Панченя Екацерына Аляксеевна, 1941 г.н., в. Пагост, заг. Кл.
Астаповіч Надзея Трафімаўна, 1941 г.н., в. Пагост.
Варанцэвіч Марыя Дзянісаўна, 1929 г.н., в. Старажоўка.
Рышчанка Ніна Паўлаўна, 1950 г.н., в. Хлупін
Зох Аляксандра Нікіцічна, 1936 г.н., в. Пагост
Марозава Наталля Уладзіміраўна, 1937 г.н., Украіна.
Зап. Шчыракова Ларыса, Толсцік Таццяна.
( Карагод.)
У саседа веліка семейка.
Ой люлі-люлі,
Веліка семейка.
Ой люлі-люлі,
Веліка семейка.
Веліка семейка села вечараці,
Ой люлі-люлі,
Села вечараці.
Ой люлі-люлі,
Села вечараці.
Села вечараці, стала размаўляці.
Ой люлі-люлі,
Стала размаўляці.
Ой люлі-люлі,
Стала размаўляці.
Што нам заўтра бацько
В`о полечку едзе
Ой люлі-люлі,
В`о полечку едзе.
Ой люлі-люлі,
В`о полечку едзе.
В`о полечку едзе, жыто засеваці.
Ой люлі-люлі,
Жыто засеваці.
Ой люлі-люлі,
Жыто засеваці.
Жыто засеваці, Бога прослаўляці.
Ой люлі-люлі,
Бога прослаўляці.
Ой люлі-люлі,
Бога прослаўляці.
Родзі, Божэ, жыта на новое лето.
Ой люлі-люлі,
На новое лето.
Ой люлі-люлі,
На новое лето.
Жыта дай пшаніцу на ўсяку пашніцу.
Ой люлі-люлі,
На ўсяку пашніцу.
Ой люлі-люлі,
На ўсяку пашніцу.
Панченя Екацерына Аляксеевна, 1941 г.н., в. Пагост, заг. Кл.
Астаповіч Надзея Трафімаўна, 1941 г.н., в. Пагост.
Варанцэвіч Марыя Дзянісаўна, 1929 г.н., в. Старажоўка.
Рышчанка Ніна Паўлаўна, 1950 г.н., в. Хлупін
Зох Аляксандра Нікіцічна, 1936 г.н., в. Пагост
Марозава Наталля Уладзіміраўна, 1937 г.н., Украіна.
Зап. Шчыракова Ларыса, Толсцік Таццяна.
А ўчора звечора
Зора засвецілі,
Зора засвецілі,
Землю освецілі,
Землю освецілі.
А Божая маці
Сына народзіла.
Сына пеленала,
Цесно сповівала,
Цесно сповівала.
Янголы светые
Колышіце сына,
Колышіце сына,
Пойце ему песню,
Пойце ему песню.
Усе людзі рады,
Усе веселяцца.
На божага сына.
На божага сына
Дай не нагледзяцца,
Дай не нагледзяцца.
Ўсе людзі лікуйце,
Рожэство светкуйце.
На Новы год,
На Новы год
Усе празднікуйце,
Усе празднікуйце.
Панченя Екацерына Аляксеевна, 1941 г.н., в. Пагост, заг. Кл.
Астаповіч Надзея Трафімаўна, 1941 г.н., в. Пагост.
Варанцэвіч Марыя Дзянісаўна, 1929 г.н., в. Старажоўка.
Рышчанка Ніна Паўлаўна, 1950 г.н., в. Хлупін
Зох Аляксандра Нікіцічна, 1936 г.н., в. Пагост
Марозава Наталля Уладзіміраўна, 1937 г.н., Украіна.
Зап. Шчыракова Ларыса, Толсцік Таццяна.
Го-го-го коза,
Го-го-го шера.
Дзе к`оза х`одзіць,
Там жыто родз`іць.
Дзе коза хвостом,
Там жыто кустом.
Дзе коза ногой,
Там жыто копой.
Дзе коза рогом,
Там жыто стогом.
Дзе к`оза х`одзіць,
Там жыто родз`іць.
Дзе не б`увае,
Там ул`егае.
