Філіял “Веткаўскага музея народнай творчасці імя Ф.Р.Шклярава” ў Гомелі запрашае ўсіх ахвотных 3 сакавіка на цыкл майстар-класаў па традыцыйнай абрадавай ляльцы.
На першым занятку вас чакаюць лялькі “Ліхаманкі”.
Далучайцеся і зрабіце сваю ўласную і непаўторную ляльку!
Разам мы паспрабуем спасцігнуць:
– таямніцы міфалагічнай асновы лялькі;
– яе абрадавае і функцыянальнае прызначэнне;
– працэс вырабу абрадавай лялькі.
З сабой трэба мець:
– 12 кавалачкаў рознакаляровай тканіны (можна, а нават пажадана, са старога непатрэбнага болей адзення);
– ніткі.
Уваход: 3 тыс. руб.
У кошт занятка ўваходзіць:
– наведванне 4 экспазіцыйных залаў;
– тэматычная лекцыя;
– майстар-клас па вырабе лялькі.
Дадатковая інфармацыя па тэл.:
(8 0232) 74 10 40 – Філіял “Веткаўскага музея народнай творчасці” ў Гомелі
(8 029) 335 06 00 – Пятро Цалка, супрацоўнік філіяла
Калі: 3 сакавіка а 15:00
Дзе: у філіяле Веткаўскага музея народнай творчасці (г. Гомель, плошча Леніна, 4 – за саборам Пятра і Паўла)
Падзея Вконтакте: http://vk.com/club31627766
Прыходзьце, будзе весела!