Лексіка беларускіх гаворак уяўляе сабой каштоўную скарбніцу не толькі для вучоных-лінгвістаў, але і для этнографаў, культуролагаў, гісторыкаў. Вывучэнне дыялектных назваў садзейнічае лепшаму разуменню сваёй роднай мовы, дазваляе ўявіць жыццё і побыт нашых продкаў, бо кожнае мясцовае найменне ўяўляе сабой гістарычную з’яву беларускага народнага жыцця. Акрамя таго, народна-дыялектная мова з’яўляецца крыніцай папаўнення і ўзбагачэння сучаснай беларускай літаратурнай мовы.
У дыялектных слоўніках розных рэгіёнаў Беларусі шырока прадстаўлены розныя лексіка-тэматычныя групы, сярод якіх значнае месца займае лексіка хатняга ўжытку. Побач з агульнанароднымі словамі тут функцыянуюць вузкарэгіянальныя, мясцовыя найменні, якія адрозніваюцца ад літаратурных адпаведнікаў гукавымі, словаўтваральнымі ці граматычнымі паказчыкамі. Гэта тычыцца і адной з груп лексікі хатняга ўжытку, якая з’яўляецца часткай матэрыяльнай культуры беларусаў, — посуду.
У Тлумачальным слоўніку беларускай мовы значэнне слова посуд падаецца як ‘гаспадарчае начынне для прыгатавання і падачы ежы, пітва’[4, IV, с. 294], Без гэтага начыння немагчыма паспяхова весці ні адну гаспадарку: рыхтаваць ежу, карміць сям’ю і хатнюю жывёлу. Посуд можа быць розным па прызначэнні (кухонны, сталовы, посуд на пітво і інш.) і па матэрыяле, з якога ён выраблены (чыгунны, гліняны, драўляны, плецены і інш.).
Аб’ектам нашага даследавання з’явіліся дыялектныя адзінкі кухоннага посуду і некаторых прылад, якія выкарыстоўваюцца для прыгатавання ежы, зафіксаваныя ў гаворцы жыхароў Гомельскай вобласці. Крыніцай даследавання паслужылі дыялектныя слоўнікі пэўных раёнаў або рэгіёнаў [5], [6], “Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомелыпчыны” [1], іншыя крыніцы [2],
Да кухоннага посуду адносяцца гаршкі, чыгуны, казаны, каструлі, сковарады; кухоннымі прыладамі з’яўляюцца рашоты, таркі, таўкачы, апалонікі.
3 абагульняючых назваў хатняга посуду гомельскім гаворкам уласцівы найменні судно (Бачыш судзён колькі заўтра мыць (Чач.) [1, VIII, с. 175], чэрЭп’е (Чэрэп ’е — это міскі, чугуны, горшкі (Тур.) [5, V, с. 314],
Сялянскі побыт, вядома, не абыходзіўся без удзелу печы: тут пеклі хлеб, сушылі грыбы і зерне, рыхтавалі ежу для сям’і і корм для хатняй жывёлы. Таму зразумелым становіцца вялікая колькасць дыялектызмаў для наймення адзінак “пячнога посуду” (канешне, такі посуд мог выкарыстоўвацца не толькі ў дачыненні да печы, але і, напрыклад, для трымання або захоўвання прадуктаў харчавання).
