Багацце матэрыялу “Тураўскзга слоўніка” сведчыць аб вялікай колькасці разнастайных лексіка-семантычных разрадаў дня абазначэння тых ці іншых паняццяў на зямлі ўсходняга Палесся. Сярод іx – лексіка гужавога транспарту, старажытны моўны пласт, у межах якога вылучаюцца тэматычныя групы слоў, што абаэначаюць:
1) транспартныя сродкі:
а) воз: колёса ’воз’ (П,206)1; недоломок ’дрэнны воз’ (Ш,183); повозка ’вазок’ (ІУ,74); подвода ’запрэжаны воз’ (ІУ,89); подок ‘воз’ (ІУ,І02); ставок ’воз без колаў’ (У,93); тарадайка ’двухкалесны вазок’ (У,135); тарадаечка ’пямянш. да тарадайка’ (У, 135); тородайка ’двухколка’ (У, 145); халабуда ’цыганскі воз’ (У,227); цялега ’расцягнуты воз, на якім перавозяць доўгія бярвенні’ (У,285);
б) сані: каламажка ’выязныя сані’ (11,178); коломажка ’малыя выязныя сані’ (П,208); крынджола ’саначкі з дошак замест палазоў’ (П,243); подсанкі ’невялікія санкі, якія чапляюцца да саней для пе равозкі доўгіх бярвенняў (ІУ.І09); сані, санкі, саночкі ’сані’ (У, 14); логошы ‘розвальні’ (Ш,38);
2) састаўныя часткі, дэталі транспартных сродкаў: бічова. бічуга ’жэрдка ў перадку воза, да якой на ворчыку прыпрагаюць каня’ (1,61); глабіны ’драбіны ў воэе’ (1,200); колесня ’усе дэталі і часткі да воза’ (П,205); колесо ’кола’ (П,205); колесце ’памянш. да колесо’ (П,205); колодзіца ’калодка ў коле’ (П,208); колупушок ’палукашак на сані або воз’ (П,2І0); копул ’капыл у санях’ (П,217); коромусель ’ворчык у возе’ (11,220); кош ’сплеценая з лазы каробка на калёсы або сані’ (П,230); круг ’чатыры колы на воз* (П,237); леска ‘дужка ў палукашку (на возе)’, ’насціл з дубцоў на санях’ (Ш,24); лютня ’упора ад восі да драбін у возе’ (Ш,56); надоўбень, надоўбня ’дэталь у санях, планка паверх намарзняў’ (Ш, 124); наморожня ’планка паверх капылоў у санях’ (Ш,І43); наспічнік ’дэталь у коле воза (рэхва, якая набіваецца на калодку каля спіц)’ (Ш,І67); обруч, бруч ’рэхва ў коле’ (Ш,235); обручык ’памянш. да обруч’ (Ш,235); обшывень ’кош з ліпавай кары на возе’ (Ш.240); оглобіна ’жэрдка ў возе’ (Ш, 241); оглобля ’аглобля’ (111,241); оплень, оплён ’падушка ў возе на пярэдняй восі’ (Ш, 259); орэхва ’металічны абручык на калодцы ў коле (акоўка) (Ш, 264); паплюска ’папяпэчка ў возе’ (ІУ, 13); перэверцень ’заверцень у санях’ (ІУ, 27); перэмоты ’перапляценне перадка ў санях’ (ІУ, 36); побуцень ’вяз у санях ад галовзк да першага капыла’ (ІУ, 70); побуцье ’вязы ў санях ад галовак да першых капылоў (два)’(1У,70); подлапка «стары полаз, які падбіваюць зношаны’ (ІУ, 96); подлёгка ’дэталь у возе’ (1У,97); подосок ’падосак, жалезная накладка на вось (у возе) ‘(ІУ, 103); подручнік. подрушнік ’падпорка пад ручку (у возе)’ (ІУ, ІС8); подрэз, подрэзы ’падрэз, падрэзы (у санях)’ (ІУ, 109); подушка ’падушка (у воза)’ (ІУ, 113); помост ’насціл з дошак у возе, санях’ (ІУ, 15-1); помосцінa ’насціл з дошак у возе’ (ІУ, 154); поперэдзень ’пярэдні вяз у санях’, ’дошкі, якія кладуцца на перадок воза’ (ІУ, 167).; спіца ’спіца ў коле’ (У, 83); стрык ’прыстасаванне ў возе для прыпрэжкі другога каня (У, 109); утулка . утылок ’утулка (у коле)’ (У, 219); ход ‘хадавая металічная частка воза’ (У, 246); хомуцік ’жалезны хамуцік у возе’ (У, 251);
