволіць абмеркаваць перспектывы практыкі “братання” гарадоў і асабліва адміністратыўных адзінак населеных пунктаў і іншыя пытанні.

Далучайцеся!