Матыў «вытокі хваробы» ў лекавых замовах Гомельшчыны

0
192
Матыў вытокі хваробы ў лекавых замовах Гомельшчыны

Матыў «вытокі хваробы» прадстаўлены ў 341 тэксце ў розных тэматычных групах замоўнага універсума Гомельшчыны. На думку Т.А. Агапкінай, матыў «вядомы ва ўсіх усходне-славянскіх традыцыях…» Па меркаванні Пазнанскага, «у іншых еўрапейскіх традыцыях (ням., франц.) такія пералікі таксама ёсць, але яны значна карацейшыя» [2, 142].

У замоўных формулах, запісаных на тэрыторыі Гомельшчыны, можна выявіць розныя сэнсава-канцэптуальныя вытокі захворванняў. Гэты матыў «ва ўкраінскай, беларускай і паўднёварускай традыцыях звычайна выражаны ў форме пераліку шэрага азначэнняў, якія выконваюць функцию эпітэта пры называнні той ці іншай хваробы» [2, 741]. Так, хваробы могуць узнікнуць ад чужога слова (прыгавораныя (з «прыгавора», «прагаворны») — ва ўсіх раёнах Гомельшчыны, акрамя Брагінскага, Мазырскага; нагавораныя — Добрушскі, Жыткавіцкі, Кармянскі, Лельчыцкі, Мазырскі, Рэчыцкі, Чачэрскі раёны; намоўленыя («намоўныя», «умоўныя», «памоўныя») — Буда-Кашалёўскі, Веткаўскі, Гомельскі, Добрушскі, Кармянскі, Лельчыцкі, Петрыкаўскі, Чачэрскі раёны; прымоўленыя («прымоўныя») — Буда-Кашалёўскі, Гомельскі, Добрушскі, Жлобінскі, Лоеўскі,

Рагачоўскі, Светлагорскі раёны; падгаворныя («пудгаворны») — Брагінскі, Ельскі, Лельчыцкі, Лоеўскі, Светлагорскі раёны; пагаворныя — Жлобінскі, Кармянскі раёны; падмоўныя — Ельскі, Лельчыцкі, Светлагорскі раёны; «з рэчэй паганых/пустых» — Веткаўскі, Рагачоўскі раёны; перагавораныя («перагаворы») — Жлобінскі, Мазырскі раёны; прамоўны — Кармянскі раён; на гаворцы — Петрыкаўскі раён; угаворны — Лоеўскі раён; агаворы — Жлобінскі раён); крыку (крыкучыя («крыкавыя, крыклівыя, крыкслівыя»)

— Гомельскі, Кармянскі, Лельчыцкі, Лоеўскі, Петрыкаўскі раёны); позірку (паглядныя («прыглядныя, з боку паглядных») — Буда-Кашалёўскі, Веткаўскі, Гомельскі, Кармянскі, Рагачоўскі, Чачэрскі раёны; прьідзіўныя — Рэчыцкі, Хойніцкі, Чачэрскі раёны; падзіўныя («падзеўкі, падзіваныя, з падзіўку») — ва ўсіх раёнах Г омелынчыны, акрамя Рэчыцкага, Хойніцкага; незаглядныя — Лоеўскі раён; прызоры — Калінкавіцкі раён); думкі (падумны («падуманы, одумны, падумляны, з падумку») — ва ўсіх раёнах Г омелынчыны, акрамя Мазырскага; прыдумны («прыдумчывы, прыдуманы») — Акцябрскі, Веткаўскі, Гомельскі, Добрушскі, Жлобінскі, Калінкавіцкі, Рагачоўскі, Чачэрскі раёны; надуманыя — Лельчыцкі, Нараўлянскі, Светлагорскі, Хойніцкі раёны; ад думы («думаны, думчаны») — Брагінскі, Буда-Кашалёўскі, Лельчыцкі раёны; наумны — Веткаўскі, прадумную — Чачэрскі раёны). Што датычыць апошняй «крыніцы» ўзнікнення захворванняў, то слушным уяўляецца выказванне Л. Леві-Бруля: «Калі члены якога-небудзьь племені хочуць нашкодзіць чалавеку з другога племені, яны… не аказваюць ніякага фізічнага ўздзеяння, не прымяняюць ніякага рэалънага насілля. Дастаткова думкі… накіраванай супрацъ ахвяры» [1, 278].

