Лексіка-семантычная характарыстыка назваў рыб (на матэрыяле “Тураўскага слоўніка”)

0
482
Лексіка-семантычная характарыстыка назваў рыб

Рыбалоўная народная тэрміналогія з’яўляецца адной з найстаражытных лексічных сістэм, якая функцыянуе на большай часцы ўсходнепалескай тэрыторыі. Аднак да пач. 80-х гг. XX ст. гэты лексічны пласт у азначаным рэгіёне поўнасцю не быў сабраны і вывучаны.

Першымі даследчыкамі рыбалоўнага промыслу ў галіне этнаграфіі можна назваць I. Эрэміча [1] і М. Валатоўскага [2]. Цікавай этнаграфічнай працай з’яўляецца кніга I. Браіма “Рыбалоўства ў Беларусі” [3].

Да вузкаспецыялізаванах лінгвістычных даследаванняў адносяцца працы А. Крывіцкага [4], Т. Белайчук [5], А. Баханькова [6], П. Яворскага [7] і інш.

Асноўнымі крыніяамі фактычнага матэрыклу выступаюць уласныя запісы даследчыкаў, дыялектныя слоўнікі.

Намі ў якасці такой крыніцы абраны Тураўскі слоўнік (ТС). Гэта кніга з’яўляецца зборам лексікі гаворкі Турава і навакольных вёсак. Як адзначае А. Крывіцкі, мясцовая гаворка жыхароў гэтага старажытнага цэнтра Палесся і яго наваколпя вылучаецца яркім каларытам і выключнай насычанасцю старажытнымі ўсходнеславянскімі рэгіяналізмамі (ТС, т. 1, с. 4).

Значную ролю ў жыцці мясцовага насельніцтва адыгрывала і адыгрывае рыбалоўства. Гэтым промыслам займаліся ў кожнай сям’і. Пашырэнне рыбалоўства на акрэсленай тэрыторыі абумовіла значны аб’ём лексікі, якая была неабходна для абслугоўвання гэтай сферы і якая ўвайшла ў слоўнік.

Лексіка рыбалоўнага промыслу ў Тураўскім слоўніку складає найбольш пашыраную групу. Яе адзінкі ў дастатковым аб’ёме характарызуюць ступень развіцця адпаведнага промыслу, указваюпь на яго першачарговае значэнне сярод іншых заняткаў для жыхароў Тураўшчыны. Асаблівай увагі заслугоўвае мікрагрупа назвы рыб і частак іх цела, у межах якой праяўляюцца многія моўныя працэсы.

Так, для намінацыі малога шчупака ў ТС выкарыстоўваецца шэраг лексічных адзінак: жэрлюк (жэрля), галах, спіцак (спіцун), сінь (сіняўка), лобач (лобок). Жэрлюк – леташні шчупак (Запясочча) (ТС, т. 2, с. 75). Галах – то кожушок, шчо нема хунта (Цераблічы) (ТС, т. 1, с. 191). Лобач – невялікі шчупак (Рубель) (ТС, т.З, с. 37). Паба, спіцун на капелюшыну вускочыў да подскоквае, у воду хочэ (Пагост) (ТС, т. 5, с. 83). Е пескозоб, е ерш, е судак, е сіняўка (Дварэц) (ТС, т. 5, с. 36.). Адзначаныя адзінкі ўтвараюць сінанімічны рад і выступаюць як лексічныя варыянты, якія канкрэтызуюць аб’ект паводле памеру, знешняга выгляду, выражаюць эмацыянальную афарбоўку. Сіняўка – ‘вельмі маленькая сіняватая рыбка’, Лобач – ‘з вялікай галавой ілбом адносна астатняга цела’.

Тэндэнцыя да канкрэтызацыі лексем, якая прасочваецца на Тураўшчыне, вызначаецца дэталізацыяй назваў. Такога роду адзінкі. як зазначає П. Яворскі, з’яўляюцца відавымі знакамі ў адносінах да агульнаўжывальных [7, с. 72].

Так, паводле знешняга выгляду і паводзін у ТС дэталізуюцца назвы ярша: яршак, слінько, дзыгар, дзігар (дзыгарык). На тых ершаках луска мала (В. Малешава) (ТС, т. 2, с. 52). Слінько ў нас кажуць на ерша бо слізкі вельмо (М. Малешава) (ТС, т. 5, с. 56). Я бачу, шустрого дзыгара поймалі (Верасніца) (ТС, т. 2, с. 19).

