Сучаснасць запатрабавала вывучэння рэгіёнаў. Актуальнае зараз рэгіёназнаўства ёсць усебаковае вывучэнне адносна ўстойлівых тэрытарыяльных сістэм-рэгіёнаў. Стваральнымі чыннікамі рэгіянальнага вызначэня могуць быць самыя розныя крытэры (фізіка-геаграфічныя, экаяамічныя, геапалітычныя, інш.), але для гісторыі істотна бачанне рэгіёну як нейкай часткі айкумены, сацыяльнай прасторы чалавека [1, с. 3, 26-35]. Выразна дадзены аспект выступае, напрыклад, у вызначэнні габрэйскага мястэчка: штэтл — гэта габрэйская фізічная і духоўная прастора, своеасаблівы “малы Ізраіль” у дыяспары [5, с. 38, 41].
На падставе матэрыялаў Першага ўсеагульнарасійскага перапісу 1897 г. прапаноўваецца прасачыць тое месца і ролю, што займалі немцы і габрэі ў рэгіянальнай сацыяльнай сістэме Палесся. Як “Палессе” разглядаецца прастора з асобным тыпам ландшафта, уласцівага для Палескай нізіны Папрыпяцця, што ахоплівае болей 200 км2 на поўдні Беларусі, поўначы Украіны і частку Польшчы [7, с. 358-359]. Відавочна. што па шэрагу ўмоў прасторы палескі край бліжэй менавіта да беларускага краю (лясы, балоты, глебы, блізкасць гістарычнага лёсу). Чаму менавіта немцы і габрэі ў цэнтры ўвагі? Бо гэта некарэнныя супольнасці для гэтага рэгіёну, што выразна вылучаліся ў славянскім асяродку, былі блізкія па мове (нямецкая і ідыш) і роду заняткаў. Варта заўважыць і тое, што, як своеасаблівы плён бурлівага XX ст., на сённяшні дзень і габрэйскі. і нямецкі асяродкі ў іх мінулай вартасці на Палессі зніклі. Увагу сучаснікаў прыцягвае лёс габрэйства і “валынскіх немцаў”.
Прапануецца стварыць з дапамогай інфармацыйных сродкаў матрыцу даных і змадэляваць сітуацыю габрэйскай і нямецкай супольнасці ў рэгіянальнай сацыяльнай прасторы канца XIX ст. Так, звернемся да матэрыялаў перапісу (гл. табліцу). Агульная колькасць жыхароў Палесся складала болей 4,5 млн. жыхароў. У межах сваіх нацыянальных арэалаў дамінавалі карэнныя беларуская (поўнач) і украінская (поўдзень) супольнасці. Немцы ж разам складалі 4,5 % насельніцтва, што ў 3 з лішкам разы саступала абсалютнай (670 тыс.) і адноснай (14%) колькасці габрэяў у краі. Калі паміж медыянай і сярэднім значэннем колькасці габрэяў па паветах рознасць неістотная, то яна болей чым 11-кратная паміж дадзенымі паказчыкамі размеркавання нямецкай супольнасці па паветах. Гэта можа сведчыць аб істотнай варыяцыі нямецкай папуляцыі ў розных частках Палесся. I сапраўды, магчыма вылучыць групу паветаў Валыні (уключна з Жытомірскім паветам) і прылеглы Холмскі павет, дзе засяроджана да 175 тыс. з 193-тысячнай папуляцыі палескіх немцаў. У іншых паветах іх наяўнасць мізерная. Такім чынам, выразна адрозніваецца сітуацыя беларускага Палесся, што не мае заўважнага нямецкага элементу, і ўкраінскае Палессе. У цэлым, немцы Палесся — вяскоўцы (98,5 %, r2=0,4).
