Другім “хлебам” на стале нашых продкаў была бульба. Бульба — страва, прыгатаваная з клубняў аднагадовай агароднай расліны сямейства паслёнавых [1, с. 418]. У гаворках Гомельшчыны ўжываецца вялікая колькасць назваў разнастайных страў з бульбы. Намі вылучаны тэматычныя групы ў залежнасці ад спосабаў прыгатавання стравы з бульбы:
а) адвараная бульба: адваранка: Мама, звары сёння адваранкі. (БММ, 3, с. 169); буленікі, булёнікі, булёны (ТС, 1, с. 92); варанікі (неачышчаная): Варанікі патаўчы (ДСЛ, с. 59); варонкі: Мае варонкі такія вадзяныя, што хоць ты свінням выкідай. (БММ, 3, с. 210); крышані: Захацела крышаноў, то трэба наварыць (БМ, 5, с. 260); луплёнікі (ачышчаная): Солонікі, рэзонікі і луплёнікі ешчэ называюць ачышчаную бульбу. (ТС, 3, с. 49); лысікі (неачышчаная): Толькі носічак трохі зразаюць, соляць і вараць — ета лысікі; зразаюць штоб соль заходзіла. (ДСЛ, с. 183); надзяванікі (неачышчаная): Варылі надзяванікі, усе елі з ахвотай. (БМ, 5, с. 153); насольванікі (ачышчаная): (ТС, 3, с. 161); нелупка: На вячэру наварылі нелупкі, елі з салам. (БМ, 5, с. 172); палавінкі (адвараная палавінкамі): На вячэру зварыла палавінкі, дак у рот ніхто не ўзяў. (БМ, 6, с. 148): паронкі: Паронкі зварыла, і я сцерла кашай і затаўкла салам (БМ, 6, с. 160); пастаяннікі (адвараная палавінкамі): Хутка садзіся есці, а то пастаяннікі ўжэ астылі. (БМ, 6, с. 166); разваранка: Разваранка добра бульба (БМ, 7, с. 147); рэзанік, рэзанікі, рэзаны: Рэзанікі зарэ зварацца да повечэраем усе разом. (ТС, 4, с. 344); шынэлікі (неачышчаная): Прыду ў госці, наварым шынэлікаў, успомнім вайну, як му елі. (БМ, 10, с. 152); цэлая, цэла, цэланка, цэлонка, цэлікі “звараная цэлай”.
б) тушаная бульба: душонікі (ТС, 2, с. 48); сухопар: Прыстаў на обед сухопар, ато надоел бульон. (ПС, с. 131); тамлёнка: Абедайця, там у печы тамлёнка з мясам (БМ, 9, с. 110); тушанка, тушонікі: Там ішчэ асталося луплена картопля, дак постаў тушанку на абед. (БМ, 9, с. 138); У печы тушонікі е, але сенні не ўдаліся тушонікі, сухія натта. (БМ, 9, с. 138); тушэнікі, тушонцы: Мо ж не картоплі, шоб з іх тушэнікоў ці крышаны зготоваў (ТС, 5, с. 167); тушонка: Сегонні заставіла на обед тушонку. (ПС, с. 135).
Тушаная бульба з ільняным семем у гаворках атрымала назву цыганкі: Вумай з печы гаршок, я наварыла сённі цыганак. (БМ, 10, с. 118).
в) печаная бульба: печанка: Развялі касцёр, напяклі печанкі, паелі і ляглі спаць. (БМ. 8, с. 185); печонік: Ну наелася печонікаў у ахвоту. (ПС, с. 98); печонікі: Огню росклодзі да напечы печонікоў. (ТС, 4, с. 49); печонка: Як кортоплю копаем, печонкі пеком. (ПС, с. 98); пячонік: Пячонікаў напяклі ды так смачна пад’елі. (БМ, 6, с. 234); пячонікі: Оде будзем есць пячонікі. (ДСЛ, с. 299); пячонка: Давайце пячонкі напяком да паядаем. (БМ, 6, с. 234).
