Найменні страў у гаворках Гомельшчыны

0
973
Найменні страў у гаворках Гомельшчыны

Па-ранейшаму актуальным застаецца вывучэнне рэгіянальнай тэматыкі, у прыватнасці, рознабаковае даследаванне разнастайных лексіка-семантычных груп дыялектнай лексікі. Усходняе Палессе, як вядома, — адметная тэрыторыя з унікальнай гісторыяй, культурнымі і моўнымі асаблівасцямі, якая адыграла істотную ролю ў фарміраванні беларускага этнасу, яго матэрыяльнай і духоўнай культуры. Менавіта гэтым фактарам тлумачыцца наяўнасць многіх старажытных з’яў на тэрыторыі Усходняга Палесся ў галіне матэрыяльнай і духоўнай культуры.

“Вывучэнне мовы, лексікі праз гісторыю культуры, матэрыяльнай і духоўнай, уяўляецца вельмі перспектыўным. Безумоўна, узбагачэнне тут мае ўзаемазалежны характар. Веданне этымалогіі слова, яго структуры дапамагае глыбей пранікнуць у гісторыю названай рэаліі, зразумець яе быццам знутры” [1, с. 20].

Аналіз лексікі, звязанай з намінацыямі страў, прадуктаў харчавання, напояў, мае важнае значэнне для даследавання гісторыі беларускага народа, высвятлення культурных і моўных зносін паміж народамі перш за ўсё таму, што “ў параўнанні з іншымі элементамі матэрыяльнай культуры лексіка, звязаная з народнай кулінарыяй, больш устойліва захоўвае старыя традыцыі, што асабліва тычыцца святочнай і абрадавай ежы” [2, с. 127].

Аб’ектам нашага даследавання з’явіліся назвы страш і прадуктаў харчавання, якія выкарыстоўваюцца на тэрыторыі Гомельшчыны, якая ўваходзіць у рэгіён Беларускага Палесся. Гэта акалічнасць дазваляе высветліць моўна-культурныя кантакты паміж этнасамі. “У зонах міжэтнічных кантактаў магчыма ўзнікненне як змешаных, поліэтнічных элементаў, так і наадварот — узмацненне, канцэнтрацыя этнічнага ў процівагу чужому, іншаэтнічнаму. Інтэнсіўнасць і характар міжэтнічных кантактаў залежаць ад тэрытарыяльных узаемаадносін этнасаў, блізкасці іх у моўным і культурна-бытавым аспектах, ад гісторычных асаблівасцей развіцця, адносін паміж палітычнымі сістэмамі, якія аб’ядноўваюць народы”. [З, с.72]. Прадметна-тэматычная класіфікацыя адзначаных назваў выяўляе іх шматлікасць і разнастайнасць:

І. Найменні страў расліннага паходжання.

  1. Назвы рэдкіх страў:

а) кіслая вараная страва: агурэ’чнік ‘суп з бульбы, кіслых агуркоў, пярловых круп’ Гаруны Добр.; боршч ‘агульная назва рэдкай кіслай стравы’ Уць Добр.; ва’ра ‘звараная кіслая страва’ М.Аўцюкі Калінк.; боцві’нне ’боршч з бураковай батвы’ Прудок Маз.

б) прэсная вараная страва, назвы няваранай рэдкай стравы: жыду’ха [жыдзю’ха] [жыдзёнка] [жыдзёха] [жыдзу’шка] ‘рэдкі суп’ Станкі, Казацкія Балсуны Ветк.; буль’бешнікі ‘страва з варанай тоўчанай бульбы з каноплямі’ Івакі Добр.; булён ‘бульбяны суп, іншы раз з дабаўлсннем круп’ Раманішчы Акцябр.; кандзё’р ‘бульбяны суп, часцей з проса’ Насовічы Добр., Б.-Мошава Б.-Каш.

