Мара

0
511
Мара

Гавораць, гэта страшная жанчына. Сама чорная, тулава вялізнае, а ногі кароткія, рукі, як граблі. Ёсць выраз: ходзіш як мара. Вось і ўсё, што я ведаю аб гэтай страшыдле.

Запісана ў в. Бабоўка Жлобінскага р-на ад Аўраменка Ніны Дзмітрыеўны, 1930 г.н., перасяленкі з в. Дронькі Хойніцкага р-на студэнткай Ядчанка В.

Кажаць, што гэта якаясь вялічэзная жахлівая здань на кароткіх лапах. Уся яна чорная, пахожая на маленькага дзіцёнка, але вельмі некрасівая. Да каго ана прыходзць уночы, у сне, той чалавек пакатвае, бо гэта здань, значыцца, садзіцца на чалавека вярхом і пачынае моцна задушваць. Таму нельга спаць на спіне. Такжа нада перахрысціцца або мізінцам на левай руке пашавяліць. Мяне аднойча мара душыла, бо я позна спаці легла, ды й з саседкай Лідай паругалася чагось. Ляжу, значыцца, і чую, як нехта на грудзі ўсеўся, цяжка так, душыць… I так цяжка стала. Ох! Добра, што праснулась, перахрысцілась ды й вады папіла.

Запісанаў в. Перавалока Рэчыцкага р-на ад Канавалавай Марыі Трафімаўны, 1932 г.н. студэнткай Сідарэнка I.

Калі мара ўвойдзе, то трэба тую дзірку заткнуць асобым калочкам, каб не выйшла, бо яна іначай не выйдзе нікудэю, толькі як увайшла, каб нават вокны былі паадчынялыя, то ніц не значыць. Як мара на чалавека сядзе, то трэба варушыць мезеным пальцам на правай руцэ, то мара адляціць. Мара можа быць рознымі звярамі, мёртвымі прадметамі (гробам, шкілетам).

Запісана ў в. Мармавічы Светлагорскага р-на ад Галавач Ніны Аляксееўны, 1949 г.н. студэнткай Усік С.

Начніца — тая, што не мела дзяцей праз сваё шальмоўства, або яе людзі праклялі, то такая не дае дзецям спаць, іх шчыпле, дакучае, а дзіця ўсё плача і плача ўсю ноч. Начніца дае ссаць з сваіх грудзей, а ў яе цыцках не малако, а атрута, то дзіця праз тое хварэе, а як не дагадаюцца, чым лячыць, то і ўмірае. А трэба са старых трапак нарабіць лялек, парастаўляць пахаці, вокнах і сказаць: “ГляДзіце, лялечкэ, каб мой маленькі спаў”, — то і начніца не ўлезе.

Запісана ў г. Светлагорск ад Марціновіч Тамары Андрэеўны, 1931 г.н. студэнткай Усік С.

Мара — дух смерці. Днём яе нябачна, а ноччу робіць свае справы. У мары рост, як у маленькага дзіця. Скура яе пакрыта рэдкім кароткім пер’ем. Мараможа мяняць свой выгляд, часта мела від звяроў. Мара перашкаджае дыханню ў час сну, націскае на грудзь і горла. Абарона ад мары — гэта павешаная ў хлеве сарока.

Запісана ў г. Добруш ад Брычанка Марыі Міхайлаўны, 1932 г.н., нарадзілася ў в. Прудок Калінкавіцкага р-на студэнткай Антончыкавай Н.

Сродкамі абароны ад мары з’яўляюцца павешаная ў хляве сарока, пакладзеныя на парозе крыж-накрыж дзяркач і сякера.

Запісана ў п. Бальшавік Гомельскага р-на ад Логвінавай Марыі Мікалаеўны, 1924 г.н. студэнткай Фёдаравай Л.

Мара — вельмі бальшая, яе баяцца дзеці. Яна чорная, на кароткіх лапах, а кагда ідзе, як жалезам грыміць. Яна душыць, кагда спіш. На якім яна кані ездзіла, сразу відна: ён замучаны і на баках сляды ад яе лап. Штоб яна не прыходзіла, нада купіць гладыш і не таргавацца.

Запісана ў в.Стракавічы Светлагорскагар-на ад Літвіненка Марыі Пятроўны, 1915 г.н. студэнткай Усік С.

Мара нападае на таго, хто вінаваты, не дае яму спакою. Тот чалавек вымушаны прызнацца, што ён зрабіў Яна мучае ў сне. Садзіцца на грудзі ці горла і начынае душыць. Трохі адпусціць і зноў начынае, штоб больш памучыць. Штоб яна шчэзла, нада дадумацца, што гэта адбываецца ў сне, а гэта зрабіць змогуць старыя, мудрью людзі. Іх мара рэдка трогае. Яна прыстае і да тых, хто вельмі шумна паводзіў сябе перад сном. Мара можа прымаць розныя віды.

Запісана ў в. Медзведаў Светлагорскага р-на ад Вялічка Наталлі Пятроўны, 1910 г.н. студэнткай Усік С.

Крыніца: Народная міфалогія Гомельшчыны: фальклорнаэтнаграфічны зборнік. — ЛМФ “Нёман”, 2003. — 320 с. Ст. 140-142.