Шмат хто любіць глядзець мультфільмы, але мала хто ўмее іх рабіць: летняя анімацыйная школа “Рухавічок” распачала працу ў Гомелі. Пятнаццаць удзельнікаў пяцідзённага інтэнсіву па анімацыі пазнаёмяцца з рознымі інструментамі прасоўвання ідэяў і праектаў, адным з якіх і будзе тая самая анімацыя.