На Беларусі прыкметная доля нямецкіх каланістаў мелася на Палессі: з 1830 г. з’явілася калонія Фрыдрыхсдорф (Саломка) у валоданнях кн. Любамірскага; пасля Аграрнай рэформы 1861 г. назіраўся бум прытоку каланістаў (звычайна тое былі арандатары надзелаў у 5-15 дзес.) [8, с. 106]. Часцей тое былі прадпрыемлівыя выхадцы з Прусіі. пратэстанты (85-90 %), у т.л. 1-1,5 % з іх заявілі сябе як іудзеі, што сведчыла (В. Цітоў) аб спецыфічнай “натуралізацыі” немцаў [8, с. 107]. У Паўднёва-Заходнім краі каланізацыя пачалася раней, з 1791 г. у маёнтках Патоцкага. Гэта мела месца найперш на Валынскім Палессі (болей за 80 %). У 1860-я гг. з 33 тыс. немцаў краю 27 тыс. былі каланістамі, у асноўным пратэстантамі, сялянамі з высокай культурай гаспадарання (малочная гаспадарка, выраб і продаж масла, сыру) [6, с. 299-300]. “С местным населением не имеют ничего общего, но большей частью находятся во вражде с ними и не оказывают никакого влияния на хозяйство малоруссов’’, “имеют свое самоуправление”, “составляют сильную конкуренцию местным жителям в сельском хозяйстве и ремесле” [6, с. 300]. Важна тое, што з 301 пасялення толькі 6 было заснавана на казённых землях [6, с. 313]. Апроч сялянскай каланізацыі, на Палессе (беларускае) быў скіраваны і рух нямецкага (прускага і аўстрыйскага) памешчыцкага землеўладання: Лаўтэрбахі (Мазырскі павет, болей 8 тыс. дзес. зямлі), Фальц-Фейн (41 тыс. дзес. у Мінскай губ.), Марыя Баханьская (Пінскі пав., 13 тыс. дзес. зямлі) [3, с. 35]. Апроч таго, прадпрыемлівыя памешчыкі з Палесся адразу ж пасля 1861 г. пачалі запрашаць сялянскія сем’і і наёмных рабочых-немцаў, што, згодна з Л. Ліпінскім, хутка зліліся з мясцовымі жыхарамі [3, с. 48]. Апошняе спрэчна. Якасна важна тое, што нямецкі элемент нёс на беларускія (і украінскія) землі прадпрымальніцкі дух, энергію, ініцыятыву і вопыт [2, с. 18].
Габрэі ж наадварот, найбольш раўнамерна размеркаваны прасторава і урбанізаваны (37 %, r3=0,73), нацыянальны асяродак вельмі мала урбанізаванага Палесся (=9 %). Пры гэтым наяўны тэндэнцыі: 1) канцэтрацыі габрэйства ў паўднёвай, паўднёва-заходняй і цэнтральнай частцы Палесся, 2) убывання ўзроўню яго урбанізаванасці ва ўсходнім напрамку. Гэта тая супольнасць, што паядноўвае (згодна з сістэмнымі прыкметамі) усё Палессе. Дарэчы тут будзе звярнуцца да думкі дарэвалюцыйнага даследчыка Ю. Янсона: “Маклерует почта каждый еврей, это его призвание, и в этом деле он вполне мастер и себе подобных не имеет… Весь край, где, живет и действует еврейство, опутан, можно сказать, сетью маклеров, проникающие во все самые затаенные экономические отношения страны…” [9, с. 5]. Такім чынам, падкрэсліваецца “нацыянальная місія” габрэяў як рухавіка ў фарміраванні рынка ў краі. Зусім не выпадковая тая сітуацыя, што габрэі займаліся субарэндай маёнткаў і стваралі жорсткую канкурэнцыю ў гандлі і рамястве іншым нацыянальным групам. Трэба было чакаць, што найбольш абвострана дадзеная сітуацыя магла заявіць аб сабе на Валынскім Палессі, дзе да структуры “карэнны-польскі-габрэйскі” элемент дадаваўся істотны нямецкі чыннік. Пераконвае ў такім накірунку тая заканамернасць, што была выяўлена Н. Палятаевай адносна купецтва беларускіх земляў: да 1913 г., пры адсутнасці дэмаграфічнай стагнацыі, амаль цалкам знік асяродак купецтва з асоб негабрэйскага паходжання (вялікарусаў, беларусаў, немцаў, палякаў) [4, с. 174],
Назіраецца пэўнае падабенства паміж дзвюма вылучанымі супольнасцямі: адчувальная карэляцыя (rl=0,59) ў прасторавым размяшчэнні, падабенства ў сацыяльным абліччы “чужога” для абарыгенаў, сацыяльнай ролі (прадпрымальніцтва, рамяство, гандаль), адзінства наступстваў гістарычнага лёсу ў пазнейшы час. Немцы адрозніваюцца хіба больш выразнай лакалізацыяй на Валыні ды сваім пераважна сялянскім, а не мяшчанскім паходжаннем.
Табліца.
Нямецкая і габрэйскай прысутнасць на Палессі ў канцы XIX ст.
