Нашы гарады — Гомель

0
2462
набережная, Сож, солнце, лето

Гомель упершыню ўпамінаецца ў пісьмовых крыніцах пад 1142 годам.

Паўнаводная рака з трох бакоў акружае лясісты ўзгорак, на якім прытулілася невялікае паселішча: 3 раніцы і да позняга вечара плывуць па рацэ нагружаныя розным таварам вялікія чаўны, далёка чуваць зычныя галасы весляроў: «Го! Го! Мель!» (адна з версій назвы горада). А кругом як акінуць вокам непраходныя гушчары, балоты, азёры, якія кішаць звярамі, птушкамі, рыбай.

Так, па сведчанню гісторыкаў, выглядаў у пачатку нашага тысячагоддзя старажытны Гомій (у выніку ўздзеяння лацінскай мовы ў перыяд польска-літоўскага панавання змяніўся на Гомель), праз які праходзілі гандлёвыя шляхі, што вялі да Дняпра, а адтуль — да розных плямёнаў поўдня і поўначы. За гэты зручны ў геаграфічных адносінах населены пункт вялася барацьба паміж многімі князямі старажытнай Русі. Адзін такі гістарычны факт, калі Гомель зах.апіў смаленскі князь Расціслаў Мсціслававіч, зафіксаваны ў летапісе пад 1142 годам. Гэта дата, а больш ранняй у летапісах няма, і лічыцца часам узнікнення горада. Але ёсць падставы меркаваць, што існаваў ён яшчэ ў першым тысячагоддзі. Пры будаўніцтве маста Гомель — Нова-Беліца знойдзены 82 арабскія манеты, якія адносяцца да IX — X стагоддзяў, а каля старога рэчышча ракі Сож — многа прылад каменнага веку.

Перыяд феадальнай раздробленасці і княжацкіх міжусобіц на Русі адмоўна адбіваўся і на развіцці гарадоў. Пасля смаленскага князя Расціслава Мсціслававіча Гомель вярнулі сабе чарнігаўскія князі. У пачатку XIV стагоддзя ён уваходзіць у склад Вялікага княства Літоўскага. Пасля смерці ў 1492 годзе Казіміра IV — вялікага князя літоўскага і караля Польшчы — польска-літоўская унія некалькі аслабла. Маскоўскі князь Іван III скарыстаў выпадак для звароту рускіх зямель. Ен 2 разы ваяваў з сынам Казіміра Аляксандрам — у 1492—1494 і 1500— 1503 гадах. У выніку 25 гарадоў, у ліку якіх — Гомель, адышлі да Рускай дзяржавы. Вось што гаварылі ў час мірных перагавораў у 1503 годзе з польска-літоўскімі пасламі маскоўскія баяры: «Ано и не то одно наша отчина, кои городы и волости ныне за нами: и вся Русская земля из старины от наших прародителей наша отчина». Але ў час руска-літоўскай вайны 1534— 1537 гадоў (перад ёй было іх яшчэ некалькі), пасля таго, як горад захапіў гетман Радзівіл і жорстка расправіўся з яго абаронцамі, ён на доўгія гады вяртаецца пад уладу польска-літоўскіх феадалаў. У канцы XVI — пачатку XVII стагоддзя Гомель пачынае хутка развівацца і становіцца буйным гандлёвым і рамесным цэнтрам, добра ўмацаванай крэпасцю, атрымоўвае магдэбургскае права. У 1595 годзе тут пабываў з войскам легендарны С. Налівайка, якога горача падтрымала гарадская бедната. Пазней, у час вызваленчай вайны ўкраінскага і беларускага народаў 1648—1654 гадоў, жыхары Гомеля добраахвотна адчынілі вароты горада перад казацкімі войскамі А. Нябабы. Але гетман Радзівіл сабраў вялікае войска і пасля доўгай асады ўзяў горад, які падвергнуўся вялікаму апусташэнню, а насельніцтва — катаванням. У гады руска-польскай вайны 1654—1667 гадоў гараджане аказваюць дапамогу казацкаму войску палкоўніка I. Залатарэнкі авалодаць гарадскім замкам, дзе знаходзіўся моцны гарнізон польскай пяхоты і татарскай конніцы, у выніку чаго горад зноў заняты рускімі войскамі. Калі к восені 1655 года амаль уся Беларусь была далучана да Расіі, цар Аляксей Міхайлавіч да свайго тытула дадаў: «вялікі князь Літоўскі і Белай Расіі, Валынскі і Падольскі». Вясною 1660 года Польшча адваявала значную частку Беларусі, а пасля Андрусаўскага перамір’я ў 1667 годзе Гомель застаўся пад уладай Рэчы Паспалітай. Земляробства, гандаль, промыслы тут пачалі затухаць, пры гэтым узмацніўся сацыяльны і нацыянальнарэлігійны прыгнёт гарадской беднаты. Асабліва жудасныя формы ён прыняў пры магнатах Чартарыйскіх, у прыватнасці пры Міхаіле. Апошні, баючыся выступленняў гараджан, аднавіў разбураны замак, пабудаваў у ім новыя дубовыя памяшканні з байніцамі, абнёс яго высокай сцяной і земляным валам, глыбокім ровам з пад’ёмнымі мастамі. Частка рова і вала захавалася да нашых дзён.

