Падаткаабкладанне на акупаванай тэрыторыі Гомельшчыны падчас Вялікай Айчыннай вайны (1941-1944 гг.) (паводле нямецкіх трафейных дакументаў)

0
943
Акупацыя Гомельшчыны і яе гісторыя

У сацыяльна-эканамічнай палітыцы нямецкія акупацыйныя ўлады ў Беларусі значную ўвагу надавалі сістэме падаткаабкладання. Зварот да новых нямецкіх трафейных дакументальных матэрыялаў дае магчымасць для больш комплекснага і аб’ектыўнага вывучэння згаданай праблемы. Аснову гэтых матэрыялаў складаюць распараджэнні, загады рэйхскамісарыята “Украіна”, гебітскамісараў, камендантаў палявых камендатур, бургамістраў гарадскіх, раённых, валасных упраў, а таксама стараст асобных вёсак.

Беларусь трапляе ў сферу эканамічных інтарэсаў нацысцкай Германіі яшчэ да нападу на СССР. Незадоўга да гэтага глава міністэрства акупаваных усходніх абласцей А. Розенберг заявіў сваім супрацоўнікам: “Задача, якая заключаецца ў забеспячэнні прадуктамі харчавання германскага народа, стаіць у гэтым годзе, несумненна, першай у шэрагу патрабаванняў, якія нрад’яўляюцца Германіяй да Усходу. Несумненна, будзе неабходным вывозіць вельмі шмат харчавання, і, безумоўна, у будучым рускіх чакаюць вельмі цяжкія часы [1, с. 180]. У чэрвені 1941 года былі надрукаваны “Дырэктывы кіраўніцтва фашысцкай Германії аб задачах і арганізацыі эканомікі ў акупаваных усходніх абласцях (“Зялёная папка” Герынга). Адной з галоўных эканамічных задач гэтага сакрэтнага дакумента з’яўлялася атрыманне для Германіі як мага болыл прадукцыі. Акрамя таго, не менш важнай задачай, якая стаяла перад ваенным камандаваннем і гаспадарчымі органамі, было найболып хуткае ажыццяўленне поўнага прадукцыйнага забеспячэння германскіх войск за кошт акупаваных абласцей, каб такім чынам палепшыць стан у самой Германіі і Еўропе.

Зразумела, што ваенна-эканамічнае кіраўніцтва Трэцяга рэйха ў гэтай сувязі імкнулася максімальна поўна выкарыстаць сельскагаспадарчы патэнцыял Беларусі, у тым ліку і Гомельшчыны. Вядома, што гітлераўскія захопнікі канчаткова авалодалі тэрыторыяй сучаснай Гомельшчыны толькі ў пачатку верасня 1941 года. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленнем Беларусі Гомельская і Палеская вобласці ўваходзілі ў тьшавую частку трупы армій “Цэнтр” і рэйхскамісарыят “Украіна”.

Рэалізацыя пастаўленых задач ажыццяўлялася шляхам незлічоных рэквізіцый, а таксама праз падаткі і зборы. У адпаведнасці з прынятымі акупацыйнымі ўладамі дакументамі на тэрыторыі акупаванай Беларусі была распрацавана сістэма падаткаабкладання, якая падзялялася на натуральныя пастаўкі, а таксама, на грашовыя падаткі і зборы.

Нарыхтоўкай натуральных сельскагаспадарчых паставак займалася створанае летам 1941 года Цэнтральнае гандлёвае таварыства “Усход”. У шэраг задач таварыства і яго шматлікіх філіялаў уваходзілі закупка прадуктаў сельскай гаспадаркі, іх продаж вермахту або адпраўка ў рэйх, арганізацыя работы нарыхтоўчых і пераапрацоўчых прадпрыемстваў. Для дасягнення гэтых задач актыўна выкарыстоўваліся нарыхтоўчыя канторы, якія існавалі яшчэ ў даваенны савецкі час. Асноўнымі сельскагаспадарчымі прадуктамі нарыхтоўкі з’яўляліся мяса, тлушч, масла, зерне, гародніна.