У гомельскіх гаворках адзначаны фанетычныя варыянты літаратурнага наймення гаршчок (‘круглая выпуклая гліняная пасудзіна са звужаным дном для гатавання стравы’ — [4, II, с. 35]): горшчок (Крупнік у гдршку прыставіла ў печэ (Тур.) [5, I, с. 223], горшчык (Хто скажа гаршчок, а болей горшчык (Лоеўск.) [6, с. 89]; Да калі хочаш усе нашы мужыцкія парадкі ведаць, то скажы зварыць горшчык кашы (Ельск.) [1, III, с. 235]; У мене маленькіе гдршчыкі) [5,1, с. 223]. Акрамя таго, у болыпасці раёнах Гомельскай вобласці ўжываецца лексічны сінонім у некалькіх фанетычных варыянтах, а менавіта: варэйка (памянш. варэечка) (У нас “гаршчок” не кажуць, у нас — варэйка; У варэечках добра варыць (Б-Каш., Ветк., Жлоб., Жытк., Калінк., Карм., Петр., Paг., Рэч., Светл., Хойн., Чач.) [1, III, с. 210]; Пастаў варэйку на прыпечак; Во на стале чыгункі, варэечка стаіць (Лоеўск.) [6, с. 64-65] і вэрэйка (Долі водою, шоб не была вэрэйка порожня (Тур.) [5,1, с. 107].
У Рэчыцкім раёне разам з вышэйпададзеным найменнем выкарыстоўваецца таксама лексема абеднік (Абеднік кашы наварыла і ніхто не еў яе) [1, III, с. 163], у Буда-Кашалёўскім раёне адзначана намінацыя для глінянага гаршка — куглік (У мяне нямашака кугліка) [1, IV, с. 263], у Гомельскім раёне — чарапіца (Ідзі, малы, па вадзіцу, табе кашка на паліцы, у маленькой чарапіцы) [2, с. 166].
Зафіксаваны таксама дыялектызмы для наймення гаршкоў у залежнасці ад памеру. Так, вялікія гаршкі на Хойнікшчыне маюць найменне лакатнік (Ну і лакатнік варыш, вядра на паўтара) [1, V, с. 101], на Елыпчыне — ронгель (Такі вялікі ронгель купіла на базары) [1, VII, с. 164], на Тураўшчыне разам са словаўтваральным павелічальным варыянтам горшчышчэ (О такі горшчы шчэ! Дзе вона ёго забеліць?) [5,1, с. 223] ужываецца сінонім шэстокоўка (Шэстокоўку раней прадавалі за шэсць грошай) [5, V, с. 356].
Яшчэ шырэй прадстаўлены дыялектныя намінацыі для маленькіх гаршкоў. На Лоеўшчыне гэта — лязкоўка (лезкоўка) (памянш. лязковачка (лезковачка) (Купі бо там маленькую лезкоўку; Абедалі у сталовай, дак у лезковачках м’яса жаранае давалі), лясковачка (лесковачка) (Прыставіла сёдні баршчу адну лесковачку: ніхто яго цепер і есці не хоча) [6, с. 185], махотка (Вот у мене екая махотка) [6, с. 191] і стаўбунчык (Баба, a ты толькі стаўбунчык баршчу наварыла?) [6, с. 340]; на Кармяншчыне — турлік (Ганна, прынясі мой турлік, a то нема ў чым кашу прыставіць) [1, IX, с. 137], чурлік (Учора Нюта купіла такі ладны чурлік у лаўцы) і чыбрык (У чыбрыку трэба сцярагацца варыць, a то шчэ разаб’еш) [1, X, с. 125]; на Тураўшчыне — злівок, злевок, зліўнік [5, II, с. 155]. У некаторых вёсках Гомельскага раёна малы гаршчок вяскоўцы называюць шалягоўка (Шалягоўку малака стапіла) [1,Х,с. 129].