  1. Назвы мучных страў: кала ’туьиа [кола’туша] ‘рэдкая страва з мукі, заваранай у кіпеню або малацэ’ Тонеж Лельч.; га’лушкі ‘рэдкая страва з шарыкамі з мукі’ Замосце Калінк.; голое ‘страва з канапель і мукі’ Мілашэвічы Лельч.; за’віванец ‘блін з начынкай’ Падварак Лельч.; калі’ноўнік [калі’ноўка] ’страва з каліны і мукі’. Астражанка Лельч.
  2. Назвы страў з круп: касаві’ца ‘пахлёбка з пярлоўкі ці аўсянкі з сушанымі чарніцамі’ Засінцы Ельск.; гру’иа ‘рэдка звараная каша з тоўчанага ячменю’ Пярэдзелка Лоеўск.; жур ‘рэдкі аўсяны кісель’ Багуцічы Ельск.; ка’ша ‘густая страва са звараных круп; каша з прасяных круп (астатнім кашам даецца назва па крупах)’ Насовічы Добр.; крупе’лі ‘каша з любых круп’. Первамайск Лоеўск.
  3. Назвы выпечкі: ву’хватнік ’скавароднік, блін з хлебнага цеста’ Аздамічы Жытк.; бала’бкі ‘пячэнне; крэндзелі’ Шалахоўка Ветк.; верту’н ‘піражок’ Ліпляны Лельч.; вя ‘рэнік ‘пірог з начынкаю’ Пярэдзелка Лоеўск.; мядо’вік ‘пернік з медам’ Р.-Бурыцкая Лоеўск.; вя’рэнік ‘пірог з начынкаю’ Пярэдзелка Лоеўск.
  4. Назвы страў з агародніны: ва ‘рыва ‘любая квашаная гародніна’ Карпаўка Лоеўск.; гарбу’зянка ‘каша з гарбуза’ Тонеж Лельч.; капусня’к ‘квашаная капуста і расол у ёй’ Івакі Добр.; квасо’ля ‘вараная фасоля’: Прудоўка Добр.
  5. Назвы страў з бульбы: адва’ранка ‘адвараная бульба’ Майскае Жлоб.; ба’ба ‘бульбяная каша, камы; бабка з дранай бульбы’ Тураў, М.Аўцюкі Калін.; жа’ранікі ‘смажаная бульба’. Дзяражычы, Ручаёўка Лоеўск.; бабча’нік ‘блін з бульбы’ Антонаўка Добр.
  6. Назвы страў з грыбоў: грыбко’ўка ’страва з грыбамі. Амелькаўшчына Хойн.; грыбо’ўнік ’пірог з грыбамі’ Любань Б.-Каш.
  7. Назвы прыправы да ежы: зада’бра ’прыправа да стравы’: Дак ета ж і мяса, і сапа, і ліст лаўровыусё умесці задабра. Хізы Ветк.; зажа’рка ‘тс’ Ст. Рудня Жлоб.; закра’са ’тлушчавая, мясная і інш. прыправа да ежы’ Івакі Добр.; запра’ва ’вострая прыправа ў ежу (ліст, перац, лук і інш.) Прудоўка Добр.
  8. II. Найменні страў жывёльнага паходжання.
  9. Назвы малочных страў: верхаўё ‘смятана’ Камаровічы Петр.; мача’нне ‘страва з сыру і смятапы’ Ручаёўка Лоеўск.; парнічо ’к ‘малочнысуп’ Бялёў Жытк.
  10. Назвы страў з яек: бельма’чы ‘ежа з разбітых, неразбоўтаных і запечаньгх у тлушчы яец’ Калінаўка Лельч.; гла’зур’я ‘ страва з яек’ Івакі Добр.; імг ’лецік ‘амлег’ Асінаўка Чач.
  11. Назвы вырабаў з мяса: адбі’цік ‘адбіўная катлета’ Загор’е Б.-Каш.; біку’сы ‘падсмажанае свіное сала з мясам’ Глухавічы Браг.; вантрабя’нка ‘страўнік або кішкі, начыненыя свінымі вантробамі’ Азяраны Раг.; дра’глі ‘квашаніна, студзень’ Вуглы Нар.
  12. Назвы страў з рыбы: га’лка ’кавалак фаршыраванай рыбы’ Станкі Ветк.; надзе’ванка ‘фаршыраваная рыба’ Запясочча Жытк.; начына’нка [начы’нянка] ‘фаршырованая рыба’ Дзяражычы Лоеўск.; патра’ўка ‘юшка ca свежай і сушанай рыбы’ Глухавічы Браг.; пе’канка ‘печаная на вуголлі рыба’ Запясочча Жытк.; ю’ха ‘страва ca свежай рыбы з прыправамі; рыбны адвар’ Бабічы Рэч.