У літаратурнай мове слова ёрш утварае аманімічную пару: ёрш1 – 1; Дробная прэснаводная касцістая рыба сямейства акунёвых з калючымі плаўнікамі; 2. ‘Шчотка для мыцця бутэлек, чысткі лямпавага шкла, частак механізмаў і пад.’; ёрш2 – ‘сумесь гарэлкі з півам, якая хутка і моцна ап’яняе’ (ТСБМ, т. 2, с. 245).

Для намінацыі пячкура ў ТС выкарыстаны дзве лексемы – фанетычны і лексічны варыянты літаратурнай назвы: печкур, оскозоб. Оскозоб – така маленька рыбка, беленька (Мачуль) (ТС, т.З, с. 267). Печкур – дзіцяча рыба (Тураў) (ТС, т. 4, с. 49). У дадзеным выпадку выразна праяўляецца пашырэнне аманіміі ў рыбэлоўнай лексіка- семантычнай сістэме за кошт аднолькавай назвы розных рэалій: печкур у TC – ‘рыба’. Але разам з ім зафіксаваны і іншыя значэнні: печкур – ‘ластаўка-берагавулька’; печкур – ‘ахвотнік вылежвацца на печы’. Васё, погледзі, колькі печкуроў у прымолі! (Верасніца). Усе дзеці на спускалцы даўно, а ты, пячкур, на печэ вуўёўса! (Верасніца) (ТС, т. 4, с. 49).

Літаратурна замацаванай назве плошка ў ТС адпавядае баба – ‘вялікая плотка’. Баба — веліка плотка, вона разом з другімі плаває (Сямігосцічы) (ТС, т. 1, с. 30). Разам з адзначаным бытуе і іншае значэнне ў дыялектнай мове: баба – ‘калода, на якой гнулі абады’ (Сямігбсцічы) (ТС, т. 1, с. 30). Г’эту аманімічную пару ўтвараюць словы розных дыялектных тэрмінасістэм.

Сваімі варыянтамі ў TC вылучаецца літаратурная лексема падлешчык – “рачная рыба, падобная на ляшча, а таксама лешч вялікіх памераў’ (ТСБМ, т. 3, с. 540). Яна мае два варыянты: кругель, лескаўка. Для гэтых дыялектызмаў характэрна канкрэтызацыя уніфікаванай назвы паводле знешняга выгляду. Кругель до кілограма буває, круглы такі, у ёго перца жоўтые, а ў лешча – чорные (Альшаны) (ТС, т. 2, с. 237). У лескаўкі ойстра спіна. Лескаўка – шырока да тоненька рыба (Дварэц) (ТС, т. 2, с. 24).

Нарматыўная адзінка пад’язак- ‘рыба, падобная на язя’ (ТСБМ, т. 3, с. 582) у ТС вызначаецца дзвюма дыялектнымі адзінкамі: скачаг, мордач. Апошняя мае ў слоўніку свой дэмінутыўны варыянт мордачык, які рэалізуецца праз афіксальную марфему -чык-. Скачагі – молодые под’язічы (Мачуль) (ТС, т. 4, с.40). Мордач – под’язік такі (Луткі) (ТС, т. 3, с. 91).

Дыялектная лексема окунь супадае з літаратурнай назвай у семантычным плане: акунь – ‘драпежная рыба сямейства акунёвых зеленавата-жоўтага колеру з чорнымі папярочнымі палоскамі і з чырванаватымі ніжнімі плаўнікамі’ (ТСБМ, т.І, с. 218). Але яна має свае формаўтваральныя варыянты: окунец, окуньчык. Яны ўтвораны пры дапамозе суфіксацыі (суфіксаў суб’ектыўнай ацэнкі -ец-, -чык -). Окунь пасаты, судак тэж такое масці (Запясочча). Маленькаму окуньчыку і назва маленькая, а большы – окунец (Луткі) (ТС, т. З, с. 255) Дэмінутыўны варыянт окунец увайшоў у разрад антрапонімаў (стаў прозвішчам, якое пашырана ў наваколлі Турава) (гл. кнігу Памяць: Жыткавіцкі раён).