Гліняная пасудзіна, вузкая ўнізе і шырокая зверху, у якой звычайна труць мак, ільняное і канаплянае семя і інш. у беларускай літаратурнай мове мае найменні макацёр і макатра [4, III, с. 87]. У тураўскіх гаворках гэтыя найменні прадстаўлены фанетычнымі варыянтамі — макоцёр (Макоцёр — посуда така), мокоцёр (У мокотрэ подбіваем млінцы) [5, III, с. 85], макдтра (памянш. макотрык) (Як велікі, то макоцёр, а як меншы, то макотрык казалі) [5, III, с. 62], Ад наймення макоцёр адбыўся метафарычны перанос на назву галавы як часткі цела чалавека: От no гэтому макотру ек вальну, то скоро образумішса! [5, III, с. 62], Са значэннем ‘макацёр’ у “Тураўскім слоўніку” падаюцца таксама лексемы лёндар (памянш. лёндрык) (Лёндрык бьіў чыгунны, откладзістые берэгі, з вушэчком, наподобіе гладышкі) і лондар [5, III, с. 29],
Два гліняныя гаршчочкі, злучаныя агульнай ручкай, — спарышы [4, V, с. 251] — у гомельскіх гаворках маюць найменні двайнічок (Два гаршчочкі злітыя вместа завуцца двайнічком (Чач.), двайнючка (Пастаў двайнючкі на прыпечак (Карм.) [1, III, с. 245], двайняты (Пастаўу печ, донька, двайняты (Браг.) [1, III, с. 245].
Для гаршкоў, аплеценых дротам, выкарыстоўваюцца лексемы аплеценік (У аплёценіку ранеіі кашу варыла (Лельч.), аплітанік (Аплітанік мёду звёў (Чач.), аплятанік (Аплятанік стаяў з мёдам (Калінк., Петр.) [1, III, с. 175], аплецень (Яку сетку усадіш горшчок, дак ета аплёцень (Лоеўск.) [6, с. 35], а таксама драцянік (Драцянік не паб’ецца, як упадзе (Hap.) [1, III, с. 254], Гаршчок, аплецены бяростай, на Чачэршчыне мае найменні — берасень (Масла наліваюць у берасень, і яно тады можа стаяць год і болей) і бераснік (берасьнік) (У нас гаршчок апляталі бяростай, і завецца берасьнік) [1, III, с. 190],
Для наймення гаршкоў з чыгуну, або чыгуноў, на Тураўшчыне ўжываюцца як літаратурная назва чыгун (Кладзе повен чыгун да ў водзе варыць), так і шматлікія фанетычныя варыянты чуган (Купіла чуган, да вялікі (Браг., Рэч.) [1, X, с. 124], чагун, чугун і іх памяншальныя і павелічальныя формы (чыгунец, чігунчік, чыгунчык; чугуніло, чугунішчэ) (У нас чугун, а на Полёсьі чавун кажуць; Такі чыгунец е, mo кажны берэ на сенокос; А коло гню стояў чігунчік з водою; Поставіш чугуніло таке, як ведро, да лупіш my вускарку; Вот тоўсты, як чугунішчэ) [5, V, с. 300]; у Нараўлянскім раёне — чавун {He осталось парожняга чавуна) [1, IX, с. 121], Акрамя таго, зафіксаваны лексічныя сінонімы ў розных раёнах Гомельшчыны: Петрыкаўскім — чаус (Я заўсёды ў чаусе крупнік eapy) [1, X, с. 123], Кармянскім — чаранок (Неўжо ты чаранок бульбы не з’ядаеш за дзень?) [1, X, с. 122], Лельчыцкім — піголік (Есці я вару вунь у тым піголіку) [1, VI, с. 186].
Чыгунны кацёл для стравы ва ўнармаванай мове (згодна з Тлумачальным слоўнікам беларускай мовы) мае назву саган [4, V, с. 14], Літаратурнае найменнне разам з памяншальнай формай саганік ужываецца ў Петрыкаўскім раёне (Саган картопель стаяў на заслоне; Прынесі хуценька саганік) [1, VIII, с. 121], у Хойніцкім і Жыткавіцкім раёнах вяскоўцы карыстаюцца дыялектным словаўтваральным варыянтам стаган (На такую араву нада яшчэ большы стаган; Прыстаў у печ стаган с картоплямі свінням) [1, VIII, с. 164],
На Тураўшчыне саган (памянш. саганчык) і саганец — гэта высокія чыгуны з вушкамі: Саган — ен чугун, толькі стоўбуноваты; Такі доўгі чугунчык з ручкою, mo саганчык. Прычым ад дадзенай намінацыі адбыўся метанімічны перанос па падабенству: саган — так тут называюць нізкага, тоўстага чалавека [5, V, с. 8].