З мэтай выканання пастаўленных задач акупацыйныя ўлады выдалі шэраг распараджэнняў і ўказанняў, у якіх вызначалі нормы, аб’ёмы і тэрміны здачы сельскагаспадарчай прадукдыі. Так, выконваючы распараджэнне бургамістра Петрыкаўскага раёна “Аб мясапастаўках” ад 18.01.42 г., толькі ў трох валасцях (Грабаўскай, Бабунічскай, Курыцічскай) было здадзена 500 галоў буйной рагатай жывёлы для выканання плана мясапаставак за 1942 год. [11, арк. 37]. Для болыл поўнай карціны прывядзём архіўныя звесткі аб колькасці жывёлы, прызначанай для здачы па выкананні плана мясапаставак за другі квартал 1942 года па васьмі валасцях гэтага ж раёна: Макарынская — 23 каровы; Асавецкая — 47; Снялінская — 30; Конкавічская — 47; Ляскавічская — 18; Белкоўская — 45; Бабунічская — 14; Брынёўская — 30; усяго — 254 каровы [11, арк. 25-26].

Звернемся яшчэ да аднаго архіўнага дакументальнага матэрыялу — распараджэння Папоўскай валасной ўправы Тураўскага раёна ад 14.02.42 г. “Аб здачы кароў”, накіраванага ўсім старастам воласці. У ім паведамлялася колькі галоў жывёлы павінны здаць гаспадаркі кожнай вёскі. Падкрэслівалася, што нормы і тэрміны здачы кароў павінны быць даведзены да асобных грамадзян. У асоб, якія ухіляюцца ад здачы кароў, неабходна было іх канфіскаваць і даставіць на нарыхтоўчую базу. Адзін з пунктаў гэтага распараджэння прадугледжваў здачу замест каровы свіней вагой 100-150 кг, або падсвінка — 150 кг, цялят — 250 кг [5, арк. 13]. Як бачна, мясапастаўкі ў большасці выпадкаў даводзіліся на воласць, а воласць — да кожнай вёскі, зыходзячы з колькасці галоў жывёлы. Прычым, як адзначалася ў адным з распараджэнняў рэйхскамісарыята “Украіна”, у першую чаргу трэба было ўзяць былую калгасную і яўрэйскую (у дакуменце — жыдоўскую) жывёлу і ў тых грамадзян, якія мелі некалькі кароў… “Яўрэйскія каровы, якія знаходзіліся ў карыстанні паліцэйскіх, не падлягалі канфіскацыі да асобага распараджэння” [12, арк. 20, 23].

У той жа час катэгарычна забараняўся забой жывёлы для асабістых патрэб грамадзян. Аб гэтым сведчаць архіўныя дакументы, у адным з якіх, у прыватнасці, гаварылася: “Ёсць выпадкі забоя прадукцыйнай жывёлы (кароў) і маладняка. Дадзеную з’яву катэгарычна забараніць, даручыць паліцыі штодзённа весці барацьбу з праявамі вышэйназванага. Да парушальнікаў прымяняць адміністрацыйныя меры ўздзеяння” [2, арк. 63]. Аб тым, што гэта была стойкая тэндэнцыя, сведчыць загад начальніка Стрэшынскага раёна ад 12.02.42 г., у якім адзначалася: “Нягледзячы на неаднаразовыя папярэджанні аб катэгарычнай забароне забоя маладняка, усё ж асобныя грамадзяне груба парушаюць гэта распараджэнне, праводзяць забой маладняка, што можа канчаткова падарваць жывёлагадоўлю краіны”. Гэтым загадам строга забараняўся забой жывёлы. У выпадку яго парушэння прадугледжваўся штраф ад 600 да 1000 руб. [8, арк. 64].

Нормы абавязковых паставак малака хісталіся ў межах 100-150 л ад кожнай каровы. Наприклад, норма здачы малака ў III квартале ад адной каровы складала 250 л, в IV квартале — 100 л. Уладальнікі дзвюх і больш кароў павінны былі здаць у III квартале ад кожнай другой каровы да 350 л, а ў IV квартале — 150 пры тлустасці 3,8% [13, арк. 46].

