Лёс мастака. Гомельскі архітэктар Станіслаў Данілавіч Шабунеўскі (1868-1937)

0
1401
Шабуневский

Няшмат каму сёння нават са спецыялістаў вядома імя таленавітага майстра архітэктурнага мастацтва, які з’яўляецца аўтарам вялікай часткі забудовы Гомеля XIX — пач. XX ст., Станіслава Данілавіча Шабунеўскага.

Нарадзіўся ён у 1868 г. у с. Скароднае (цяпер Ельскі раён Гомельскай вобласці). Бацька — Апалінарый-Даніла Іванавіч Шабунеўскі — пачынаў службу паштаром, пазней стаў памочнікам паштмайстара павятовай паштовай канторы г. Бабруйска, куды перавёз сваю сям’ю. Маці паходзіла са збяднелых дваран. У Бабруйску маленькі Станіслаў быў адданы на вучэнне ў 4-х класную прагімназію. Скончыўшы потым Слуцкую гімназію, ён паступіў ў Пецярбургскі інстытут грамадзянскіх імжынераў, дэе праходзіў курс архітэктуры ў акадэміка З.Шрэтара. 3 1897 г. Станіслаў Данілавіч стаў працаваць у Гомелі на пасадзе гарадскога архітэктара1.

У Гомелі С.Д.Шабунеўскі, які меў чын калежскага асэсара, уваходзіў у склад гарадской управы, выбіраўся ў земства па польскай курыі. Яму належыла нерухомасць у розных частках горада: завод пустацелых бетонных камянёў (“Бетаніт”) па вул. Быхаускай2; трохпавярховы мураваны дом на рагу Румянцаўскай і Аляксандраўскай вуліц, пабудаваны архітэктарам у 1909 г.3, на першым паверсе якога размяшчаліся лаўкі. аптэка, цырульня4, на другім — прыватная мужчынская гімназія Ратнэра5, натрэцім — жылыя кватэры; драўляны дом у гэтым жа двары; цяпер на гэтым месцы жылы дом з магазінам “Сонечны” на рагуСавецкай і Камсамольскай вуліц); мураваны флігель (ён здаваўся ў наём) і аднапапявярховы драўляны дом, дзе пражываў Станіслаў Данілавіч з сям’ёю, набытыя ім у 1911 г. 6, што знаходзіліся на выхадзе Шпітальнай вуліцы на Румянцаўскую (цяперна гэтым месцы збудаванні Гомельскага цырка).

У першым шлюбе з Марыяй Гур’еўнай (1881 г.н.) ён меў сына Льва (1900 г.н.) і дачку Людмілу (1902 т.н.). Пазней быў жанаты з Ксеніяй Аляксандраўнай Мельнікавай (1885-1939), якая ў 1913 г. нарадзіла дачку Алену (памерла ў Маскве у 1942 г.).

У першыя гады новай улады С.Д.Шабунеўскі працаваў у Гомельскім камунальным аддзеле на пасадзе інжынера. Пасля антысавецкага стракапытаўскага паўстання ў Гомелі ў красавіку 1919 г. прыцягваўся да адказкасці за “сношения с мятежниками” і быў прыгавораны рэвалюцыйным трыбуналам да грамадскага ганьбавання і пазбаўлення права быць абраным укіроўныя савецкія органы7. У верасні 1919 г. Шабунеўскі быў мабілізаваны ў Чырвоную Армію. Ён служыў у ваенна-палявым будаўніцтве, начальнікам упраўлення якога стаў у 1921 г. Пасля дэмабілізацыі працаваў у Кадзіеўскім рудаўпраўленні, а ў верасні 1922 г. звольніўся і вярнуўся ў Гомель8.

С.Д. Шабунеўскі ўладкоўваецца інжынерам у Гомельскую будаўнічую арганізацыю “Палесбуд”. У студзені 1923 г. ён прызначаецца інспектарам па будаўніцтве Дзяржаўнага Савета Народнай Гаспадаркі у Гомелі. 1 траўня 1924 г. ён становіцца губернскім, а ў 1927 г., у сувязі з адміністрацыйным пераўтварэннем — акружным інжынёрам9. З кастрычніка 1929 г. Шабунеўскі працаваў начальнікам упраўлення будаўнічага кантролю, а з 1 студзеня па 21 лютага 1931 г. — пры Гомельскім гарсавеце.

21 лютага 1931 г. Станіслаў Данілавіч быў у першы раз арыштаваны, але, як сведчыць сяброўка дачкі архітэктара Міра Ільінічна Фрыдман, праз пэўны час вызвалены. Другі арышт адбыўся у 1937 г. Пастановай несудовага органа С.Д. Шабунеўскі быў асуджаны і зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў (Мядзведжая Тара Беламорканала), адкуль не вярнуўся. Толькі 20кастрычніка 1989 г. ён быў рэабілітаваны пракуратурай БССР па Указу Прэідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 16 студзеня1989 г. “Аб дадатковых мерах па ўстанаўленню справядлівасці ў адносінах да ахвяр рэпрэсій, меўшых месца у перыяд 1930-40 і пачатку 50-х гадоў” 10.