У Тлумачальным слоўніку беларускай мовы значэнне слова казан (памянш. казанок) падаецца як ‘кацёл з круглым дном і шырокім верхам’ [4, II, с. 574], а ў сваю чаргу адно са значэнняў лексемы кацёл — ‘металічная пасудзіна акруглай формы і розных памераў для награвання вады, гатавання ежы і пад.’ [4, II, с. 668]. У тураўскіх гаворках ужываецца літаратурнае найменне казан з тым жа значэннем (Булі казаны чоловек на чотыры, на п ’яць) і дыялектны экспрэсіўны варыянт для наймення вялікага катла — казаніло (От таке казаніло молока було!) [5, II, с. 177]).
Побач з літаратурным найменнем ‘металічнай пасудзіны, звычайна цыліндрычнай формы, для прыгатавання ежы’ [4, II, с. 659} — каструлі — у гомельскіх гаворках ужываецца дыялектны сінонім чынка (Ванюшка, забяры ў цёткі чынку) [1, X, с. 126]. Акрамя таго, зафіксаваны назвы для каструль з рознага матэрыялу: эмаляванай — маліроўка (Маліроўкі прышлі на змену макатрам) [1, V, с. 131] і алюмініевай — мядзянка (Мядзянка прадралась, дык купіла ўжо паліраванаю каструлю) [1, V, с. 145-146].
Найменне рондаль згодна з Тлумачальным слоўнікам беларускай мовы з’яўляецца ўстарэлай назвай каструлі з ручкай [4, IV, с. 715]. Па сведчанні вучоных-лінгвістаў, слова прыйшло ў беларускія гаворкі і літаратурную мову з польскай мовы і ўжывацца ў некаторых гаворках для назвы вялікай эмаляванай каструлі наогул [3, с. 74], Між тым, на Тураўшчыне фанетычны варыянт рондэль выкарыстоўваецца як намінацыя для невялікай каструлькі з доўгай ручкай (Два рондэлі масла натопленого стоіць) [5, IV, с. 310].
На Лоеўшчыне накрыўка (‘тое, чым накрыта што-небудзь’ [4, III, с. 261]) для гаршкоў і каструль прадстаўлена найменнямі покрыўка (Накрый покрыўкай кайструлю) і покрышка (Накрыеаюць покрыўкай горшчок) [6, с. 271].
У беларускай літаратурнай мове ‘мелкая металічная пасудзіна круглай формы для смажання’ мае дзве дублетныя сінанімічныя назвы — скаварада і патэльня [4, V, с. 146]. У гомельскіх гаворках выкарыстоўваецца старажытнае слова скаварада ў фанетычным варыянце сковорода (Сковород тры наглых мліноў спеку і хваціць вам) [5, V, с. 44] і варыянтах, што ўзніклі ў выніку метатэзы, — скаравада (скоровода) (У міне адна бальшая скаравада (Ветк.); Одного разу купіла аж тры скороводы (Калінк.); Возьмі скороводу і намаж сала(Жлоб., Hap.) [1, VIII, с. 148]. Паланізм патэльня не зафіксаваны ў дыялектных слоўніках па гомельскаму рэгіёну. Аднак для яе наймення ўжываюцца сінанімічныя назвы: на Лоеўшчыне — бляха (Высып зерне на бляху; Уставіла бляху ігруш у печ, каб сохлі) [6, с. 53], на Нараўляншчыне — пячэня (печэня) (А наловіў тые тры нешчасные рыбіны, дажэ на печэню нэ будэ) [1, VI, с. 234],
У мове жыхароў Буда-Кашалёўскага раёна сустракаецца лексема гарапочак як найменне пасудзіны з падмазкай для скаварады (Дзе той гарапочак дзеўся, скавародку няма чым падмазаць) [1, III, с. 230].