На наш погляд, варта ўлічыць і заўвагу Т.Б. Шчапанскай наконт хвароб, якія маглі быць выкліканы знаходжаннем у дарозе: «Часцей за ўсё ўпаміналіся ўрокі… У самой этымалогй іх утрымліваецца ўяўленне аб паходжанні гэтага захворвання ад чужога позірку (зглаз, прызор), слова, мовы (урок, асуд, агавор, прыгавор), дакранання або ранения (прыкос, ураз), дыхання (азёвышы, азёў, озеп, озек, озык), г. зн. ад любога кантакту з іншым чалавекам» [3,164]. Як паказалі сучасныя запісы тэкстаў, якія аналізуюцца ў межах іншых тэматычных груп, ад падобнага кантакту могуць узнікнуць і іншыя хваробы.

Адзначым, што ў замоўных формулах Гомельшчыны падрабязна пералічваюцца ўсе магчымыя кантакты з чалавекам, які валодае здольнасцю насылаць хваробы. Нават сам факт сустрэчы з ім можа справакаваць захворванне. Ва ўсіх раёнах Гомельшчыны, акрамя Жыткавіцкага, Кармянскага і Мазырскага, запісаны тэксты, у якіх выгаворваюцца хваробы прыстрэчныя («з прыстрэка», «прістрачныя», прысустрэчныя», «прыстрэчніцы», «пастрэшныя», «прыстрэчлівыя»), у Буда-Кашалёўскім, Гомельскім, Жлобінскім, Кармянскім, Чачэрскім раёнах — сустрэшныя («стрэчны», «стрэшны»), паводле сведчанняў інфарматараў з Архангельскай, Наўгародскай абласцей Расійскай Федэрацыі, некаторыя хваробы, такія як ліхаманка, разнастайныя пухліны і іншыя, «з’яўляюцца ад ветру, г. зн. ад знаходжання ў дарозе» [3, 169]. Аналіз рэгіянальных замоўных тэкстаў сведчыць, што хваробы не толькі насылаюцца па ветру (у замовах, запісаных ва ўсіх раёнах Гомельскай вобласці). Яны таксама могуць быць звады (ва ўсіх раёнах, акрамя Светлагорскага); з пяску — Лельчыцкі; з зямлі — Веткаўскі, Гомельскі, Добрушскі, Жлобінскі, Лоеўскі, Рагачоўскі, Светлагорскі раёны; з дажджу — Добрушскі, Чачэрскі раёны.

Чалавек можа захварэць і ў той час, калі некуды ідзе («у хадзе», «хадзячыя», «на хаду», «з хады хуткай», «пахадзяшчыя») — Брагінскі, Буда-Кашалёўскі, Гомельскі, Ельскі, Жыткавіцкі, Жлобінскі, Лельчыцкі, Лоеўскі, Мазырскі, Нараўлянскі, Петрыкаўскі, Рэчыцкі, Чачэрскі раёны), пакідаючы пры гэтым свой след («следная», «на следу», «следавая», «след забралі», «на следу знімацца», «з следу», «следошны» — Веткаўскі, Гомельскі, Кармянскі, Рагачоўскі, Рэчыцкі, Хойніцкі, Чачэрскі раёны), або бяжыць («бячучы», «з бегу» — Лельчыцкі, Петрыкаўскі раёны).

