Лексіка вышывання ў гаворках Гомельшчыны

0
1163
Лексіка вышывання ў гаворках Гомельшчыны

Дыялектная лексіка — невычэрпная крыніца ўзбагачэння беларускай літаратурнай мовы. Рознабаковы аналіз яе лексіка-семантычных груп па-ранейшаму застаецца актуальным у беларускім мовазнаўстве, мае важнае значэнне ў даследаванні моўных і культурных зносін паміж людзьмі.

У народна-дыялектнай мове існуюнь шырокія сінанімічныя рады лексем, звязаных з рознымі відамі рукалзелля, да якога згодна з Тлумачальным слоўнікам беларускай мовы адносяцца шыпцё, вязанне, вышыўка і пад. (ТСБМ, IV, 724).

У гомельскіх гаворках зафіксаваны пэўныя словы гэтай групы лексікі, якія не суадносяцца з адпаведнымі н ійменнямі літаратурнай мовы. Назве рамяства — рукадзеллю — на Лоеўшчыне адпавядае назоўнік рукадзённе (Рукадзённем займаємся зімою, а улетку нема калі дыхнуць (ДСЛ, 313); таго, хто займаецца рукадзеллем, называюць рукадзёллівы (Мае дзеці рукадзёллівы усе: вушываюць і в ‘яжуць) і рукадзёльнікавы (Ох, я була рукадзёльні к а в а я, рукадзёльнікава я, усе умела і вушыць, і звезаць (ДСЛ, 312-313).

Вышыванне — адзін ca старажытнейшых відаў рукадзелля на Беларусі — не страціла актуальнасці да нашага часу: займаюцца ім як прафесійныя майстрыхі, так і аматары гэтага прыгожага і захагшяльнага рамяства. Адлюстраваная ў дыялектных слоўніках Гомельшчыны лексіка вышывання адзначана шматлікімі лексічнымі сінонімамі, фанетычнымі і словаўтваральнымі варыянтамі назоўнікаў, дзеясловаў і дзеепрыметнікаў.

Дзеяслоў вышываць прадстаўлены як літаратурным дзеясловам вышываць (Згубіла я десь свой наперстак, а в ы ш ы в а ць без его погана: коле іголка (ДСЛ, 206), так і фанетычным і словаўтваральнымі варыянтамі: вушываць (Мулеі купыа, буду в у ш ы в а ць (ДСЛ, 196), (Е горына в у ш ы в аць— красна, розова, сіня (ТС, I, 186), нашываць (Во нашываю скацірку і самой не нразіцца (МДСГ, V, 169), ушываць (У шываюцьу нас, а ў Церэблічах — водзяць водзікі (TC, I, 186), Унука хаділа у школу, там вучылі ушыв а ць (ДСЛ, 387). У “Дыялектным слоўніку Лоеўшчыны” зафіксаваны сінанімічныя дзеясловы да літаратурнага наймення вышываць (вышыць)выштупоўваць (Шыюць сорочкі давышту — поўваюць, цікавенька) і выштупаць (Калісь сорочкі з зоборамі да в ыштупаеш — ого як (ДСЛ, 76). На Тураўшчыне гэты дзеяслоў тлумачыцца ўстойлівым спалучэннем водзікі водзіць у д з і к і в у — д з і л і на сароццы (ТС, І, 131).

Сустракаюцца і ўтвораныя ад вышэйпададзеных дзеясловаў адпаведныя дзеепрыметнікі: вушываны (Пакрышкі есціка вушыва н ы е, мерэжаные, цюлевые — усякіе есціка (ДСЛ, 242), нашываны (А ета ў нас рушнікі нашываны я (МДСГ, V, 169), ушываны (Манішка ушываная ці не ушываная — усероўна манішка (ДСЛ, 386-387), а таксама ў “Тураўскім слоўніку” зафіксаваны дзеепрыметнік воджэны (Таке ўсе хорошэ воджэнье, усе ручнікі горыном воджэны( TC, 1,131).

Працэс удзявання ніткі ў іголку має назву завалакаць (Не бачу ўжо, важко завалакаць нітку ў іголку (МС ДГ, IV, 149).