Свабодны гандаль, абмен малочных прадуктаў катэгарычна забараняліся. Сяляне бьші абавязаны пры эканомным асабістым спажыванні здавань усё малако, вяршкі, смятану, масла на маслазавод ці зборныя пункты за плату ў некалькі разоў ніжэйшую за рыначную. Тыя ж самыя правілы датычылі здачы яек. Згодна з распараджэннем Тураўскай раённай управы норма здачы яек устанаўлівалася — 50 шт. у год ад адной курыцы [13, арк. 21]. Гародніну і садавіну трэба было таксама здаваць на вызначаныя пункты. Аб гэтым сведчыць распараджэнне гебітсагранома г. Петрыкава ад 05.08.42 г., згодна з якім гаспадаркам Петрыкаўскага і Жыткавічскага раёнаў належала здаць дзяржаве 2101,3 т бульбы, 312 т гародніны [13, арк. 48]. У кантэксце разглядаемага аспекту будзе цікавым прывесці змест абавязацельства жыхара в. Хільчыцы Тураўскага раёна Ф. I. Птушко. Згодна распараджэнню гебітскамісара г. Петрыкава яму ўстанаўліваліся наступныя нормы здачы на засеяную плошчу: жьгга — 4 кг, пшаніцы — 10 кг, аўса — 11 кг, проса — 17 кг, ячменя — 8 кг, бульбы — 480 кг, сена — 300 кг. Вызначаўся тэрмін здачы — да 15.10.42 г. [13, арк. 4].

Вельмі часта жыхары нягледзячы на жорсткія загады акупантаў не выконвалі сельскагаспадарчыя пастаўкі. Так, у спісе нядоімшчыкаў в. Кругавец Церахоўскага раёна па хлебаздачы на 26.01.42 г. налічвалася 18 чалавек. їх запазычанасць складала 584,3 кг [6, арк. 2]. У дачыненні да сялян, якія не выконвалі план здачы абавязковых прадуктаў, уводзіліся грашовыя штрафы ці канфіскацыя маёмасці.

Трафейныя нямецкія дакументы ўтрымліваюць шмат звестак аб тым, якія грашовыя падаткі спаганяліся з насельніцтва. У падатковай сферы нямецкае заканадаўства фактычна дублявала савецкае. Пра гэта, у прыватнасці, чытаем у распараджэнні гебітскамісара Украіны ад 23 сакавіка 1942 года: “Спагнанне падаткаў і іншых грашовых пошлін ажыццяўляць па савецкіх пастановах” [11, арк. 40]. Аднак мелі месца і некаторыя адметнасці, пра што пойдзе размова крыху далей. Дык якія ж грашовыя падаткі спаганяліся з грамадзян акупаванай тэрьггорыі? Звернемся зноў да цытаванага распараджэння гебітскамісара Украіны і распараджэння каменданта г. Гомеля ад 26 сакавіка 1942 года. Уважлівы аналіз гэтых дакументаў паказвае, што адным з абавязковых падаткаў з’яўляўся адзіны падаходны падатак, які быў уведзены яшчэ ў кастрычніку 1941 года ў адпаведнасці з распараджэннем гаспадарчага штаба “Ост” і спаганяўся ў памеры 10% ад даходу пры кожнай выдачы жалавання. Грамадзяне, якія атрымлівалі даход не ў якасці рабочых ці служачых устаноў, прадпрыемстваў, арганізацый, абавязаны былі самі ўносіць падатак не пазней 5-га чысла за кожны мінулы месяц [11, арк. 39]. 3 духоўных асоб таксама спаганяўся падаходны падатак. Пры гэтым улічваўся іх аклад і натуральныя даходы, пералік якіх рабіўся па прадажных цэнах ca скідкай 10 % [9, арк. 24]. Ад уплаты гэтага падатку вызваляліся толькі тыя грамадзяне, даходы якіх не перавышалі 150 руб. у месяц [11, арк. 39].

Прадпрыемствы плацілі падатак з таварнага абароту пры продажы прамысловых вырабаў, памеры якога прадугледжваліся па кожнай групе тавараў і хісталіся ад 1 да 30 % ад даходу [3, арк. 8]. Акрамя таго, прадпрыемствы плацілі падатак з абароту пры іншай дзейнасці, інакш кажучы, пры нетаварных гандлёвых аперацыях. Да такіх аперацый адносіліся: вытворчасць вырабаў з матэрыялаў заказчыка; рамантаванне вырабаў, аўтамабільнага і гужавога транспарту; работа фатаграфічных атэлье, цырульняў, пральняў, а таксама іншая дзейнасць, звязаная з аказваннем паслуг. Падатак спаганяўся ca ўсяго валавога даходу ў памеры 5-10 % [11, арк. 40].

Рамеснікі, якія не належалі да кааператываў, абавязаны былі ўносіць прамысловы падатак, які складаў 50 % падаходнага падатку [9, арк. 32].