Творчую спадчыну архітэктара Шабунеўскага складаюць розныя архітэктурныя праекты, кіраўніцтва аднаўленчымі работамі, інспектаванне будаўніцтва многіх аб’ектаў у Гомелі і навакольных населеных пунктах.

Першая будова, выкананая па яго праекту у 1898 г., — Гомельская мужчынская гімназія. Яна ўяўляла сабою 2-х павярховаемураванае збудаванне ў нэакласічным стылі, якое займала амаль цэлы квартал на рагу Магілёўскай (Кірава) і Гімназічнай (цяпер частка Чырвонаармейскай) вуліц. Бронзавая закладная дошка на пачатак работ па ўзвядзенні гімназіі захоўваецца ў Гомельскім абласным краязнаўчым музеі. Будынак адной са старэйшых навучальных устаноў горада захаваўся да нашага часу ў змененым выглядзе (убраны купал над гімназічнай Апяксандраўскай царквой, пасля Вялікай Айчыннай вайны дабудаваны трэці паверх). Цяпер там — адзін з карпусоў Гомельскага ўніверсітэту транспарту.

Матывы класіцызму выкарыстаны С.Д. Шабунеўскім у будаўніцтве банкаўскіх устаноў, што вылучаліся сваёй значнасцю і манументальнасцю. Да ліку такіх можна аднесці Арлоўскі камерцыйны банк на рагу Румянцаўскай і Ірынінскай вуліц, які быўузведзены ў 1901 г. Пасля Вялікай Айчыннай вайны да яго дабудавалі трэці паверх і цяпер гэта адміністрацыйны будынак на рагу Саввцкай і Першамайскай вуліц. Адцзяленне Віленскага камерцыйнага банка размясцілася на другім і трэцім паверхахдома, што быў пабудаваны на праекту архітэктара ў 1910-1912 г.г. на рагу Румянцаўскай і Троіцкай вуліц. Ён належыўгомельскаму купцу І.В.Дамброўскаму, які ў пэўны час выбіраўся гарадскім галавою. На першым паверсе дома знаходзілісямагазіны і аптэка. У цяперашні час у будынку на рагу Савецкай і Сялянскай вуліц — адміністрацыйныя службы Гомеля і вобласці. Знешне розныя, гатыя банкі мелі шмат агульных рысаў. Зрэзаныя вуглавыя часткі абодвух будынкаў, якія выходзілі наперакрыжаванне вуліц, фланкіраваліся порцікамі з калонамі, завяршаліся купаламі. Тут былі парадныя ўваходы. Разруставаныяфасады багата дэкарыраваліся са скарыстаннем элементаў класіцызму і мадэрну. Гэта тыповыя ўзоры так званага “мадэрн-класіцызму”.

Матывы мадэрну асабліва ярка выявіліся ў жылых дамах, якія былі выкананы на праектах С.Д. Шабунеўскага ў пачатку стагоддзя. У жанры маёнтка з дэкорам мадэрну ў 1903 г. быў пабудаваны дом для гомельскага доктара Навума Ільіча Аляксандрава на вуліцы Ірынінскай (цяпер Дом грамадзянскіх абрадаў на вул. Ірынінскай – выпраўлена рэдактарам). У гэтымжа стылі выкананы двухпавярховы жылы дом на рагу вуліц Баярскай і Мільённай. Ён будаваўся як даходны дом купца К.П Грошыкава ў 1909 г. У цяперашні час тут, на рагу вуліц Баўмана і Білецкага, па-ранейшаму жылыя кватэры. Прыблізна ў гэты жперыяд на ўласным кавалку зямлі (вугал Румянцаўскай і Аляксандраўскай вуліц) Станіслаў Данілавіч пабудаваў трохпавярховымураваны дом з аблегчаным апошнім паверхам і атыкам. Мудрагелістае спалучэнне прамых і круглых ліній, арачнае афармленне дзвярных і аконных праёмаў, малюнак ляпных дэталяў, запазычаныя ў ампіры дэкаратыўныя элементы — усё гэта дазваляе аднесці такое збудаванне да архітэктуры мадэрну.

У перыяд імперыялістычнай вайны Шабунеўскім пры фінансавым удзеле княгіні Ірыны Іванаўны Паскевіч былі пабудаваныземская бальніца і гінекалагічная бальніца з радзільным домам на вул. Князя Паскевіча. Выкананыя ў стылі мадэрн з класічнымі матывамі, бальнічныя карпусы ўдала ўпісаліся ў прыбярэжны ландшафт і цудоўна гармануюць з панарамай палацава-паркавагаансамбля з боку ракі Сож. Павольныя прасторныя памяшканні для хворых дэкараваліся стрымана і ўтульна. Гэтыя будынкі і сёння выкарыстоўваюцца як лячэбныя установы (корпус бальніцы хуткай дапамогі і ваенны шпіталь на вул. Камісарава).

