Унікальны летнік традыцыйнага ткацтва “Кросенцы” пройдзе з 21 па 25 жніўня ў вёсцы Неглюбка Веткаўскага раёна. Вас чакае незабыўны тыдзень паглыблення ў тэхналогію і сімволіку традыцыйнага ткацтва. Лепшыя неглюбскія майстры і іх пераемнікі з Веткаўскага музея будуць дзяліцца таямніцамі неглюбскага ткацтва на працягу пяці дзён.
Запіс на летнік абавязковы!
У праграме летніка:
- майстар-класы па “снаванні”, “навіванні” і “накіданні” традыцыйных кроснаў;
- майстар-класы па ткацтве (асвоім ТРЫ тэхнікі ткацтва);
- майстар-класы па вырабе жаночых аксэсуараў – “неглюбская гарлячка” і “кубак”);
- “панёўны дзень”
- лекцыі ад выбітных знаўцаў неглюбскага арнаменту (Галіна Рыгораўна Нячаева) і неглюбскага строя (Пятро Цалка)
- сустрэчы з самымі старымі і самымі маладымі носьбітамі неглюбскай традыцыі ткацтва
- традыцыйныя неглюбскія спевы, танцы і этна-вечарына
- фотасесія ў неглюбскіх строях
- выраб “аброчнага” ручніка і “абраканне”
- выставы традыцыйнага тэкстылю: Веткаўскі, Чачэрскі, Добрушскі, Буда-Кашалёўскі і Гомельскі раёны Беларусі, а таксама традыцыйны тэкстыль з Украіны і Расіі
Куратар: Пятро Міхайлавіч Цалка (па ўсіх пытаннях, у т.л. і запісу на летнік)
Тэл.: +375 29 3350600
e-mail: 3350600@gmail.com
Кошт удзелу: 15 беларускіх рублёў адзін дзень Летніка
У кошт уваходзіць: матэрыялы для майстар-класаў і ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах, праезд Ветка-Неглюбка ў першы дзень і Неглюбка Ветка ў апошні дзень, пражыванне і харчаванне.
Расклад летніка па днях:
21.08.2019
09:00 – Збор удзельнікаў у Ветцы (музей)
09:30 – Экскурсія ў Веткаўскі музей
13:30 – прыезд у Неглюбку
14:00 – абед
15:00 – майстар-клас па снаванні асновы
17:30 – майстар-клас па запраўцы кроснаў
19:30 – вячэра
20:30 – сустрэча з неглюбскімі ткачыхамі,
прэзентацыя выставы “Як ты пішаш буквы, так я – узоры…”
22.08.2019
7:30 – галасавая гімнастыка
8:30 – сняданак
10:00 – майстар-класы па ткацтве “у проста”, “у крУшкі”, “бранне”, “закладанне”
13:00 – абед
14:00 – 16:00 – вольны час
16:00 – майстар-класы па ткацтве “упроста”, “бранне”, “закладанне”
19:30 – вячэра
20:30 – майстар-клас па вырабе “неглюбскай гарлячкі” і “неглюбскага кубка”
23.08.2019
7:30 – галасавая гімнастыка
8:30 – сняданак
10:00 – майстар-класы па ткацтве “упроста”, “у крУшкі”, “бранне”, “закладанне”
13:00 – абед
14:00-16:00 – вольны час
16:00 – майстар-класы па ткацтве “упроста”, “бранне”, “закладанне”
19:00 – вячэра
20:00 – лекцыя “Ручнік – шлях”. Лектар Галіны Нячаева
24.08.2019
7:30 – галасавая гімнастыка
8:30 – сняданак
10:00 – майстар-класы “панёўны дзень”
13:00 – абед
14:00-16:00 – вольны час
16:00 – майстар-класы “панёўны дзень”
19:00 – вячэра
20:00 – лекцыя “Як жа на тым свеце пазнавацца будзем?…” (неглюбскі строй). Лектар: Пятро Цалка
21:00 – этна-вечарына ад “Школкі бытавога танца”
25.08.2019
8:00 – святочная служба ў царкве, “абраканне” з ручніком
11:00 – фотасесія ў неглюбскіх строях
12:00 – “Што ў Неглюбцы ў сяле…” Святочнае застолле, спевы, танцы
*У праграме магчымы змены
Падрабязнасці можна даведацца ў падзеі Ўкантакце