У кухонным ужытку вяскоўцаў часта выкарыстоўваліся ступа (‘драўляная або металічная пасудзіна, у якой таўкуць што-небудзь таўкачом’) і ступка ( невялікая фарфоравая пасудзіна для расцірання чаго-небудзь’) [4, V/1, с. 355-356]. Апошні, памяншальны, варыянт наймення ўжываецца з двума значэннямі: і як ступа (От нацёрла маку ў ступцы да пірагі буду пекць (Добр., Ельск.,Чач.) і як сальніца (Насып, доню, соліў ступку (Hap.) [1, 8, с. 174],
Увогуле міскі адносяцца да сталовага посуду, але некаторыя з іх могуць выкарыстоўвацца ў кухонным ужытку, як напрыклад, вялікая міска з дзірачкамі ў дне, якая на Тураўшчыне называецца цадзіло: Сходзі, дочко, к бабі да цадзіло прынесі, трэ цесто расчыніць [5, V, с. 261],
Назва адной з кухонных прылад — рэшата (‘рэч хатняга ўжытку для прасейвання мукі і пад. у выглядзе шырокага абруча з сеткай’ [4, IV, с. 766]) — на Тураўшчыне ўжываецца ў лексічных варыянтах сіто і сітэ (памянш. сітцэ) (Сеюць на сіто муку да хлеб пекуць; У нас сітэ старэ загінуло; Новэ сітцэ на колочку вісіць) [2, V, с. 37], а таксама акцэнтных і фанетычных варыянтах унармаванай назвы: рэшэто і рэшэто (Рэшэто рэдке, а сіто густэе), рэшота ірэшото (Рэдко рэшото муку сеяць, а частое сіто зовэцца) [5, IV, с. 350]. На Лоеўшчыне зафіксаваны лексічны сінонім поцітак: Поцітак ета рэшата [6, с. 274],
Металічная пласцінка з дзіркамі, якая служыць для раздрабнення, расцірання чаго-небудзь у беларускай літаратурнай мове мае запазычаную з польскай мовы назву тарка [4, V, с. 479]. Між тым, на Тураўшчыне ўжываецца русізм цёрка і яго варыянты цёртка (Труць картоплі на цёртку) і цёртка (Цёртка для того, шоб картоплі на латкі) [5, V, с. 270], на Калінкаўшчыне — цірка (Цірка бьіла новая) [1, X, с. 116]. У іншых раёнах Гомелыпчыны зафіксаваны лексемы драчка (памянш. драчачка) (Памый драчку, бо там бульба засталася (Гом.); Папрасі драчачку ў Арыны (Браг.) [1, III, с. 255]; Падай драчку, таранікаў натарым (Лоеўск.) [6, с. 107], цяртушка (цертушка) (памянш. цяртушачка (цертушачка) (Сашка прыбегла, узела шчотку і цяртушку; Трэба драчы садраць на цертушку; A то на цертушачку можна падраць (Лоеўск.) [6, с. 406].
Назва прылады ў выглядзе качалкі з патоўшчаным круглым канцом, якой таўкуць што-небудзь, — таўкач [4, V, с. 483] — у лоеўскіх гаворках мае словаўтваральны варыянт таўкачка\ Беры таўкачку да патаўчы кортошку [6, с. 356]. Тут жа выкарыстоўваецца дыялектнае найменне для вялікай драўлянай лыжкі, якой мяшаюць у гаршку, — мяшанка (мешанка): Мешанку памый, a то засохне [6, с. 198].