Нягледзячы на тое, пгго насамрэч існавалі тыя ж самыя падаткі, што і ў даваенны савецкі час, вясной 1942 года былі адменены падаткі, якія раней спаганяліся з сялян, або гаспадарак тых раёнаў, якія ўваходзілі ў рэйхскамісарыят “Украіна”. Замест іх уводзіўся “адзіны падатак”, які ў 1942 г. у сярэднім не павінен быў перавышаць 150 руб. на сялянскую гаспадарку, ці 40 руб. на чалавека. Гэты падатак устанаўліваўся для кожнай воласці раённым бургамістрам, а валасны бургамістр размяркоўваў яго паміж сялянамі і гаспадаркамі. Між іншым, браліся пад увагу асабістыя абставіны плацелынчыка: колькасць працуючьк членаў сям’і, колькасць дзяцей, коней, жывелы, ваенныя страты і інш. [9, арк. 45].

З вясковага насельніцтва ва ўзросце ад 15 да 65 гадоў, якое пражывала ў раёнах, што ўваходзілі ў тылавую частку групы армій “Цэнтр”; спаганяўся падушны падатак у памеры 100 руб. у год. Ад уплаты названага падатку вызваляліся асобы, якія мелі заробак менш за 200 руб. у месяц, а таксама вучні, фізічна непрацаздольныя, паліцэйскія [4, арк. 6].

Акрамя таго, сяляне, якія вялі гаспадарку на зямлі, абавязаны былі плаціць зямельны падатак, велічыня якога залежала ад якасці зямлі. Так, з кожнага гектара “добрай” зямлі бралася 80 руб., “сярэдняй” — 50, “дрэннай” — 20 руб. у год [9, арк. 52]. Усе асобы, якія валодалі гарадской зямлёй на правах уласнасці, плацілі зямельную рэнту ў памеры 0,96 руб за 1 кв. м. [9, арк. 51]

Аналізуючы далей падатковую сістэму, неабходна адзначыць, што акупацыйныя ўлады змянілі размеркаванне пошліны на арэндаванае жыллё. Калі ў даваенны савецкі час яе велічыня залежала ад даходаў, то ўжо з вясны 1942 года — ад колькасці квадратных метраў жылой плошчы, і яе месячны памер складаў для жылых памяшканняў з водаправодам і каналізацыяй — 1,10 руб.; без вышэйназваных характарыстык — 1,0 руб., для падвальных і паддашкавых памяшканняў — 0,90 руб.; для памяшканняў з прахаднымі пакоямі і без вакон — 0,80 руб. за кв. м. [11, арк. 39].

Варта адзначыць, што адным з абавязковых падаткаў, які ўключаўся ў смету падатковых аддзелаў упраў розных узроўняў быў падатак з пабудовы. Ен спаганяўся ў памеры 1 % ад яе кошту. Пабудовы сельскагаспадарчага прызначэння, да якіх адносіліся і хаты сялян, а таксама будынкі грамадскага прызначэння гэтым падаткам не абкладаліся [4, арк. 9].

З забудаваных участкаў браўся зямельны падатак (зямельная рэнта) у памеры 20 кап., а з незабудаваных — 5 кап. за 1 кв. м. Гэты падатак не спаганяўся з участкаў, якія выкарыстоўваліся ў сельскагаспадарчых мэтах, ці мелі грамадскае прызначэнне [4, арк. 9].

Асобы нямецкага паходжання вызваляліся ад аплаты зямельнага, прамысловага падатку і падатку з пабудовы [9, арк. 26].

Выконваючы распараджэнне палявой камендатуры №551 ад 13 студзеня 1942 г., мясцовыя органы ўвялі падатак на сабак, які спаганяўся наступным чынам: за першага сабаку — 200 руб., другога і кожнага наступнага — 300 руб. у год, падатак на вартаўнічых сабак зніжаўся напалову [4, арк. 64].

Жыхары гарадоў і вёсак імкнуліся па самых розных прычынах ухіляцца ад платы шматлікіх падаткаў і збораў, іх штрафавалі на 200 руб., або змушалі адпрацаваць два тыдні на прымусовых работах, а ў крайніх выпадках канфіскоўвалі маёмасць. Уладальнікі сабак, якія не заплацілі падатак, павінны былі забіць іх, а скуру здаць на гарбарны склад [11, арк. 24]. У архіўных матэрыялах вельмі шмат такіх фактаў. У спіс грамадзян г. Добруша, якія не заплацілі своечасова падатак за пабудову і зямельную рэнту (а гэта 31327 руб. за 1942 года), уключана болып за 100 чалавек [4, арк. 33-34]. У спісе па неаплачаным падатку за сабак у 1942 годзе напічвалася 64 жыхары г. Добруша. іх запазычанаспь складала 2804 руб. [4, арк. 49]. Запазычанасць па зямельнаму падатку жыхароў Браніслаўскай воласці Жыткавіцкага раёна за 1942 год складала 18202 руб., а Людзяневіцкай воласці — 19 517 руб. [11, арк. 3].