У 1700 годзе Пётр I пачаў вайну са Швецыяй, якая ўвайшла ў гісторыю пад назвай Паўночнай. Актыўна ўдзельнічалі ў ёй і жыхары Гомеля. Яны нападалі на тылы ворага, арганізоўвалі засады, чым у немалой меры садзейнічалі перамозе рускіх войск у бітве каля вёскі Лясная (паблізу Слаўгарада) у верасні 1708 года. У 1772 годзе Гомель увайшоў у рускую дзяржаву, стаў павятовым горадам Магілёўскай губерні. Налічваў ён у гэты час каля 5 тыс. жыхароў. Екацярына II у 1775 годзе аддала яго ў вечнае карыстанне фельдмаршалу П. А. Румянцаву-Задунайскаму. Новы гаспадар на месцы замка Чартарыйскага ўзвёў каменны палац, залажыў парк. У 1834 годзе сын фельдмаршала Сяргей Румянцаў прадаў горад дзяржаўнай казне, а палац — князю ПаскевічуЭрывонскаму. Той яго занава перабудаваў, значных змен зведаў і парк. А калі Мікалай I «за асобыя заслугі» аддаў Паскевічу і сам горад, той пачаў тут ствараць буйную прамысловасць.

У 1850 годзе праз горад праходзіць шаша Пецярбург — Кіеў і тэлеграфная лінія Пецярбург — Севастопаль, у 1873 — чыгуначная лінія Лібава-Роменскай дарогі, а ў 1888 — Палескай. Усё гэта вывела Гомель у лік буйных эканамічных цэнтраў Расіі, дзе ў 1912 годзе дзейнічала 41 прадпрыемства, жыло каля 80 тыс. чалавек, хоць сам горад меў непрыглядны выгляд. 3 амаль 150 яго вуліц замошчаны былі толькі некалькі, таму, асабліва во-сенню і вясной, ён патанаў у гразі. У нястачы жыў прамысловы люд. Для яго не хапала бальніц, навучальных устаноў, а культурных — не было зусім. Затое піўныя лаўкі, малітоўныя дамы, цэрквы былі на кожным вугле.