Вялікую лыжку, якой разліваюць страву, — апалонік [4,1, с. 242] на Брагіншчыне называюць разлівалкай: Падай разлівалку, будам боршч разліваць [2, VII, с. 151] і варухай: Ложку варуху з доўгім дзержаком робілі [1,1, с. 107]; на Тураўшчыне выкарыстоўваецца сінонім чэрпак, які з’яўляецца фанетычным варыянтам літаратурнай назвы чарпак: Чэрпак супу [4, V, с. 312], ”
У аналізуемай групе дыялектнай лексікі назіраецца полісемія, прычым самым пашыраным відам сэнсавай сувязі паміж рознымі значэннямі слоў служыць тэматычны, г. зн. калі значэнні полісемантычнага слова суадносяцца з рознымі прадметамі, якія, аднак, з’яўляюцца ў большасці выпадкаў аднароднымі ў межах пэўнай тэмы, напрыклад, чарпак — 1) апалонік і 2) коўш, пасудзіна для чэрпання якой-небудзь вадкасці [4, V, с. 312], чэрэп’е — 1) хатні посуд (агульная назва) і 2) чарапкі, пабітая пасуда [4, V, с. 314], ступка — 1) ступа і 2) сальніца [1,8,0.174],
Акрамя полісеміі, назіраецца з’ява аманіміі. Аманімічнымі з’яўляюцца наступныя пары слоў, сярод якіх адна з адзінак — найменне кухоннага посуду або кухоннай прылады:
двайняты1 — ‘гаршкі-спарышы’ і двайняты2 — ‘здвоеныя гуркі’: На градзе багата
гуркоў-двайнят (Чач.) [1, III, с. 245];
драчка1 — ‘тарка’ і драчка2 — ‘драбка’: Набі драчку, а то заўтра рана ў поле (Карм.),
драчка3 — ‘цяслярны інструмент’: Драчкаю прыдзіраюць палены, каб шчыльна прылягалі
(Ельск.), драчка4 — ‘паз’: Убіраецца драчка, і тады падганяеш і ложыш сцёсу бервяне (Браг.,
Лоеўск.) [1, III, с. 255], драчка5 — ‘ручныя жорны’: Колас я дадому прынесла, дак поўпуда було, а тады на драчку да помолола да хлеба напекла (Лоеўск.) [6, с. 107];
злівок (злёвок)1 — ‘малы гаршчок’ і злівок (злёвок)2 — ‘адлітае варыва, якое потым даліваецца ў страву’ або ‘тое, што сплыло пры кіпенні’: Злёвок упаў на чэрэн да чадзіць (Тур.) [5, II, с. 155]; ‘
казан1 — ‘кацёл’і казан2 — ‘кажан’: Казаны булі такіе нізенько так уночы леталі; Казаны едзяць мед і пчолы (Тур.) [5, II, с. 177];
лясовачка1 — ‘маленькі гаршчок’ і лясковачка2 — ‘дзіцячая гульня’: Хадзі гуляць у лесковачку (Лоеўск.) [3, с. 186];
пячэня (печэня)1 — ‘скварада’ і пячэня2 — ‘верашчака’ (кулінар.): А мы наварылі пячэ
ні з мясам і грыбамі (Лельч.); Дзеці елі смачную пячэню (Маз.) [1, VI, с. 234-235];
ступка1 — ‘ступка’ і ступка2 — ‘адтуліна ў жорнах’: Збожжа засыпаюць у ступку
(Чач.), ступка3 ‘калодка (у коле)’: У ступку ўдзелуюцца спіцы (Ветк.) [1, 8, с. 174].
Лексема гаршчок з’яўляецца кампанентам некалькіх народных фразеалагізмаў, а іменна: гаршчкі павыядаць — ‘прагна паесці’: Казала: зяць пабагату есць, навару, дак гаршчкі павуедае [6, с. 83], перэбіць горшкі — ‘абазнацца пры адшуканні ў гульні ў схованкі’[5, I, с. 223], а таксама ўваходзіць у склад прыказак: Як у горшку кіпіць, хозяйка моўчыць [5, III, с. 94]; Хоць горшком называй, толькі ў печ не ўстаўляй; Вон с кіпячого горшчыка вухопіць! [5,І,с.223].