Павет, субрэгіён /
нацыянальнасць, доля ад агульнай колькасці насельніцтва |
Немцы | Габрэі | Усё насельніцтва | |||||||
Усіх колькасць | % да ўсяго нас-ва павета | У т.л. у горадзе | У т.л. па-за горадам | Усіх
колькасць |
% да ўсяго нас-ва павета
|
У т.л. у горадзе | У т.л.
па-за горадам |
Агульнае насельніцтва павета | У т.л. у горадзе | |
Седлецкі | 778 | 0,92 | 12,98 | 87,02 | 15838 | 18,81 | 71,97 | 28.03 | 84211 | 31,153 |
Канстанцінаўскі | 22 | 0.04 | 4,55 | 95,45 | 8179 | 13,34 | 26,31 | 73,69 | 61333 | 6,295 |
Уладаўскі | 4237 | 4,32 | 0,52 | 99,48 | 15601 | 15,91 | 46,13 | 53,87 | 98035 | 13,600 |
Бельскі | 116 | 0,15 | 59.48 | 40,52 | 16662 | 21,73 | 54.69 | 45,31 | 76687 | 22,425 |
Холмскі | 17516 | 12,73 | 0,94 | 99,06 | 17484 | 12,71 | 43,41 | 56,59 | 137585 | 13,411 |
Грубешоўскі | 759 | 0,75 | 2,77 | 97,23 | 14745 | 14,54 | 52,03 | 47,97 | 101392 | 15,226 |
Усяго: |
23428 | 4,19 | 1,62 | 98,38 | 88509 | 15,83 | 50,98 | 49,02 | 559243 | 16.901 |
Пінскі | 538 | 0,23 | 24,54 | 75,46 | 45013 | 19.51 | 46,56 | 53,44 | 230763 | 12,293 |
Кобрынскі | 159 | 0,09 | 17,61 | 82,39 | 25307 | 13,72 | 26,60 | 73,40 | 184453 | 5,643 |
Брэсцкі | 532 | 0,24 | 40,04 | 59,96 | 45397 | 20,78 | 6633 | 33,68 | 218432 | 21,319 |
Пружанскі | 392 | 0,28 | 1,53 | 98,47 | 17797 | 12,80 | 28.54 | 71,46 | 139074 | 5,488 |
Бельскі | 397 | 0,24 | 19,90 | 80,10 | 24486 | 14,89 | 36,65 | 63,35 | 164441 | 11,062 |
Усяго: |
2018 | 0,22 | 22,70 | 77,30 | 158000 | 16,86 | 45,48 | 54,53 | 1937163 | 11,862 |
Ровенскі | 24407 | 8,94 | 1,04 | 98,% | 43554 | 15,95 | 31.46 | 68,54 | 273001 | 9,001 |
Луцкі | 30255 | 11,98 | 0,67 | 99,33 | 35712 | 14,14 | 26,31 | 73,69 | 252550 | 6,258 |
Уладз.-Валынскі | 15739 | 5,68 | 0.64 | 99,36 | 28903 | 10,42 | 20,20 | 79,80 | 277265 | 3,564 |
Ноўг.-Валынскі | 38201 | 10,95 | 0,90 | 99,10 | 54549 | 15,63 | 17,16 | 82,84 | 348950 | 4,844 |
Ковельскі | 1420 | 0,67 | 13,87 | 86,13 | 25224 | 11,93 | 33,71 | 66,29 | 211493 | 8,368 |
Усяго: | 110022 | 8,07 | 1,00 | 99,00 | 187942 | 13.79 | 24,90 | 75,10 | 1363259 | 6,225 |
Рэчыцкі | 191 | 0,09 | 4,71 | 95,29 | 28478 | 12,84 | 18,71 | 81,29 | 221771 | 4,184 |
Гомельскі | 257 | 0,11 | 82,88 | 17,12 | 32363 | 14,40 | 62.90 | 37,10 | 224723 | 16,365 |
Мазырскі | 627 | 0,35 | 1,75 | 98,25 | 29441 | 16,25 | 18,99 | 81,01 | 181161 | 4,458 |
Усяго: |
1075 | 0,17 | 21,67 | 7833 | 190282 | 1438 | 34,64 | 6536 | «27655 | 8,624 |
Оўручскі | 2381 | 1,16 | 0,38 | 99,62 | 21851 | 10,64 | 15,75 | 84.25 | 205390 | 3,599 |
Радамысльскі | 7153 | 2,27 | 0,64 | 99,36 | 41272 | 13,08 | 18,09 | 81,91 | 315629 | 3,455 |
Жытомірскі | 46922 | 10,82 | 1,44 | 98,56 | 61963 | 14,28 | 49,34 | 50,66 | 433859 | 15,188 |