Яшчэ ў 1886 годзе тут адбылася буйная забастоўка рабочых чыгуначных майстэрань, для ўспакаення якой прыязджаў з Магілёва сам генерал-губернатар. У 1897 годзе ў Гомелі была створана пер,шая сацыял-дэмакратычная група, якая правяла ў 1901 годзе дэманстрацыю, дзе рабочыя ўжо неслі лозунгі са словамі «Далоў царскае самадзяржаўе!». А калі ў 1904 грдзе быў створан Палескі камітэт РСДРП, ён размясціўся ў Гомелі. Тут упершыню ў Беларусі былі надрукаваны працы У. I. Лені-на «Да сялянскай беднаты» і «Рэвалюцыйны авантурызм», выходзіла падпольная бальшавіцкая газета «Палескі лісток», некалькі экземпляраў якой захоўваюцца сёння ў мясцовым краязнаўчым музеі. За дзейнасцю Палескага камітэта РСДРП сачыў У. I. Ленін, вёў з ім перапіску. У снежні 1905 года камітэт правёў у горадзе ўсеагульную палітычную стачку і 10 дзён улада ў ім належала бастуючым. 19 снежня ў горад увайшоў карны атрад на чале з генералам Арловым, і выступленне рабочых было падаўлена. У гісторыю рэвалюцыйных падзей на Беларусі ўвайшло паўстанне тут салдатаў у 1916 годзе, у якім удзельнічала каля 4 тыс. чалавек. 30 кастрычніка (12 лістапада) 1917 года адбылося пасяджэнне гарадскога Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, на якім была аб’яўлена Савецкая ўлада ў Гомелі. Але нямала цяжкіх выпрабаванняў зведаў горад і ў паслярэвалюцыйны час. Акупацыю нямецкімі войскамі ў 1918 годзе, контррэвалюцыйны стракапытаўскі мяцеж 1919 года, гады грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. Многае ў сённяшнім Гомелі напамінае аб гэтых трагічных падзеях, які ператварыўся за пасляваенны час у другі па велічыне горад у рэспубліцы, стаў буйнейшым прамысловым, навучальным і культурным цэнтрам. Ен лічыцца і адным з прыгажэйшых гарадоў Беларусі. Заглянем у найбольш цікавыя мясціны гэтага абласнога цэнтра, якім ён стаў з 1938 года. Плошча Леніна. Побач з ёй, на высокім правым беразе Сожа, раскінуўся парк культуры і адпачынку імя А. В. Луначарскага з дварцова-паркавым ансамблем Румянцавых — Паскевічаў. Па сваёй мастацкай завершанасці ансамбль належыць да лепшых узораў паркабудаўніцтва канца XVIII — пачатку XIX стагоддзя. Галоўнай жамчужынай тут па праву лічыцца велічны белакаменны гмах княжацкага палаца, у якім цяпер размясціўся абласны краязнаўчы музей і Палац піянераў і школьнікаў. Цікавы гэты шэдэўр не толькі сваёй архітэктурай. Сын фельдмаршала П. А. Румянцава М. П. Румянцаў тут захоўваў славутую калекцыю кніг і рукапісаў, якая паклала затым пачатак Дзяржаўнай бібліятэцы СССР імя У. I. Леніна ў Маскве. Па-асабліваму дарагі палац гамяльчанам і ў сувязі з падзеямі Кастрычніцкай рэвалюцыі і Вялікай Айчыннай вайны. У ім у 1917 годзе была абвешчана Савецкая ўлада ў горадзе і павеце, у 1941 годзе тут размяшчаўся штаб Цэнтральнага фронту, утвораны паводле рашэння Стаўкі Вярхоўнага камандавання. Ен кіраваў абаронай горада, у якой разам з байцамі Чырвонай Арміі прымаў удзел Гомельскі полк народнага апалчэння. Абарона Гомеля дала магчымасць часцям Заходняга фронту выйсці з акружэння, садзейнічала зрыву плана маланкавай вайны. На тэрыторыі парка, дзе расце больш за 100 відаў дрэў, цікавасць у наведвальнікаў выклікаюць будынкі Петрапаўлаўскага сабора, у якім «пасяліўся» планетарый, і былога цукровага завода — цяпер аранжарэя, капліца — пахавальніца Паскевічаў, павільён «Грот», Ніжні і Верхні масты, аглядная У гэтай гістарычнай частцы Гомеля, бо тут, як лічаць даследчыкі, закладвалася першае паселішча старажытнага . Гомія, заўсёды мнагалюдна. На Ленінскай плошчы знаходзіцца абласны драматычны тэатр, побач — Палац спорту, адсюль бяруць пачатак галоўныя вуліцы горада Савецкая, Кірава, Пралетарская. У некалькіх хвілінах хадзьбы ад плошчы — невялічкая вуліца Камісарава, названая ў памяць актыўнага ўдзельніка рэвалюцыйных падзей на Гомельшчыне, бальшавіка С. С. Камісарава. На ёй, ля самага берага Сожа, захаваўся цікавы помнік архітэктуры мінулага — драўляны будынак Ільінскай царквы. Гэта месца, дзе рос густы лес, некалі засялялі стараверы, якія хаваліся тут ад гневу маскоўскіх цароў. Яны і пабудавалі ў 1737 годзе царкву.