У гомельскіх гаворках зафіксаваны таксама назвы разнастайных спосабаў вышывання: так, вышыванне гладдзю мае найменне наматванне (Наматваннем можна вышыць красівыя накідкі, простыні, настольніцы, рушнікі (МДСГ, V, 158); вышыванне крыжыкам — гэта вышыванне крастом (Мая мамка к р а с т у м вельмі красіво набожнікі нашывала (МДСГ, V, 169), хрэстом (пад хріст) (Усяк ушывала: і п а д х р э с т , і немецкім хрэстом ушывала (ДСЛ, 396) і хрэшчыкам (Раней мы дык толькі хрэшчыкам і вышывалі (МДСГ, X, 111).

Вышыўка на тым месцы, дзе з тканіны выцягнуты ніткі, — мярэжка (ТСБМ, III, 193) — мае назвы мерэжа (От хороша мерэжа у ее на кроваці (TC, III, 76), размярэжка (Размярэ’жкаў мяне добра палучаецца (МДСГ, VII, 152) і сакдлка (ласк, сакдльчык) падушцы зробляна саколказ працягнутай ніткай (МДСГ, VIII, 123), Ты б ражкі сакдльчыкам абрубіла (МДСГ, VIII, 124).

Для вышывання мярэжкай ужываюцца дзеясловы мярэжыць (Накідкі можна мярэжыць (МДСГ, V, 147) і саколіць (Канцы рушніка трэбо шчэ с а к у л і ць (МДСГ, VIII, 123), а наогул зрабіць мярэжку — размярэжыць (Размярэжыла салфетку ў той жа дзень (МДСГ, VII, 152).

Неабходнымі прыладамі для вышывання з’яўляюцца іголка, напарстак, пяльцы. У гаворках Гомельшчыны найменні іголка і нсіпарстак маюць адрозненні фанетычнага характеру — голка (Тоўста голка коло шкафа ў фіранцы (ТС, І, 211), напёрснык (На, возьмі наперсныка, коб голка ў пальці нэ колола (МСДГ, V, 160), напёрстак (Згубіла десь я свой напёрстак, а вышываць без его погана: коле іголка (ДСЛ, 206), напёрснік і напёрсток (Шоб голка не посоўваласа, на наперстку такіе бы емочкі і з дном (TC, III, 148). Намінацыя пяльцы мае як фанетычныя варыянты п’ялцы (Ек дзеўка водзікі водзіць, то ў ее е і п’ я л ц ы (TC, IV, 276) i п‘ялы i п’ я л ы у мене, вушываю на п’ я л а х (ДСЛ, 296), так і лексічны сінонім абрўчык (Такі быў добры а б р ў ч ы к, дак надо ж зламаць (МДСГ, 166).

Ніткі, прызначаныя для вышывання (ніткі мулінэ), прадстаўлены лексемамі муляжі (Муле і купіла, буду вушываць (ДСЛ, 196), а таксама сінонімамі забалаць (Не хваціла з а б а л а ц і, не вышыла аднаго цвета), заблаць (Купіла з а б л а ц і, вышыла набожнік), заблач ( 3 а б л а ч з вялікага клубка трэба разматаць і прасушыць, бо зусім адсырэла (МДСГ, IV, 147, 148), запалач (Вышыла запалаччу, дак так красіва (МДСГ, IV, 164).

Да лёксікі вышывання адносяць і назвы рэчаў, вы кананых гэтым відам ручной працы (ТСБМ, IV, 724). Для розных вырабаў з вышыўкай, а таксама вышываных частак або ўставак у народна-дыялектнай мове выкарыстоўваюцца лексічныя сінонімы воджэнье (Таке ўсе хорошэ воджэнье, усе ручнікі горыном воджэны (ТС, І, 131), навод (Вішневум горыном навод вушыла молода молодому на сорочцы. Н а в о д ы робяць на сорощы, на рушніку, на подушках (TC,III, 114) і словаўтваральныя варыянты назоўнікаў: нашыванье (усе вышываныя рэчы) (Вувесіла наш ыванье да людзі окружылі, не можно погледзець (TC, III, 176), вушыванье (вышытая ўстаўка) і ушыванье (устаўкі з мярэжкі ці вышыўкі ў жаночай сарочцы) (Ушыванье поўшывала з бокоў (TC, I, 186; V, 224), вышыванка (А ў яе новая кофта з вышыванкай (МДСГ, III, 224), ушыванка (вышытая частка кашулі, кофты на грудзях і на рукавах) (Заутра наденет сорочку з у шыванкай (ДСЛ, 386).