У звычайным жыцці сярод вялікай колькасці людзей цяжка вызначыць чалавека, які валодае здольнасцю сурочыць. Таму ва ўсіх раёнах Гомельскай вобласці выгаворваюцца хваробы, прычынай якіх з’явіліся дзяўчыны, жанчыны, мужчыны, хлопцы. Як адзначае Т. Шчапанская, спасылаючыся на аповеды інфарматараў з вёскі Грабаўка Гомельскага раёна, «урокі перш за ўсё пагражаюць… «всяму маладому» — асабліва небяспечныя, зрэдку смярцельныя ўрокі для цяжарных жанчын і парадзіх, а таксама маленькіх дзяцей» [3,165]. У вёсках Акцябрскага, Брагінскага, Гомельскага, Добрушскага, Жыткавіцкага, Кармянскага, Лельчыцкага, Лоеўскага, Мазырскага, Петрыкаўскага, Рагачоўскага, Рэчыцкага, Хойніцкага і Чачэрскага раёнаў запісаны замоўныя формулы, у якіх выклікаць хваробу могуць і дзеці.

Носьбітамі «дурнога глазу» з’яўляюцца і родзічы. На тэрыторыі Гомельшчыны бытуюць тэксты, у якіх выгаворваюцца хваробы атцоўскія (Буда-Кашалёўскі, Веткаўскі, Гомельскі, Добрушскі, Кармянскі, Лельчыцкі, Мазырскі, Рагачоўскі, Рэчыцкі, Хойніцкі, Чачэрскі раёны), мацярынскія (пералічаныя вышэй і Лоеўскі раён), бабіны (Брагінскі, Буда-Кашалёўскі, Гомельскі, Кармянскі, Хойніцкі, Чачэрскі), дзедавы (Гомельскі, Кармянскі, Хойніцкі, Чачэрскі раёны), братавы, сястрынскія (Гомельскі, Лельчыцкі, Мазырскі, Рагачоўскі, Рэчыцкі раёны), дзядзькіны, цёткіны (Гомельскі, Кармянскі, Рагачоўскі раёны). У вёсках Гомельскага, Жыткавіцкага, Лоеўскага раёнаў выгаворваюцца хваробы дзявочага сына, Лельчыцкага — доночыя (ад слова «дачка»),

Сярод тых асоб, хто выключна валодае «дурным глазам», трапляюцца «парушальнікі шлюбна-рэпрадуктыўных норм». Выказванне Т. Шчапанскай аб тым, што «ў замовах пералічваюцца як асабліва небяспечныя бабы-проставалоскі, самакруткі і саматраскі; дзеўкі-проставалоскі, доўгавалоскі і інш. Баяліся тых, хто некалькі разоў пабываў у шлюбе…» [З, 166], пацвярджаюць сучасныя запісы замоўных тэкстаў. На Гомелынчыне таксама асцерагаліся бабкі-калдункі, бабкі-самакруткі, дзевак-проставалосак (,пуставалосак) (Ельскі, Хойніцкі раёны). Дазволім сабе дапоўніць гэты спіс старай дзевай, гразнай бабай (Брагінскі раён), людзьмі касматымі і лахматымі (Брагінскі, Жлобінскі раёны); засцерагаліся таксама ад хвароб маладзецкіх (Буда-Кашалёўскі, Добрушскі, Лельчыцкі раёны), маладых, маладой малодушкі (Жыткавіцкі, Кармянскі, Чачэрскі раёны), старэчых, старцоўскіх, старчэскіх (Лельчыцкі, Петрыкаўскі раёны), ад старога старыка (Жыткавіцкі, Кармянскі, Лельчыцкі, Петрыкаўскі раёны), ад старой старушкі (Кармянскі, Чачэрскі раёны). У Чачэрскім раёне запісаны тэкст, у якім як пра небяспечнага гаворыцца пра чалавека, які «два разы жаніўся», «два разы матку ссаў». Лічылі, што людзі, якіх у дзяцінстве двойчы пачыналі карміць грудзямі, таксама валодаюць здольнасцю сурочыць [3,166].

На нашу думку, да гэтай катэгорыі можна таксама аднесці людзей, якія страцілі мужа ці жонку. У Брагінскім, Буда-Кашалёўскім, Гомельскім, Добрушскім, Жлобінскім, Калінкавіцкім, Кармянскім, Петрыкаўскім, Рагачоўскім, Чачэрскім раёнах засцерагаліся ўдоў, а ў Брагінскім, Буда-Кашалёўскім, Жлобінскім і Чачэрскім яшчэ і ўдаўцоў. У Буда-Кашалёўскім, Кармянскім, Чачэрскім раёнах намі зафіксаваны тэксты, у якіх упамінаюцца таксама «сірочыя» ўрокі: «Ёсць урок … сіроцкі…» (Запісана ад Свярдловай Кацярыны Сямёнаўны, 1932 г. н., в. Уваравічы Буда-Кашалёўскага раёна.)