г) смажаная, жараная бульба: жаранікі: Жаранікі — рэзаныя картоплі, кладуцца скрылікі у чыгунок да у печ ставяцца. (ДСЛ, с. 114); жаранка, жаранікі: Добрую жаранку сённі згатавала. (БММ, 4, с. 138); Паелі боршч, а патом жаранікі. (БММ, 4, с. 139); паранікі, паранка, паронкі: Хлопцам трэба паранкі зварыць — тушонай картошкі. (ДСЛ, с. 251), Паронкі на скаварадзе стаяць, злазь есці паронкі (БМ, 6, с. 160); прэжанка: Чыя то прэжанка стаіць? Хто яе прынёс. (ДСЛ, с. 291); смажонікі, смажонкі, смажонцы: У макотрыку смажонікі ў печы. (ТС, 5, с. 58); Смажонкі робім — лупленые картоплі смажом. (ТС, 5, с. 58); смажонікі: Яна толькі смажонікі ўмее гатаваць. (БММ, 4, с. 157); сухапарнікі: Сухапарнікі — тое, што і жаранікі. (ДСЛ, с. 346); сухапарыкі: Прыстаў сухапарыкаў на дзень. (БМ, 8, с. 179); целепанікі, целепанкі: Наварыць картопляў з лупайкамі да палуп’яць іх, кладуць масла ці сметаны і ставяць у печ, то целепанкі. (ТС, 5, с. 266).
д) параная бульба: паранка: Адверні, Ева, паранку ў карыта ды стань на яе. (БМ, 6, с. 159); паронік, паронка: Хіба ж воны паронкі будуць есці сегоні, ім усе з лаўкі падавай. (ПС, с. 93); паронікі: Цяпер паронікі толькі для вінігрэта вараць. (БМ, 6, с. 160); паронка: Хадзі паронку есці. (БМ, 6, с. 160); паронкі: Два чугуна наварым да емо дзень, звалі паронкі. (ТС, 4, с. 14); парункі: Сёння на вячэру парункі з агуркамі салёнымі. (БМ, 6, с. 161).
е) салёная бульба (цэлая ачышчаная вараная ў салёнай вадзе): пасалёнка: Сёння будзем варыць пасалёнку. (БМ, 6, с. 163); саламка: Аццадзі саламку і патаўчы. (БМ, 8, с. 124); салані, саломнікі: Наварыла саломнікаў ды наелася з гуркамі да з расолам. (ДСЛ, с. 317); салёнка, салонка, салёнікі: На снеданне зварылі салёнку. (БМ, 8, с. 125); соленка (ПС, с. 126); солонікі, солоднікі, соленікі, солёнікі: Прыстаў на вечэру солонікі ў печ. (ТС, 4, с. 8).
ё) тоўчаная бульба: топчанка: Дайце мне топчанкі. (ТС, 5, с. 143).
ж) падгарэлая бульба: На Тураўшчыне яе называюць гарэлік: Хоць бы хто гарэліка паднёс. (ДСЛ, с. 83); горэлік, горэляка, горэлячка: Подсунула горэлікоў, да еж! (ТС, 1, с. 223); горэлік: У чавунчыку засталіса только горэлікі. (ПС, с. 29); загаранка: Я вельмі люблю загаранка і век збіраю з верху бульбы (БММ, 4, с. 153); палёнік: У жар попаў картопель, той палёнік зробіўся. (ТС, 4, с. 9); пігарак, пігарачка: Калі варылася бульба, я заўсёды з’ядаў сам пігаркі. (БМ, 6, с. 186).
Бульба выкарыстоўвалася пры прыгатаванні разнастайных супоў, пюрэ, каш. Вялікая колькасць лексічных адзінак служыць для абазначэння супоў: булен, бульён: Кортоплі нема, а дзеці булену хочуць. (ПС, с. 14); булён: Маруся, не забудзь зажарыць булён, бо я ўжэ пошла на работу. (БММ, 3, с. 200); гамельцы: “бульбяны суп” (ТС, 1, с. 195); жыдзёнка, жыдзёха, жыдзюха, жыдуха, жыдушка: У жыдзёху акрамя бульбы кладом і мяса, і цыбулю. (БММ, 4, с. 144); Калі наварыш картопелі дай зварыш жыдкай, дак ета жыдушка. (БММ, 4, с. 145); кандзер: Добры сёння атрымаўся кандзер. (БММ, 4, с. 204); крышані (крышаны), крышанка, крышонка, крышэнік: Крышонку вельмі смачную зварыла, ідзіце ешце. (БММ, 4, с. 261); Маці сёння крышанку наварыла (БМ, 5, с. 261); крышаны: Упоранку на снеданье ў нас вельмі часта крышаны. (ТС, 1, с. 244); паронкі; Налі паронак у міску (БМ, 6, с. 160); рэзанікі: Сегоні зварыларэзанікі й боршч. (ПС, с. 120); гугель “бульбяны суп з фасоляй”: От, мы колі фасолю берэмо да ў саган да ў печ і м’ясо, то і гугель. (ТС, 1, с. 234); баланда “суп з бульбы і проса”: Наварыла баланды, а дзеці есці не хочуць. (ПС, с. 7); падкалотка, падколатка, прыколота “бульбяны суп прыпраўлены мукой”: Падколаткі сёння не варыла. (БМ, 6, с. 133); Прыкалоты наелася і пошла посці товар. (ТС, 4, с. 244).