Лексема сом у ТС па сваёй семантыцы супадае з афіцыйнай назвай сом – ‘вялікая прэснаводная драпежная рыба сямейства сомавых з вусамі і целам без лускі’ (ТСБМ, т. 5, кн. 1, с.232.). Існуюць яе дыялектныя варыянты: самок, соменя. Утвораны яны па аналогіі з вышэй названымі адзінкамі суфіксальчым спосабам (далучэнне да ўтваральнай асновы дэмінутыўных афіксаў -ок-, -ен-я). Само сому лоўяць, як бліскае (Бярэжцы). Сомкі беруцца небольшыя (Луткі). Соменя (Альшаны) (ТС, т. 5, с. 72).

Лексема лін у ТС мае адметнасці семантыкі ў параўнанні з адзінкай сучаснай літаратурнай мовы: лінь1 ‘прэснаводная рыба сямейства карпавых’; лінь2 – (у марской справе) – ‘вельмі моцны тонкі канат’ (ТСБМ, т. 3, с. 47). Дыялектная намінацыя мае свае формаўтваральныя варыянты: лінок, ліночак – ‘лінь малых памереў’, лінішчэ – ‘вялікі лінь’. Яны ўтвораны шляхам далучэння да ўтваральнай асновы суфіксаў -ок-, -очак-, -ішч-. Ліна не есць моя баба (Бярэжцы). Лійок – вельмі смачная рыба (Тураў). От это лін’ішчэ поймаў! (М. Малешава) (ТС, т. 3, с. 30).

Лексема карась у ТС мае два значэнні: 1. ‘Рыба’, 2. ‘Шырокі жалезны падосак на драўлянай восі’. У Ербеёўскім карасі дзержацца навек (Луткі). Е карасі красные, есцека і белче карасі (В. Малешава). Воз на карасёх – это старинны воз (В. Малешава) (ТС, т. 2, с. 183). Літаратурная мова захавала толькі адно значэнне: карась – ‘прэснаводная рыба сямейства карпавых, якая водзіцца ў вадаёмах з ілістым дном’ (ТСБМ, т. 2, с. 639).

Нарматыўная намінацыя мянтуз – ‘прэснаводная драпежная рыба сямейства трасковых з падоўжаным целам і плямістай скурай’ (ТСБМ, т. 3, с. 192) у гаворках Тураўшчыны мае фанетычны варыянт: ментус. Ментус мулкую воду любіць (Запясочча) (ТС, т. 3, с. 73). Дэфініцыі дзвюх адзінак аднолькавыя.

Лексемаўюн у ТС – ‘назва рыбы’. Уюноў то тут до холеры было (Велямічы) (ТС, т. 5, с. 225). Яна мае памяншальна-ласкальны варыянт уюнчык. У сучаснай літаратурнай мове семантыка гэтай лексемы пашырылася да двух значэнняў: уюн – 1. ‘Прэснаводная, вельмі рухавая рыба сямейства ўюновых з падоўжаным чэрвепадобным целам’, 2. перан. разм. ‘Рухавы, жвавы чалавек’ (ТСБМ, т. 5, кн. 2, с. 99).

Лексема стэрня ў ТС — ‘сцерлядзь’. Стэрня не наша рыба, заплуўна (Пагост) (ТС,т. 2, с. 114). У літаратурнай мове адзінка змяніла свой план выражэння і мае больш дакладную дэфініцыю: сцерлядзь – ‘каштоўная прэснаводная прамысловая рыба сямейства асятровых’ (ТСБМ, т. 5, кн. 1, с. 415).

Лексема сапа ў ТС – ‘від рыбы (тонкая, касцістая)’. А гэту рыбу ў нас завуць сапа (Верасніца). Літаратурная мова засведчыла аманімічную тэрмінаадзінку: сапа (Спец.) – ‘акоп, траншэя, падкоп, які капаецца ў напрамку да пазіцыі праціўніка і скрытага набліжэння да яго’ (ТСБМ, т. 5, кн. 1, с. 55).

У ТС лексема оўдзюшка – ‘рыба галень’. Оўдзюшка така без лускі (Чэрнічы) (ТС, т. 3, с. 292). У нармаваная беларуская мова не зафіксавала гэту намінацыю, аднак засведчыла яе трансфармаваны варыянт як самастойнае слова: галец (параўн. галень) – 1. ‘Невялічкая прэснаводная рыба сямейства ўюновых з тонкай скурай без лускі’. 2. ‘Рыба сямейства ласасёвых, якая водзіцца ў паўночных морах’ (ТСБМ, т. 2, с. 19).