Запісы замоў на Гомелынчыне пацвярджаюць выказванне Т. Шчапанскай аб тым, што «найбольшая небяспечнасць урокаў паходзіць, па народных вераваннях, ад чужынцаў і незнаёмцаў. Магчыма, да гэтай жа катэгорыі далучаліся (або з ёю стыкаваліся) антрапалагічна іншыя, якія адрозніваюцца ад болынасці мясцовых жыхароў колерам вачэй, скуры, валос — фізічнымі прыкметамі… Небяспечнымі лічыліся і людзі з фізічнымі адхіленнямі, цялеснымі агіднасцямі…» [3, 167]. Так, напрыклад, асцерагаліся «двухзубых» і «трохзубых» (Брагінскі раён), «ачыстых», «губастых», «зубастых» (Нараўлянскі раён), «гарбатых», «касых», «лупатых», «крывых» (Петрыкаўскі раён), «сляпых», «храмых» (Лельчыцкі раён). У замовах, запісаных у вёсках Брагінскага, Буда-Кашалёўскага, Веткаўскага, Гомельскага, Ельскага, Жлобінскага, Жыткавіцкага, Калінкавіцкага, Кармянскага, Лельчыцкага, Лоеўскага, Мазырскага, Петрыкаўскага, Рагачоўскага, Чачэрскага раёнаў, пералічваюцца людзі з вачамі чорнымі, белымі, шэрымі, блакітнымі, сінімі, карымі, жоўтымі, рознымі, усялякімі, ненавіснымі, крывымі, касымі, сляпымі, «прызорчывымі», паганымі, «плахімі», «чыстымі», «ярымі». Ад людзей з белым, русым, чорным, сівым, рыжым колерам валасоў, як патэнцыяльна небяспечных, засцерагаліся ў Жлобінскім, Чачэрскім раёнах.

На «сваіх» і «чужых» падзяляюцца людзі ў замовах, запісаных у Брагінскім раёне, ад «чужога чужаніна» («чуж-чужаніцы»), «свайго сем ’яніна», «саседа» абараняюцца ў Гомельскім раёне. Калі немагчыма пералічыць усіх тых, з кім чалавеку прыходзіцца ўступаць у кантакт, засцерагаюцца ўвогуле «ад чалавека ліхога» (лукавага, злючага, выгаворваюцца хваробы чалавечыя — Акцябрскі, Гомельскі, Добрушскі, Ельскі, Жыткавіцкі, Жлобінскі, Калінкавіцкі, Кармянскі, Лельчыцкі, Нараўлянскі, Рагачоўскі, Рэчыцкі, Светлагорскі, Чачэрскі р-ны), «ад людзей злых» (усіх, плахіх, старых — Брагінскі, Жлобінскі, Калінкавіцкі, Кармянскі, Нараўлянскі, Петрыкаўскі, Рагачоўскі, Рэчыцкі раёны).