Пюрэ з бульбы: коўма, камакі, камам, камы, камячыкі, комікі, комка: Коўма жырная, смачная. (ТС, 2, с. 227); Камакі з салам — мая любімая яда. (БММ, 4, с. 200); А камы добрые, елі з апецітам. (БММ, 4, с. 202); Там стоіт комка ў печы, бярэтэ ештэ. (БММ, 4, с. 240); мнянка, мянка: Мнянку зробым з бульбы, чы так ест будэм. (БМ, 5, с. 142); Налупітэ, деўкі, картоплі на вечэрю мянка будэ. (БМ. 5, с. 147); мяшанка: У нас мяшанку дзелаюць. (ДСЛ, с. 198); таптуха, таптушка, таўканіца, таўканка, таўкочка, таўкун, таўкупіца, тоўчаніха, тоўчанка, топтанка, топчанка, тоўчанка: Добра сёння таптуха на снеданне. (БМ, 9, с. 111); Далі таўканку з салам і то будзе смашней. (БМ, 9, с. 115); Бульба несмачна, давай тоўчаніху зробім, мо смачней будзе. (БМ, 9, с. 117); форшаль: Раней з фаршалю многае смашнае можно було зрабіць. (БМ, 9, с. 159).
Кашы бульбяныя: глаўканіцы: З гуркамі дзеці глаўканіцу едзяць хорошо. (ПС, с. 26); камы, коўма, коўмакі, каўмякі: Тапчані сейчас гавораць, калісь гаварылі камы на тоўчаную картопелю. (ДСЛ, с. 150); На коўмакі помесім кортоплікі і салом зажарым. (ПС, с. 63); картоплянка: Ела картоплянку з хлебам. (ТС, 2, с. 184); тапчані, таўчонікі, топчанка, топтуха, тоўчонка: Дзеці мае любяць таўчонікі. (ДСЛ, с. 356); Кожан дзень топтуха й топтуха. (ПС, с. 133).
Шмат страў гатавалі з дранай бульбы. Гэта такія, як: бабка, бабчышчэ, загугуля, таранка, таркаванка, таркованка: Зверху зачахла, а ў сярэдзіне сырая бабка. (ТС, 1, с. 32); Загугуля — бабка бульбяная, што ў печы варыцца. (БММ, 4, с. 154); Мне ў цёткі так таранка панравілась, што і баршча не ела. (БМ, 9, с. 113); Сённі таркованкі маці з бульбы нацерла. (БМ, 9, с. 113).
Галганы, галкі, галушкі, дранкулька, коткі, клёцкі, бульбішнікі, пелюшок, пізы “клёцкі з цёртай бульбы, падсмажаныя на скаварадзе і звараныя з малаком”: Бульбішнікі — гэта ежа з бульбы, начыняюць тварагом і морквай. (БММ, 3, с. 201); А ці елі вы коткі, тые, што праз рэшата прапускаюць (БМ, 5, с. 243); Якое ж ты нэмочы з’ела того горачого пелюшка, от бачыш опарыла рот. (БМ, 6, с. 177); Зрабі на снеданак пізы. (БМ, 6, с. 186).
