У снежні ў Мінску адбылося адкрыццё першага ў краіне музея архітэктурных мініяцюр “Краіна міні”. Сярод мадэляў вядомых беларускіх адметнасцяў ёсць і гомельскі палац Румянцавых-Паскевічаў.
Іншыя мініяцюры адлюстроўваюць выгляд Нясвіжскага, Лідскага, Крэўскага ды Косаўскага замкаў, Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра, Мікалаеўскай царквы ў Магілёве, Брэсцкай крэпасці, Камянецкай вежы і шмат якіх іншых.



На сённяшні момант у музеі “Краіна міні” знаходзіцца 15 мініяцюр. Яшчэ тры з’явіцца ў студзені 2017 года, а агульную колькасць з часам плануецца давесці да 70 экспанатаў.
Шмат якія з экспанатаў маюць кнопкі для ўключэння начнога або дзённага часу ўнутры экспазіцыі. Для аматараў гісторыі быў распрацаваны адмысловы дадатак з інфармацыяй аб кожнай са славутасцяў.



Музей мініяцюр “Краіна міні” знаходзіцца ў Мінску па адрасе пр-т Незалежнасці, 25.
Час працы: штодзённа з 11:00 да 20:00.
Кошт уваходу:
- грамадзяне Беларусі —7 рублёў,
- замежнікі — 14 рублёў,
- школьнікі, студэнты і пенсіянеры — 5 рублёў.
- Паслугі экскурсавода абыйдуцца ў 8 рублёў, а групе ад 8 чалавек — бясплатна.