Да чужынцаў можна аднесці і прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей. Ba ўсіх раёнах Гомельшчыны, акрамя Акцябрскага, Веткаўскага, Ельскага, Кармянскага, — гэта цыгане’, у Брагінскім, Буда-Кашалёўскім, Гомельскім, Добрушскім, Калінкавіцкім, Лельчыцкім, Лоеўскім, Мазырскім, Петрыкаўскім, Рагачоўскім, Рэчыцкім, Хойніцкім, Чачэрскім — яўрэі («яўрэйскія», «жыдоўскія»); Гомельскім, Добрушскім, Рагачоўскім, Чачэрскім — рускія («маскоўскія»); Петрыкаўскім — палякі («ляхоўскія»); Чачэрскім — татары, балгары. Паводле народных павер’яў, небяспечнымі лічыліся таксама і прадстаўнікі розных сацыяльных груп і іншага веравызнання. У замовах, запісаных ва ўсіх раёнах Гомельшчыны, выгаворваліся хваробы «парабечыя» («парабочыя», «парабоцкія», «рабочыя»); у Буда-Кашалёўскім, Гомельскім, Калінкавіцкім, Лельчыцкім, Лоеўскім, Нараўлянскім, Петрыкаўскім, Рагачоўскім, Рэчыцкім, Хойніцкім, Чачэрскім — «панскія» («паноўскія»); у Буда-Кашалёўскім, Гомельскім, Добрушскім, Жлобінскім, Лельчыцкім, Лоеўскім, Мазырскім, Нараўлянскім, Петрыкаўскім, Рагачоўскім, Чачэрскім — «папоўскія»\ Гомельскім, Добрушскім, Жлобінскім, Рагачоўскім, Чачэрскім — «мяшчанскія»; Веткаўскім — «хазяінавыя» і «хазяйніны»; Лельчыцкім — шляхецкія; Чачэрскім — баярскія; Петрыкаўскім — хрысціянскія. У Калінкавіцкім раёне таксама небяспечнымі лічыліся салдаты, у Рэчыцкім — «астрожнікі», «бандзіты», «хуліганы».

Невялікую групу ў замоўных тэкстах складаюць людзі, якім прыпісваліся звышнатуральныя здольнасці. У Веткаўскім, Гомельскім, Добрушскім, Лельчыцкім, Рэчыцкім раёнах выгаворвалі ад «ачарадзейніцкай» і ад «ачарадзейніцынай» хваробы; у Добрушскім, Лельчыцкім — «ведзьмінскія»; у Веткаўскім, Гомельскім — «ад нарадкі ведзьмака-чарадзейніка і ведзъмы-чарадзейніцы». У замове, запісанай у Ельскім раёне ад Марыі Мікалаеўны Цярэшчанка, 1931 г. н., вада, «якой пояць і ўмываюць бальнога», замаўляецца «от мужыка-калдуна і от бабкі-калдункі… от нечістого духа, от банного, от водзяного…». У замовах, запісаных на Гомелынчыне, загаворваюць таксама «от віхря сільного» (Ельскі, Кармянскі, Петрыкаўскі раёны), «от лесного» (Акцябрскі, Ельскі, Жлобінскі раёны), «ад валэбства, ад калдавства» (Рэчыцкі раён). На нашу думку, да гэтай катэгорыі можна аднесці і чалавека, «каторы ў хлебе спор адбіраў» (Чачэрскі раён).