Дзеруны, малай, цёртнік, таранік, тарчанік, драч, драчы, драчоны, дранікі, дзянікі, дранка, драчоўнікі, дзернікі, таранікі, драчонік “дранікі”: Дзеруноў я надрала з картопляў. (ТС, 2, с. 15); Покі свежыя і малаі смачныя. (БМ, 5, с. 129); Цёртнікаў нацерла да напяку. (ТС, 5, с. 273); Мама сённі таранікаў напякла смачных. (БМ, 9, с. 113); Давай надзяром тарчанікаў на абед. (БМ, 9, с. 114); Драча спякла дзецям. (ДСЛ, с. 108); Мо б ты, цотко, напякла драчонікаў. (ПС, с. 35).
Бэцы, калдун, калдуны, каўдуны, калдулы, кулдуны, кундуны, кандобік, кандыбаль “калдун”: Надзяры бульбы на бэцы, а я мяса круціць буду. (БММ, 3, с. 204); Яна палажыла на талерку калдуна. (БММ, 4, с. 197); Надаела мне табе кандобікі гатовіць. (БММ, 4, с. 204); Кандыбалі гатуюць з бульбы і мяса. (БММ, 4, с. 204); Тараныя картоплі з мясам, дак ета калдун. (ДСЛ, с. 148).
Суконнік, цыбульнікі “аладка з дранай бульбы”: Печы суконнікі хучэй. (БМ, 8, с. 176); картоплянікі “бліны з бульбы”: А ў мокотрыку — картоплянікі, достанеш с печы і закусіш боршч. (ТС, 2, с. 184).
Стравы з тоўчанай бульбы: мыльцы, картафляныя аладзі, бульбянікі, бянікі, кнышы, пышкі “страва з тоўчанай бульбы ў выглядзе шарыкаў або катлет”, каржы “страва са зваранай у мундзірах, аблупленай, патоўчанай і падсмажанай бульбы”, лямешка “страва з патоўчанай бульбы , мукі і канаплі”: Таўком картошку, лепім як катлеты, атрымліваюцца бульбянікі; Каржы пяком з тоўчанай бульбы і мукі.
Лында “страва з бульбы і ільнянога семя”: Смачная лында, з’еш трохі. (БМ, 5, с. 118).
Дужык, дзіскі “аладка з мёрзлай бульбы”: З войны збіралі кортоплю на полі і пеклі дужыкі. (ПС, с. 37); Дзіскі на ўсю скавараду пеклі. (ДСЛ, с. 102).
Мыльцы “аладка”: З бульбы тоўчанай біз мукі, біз нічога злепаюць аладкі — мыльцы і ядзяць. (БМ, 5, с. 144).
Шклянцы “страва з бульбы”: Навараць шклянцаў кожны вечар і ядзяць. (БМ, 10, с. 137).
Рэжчыкі “аладка з варанай бульбы”: Рэжчыкаў напеку. (ДСЛ, с. 314).
Такім чынам, назвы страў з бульбы, якія ўжываюцца ў народна-дыялектнай мове Гомельшчыны, вызначаюцца сваёй тэматычнай разнастайнасцю. Значную частку прааналізаванай лексікі складаюць вузкарэгіянальныя адзінкі, многія словы выкарыстоўваюцца таксама ў іншых гаворках, некаторыя прадстаўлены і ў літаратурнай мове.
Спіс літаратуры
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы. Т. 1. — Мінск, 1977. — С. 418.
БММ — Беларуская мова і мовазнаўства. Вып 3-4. — Мінск: БДУ, 19751976.
БМ — Беларуская мова. Вып 5-10. — Мінск: БДУ, 1977-1982.
ДСЛ — Янкова Т.С. Дыялектны слоўнік Лоеушчыны. — Мінск, 1982.
ПС — Кучук І.М., Малюк А.К. Палескі слоўнік. Лельчыцкі раён. — Мазыр, 2000.
ТС — Тураўскі слоўнік. Т. 1-5. — Мінск, 1982-1987.
Аўтары: У.А. Бобрык, А.А. Парукаў
Крыніца: “Традыцыі матэрыяльнай і духоўнай культуры Усходняга Палесся: праблемы вывучэння і захавання ў постчарнобыльскі час”, IV міжнародная навук. канф. (2013; Гомель). IV Міжнародная навуковая канферэнцыя “Традыцыі матэрыяльнай і духоўнай культуры Усходняга Палесся: праблемы вывучэння і захавання ў постчарнобыльскі час”, 31 мая 2013 г. [Тэкст]: матэрыялы / рэдкал.: А. А. Станкевіч (гал. рэд.) [і інш.]. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2013. – С. 117-121.