Назвы страўніка ў гаворках Мазырскага Палесся

0
40
Назвы страўніка ў гаворках Мазырскага Палесся

Назвы ўнутраных органаў жывога арганізма займаюць своеасаблівае месца ў лексіка-семантычнай сістэме мовы, паколькі гэта, як правіла, старажытная лексіка, якая мае высокую ступень сістэматызацыі, супадаючы ў большасці сваей з анатамічнай тэрміналогіяй.

Ca значэннем ’орган стрававання чалавека і жывёл’ у гаворках Мазырскага Палесся функцыянуе саматызм жолудок /жэлудок/ — семантычны русізм няпэўнага паходжання [16, т. 3, с. 206]: Цэлъно лето зёлкі збіраю, бо кожну восенъ жолудок боліць (Каплічы Калінк.); Дзеду жэлудок штось рэзалі (Загорыны Мазыр.). Слова жолудокъ /желудокъ/ выяўлена ў помніках старабеларускай пісьменнасці XVI стагоддзя [1, в. 10, с. 48].

У радзе мясцін сінонімам да акрэсленага наймення выступае лексічная адзінка коўб і яе словаўтваральныя варыянты — коўбік, коўбух (параўн. літоўскае kaupas ’тое, што насыпаецца з верхам, звыш меры’ — 16, т. 5, с. 104-105): Коўб е ў чоловека, коня, корову (Стадолічы Лельч.); У малых дзеток і коўбік маленькі (Грышы Ельск.); Мой коўбік есці не просіць (Звеняцкае Хойн.).

Неабходна адзначыць, што ў асобных гаворках даследуемага рэгіёну прааналізаванае вышэй слова (і яго варыянты) ужываецца толькі ca значэннем ’страўнік жывёлы’: Які болъшы коўб у парсюка (Зарэчча Браг.); У свінні буў болыйый коўбік, его ак напіхаеш, то ён расцегаецца (Бобрыкі Петрык.); Коўбуху свінні вуразаў (Грабаў Петрык.).

У спалучэнні з саматызмамі жолудок. коуб адносна шырокім выкарыстаннем характарызуецца намінацыя шлунок (< шлунне — параўн. нов. — в. — ням. Geschlinge ’вантробы’, с. — в.-ням. gesliinge — 14, т. 4, с. 455): Шлунок мой не прымае масла (Хачэнь Жытк.). Разгледжаная лексічная адзінка з тоесным значэннем функцыянуе і ва ўкраінскіх народных гаворках [2, т. 4, с. 503-504].

За межамі Мазырскага Палесся намінацыя жалудак фіксуецца ва ўжыванні у сярэднебеларускіх народных гаворках, а таксама ў гродзенска-баранавіцкай і полацкай групах гаворак [10, т. 2, с. 136; 11, т. 1, с. 132]. Аднак большай распаўсюджанасцю характарызуецца слова кіндзюк і яго варыянты [4, с. 86,94; 5, с. 97; 6, с. 72; 8, а 2, с. 63; 12. с.58; 15, с. 137].

Адносна апошняга заўважым, што ў полацкай, гродзенска-баранавіцкай групах гаворак слова кіндзюк бытуе ў значэнні ’страўнік у жывёлы’: Рэжыць і ложыць мяса ў кіндзюк (Ёдлавічы Брасл.); Кіндзюк ва ўсіх: у каровы, свінні, авечкі (Дакудава Лід.) [10, т. 2, с. 462].

Дыялектнае слова кандкж /кендюх/ бытуе ў рускіх народных гаворках [3, т. 2, с. 184].

Найменне коўб /кощбік/ адсутнічае ў нарматыўных слоўніках сучаснай беларускай літаратурнай мовы, слова шлунак фіксуецца імі з паметай абласное [9, с. 880].

Адпаведнікам названых намінатыўных сродкаў у беларускай нарматыўнай мове з’яўляецца саматызм стращнік [13, т. 5, ч. 1, с. 336], семантычна звязаны са словам страва ’ежа’. Беларускае слова страунік не пранікла ў рускія народныя гаворкі, у чым праявілася агульная заканамернасць: назвы частак цела, якія позна ўзніклі ў беларускай мове, звычайна не запазычваліся суседнімі рускімі гаворкамі, імі не выцясняліся старажытнарускія словы [7, с. 54].

  1. Гістарычны слоўнік беларускай мовы: У 21 вып. — Мінск: Навука і техніка, 1990. — Вып. 10. — 287 с.
  2. ГрінченмоБДОкраінськоімови. Т. М. — Киів, 1907-1909.
  3. Толковый словарь живого великорусского языка: В 4 т. – М.: Русский язык, 1989. — Т.2. — 779 с.
  4. Дыялектны слоўнік Брэстчыны / Склад. Аляхновіч М.М. і інш. — Мінск: Навука і техніка, 1989. — 294 с.
  5. Жывое народнае слова. — Мінск: Навука і техніка, 1992. — 272 с.
  6. Жывое слова. — Мінск: Навука і техніка, 1978. — 287 с.
  7. Козырев И.С. Формирование словарных составов русского и белорусского языков: Соматическая лексика. – Мінск, Выш. школа, 1983. — 127 с.
  8. Матэрыялы для слоўніка мінска-маладзечанскіх гаворак /Пад рэд. М.А. Жыдовіч. — Мінск: Выд-ва БДУ, 1974. — Вып. 2. — 191 с.
  9. Слоўнік беларускай мовы / Пад рэд. М.В. Бірылы. — Мінск: БелСЭ, 1987. — 903 с.
  10. Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча: У 5 т. — Мінск: Навука і техніка, 1980. — Т. 2. — 728 с.
  11. Слоўнік гаворак цэнтральных раёнаў Беларусі: У 2-х т. / Пад рэд Е.С. Мяцельскай, — Мінск Універсітэцкае, 1990. — Т. 1. — 287с.
  12. Слоўнік рэгіянальнай лексікі Гродзсншчыны / Пад рэд. М.А. Даніловіча, П.У. Сцяцко. — Гродна: ГрДУ, 1999. — 152 с.
  13. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5 т. — Мінск: БелСЭ, 1982. -Т. 5, кн. 1. — 663 с.
  14. Фасмер М. Этимологический словарь русского языка: В 4 т. — М. Прогресс, 1987. — Т.4. — 864 с.
  15. Шаіэрнік М. Краёвы слоўнік Чэрвеншчыны. — Мінск, 1929. — 320с.
  16. Этымалагічны слоўнік беларускай мовы: У 8 т. — Мінск: Навука і техніка, 1985. — Т. 3. — 408 с.; 1989. — Т. 5. — 320 с.


Аўтар:
Л.М. Мазуркевіч
Крыніца: Скарына і наш час: Матэрыялы III Міжнароднай навуковай канферэнцьй, прысвечанай 80-годдзю з дня нараджэння прафесара У.В.Анічэнкі (7 кастрычніка 2004 г.) / УА ‘ТДУ імя Ф. Скарыны”; Рэдкал.: А.А. Станкевіч (гал. рэд.) і інш. — Гомель, 2004. С. 258-260.