У замоўнай традыцыі Гомельшчыны прычынай хваробы маглі станавіцца таксама свойскія і драпежныя жывёлы і птушкі: мышы (Буда-Кашалёўскі, Веткаўскі, Гомельскі, Лельчыцкі, Рэчыцкі, Чачэрскі раёны); кошкі (ва ўсіх раёнах, акрамя Мазырскага, Нараўлянскага); кацяняты (Рагачоўскі раён); сабакі (ва ўсіх раёнах, акрамя Нараўлянскага, Петрыкаўскага раёнаў); шчаняты (Лельчыцкі раён); свінні (Веткаўскі, Гомельскі, Ельскі, Жлобінскі, Калінкавіцкі, Лельчыцкі, Петрыкаўскі, Рагачоўскі, Рэчыцкі, Светлагорскі, Хойніцкі раёны); парасяты (Веткаўскі, Гомельскі, Добрушскі, Кармянскі, Лельчыцкі, Мазырскі, Петрыкаўскі, Рагачоўскі, Чачэрскі раёны); коні (Брагінскі, Веткаўскі, Гомельскі, Добрушскі, Лельчыцкі, Лоеўскі, Мазырскі, Рагачоўскі, Рэчыцкі, Светлагорскі, Чачэрскі раёны); жарабяты (Гомельскі, Добрушскі, Петрыкаўскі, Рагачоўскі, Рэчыцкі, Чачэрскі раёны); каровы (Брагінскі, Буда-Кашалёўскі, Веткаўскі, Гомельскі, Добрушскі, Ельскі, Лельчыцкі, Лоеўскі, Рагачоўскі, Рэчыцкі, Чачэрскі раёны); цяляты (Буда-Кашалёўскі, Гомельскі, Добрушскі, Ельскі, Мазырскі, Рагачоўскі, Рэчыцкі, Чачэрскі раёны); валы (Лельчыцкі, Рэчыцкі, Светлагорскі раёны); «оўцы» (Акцябрскі, Веткаўскі, Гомельскі, Добрушскі, Жыткавіцкі, Кармянскі, Лельчыцкі, Рагачоўскі, Рэчыцкі, Чачэрскі раёны); ягняты (Гомельскі, Рагачоўскі раён); козы (Кармянскі, Петрыкаўскі, Рэчыцкі раёны); ваўкі (Гомельскі, Добрушскі, Лельчыцкі, Лоеўскі, Рагачоўскі, Чачэрскі раёны); зайцы (Гомельскі, Добрушскі, Калінкавіцкі, Рагачоўскі, Чачэрскі раёны); вераб’і (Гомельскі, Добрушскі, Лельчыцкі, Рагачоўскі, Рэчыцкі, Чачэрскі раёны); куры (Буда-Кашалёўскі, Веткаўскі, Гомельскі, Калінкавіцкі, Кармянскі, Лельчыцкі, Рэчыцкі, Светлагорскі, Хойніцкі, Чачэрскі раёны); ryci (Буда-Кашалёўскі, Веткаўскі, Гомельскі, Жыткавіцкі, Калінкавіцкі, Кармянскі, Лельчыцкі, Петрыкаўскі, Рагачоўскі, Рэчыцкі, Светлагорскі, Хойніцкі, Чачэрскі раёны); качкі (Буда-Кашалёўскі, Гомельскі, Лельчыцкі раёны); птушкі (Веткаўскі, Лельчыцкі, Чачэрскі раёны); лосі (Лельчыцкі, Чачэрскі раёны); мядзведзі (Добрушскі, Чачэрскі раёны); лісы (Буда-Кашалёўскі раён); тхары (Калінкавіцкі раён); салаўі (Лельчыцкі раён); жабы, лошадзі, усе казявачкі (Гомельскі раён); звер кусучы (Рэчыцкі раён), змей змяючы (Хойніцкі раён); гад паўзучы (Рэчыцкі, Чачэрскі раёны). Калі немагчыма было пералічыць усе верагодныя вытокі хваробы, у Лельчыцкім раёне выгаворвалі ад «паўзучых, лятучых, бягучых, крыкучых», у Калінкавіцкім, Лельчыцкім, Мазырскім, Рэчыцкім раёнах — ад «усялякіх» (ва ўсякім месцы, ад всякава зла, усякага злога).

Такім чынам, у замовах, запісаных на тэрыторыі Гомельшчыны, гучаць матывы засцярогі не толькі ад людзей (ад усіх магчымых полаўзроставых катэгорый, людзей, якія знаходзяцца ў пэўных роднасных адносінах, ад прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей і сацыяльных груп), але і ад жывёл і птушак — ад усяго, што, па народных вераваннях, мае здольнасць рухацца і ўступаць у кантакт.

Літаратура

  1. Леви-Брюлъ Л. Первобытный менталитет / Пер. с франц. Е. Калыцикова. СПб., 2002.
  2. Полесские заговоры (в записях 1970 — 1990 гг.) / Сост., подготовка текстов и коммент. Т. А. Агапкиной, Е. Е. Левкиевской, А. Л. Топоркова. М., 2003.
  3. Щепанская Т. Б. Культура дороги в русской мифоритуальной традиции ХІХ-ХХ вв. М., 2003.

Аўтар: Святлана Вяргеенка
Крыніца: Фалькларыстычныя даследаванні. Кантэкст. Тыпалогія. Сувязі: зб. арт. Вып. 3 / пад нав. рэд. Т.А. Марозавай, В.В. Прыемка. — Мінск: Бестпрынт, 2006.