Такім чынам, зыходзячы з прааналізаванага матэрыялу, можна зрабіць вывад, што ў гаворках Гомельшчыны разам з літаратурнымі намінацыямі кухоннага посуду шырока ўжываюцца дыялектныя найменні, якія прадстаўлены фанетычнымі, акцэнтнымі і словаўтваральнымі варыянтамі, а таксама лексічнымі сінонімамі; сярод дадзеных дыялектызмаў назіраецца полісемія і аманімія; некаторыя лексемы ўваходзяць у склад народных фразеалагізмаў і прыказак.
Умоўныя скарачэнні раёнаў і рэгіёна Гомельскай вобласці
Б-Каш. — Буда-Кашалёўскі, Браг. — Брагінскі, Ветк. — Веткаўскі, Гом. — Гомельскі, Добр. — Добрушскі, Жлоб. — Жлобінскі, Жытк. -Жыткавіцкі, Ельск. — Ельскі, Калінк. — Калінкавіцкі, Карм. — Кармянскі, Лельч. — Лельчыцкі, Лоеўск. — Лоеўскі, Нар. — Нараўлянскі, Петр. — Петрыкаўскі, Paг. — Рагачоўскі, Рэч. — Рэчыцкі, Светл. — Светлагорскі, Хойн. -Хойніцкі, Чач. — Чачэрскі; Тур. — Тураўшчына.
Літаратура
- Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны. — У кн.: Беларуская мова і мовазнаўства. Міжвуз. зборнік. Беларуская мова. — Мінск: Выдавецтва БДУ імя У.І. Леніна. Вып. 3: А-Д. — Мінск, 1975. — 264 с.; Вып. 4: Е-К. — Мінск, 1976. — 276 с.; Вып. 5: Л-Н. — Мінск, 1977. — 184 с.; Вып. 6: П. — Мінск, 1978. — 240 с.; Вып. 7: Р. — Мінск, 1980. — 176 с.; Вып. 8: С. — Мінск, 1980. -192 с.; Вып. 9: Т-Х. — Мінск, 1981. — 176 с.; Вып. 10: Х-Я. — Мінск, 1982. -160 с.
- Народная лексіка Гомелыпчыны ў фальклоры і мастацкай літаратуры: слоўнік / пад рэд. У.В. Анічэнкі. — Мінск: Выд-ва БДУ імя У.І. Леніна, 1983. — 174 с.
- Сцяцко, П.У. Народная лексіка і словаўтварэнне / П.У. Сцяцко. — Мінск: Навука і тэхніка, 1972. — С. 67-75.
- Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: у 5 т. / пад агульн. рэд. К.К. Атраховіча (Кандрата Крапівы). — Мінск: БелСЭ імя Петруся Броўкі. Т. 1: А-В. — Мінск, 1977. — 608 с.;
- Т. 2: Г-К. — Мінск, 1978. — 768 с.; Т. 3: Л-П. — Мінск, 1979. — 672 с.; Т. 4: П-Р. — Мінск,1980. — 768 с.; Т. 5: Кн. 1. С-У. — Мінск, 1982. — 663 с.; Т. 5: Кн. 2. У-Я. — Мінск, 1984. — 608 с.
- Тураўскі слоўнік: у 5 т. / склад. А.А. Крывіцкі, Г.А. Цыхун, І.Я. Яттткін [і інш.]. — Мінск: Навука і тэхніка. Т. 1: А-Г. — Мінск, 1982. — 255 с.; Т. 2: Д-К. — Мінск, 1982. — 271 с.; Т. 3: Л-О. -Мінск, 1984. — 311 с.; Т. 4: П-Р. — Мінск, 1985. — 360 с.; Т. 5: С-Я. — Мінск, 1987. -423 с.
- Янкова, Т.С. Дыялектны слоўнік Лоеўшчыны / Т.С. Янкова. — Мінск: Навука і тэхніка, 1982. — 432 с.
Аўтар: С.В. Чайкова
Крыніца: Известия Гомельского государственного университета имени Ф. Скорины, № 1 (70), 2012.