Прааналізаваны матэрыял паказвае, што пераважная большасць характеризуемых лексем адносіцца да спрадвечнай лексікі беларускай мовы: завіванец, крышонка, варыва, жаранікі, мачанне, парнічок, начынянка, варонуха, каша, верхаўе, надзеванка, вяртун, баўтуха, адваранка і г.д.

Многія з іх маюць празрыстую семантычную структуру. Аналізуючи матываванасць канкрэтна-прадметных намінацый правамерна адрозніваць структурную і семантычную матывацыю. Пад структурнай матывацыяй звычайна маюцца на ўвазе дэрывацыйныя адносіны паміж утваральнай і вытворнай асновамі.

У працэсе аналізу былі выдзелены два асноўныя тыпы структурнай матывацыі намінацый ежы і пітва: аддзеяслоўныя дэрывагы і адыменныя ўтварэнні. У ліку адцзеяслоўных дэрыватаў выключную перавагу маюць суфіксальныя ўтварэнні тыпу: ва’рыва ‘квашаная гародніна’; мача’нне ‘страва з сыру і смятаны’; верту’н ‘піражок’; надзе’ванка ‘фаршыраваная рыба’; начына’нка ‘тс’; адва’ранка ‘адвараная бульба’; крыша ’нка ‘бульбяны суп’; за ’віванец ‘блін з начынкай’ і гд. зімоўчына

У складзе адыменных дэрыватаў найчасцей сустракаюцца назвы, структурна матываваныя найменнем прадмета, асновай назоўніка: квасо’ўка ‘грушавы квас’; мядо’вік ‘пернік з медам’; бура’чанка ‘самагонка з буракоў’; агурэчнік ‘суп з бульбы, кіслых агуркоў, пярловых круп’; бульбе’шнікі ‘страва з варанай тоўчанай бульбы з капоплямі’; капусня’к ‘квашаная капуста’.

Сустракаюцца адыменныя дэрываты, структурна матываваныя назвай якасці — асновай прыметніка: бя’розавік ‘напой з бярозавага соку’; клено’вік ‘кляновы сок’; варо’нуха ‘гарэлка з мёдам і рознымі прыправамі’

Аналіз семантычнай матывацыі назваў ежы і пітва ў гаворках Гомельшчыны паказаў наступныя прадуктыўныя тыпы матывацыі:

а) многія назвы страў матываваныя прадуктам, з якога гатуюцца: бульбе’шнікі ‘страва з варанай тоўчанай бульбы з каноплямі’; капусня’к ‘квашаная капуста’; агурэчнік ‘суп з бульбы, кіслых агуркоў, пярловых круп’; грыбо’ўнік ’пірог з грыбамі’; калі’ноўнік ‘страва з каліны і мукі’; го’рохоўка ‘гарохавы суп’; со ’днік ‘блін на содзе’;

б) прадуктыўным тыпам з’яўляецца матывацыя спосабам прыгатавання ежы: адва’ранка ‘адвараная бульба’; жа’ранікі ‘смажаная бульба’; квасоўка ‘квашаная капуста’; кліпанік ‘пірог з начынкай’; крышані ‘сушоныя рэзаныя яблыкі’; ле’пні ‘варэнікі’; мня’нка ‘пюрэ’; нячы’шчанкі ‘нячышчаная вараная бульба’; пе’чанка ‘печаная бульба’;

в) назвы ежы могуць быць матываваны знешнім выглядам стравы: жыду’ха ‘рэдкі суп’; густы’ш ‘густая страва’; дрыжая’ ‘студзень’; пле’ценка ‘булка ў выглядзе касы, чаго-н. пераплеценага’.

