Каляды гэта свята сямейнае, але ня ўсім пашчасціла сустракаць навагоднія святы разам са сваімі родзічамі і сваякамі.
Гомельскія грамадскія актывісты вырашылі хаця б на адзін вечар выправіць гэтую сітуацыю і заклікаюць усіх неабыякавых далучыцца да іх і падзяліцца 30 снежня цяплынёй ды святочным настроем з дзецьмі дзіцячага прытулка ў Бярозках.
Распавядае адзін з арганізатараў – Алесь Сівакоў:
“Наведваем бярозкаўскі прытулак ўжо некалькі год-на Каляды і яшчэ ў іншы час пару разоў на год, так што для нас ён даўно падшэфны. А паколькі дзеткі кожны раз новыя, то на сустрэчах пабывала некалькі соцен за ўвесь час, прычым узрост можа быць ад двух да 16-ці гадоў.
Натуральна мы не ставім сабе за мэту за 1-2 разы навучыць іх мове, для іх не гэта галоўнае. Хочацца проста падзяліцца чалавечай цеплынёй і любоўю, чаго так не хапае ў тых умовах. І каб разам з вопраткай ды падарункамі ў іхніх душах засталіся і нашыя добрыя пачуцці да іх.
У гэты раз ізноў плануецца павіншаваць іх калядным прадстаўленнем з удзелам Св. Мікалая, Лесавіка, Балотнага Чорта і, магчыма, Снягуркі. Сцэнар прадугледжвае гульні, загадкі, спевы.
Безумоўна пажаданыя і іншыя лясныя персанажы, калі такія знойдуцца. Мы таксама прымем любую дапамогу – гэта могуць быць кніжкі, вопратка, атрыбуты для свята, грашовыя ахвяраванні і непасрэдны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні свята.
Няхяй унёсак кожнага паслужыць агульнай добрай справе”.
Калі: 30 снежня
Дзе: дзіцячы прытулак у Бярозках
Мерапрыемства Вконтакте: vk.com/club33169049
Не заставайся абыякавымі і далучайцеся!
Кантакты: 029-6562229 Алесь, 029-3350600 Пятро.