3) дапаможныя прылады транспартных сродкаў і іх састаўныя часткі: бойкун ’ярмо на аднаго вала’ (I, 76); джынджыкі ’званочкі на збруї’ (П, 10)’; ермо, ером ’ярмо, вупраж на валоў’ (П, 52); заноз ‘драгляная загваздай у ярме’ (П, III); капа ’скураны верх у хамуце’ (П, 181); клешчы ’клешчы (у хамуце)’ (П, 196); клешчына кляшчына (у хамуце) ’ (П,196) ; крыло ’крыло ў павозцы’ (П,243); лямка ’шляя на каня’. (Ш,57); налобнік ’папярэчка ў аброці на лбе ў каня’ (Ш,140); наморднік ‘частка аброці’ (Ш, 143); намуснік ’папярэчка ў аброці, што накладаецца на нос каню’ (Ш, 144); осніца ’доўгі завостраны кіёк, якім падганялі запрэжаных валоў’ (‘Ш, 268); осцён ’палка, з вострым канцом (якой падганялі валоў у возе}’ (Ш, 272); подбороднік ’падбароднік (у вуздэчцы)’ (ІУ, 87); паднашыйнік ‘частка ярма’ (ІУ, 99); подушка ‘лага для ўскачвання калод на воз’ (ІУ, 113).; рубель ’рубель, жэрдка для прыціскання снапоў ці сена на возе’ (ІУ, 332); струны ‘доўгія вяроўкі, якімі ўвязваюць калоду на санях і падсанках’ (У, 108); хамут. хомут ’хацут’ (У, 228); хомуціна ‘хамуціна’ (У, 251);
4) асоб па прафесійнай або характэрнай прыкметах: подводчык ’возчык, абознік; той, хто займаецца з падводай’ (ІУ, 89); подседок ’спадарожнік, што падсеў у дарозе на воз’ (ІУ, 109);
5) дзеянні, звязаныя з работай гужавога транспарту, абазначаныя’ назоўнікам: достава ’праезд; тое, чым можна заехаць’ (П, 33); ездовіна ’праеэд (для воза)’ (П, 51); ехало ’паездка або транспартны сродак’ (П, 53); дзеясловамі: зануджоваць ‘зацуглівяць’ (П, зануждоваць ’эацугляць’ (П, ‘111); зануздаць ’зацугляць’ (П, ІІІ); перэвозіць ’перевозіць, закончыць вазіць’ (ІУ, 28); перэгнаць ’перагнаць (гонячы звыш мера)’ (ІУ, 28); перэждаць ’пераязджаць’ (ІУ, 31); пераехаць ’пераехаць’ (ІУ, 31); подлапваць ’падбіваць зношаны полаз (у санях)’ (ІУ, 96); подляпіць ’падбіць зношаны полаз’ (ІУ, 96); подсесці ’падсесці на воз, пад’ехаць’ (ІУ, 109); понавезці ’навезці’ (ІУ, 157); понавоз іць ’навазіць’ (ІУ,157); попоехаць ’паездзіць’ (ІУ, 172); попрывозіць ’папрывозіць’ (ІУ, 176); прыпрагаць ’прыпрагаць’ (ІУ, 251); прыпрагці ’прыпрэгчы’ (ІУ, 251);
6) якасць прадмета, прыкмету па дзеянні: занузданы ’зацугляны’ (П, III); колесны ’калёсны’ (П, 205); оглобельны ’запрэжаны ў аглоблі (пра каня ў парцы)’ (Ш, 241); срчыковы ’прыпражны (пра каня)’ (Ш, 264); санны ’санны’ (У, 14); улогасты ’хворы на ногі (пра каня)’ (У, 196);
7) прыкмету дзеяння: наоблап. наошлап ’пакідаючы каляіну ў сярэдзіне, між колаў воза (адно кола пасярэдзіне дарогі, а другое – за дарогай)’ (Ш, 145, 146).
Слоўнікам зафіксавана пэўная колькасць выклічнікаў: акосюль ‘вокліч, якім адганяюць каня’ (І, 27); aц, aцa ’вокліч, якім паварочваюць вала ў возе ўправа’ (І, 29); со ’вокліч, якім падганяюць вала’ (У, 67); тпру, тпруць ’еокліч, якім спыняюць каня’ (У, 450); тр-р-р ’выгук, якім спыняюць каня’ (У, 150); турпулькась-турпулькась ’выгукі, якімі падклікаюць каня’ (У, 165); цаба, цоба ’выгукі, якімі паварочваюць валоў направа (У, 261), а таксама ўстойлівы выраз падручны конь (вол) са значэннем ‘левы конь (вол) у запрэжцы’ (У, 108).
Як бачым, прааналізаваныя назва гужавога транспарту, якія шырока предстаўлены ў лексіка-тэматачнам плане, складаюць значную частку дыялектнага слоўніка Тураўшчыны.
Самабытная па сваёй прыродзе, гэта лексіка мае шырокае ўжыванне і выэначаецца дублетнасцю і варыянтнасцю на фанетычнам, словаўтваральным і граматычних узроўнях.
- Тураўскі слоўнік у 5-ці тамах. Мн., 1982-87. Далей усе спасылкі даюцца па гэтым выданні з указаннем тома і старонкі ў дужках.
Аўтары: Л.М. Мінакова, А.А. Станкевіч
Крыніца: Славянские народы и их культура в современном мире: материалы международной научной конференции / Общество Кирилла Туровского, Белорусский государственный университет транспорта, Мозырский государственный педагогический институт, Гомельский областной общественно-культурный центр; редколлегия: Коваль В. И. (ответственный редактор) [и др.]. — Гомель, 1996. — С. 107-109.