Па заказу купца Шановіча на рагу Румянцаўскай і Мясніцкай вуліц С.Д.Шабунеўскі ў 1912 г. спраектаваў камфартабельную гасцініцу “Савой”. Пры ёй была цырульня, сінематограф, мноства магазінаў на першым паверсе. Збудаванне дэкаравана ў стылімадэрн, але ў сіметрычнай прапарцыянаяьнасці канструкцый. геаметрычнасці ліній відавочны pyx ад архітэктуры мадэрну да канструктывізму. У паслярэвалюцыйны час тут размяшчаўся Выканаўчы камітэт Гомельскага Савета, а ў перыяд стракапытаускага паўстання ў 1919 г, — штаб абароны Гомельскага рэвалюцыйнага камітэта. Будынак быў разбураны ў гады Вялікай Айчыннай вайны, на яго месцы цяпер — “Дом гандлю” (вугал вуліц Савецкай і Камунараў).

Канструяванне формы будынка адпаведна яго функцыянальнаму прызначэнню ўласціва цэхаваму корпусу хлебазавода які захаваўся на пр. Леніна. Ён быў пабудаваны С.Д. Шабунеўскім у 1929 г.

У гэты ж перыяд па праектах архітэктара будаваліся і жылыя дамы ў стылі канструктывізму. Адным з мершых шматпавярховыхбудынкаў у Гомелі быў дом па вул. Пушкіна 26, які меў кватэры секцыйнага тыпу (1927 г.), Гэгае збудаванне са зрэзанымівугламі фасадаў атрымала ў гамяльчан назву “круглы шэры дом”, У тынк знешніх сцен тут было дабаўлена бітае шкло. Іскрыстыя адценні якія яно ўтварае, па задумах праектантаў, павінны былі неяк аблягчыць выгляд гэтага шэрага маналіту.

А самай высокай пабудовай даваеннага горада стаў шасціпавярховы жылы дом для рабочых паравозавагонарамонтнага завода зкватэрамі камунальнага тыпу — Дом-камуна (1929-1931 гг., пр.Леніна, 51). Доўгія калідоры з вялікай колькасцю кватэр і агульнымі кухнямі адпавядалі тагачасным уяўленням, што ў камуністычным грамадстве ўсе павінны жыць разам, камунай. Акрамя таго, такія дамы ўмяшчалі значную колькасць людзей, што мелі патрэбу ў жыллі.

З рысамі канструктывізму, але ўжо з асобнымі кватэрамі, пабудаваў Шабунеўскі ў пачатку 1930-х гадоў дом на пр.Леніна, 31. Ён складаецца з цэнтральнага аб’ёму і двух бакавых крылаў, якія ствараюць утульны ўнутраны дворык.

У творчасці архітэктара можна знайсці і вопыт будаўніцтва дамоў у псеўдарускім стылі. Сюды адносяцца пажарнае дэпо па вул. Замкавай (1913 г.), якое было знесена пры ўзвядзенні Галоўпаштамта, і клуб запалкавай фабрыкі “Везувій” (1921-1922 гг.), якізараз належыць аб’яднанню “Гомельдрэў”’ (вул. Севастопальская, 61).

У 1923-1924 гг. пад кіраўніцтвам С.Д. Шабунеўскага праводзіліся работы па аднаўленні гомельскага палаца, які пацярпеў адпажару ў 1919 г. У 1925 г. архітэктар праектаваў забудову так званага “гарэлага балота”, пад яго наглядам ствараўся гарадскі вадаправод.

Шабунеўскі кіраваў будаўніцтвам розных аб’ектаў не толькі ў Гомелі, але і іншых гарадах (Клінцы, Добруш, Злынка). Насёняшні момант, на жаль, нам вядомы не ўсе аўтарскія працы гэтага талентавітага чалавека. Мяркуем, што з часам даследчыкам пашчасціць яшчэ больш прыадкрыць заслону невядомасці над несправядліва забытымі старонкамі жыцця і творчасці гомель­скага архітэктара, які сваімі творамі пакінуў аб сабе добрую памяць у нашым горадзе.

 

Літаратура

  1. Архіў КДБ РБ. Спр. зняволенага С.Д.Шабунеўскага, аўта- біяграфія. Арк. 1.
  2. Весь Гомель. Адресно-справочная кніга на 1913 г. Гомель, 1912, С. 146.
  3. Архіў КДБ РБ. Арк.З.
  4. Весь Гомель. С. 10.
  5. Гомель и его уезд. Справочный сборник на 1915 г. Гомель. С.66.
  6. Архіў КДБ РБ. Арк.З.
  7. Архіў УКДБ па Гомельскай вобласці. Спр. 18042.
  8. Архіў КДБ РБ. Арк.4.
  9. ДАГВ. Ф.229. Bon. 1. Спр.21. Арк. 158.
  10. ГАКМ. Спр. 914. Арк.4.

Аўтар: Літвінава Т.Ф. (Гомель, Абласны краязнаўчы музей)

Крыніца: Зборнік матэрыялаў навукова-практычнай канферэнцыі “Гомельшчына – старонкі мінулага” (15-16 лютага 1996 г.), Гомель, 1996, ГДУ.