Уведзеныя акупантамі падаткі спаганяліся ў поўным аб’ёме. Грамадзянам- нядоімшчыкам даводзіліся канкрэтныя тэрміны разліку, аднак для многіх з іх гэта было значнай праблемай, таму жыхары звярталіся да мясцовых улад з просьбамі вызваліць іх ад уплаты тых ці іншых падаткаў. Архіўныя матэрыялы ўтрымліваюць вялікую колькасць такіх заяў. Для ілюстрацыі прывядзём заяву жыхара в. Набудава Жыткавіцкага раёна П. I. Некрашэвіча, накіраваную ў падатковы аддзел раённай управы: “Прашу вызваліць мяне ад уплаты падатку ў суме 159 руб. з прычыны таго, што ў мяне няма ніводнага працаздольнага члена сям’і. Мне ўжо 78 гадоў, а маёй жонцы — 70. Таму ў мяне няма каму не толькі зарабіць грошы на аплату зямельнага падатку, але і цяжка забяспечыць сваё існаванне [10, арк. 21]. Падобныя заявы вельмі пільна правяраліся і ў асобных выпадках прымалася рашэнне на карысць заявіцеляў. Напрыклад, больш 50 жыхароў г. Добруша былі вызвалены ад уплаты падушнага падатку за 1942 год па такіх прычынах, як хвароба, статус уцекача, пагарэльца або па беднасці [4, арк. 1]. 123 жыхары Жгунскай воласці таксама былі вызвалены ад спагнання падушнага падатку з прычыны інваліднасці, беднасці і інш. [4, арк. 72-72].

Такім чынам, у цэлым знаёмства з трафейнымі дакументальнымі матэрыяламі паказвае, што ва ўмовах вайны шматлікія падаткі і зборы, якія спаганяліся акупацыйнымі ўладамі з цывільнага насельнітва беларускіх зямель, значна абцяжарвалі і так іх нялёгкае паўсядзённае жьщцё.

Спіс літаратуры

  1. Кулинок, С. В. К вопросу о принятии закона “О новом порядке землепользования” на оккупированной территории Беларуси / С. В. Кулинок // Актуальные проблемы из исторического прошлого и современности в общественно-гуманитарных и социо-религиоведческих науках Беларуси, ближнего и дальнего зарубежья: материалы Междун. науч. — теорет. конф. В 2 ч. Ч. 2. — Витебск, 2007.
  2. Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці (ДАГВ). — Фонд 1316. — Воп. 1. — С. 1.
  3. ДАГВ. — Фонд 1321. — Воп. 1. — С. 240.
  4. ДАГВ. — Фонд 1321. — Воп. 1. — С.241.
  5. ДАГВ. — Фонд 1323. — Воп. 1. — С.2.
  6. ДАГВ. — Фонд 1323. — Воп. 1. — С. 3.
  7. ДАГВ. — Фонд 1323. — Воп. 1. — С. 13.
  8. ДАГВ. — Фонд 1323. — Воп. 1. — С. 1.
  9. ДАГВ. — Фонді 842. — Воп. 1. — С. 6.
  10. ДАГВ. — Фонд 1842. — Воп. 1. — С. 9.
  11. ДАГВ. — Фонд 1842. — Воп. 1. — С. И.
  12. ДАГВ. — Фонд 1850. — Воп. 1. — С. 6.
  13. ДАГВ. — Фонд 1940. — Воп. 1. — С. 1.

Аўтар: Л.С. Скрабіна
Крыніца: “Беларусь і суседзі: гістарычныя шляхі, узаемадзеянне і ўзаемаўплывы”: матэрыялы ІІІ міжнароднай навуковай канферэнцыі, Гомель, 30.09 – 1.10. 2010 г. / Гомельскі дзярж. ун-т. імя Ф. Скарыны; рэдкал.: Р.Р. Лазько (адказны рэд.) [і інш.]. – Гомель, 2010. Ст. 315-319.