Го-го-го коза,
Го-го-го шера.
Наша к`оза вон он`а!
Заўтра родзіць козеня.
Нашэй козе с`ором,
Чуе ў печы сор`ом.
Панченя Екацерына Аляксеевна, 1941 г.н., в. Пагост, заг. Кл.
Астаповіч Надзея Трафімаўна, 1941 г.н., в. Пагост.
Варанцэвіч Марыя Дзянісаўна, 1929 г.н., в. Старажоўка.
Рышчанка Ніна Паўлаўна, 1950 г.н., в. Хлупін
Зох Аляксандра Нікіцічна, 1936 г.н., в. Пагост
Марозава Наталля Уладзіміраўна, 1937 г.н., Украіна.
Зап. Шчыракова Ларыса, Толсцік Таццяна.
Ці дома, дома сам пан господар?
Шчодры в`ечор, светы Васілей.
А нам сказано, шо дома нема.
Шчодры в`ечор, светы Васілей.
Ў гуменцы седзіць, пшэнічку вее.
Шчодры в`ечор, светы Васілей.
Ой ходземо ж мо дай повеселім.
Шчодры в`ечор, светы Васілей.
Дай розвеселім дай попросімо.
Шчодры в`ечор, светы Васілей.
Дай по мерочцы по однюсенькой.
Шчодры в`ечор, светы Васілей.
Ці дома, дома да его жона?
Шчодры в`ечор, светы Васілей.
А нам сказано, штой дома нема.
Шчодры в`ечор, светы Васілей.
У св`ітліцы седзіць, пірогі печэ.
Шчодры в`ечор, светы Васілей.
Ой ходземо мо, дай развеселім.
Шчодры в`ечор, светы Васілей.
Ці не дасць жэ нам да по пірожку?
Шчодры в`ечор, светы Васілей.
Дай по пірожку по однесеньком.
Шчодры в`ечор, светы Васілей.
Ці дома, дома да ёго дочка?
Шчодры в`ечор, светы Васілей.
А нам сказано, штой дома нема.
Шчодры в`ечор, светы Васілей.
У цэркаў йдзе, тры свячы несе.
Шчодры в`ечор, светы Васілей.
Ой ходземо мо поклонемоса.
Шчодры в`ечор, светы Васілей.
Дай Бог, штоб за год дождалі
Да на той год спывалі.
Панченя Екацерына Аляксеевна, 1941 г.н., в. Пагост, заг. Кл.
Астаповіч Надзея Трафімаўна, 1941 г.н., в. Пагост.
Варанцэвіч Марыя Дзянісаўна, 1929 г.н., в. Старажоўка.
Рышчанка Ніна Паўлаўна, 1950 г.н., в. Хлупін
Зох Аляксандра Нікіцічна, 1936 г.н., в. Пагост
Марозава Наталля Уладзіміраўна, 1937 г.н., Украіна.
Зап. Шчыракова Ларыса, Толсцік Таццяна.
( Вясна.)
( Карагод.)
Ішоў Господ лесом-бором,
Ішоў Господ лесом-бором,
Зустрэў дзеўку молодую.
– Ты, дзеўчына молодая,
– Ты, дзеўчына молодая,
Дай жэ мне воды напіцца.
Моя вода не чышчона,
– Моя вода не чышчона,
Лесом-бором погошона.
– Твоя вода очышчона
– Твоя вода очышчона,
А ты, дзеўка, согрэшона.
Дзевяць сыноў народзіла,
Дзевяць сыноў народзіла,
Усе у Дунай потопіла.
Цепер, дзеўко, не лекайся,
Цепер, дзеўко, не лекайся,
Ідзі ў цэркоў споведайся.
Стала дзеўка споведацца,
Стала дзеўка споведацца,
Стало цело росподацца.
Ее сыны з мёртвых ўсталі,
Ее сыны з мёртвых ўсталі,
Грэшнэ цело подобралі.
Ты думала, наша маці
Ты думала, наша маці,
Шо нас тутака не будзе.
А мы стоім прэд табою,
А мы стоім прэд табою,
Як усе жывые людзі.