г) найменні ежы могуць быць матываваны іх якасцю: га’рэлік ‘прыгарэлая зверху бульбіна’; гні’лка ‘груша-гнілушка’; кіс’ляк ‘кіслае малако’; му’рза ‘страва з чарніц’; салёнікі ‘салёныя грыбы’.

Аднак пэўная колькасць найменняў ежы і пітва з’яўляецца запазычаннямі з розных моў: з нямецкай мовы: біку’сы ‘падсмажанае свіное сала з мясам’; багу’к [бо’гук] [бе’гук] ‘свіны страўнік, начынены мясам’; гу’гель ‘густы крупнік’; гру ’ца ‘рэдка звараная каша з тоўчанага ячменю’; жур ‘страва з аўсянай мукі’; сма’лец [шмалец] [смальці ‘ператопленае сапа’; пампу’шка [пан’пушка] [панпуха] ‘невялікія пшанічныя піражкі з кіслага цеста’; з польскай: галга’ны ‘клёцкі з дранай бульбы, звараныя ў малацэ’; вантра’бянка ‘страўнік або кішкі, начыненыя свінымі вантробамі’; з баптыйскіх моў: баланда ‘калатуша з мукі’;

бо’нда ‘свежына, якую суседзі даюць адзін аднаму’; мурсо’ўка ‘зацірка з мукі, вады і алею; лацінскай: колдуны’ [галдуны] ‘клёцкі, начыненыя мясным або іншым фаршам’; канхве’та ’цукерка’; канпат ‘кампот’; маля’с ‘павідла’; але’й ‘алей’; олі’ва ‘алей’; грэчаскай: куц’ця [ку’ця] [куща]‘каша з цэлых ячных зёрнаў, абабраных ад шалупіння; памінальная страва’; макаро’н ‘макароны’; з французскай мовы: булён ‘бульбяны суп’; сальцісо’н ‘свіны страўнік або тоўстыя кішкі, начыненыя адваранымі вантробамі і спрэсаваныя пад грузам’, фіна-угорскіх моў: лы’нда ‘страва з бульбы і ільнянога семя’; арабскай: марцыпа’ны ‘вараныя буракі’ [4].

Такім чынам, назвы ежы і пітва, зафіксаваныя на тэрыторыі Гомельшчыны, прадстаўляюць сабой разнастайную ў лексіка-семантычных і генетычных адносінах групу і з’яўляюцца часткай матэрыяльнай культуры беларусаў.

  1. Сендровиц Е.М. О месте экстралингвистических факторов в изучении заимствований // Вестник Московского ун-та. Сер. 9. Филология. — 1989. № 4. — С. 16-22. Милюс В. Пища и домашняя утварь литовских крестьян в ХІХ — нач.ХХ вв. // Балтийский этнографический сборник. — М., 1956 г. — С. 127-169.
  2. Базан Л.Н. Этнакульгурныя сувязі беларусаў і літоўцаў у к. XIX — пач. ХХ стст. (па даных народнай кулінарыі) // Весні АН БССР. Сер. грамадз. навук. — 1990. № 6. — С.72-78.
  3. Станкевіч А.А. Лексіка іншамоўнага паходжання ў гаворках Гомельшчыны. — Гомель, 1996.

Аўтар: А.М. Воінава
Крыніца: Скарына і наш час: Матэрыялы III Міжнароднай навуковай канферэнцьй, прысвечанай 80-годдзю з дня нараджэння прафесара У.В.Анічэнкі (7 кастрычніка 2004 г.) /УА ГДУ імя Ф.Скарыны; Рэдкал.: А.А. Станкевіч (гал. рэд.) і інш. — Гомель, 2004. С. 242-247.