Усяго: |
56456 | 5,91 | i 30 | 98,70 | 125086 | 13.10 | 33.16 | 66,84 | 954878 | 8,817 |
Чарнігаўскі | 128 | 0,08 | 88,28 | 11,72 | 12257 | 7,56 | 82,68 | 1732 | 162123 | 23,216 |
Гараднянскі | 82 | 0,05 | 8,54 | 91,46 | 7053 | 4,61 | 17,69 | 82,31 | 153040 | 2,816 |
Усяго: |
210 | 0,07 | 57,14 | 42,86 | 19310 | 6,13 | 58,94 | 41,06 | 315163 | 13,310 |
ЦАЛКАМ: |
193209 | 4,06 | 1,56 | 98,44 | 669129 | 14,07 | 37,05 | 62,95 | 4757361 | 9,897 |
сяр. значэнне: |
8050,375 | — | — | — | 27880,4 | — | — | — | 198223,4 | — |
median пав. |
693 | 0,51 | — | — | 25265,5 | 14,21 | — | — | 194921,5 | — |
***Падлічана па: Первая всеобщая перепись населения Российской империи 1897. Вып. VII. Волынская губерния. СПб., 1904. С. 86-89; Вып. XI. Гродненская губерния. СПб. 1904. С. 102-105; Вып. XVI. Киевская губерния. СПб. 1904. С. 88- 91; Вып. LV. Люблинская губерния. СПб., 1904. С. 88-91; Вып. XXII. Минская губерния. СПб., 1904. С. 80-82; Вып. XXIII. Могилевская губерня. СПб., 1903. С. 106-108; Вып. LX. Седлецкая губерния, СПб., 1904 г. С. 80-83; Вып. XLVIII; Черниговская губерния. СПб., 1905. С. 112-115.
*Каэф. карэл. r1=0,59, r2-0,39, r3=0,73.
Літаратура
- Гладкий Ю. Н., Чистобаев А. И. Регионоведение: учебник. М.: Гардарики, 2002. — 384 с.
- Киштымов А. Германские капиталы и немецкие предприниматели в экономике Беларуси XIX — начала XX в. // Albarutenica. Беларусіка-7. Беларуска-нямецкае грамадска-культурнае ўзаемадзеянне / Матэрыялы Міжнароднага круглага стала, 20-30 красавіка 1996 г. Мн.: ННАЦ імя Ф. Скарыны, 1996. -С. 13-21.
- Липинский Л.П. Развитие капитализма в сельском хозяйстве Белоруссии. (II половина XIX в.). Мн.: Издательство “Каука и техника”, 1971. — 256 с.
- Полетаева Н. И. Купечество Беларуси (60-е гг. ХІХ-начала XX в.). Мн: БГЭУ, 2004. — 247 с.
- Соркіна I. Праблемы тэрміналогіі пры вывучэнні гісторыі гарадскіх паселішчаў Беларусі // Гародня: Гіст. альманах. — 2003. — Т. 9. — С. 36-43.
- Труды этнографо-статистической экспедиции в Западно-Русский край./ Сост. П. Чубинский — Т. 7. Ч. 3. — [б. м. и г. изд.], 613 с.
- Украинская советская энциклопедия. — Т. 8,- Киев: Украінськоі Радзянськоі енциклспедіі головна редакція. 1982. — 460 с.
- Цітоў В. Нямецкая дыяспара ў Беларусі ХІХ-пачатку XX ст.// Albarutenica. Беларусіка-7… 1996. — С. 105-107.
- Янсон Ю. Пинск и его район. СПб., 1869. Вып. 3. — 180 с.
Аўтар: В.А. Кахновіч
Крыніца: Актуальныя праблемы сацыяльнай гісторыі Беларусі (канец XVIII – пачатак ХХ ст.): да 90-годдзя Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г.: мат-лы Рэсп. навук.-тэар. канф., г. Мінск, 23 лютага 2007 г. / БДПУ імя М. Танка; рэдкал.: А.П. Жытко (навук. рэд.) [і інш.]. Мінск, 2007. С. 201–205.