Майстар-клас па вырабе веснавой лялькі пройдзе ў Гомелі

0
103
Лялька майстар-клас у Гомлі з Талакой
Выява носіць ілюстрацыйны характар

Вось і прыйшла вясна! З гэтай нагоды Гомельская моладзевая краязнаўчая грамадская арганізацыя “Талака” і філіял Веткаўскага музея прапануюць навучыць вас рабіць адмысловыя веснавыя лялькі. Майстар-клас па іх вырабе пройдзе 2 сакавіка.

Прыходзьце а 12-й гадзіне ў філіял Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р.Шклярава (Гомель, пл. Леніна, 4, на тэрыторыі Палацава-паркавага ансамбля, за саборам Пятра і Паўла).

Кошт уваходу: 5 рублёў

лялька майстар-клас у Гомелі