Лексема бабіца ў TC – ‘рыба сямейства карпавых’ (ТС, т. 1, с. 32). З літаратурнай мовы названае слова перайшло ў разрад гістарызмаў і выпала з актыўнага ўжытку. У нарматыўных слоўніках не фіксуецца.

У асобную падгрупу вылучаюцца лексічныя адзінкі, якія называюць часткі цела рыбы.

У ТС лексема ксень – ‘страўнік у шчупака’. Коб это узяў да прыложыў ксеня с кожушка. Вон проедае скоро! (пра нарыў) (Луткі) (ТС, т. 2, с. 245). Літаратурная мова не фіксує адзначанае слова.

Лексема зекра ў слоўніку – 1. ‘Пашча (у рыбы)’. От зекраты! Рот як у кожушка зекра! (Кароцічы) (ТС, т. 2, с. 150). У сучаснай унармаванай мове згаданая адзінка засведчана, але яна змяніла семантыку і захавала толькі множналікавую форму: зекры (Абл.) – ‘вочы’ (ТСБМ, т. 2, с. 467).

Лексема дух, зафіксаваная ў ТС, прысутнічае і ў літаратурнай мове. Дыялектны адпаведнік мае два дадатковыя лексічныя значэнні: дух – 1. ‘Пухір у рыбы’ (Цераблічы), 2. ‘Пелька ў лёдзе на вадаёме’. Рыба вельмі ідзе на дух, як ёй занудзіць ужэ (Цераблічы) (ТС, т. 2, с. 47).

Такім чынам, назвы рыб у ТС прадстаўлены значнай колькасцю лексем. Гэта сведчыць аб багацці рыбных відаў на Тураўшчыне, мясцовасць якой стала крыніцай фактычнага матэрыялу для слоўніка.

Значная частка прааналізаваных дыялектных адзінак у слоўніку прадстаўлена ў сваіх лексічных, акцэнталагічных, формаўтваральных варыянтах, што сведчыць аб тэндэнцыі да канкрэтызацыі лексем (назваў рыб) у народна-гутарковай мове Турава і яго наваколля.

Найбольш прадуктыўнымі формаўтваральнымі афіксамі з’яўляюццатакія марфемы суб’ектыўнай ацэнкі: -ок-, -очак-, -чык-.

Эремич, И. Очерки Белорусского Полесья / И. Эремич // Вестник Западной России. – кн.VIII. – т.3. – Бильна, 1867.

Болотовский, М. Очерки Белоруссии / М. Болотовский // Русский мир. – 1875. – № 206, 213, 220.

Браім, I. Рыбалоўства ў Беларусі /1. Браім. – Мінск, 1976.

Крывіцкі, А. Из словаря полесских рыболовов // Полесье (Лингвистика, Археология, Топонимика) / под ред. Н.И. Толстого. – М., 1968. – С. 162 – 174.

Белайчук, Т. З лексікі нараўлянскіх рыбакоў / Т. Белайчук // З народнага слоўніка / рэд А.А. Крывіцкі, Ю.Ф. Мацкевіч. – Мінск, 1975. – С. 226 – 230.

Баханькоў, А. 3 рыбалоўнай лексікі Полаччыны / А. Баханькоў// З народнага слоўніка / рэд А.А. Крывіцкі, Ю.Ф. Мацкевіч. – Мінск, 1975. – 218-225.

Яворскі, П. З лексікі рыбаловаў Мазыршчыны / П. Яворскі // Беларуская мова / Гомел. дзярж. ун-т. – Мінск, 1980. – Вып. 7. – С. 70 – 76.

Скарачэнні:

TC – Тураўскі слоўнік: у 5 т. / Склад А.А. Крывіцкі [і інш]. – Мінск: Навука і тэхніка, 1982 – 1987. -Т. 1-5.

ТСБМ – Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: у 5т. / Пад агул. рэд. акад. К. Крапівы. Мінск: БелСЭ, 1977 – 1982. – Т. 1-5.


Аўтар:
М.М. Макарэвіч
Крыніца: «Скарына і наш час», IV міжнародная навукова: канф. (2008, Гомель). Міжнародная навуковая канферэнцыі «Скарына і наш час», 13-14 лістапада 2008 г.: [матэрыялы] у 2 ч. Ч. 1 / рэдкал.: А. А. Станкевіч (гал. рэд.) [і інш.]. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2008. С. 125-129.