Існуюць і разнастайныя назвы канкрэтных вышываных рэчаў у залежнасці ад месца вышыўкі. Сарочка з вышытымі рукавамі на Лоеўшчыне называецца капаная сарочка (Па рукавох вушытые цветыкапаная сорочка (ДСЛ, 151), сарочка, вышытая толькі на рукавах, — паліка (НЛГ, 103); а наогул вышываная блузка мае найменне шваркамяне тожа такая ш в а р к а, толькі мая з чартакожы. Куды мне ш в а р к у палажыцъ? (МДСГ, X, 134). Вышываны ручнік, які вешаюць на абразы, называецца набожнік (ласк, набожнічак) (Я сабе вышыла рознымі цвятамі набожнік (МДСГ, V, 149), (У байк і на образах скрозь н а б о ж н і к і вісяць (ДСЛ, 199), Во якія набожнічкія сабе вышыла (МДСГ, V, 149). Фіксуюцца таксама такія найменні вышываных ручнікоў, як уцірыч (Во пабачііе, екіе у мене у ц і р ы ч ы : я качісь добра вушываіа, а цгпер вочы слабые (ДСЛ, 385), уціранка (Ён дастаў з куфры маю крамную белую ў ружовыя полосы святочную кашулю, даў у рукі нешта загорнутае ў чыстую вышываную ў ц і р а н к у (НЛГ, 158) і уціратнік (Вот колісь уціратнікі вушуваныя булі (МДСГ, IX, 157). Лексема вушыўка (От хвайна в ў ш ы ў к а у ее на сцене ў хаці вісіць! (ТС, І, 186) на Тураўшчыне адпавядае вышываным карцінам.

Такім чынам, лексіка вышывання ў гаворках Гомельшчыны прадстаўлена пэўнымі словамі, што не суадносяцца з адпаведнымі найменнямі літаратурнай мовы, многія з якіх маюць лексічныя, фанетычныя і словаўтваральныя варыянты.

Разгледжаныя найменні даюць уяўленне аб асаблівасцях гаворак адной з абласцей нашай краіны, аб побыце жыхароў гэтага рэгіёна, адлюстроўваюць матэрыяльную і духоўную культуру беларусаў.

Крыніцы даследаванняў і іх скарачэнні

  1. ДСЛ — Янкова, Т.С. Дыялектны слоўнік Лоеўшчыны / Т.С. Янкова. — Мн., 1982.
  2. МДСГ — Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны. — У кн.: Беларуская мова і мовазнаўства. — Вып. III. — Мн., 1975; Вып. IV. — Мн., 1976; Вып. V. — Мн., 1977; Вып. VII, VIII. — Мн., 1980; Вып. IX. — Мн., 1981; Вып. X. — 1983.
  3. НЛГ — Народная лексіка Гомельшчыны ў фалыслоры і мастацкай літаратуры / пад рэд. У.В. Анічэнкі. — Мн., 1983.
  4. ТС — Тураўскі слоўнік. У 5 т. — Мн., 1982-1987.
  5. ТСБМ — Тлумачальны слоўнік беларускай мовы. У 5 т. — Мн. 1977-1984.

Аўтары: В.А. Кісялёва, С.В. Чайкова
Крыніца: «Скарына і наш час», IV міжнародная навукова: канф. (2008, Гомель). Міжнародная навуковая канферэнцыі «Скарына і наш час», 13-14 лістапада 2008 г.: [матэрыялы] у 2 ч. Ч. 1 / рэдкал.: А. А. Станкевіч (гал. рэд.) [і інш.]. — Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2008. С. 119-123.