У кароткім нарысе нельга пералічыць усяго, чым цікавы сённяшні Гомель. Тут трэба пабываць, прайсціся няспешна па Савецкай — былой Румянцаўскай, дзе захавалася многа будынкаў мінулага стагоддзя і дзе амаль кожны з іх — цэлая старонка ў гісторыі горада, па сучаснай вуліцы Перамогі, праспекце Леніна, наведаць Прывакзальную плошчу, дзе зусім нядаўна паднялася вышынная гасцініца «Гомель». Вось, скажам, будынак Цэнтральнага універмага на перасячэнні Савецкай і Камунараў. Колькі людзей тут перабывае толькі за адзін дзень! Але далёка многія з іх не ведаюць, што да рэвалюцыі на гэтым месцы знаходзілася гасцініца «Савоя». Калі ў 1919 годзе ў горадзе пачаўся стракапытаўскі мяцеж, у яе будынку забарыкадавалася група бальшавікоў горада, байцоў інтэрнацыянальнага атрада і супрацоўнікаў міліцыі. Два дні яны гераічна адбівалі атакі белагвардзейцаў, але пасля моцнага артылерыйскага абстрэлу, калі будынак гасцініцы быў разбураны, вымушаны былі спыніць супраціўленне. Большасць з застаўшыхся ў жывых пасля здзекаў былі расстраляны. У памяць аб героях вуліца Мясніцкая, дзе знаходзіўся будынак гасцініцы, стала вуліцай Камунараў. На брацкай магіле загінуўшых у скверы імя Дзяржынскага пастаўлены помнік, імёнамі многіх названы вуліцы горада.

А колькі ў сённяшнім Гомелі памятных месц, звязаных з гераічнай барацьбой падпольшчыкаў у гады Вялікай Айчыннай вайны! На вуліцах Песіна, Пляханава, Дзяржынскага захоўваюцца драўляныя домікі, у якіх былі явачныя кватэры патрыётаў, на многіх дамах вісяць мемарыяльныя дошкі, у Студэнцкім парку на Савецкай і на вуліцы Міру — брацкія магілы з імёнамі загінуўшых. У акупіраваным горадзе амаль не было такога прадпрыемства, дзе б не дзейнічала падпольная група. I не было такога дня, каб не грымелі выбухі на чыгунках, вакзалах, у кінатэатрах, дамах, дзе жылі фашысты, на заводах. Вялікі ўрон наносілі патрыёты ворагу, але і кожны трэці з іх загінуў у гэтай барацьбе. Гамяльчане з гонарам называюць сёння імёны Е. I. Барыкіна, А. Л. Ісачанкі, Ц. С. Барадзіна, подзвігі якіх Радзіма адзначыла залатымі зоркамі Герояў Савецкага Саюза. А ўсяго за гады вайны гэтага звання ўдастоена 60 гамяльчан. Помняць і захоўваюць гісторыю свайго горада гамяльчане. А яна тут і ў архітэктурных помніках, і ў экспанатах музеяў, і ў назвах вуліц, мікрараёнаў, прадпрыемстваў, у камяні і бронзе на брацкіх могілках, мемарыяльных комплексах. Пішуць гісторыю гараджане і сваімі сённяшнімі працоўнымі дасягненнямі. Няма на карце Радзімы кутка, дзе б не ведалі гэты горад. 3 першых гадоў Савецкай улады вырабляе металаапрацоўчыя станкі завод імя Кірава, якія сёння экспартуюцца і ў многія дзяржавы свету, няма ў краіне калгаса або саўгаса, дзе б не працавала тэхніка «Гомсельмаша», ракі — дзе б не курсіравалі параходы суднабудаўнічага завода. Амаль дзесятую частку ўсесаюзнага аб’ёму шкла вырабляе шклозавод, а колькі з’явілася тут прадпрыемстваў у апошнія гады! Цяжка сёння прыпомніць. галіну прамысловасці, у якую не ўносілі б свой уклад гамяльчане.

У горадзе дзейнічаюць 4 вышэйшыя навучальныя ўстановы, 9 тэхнікумаў, амаль 20 прафесіянальна-тэхнічных вучылішчаў, каля 10 навукова-даследчых устаноў, больш чым 50 сярэдніх школ, некалькі палацаў культуры, дзесяткі клубаў, бібліятэк. Есць тут 2 тэатры, філармонія. Гомель і адзін з самых зялёных гарадоў, прычым не толькі ў рэспубліцы. А якія тут краявіды ў ваколіцах. У адным з іх, на левым беразе Сожа, размешчаны шырока вядомы дом адпачынку «Чонкі». Сёння цяжка нагадаць, якім будзе Гомель праз 50—100 гадоў, але вядома адно — ён стане яшчэ больш утульным, прыгожым.

 

Крыніца: Малішэўскі У.А., Пабока П.М. “Нашы гарады”