Існаванне на тэрыторыі цяперашняй абутковай фабрыкі «Труд»,першай у Расійскай Імперыі ланкастэрскай школы шмат для каго будзе адкрыццём. Дзякуючы М.П. Румянцаву гэтая школа ўзнікла ў Гомелі, што з’яўляецца даволі важнай падзеяй для нашай краіны.
Увогуле сутнасць ланкастэрскай школы складаецца ў самаадукацыі навучэнцаў. Г. зн. у яе вобразе адсутнічалі стандартныя для сучасных сістэм навучання настаўнікі і падручнікі. Ланкастэрская школа адносіцца да формы так званага ўзаемнага навучання навучэнцаў. Пры засваенні нейкіх навыкаў навучэнец станавіўся настаўнікам (маніторам) для малодшых навучэнцаў і гэтак далей.
Ёсць некалькі прычын развіцця і вялікага попыту такіх школ, першая – гэта, несумненна, бясплатная адукацыя, другая – прастата навучання і рост граматы сярод насельніцтва, трэцяя – адсутнасць навучальнага персаналу, што знводзіла выдаткі на утрыманне гэтых школ да нулю.
Менавіта гэтыя факты і заахвоцілі Мікалая Пятровіча Румянцава заняцца стварэннем такой школы ў Гомелі. Ён знайшоў маладога прадстаўніка, які навучаў метадам Дж. Ланкастэра, у Англіі. Гэтым маладым чалавекам апынуўся Джэймс Артур Герд. Для сваёй місіі ён прыбыў у Гомель летам 1817 года.
Разлічаная на 200 вучняў школа не карысталася попытам сярод мясцовага насельніцтва, таму было прынята рашэнне пачаць навучанне ў некалькі этапаў, кожны год залічаць на вучобу па 50 чалавек. Першую групу навучэнцаў склалі дзеці-сіроты. Дзякуючы жорсткаму графіку адукацыйны працэс ішоў вельмі хутка.
Распарадак навучальнага дня ў ланкастерской школе у 1818 г.:
Пад’ём – 5.30.
Сняданак – хлеб.
Пачатак вучобы – 7.00.
Гульні – з 11.00 да 12.00.
Абед – 12.00.
Гульні – 12.30.
Заняткі рамёствамі – з 12.30 да 16.00.
Чытанне рэлігійных кніг – 16.00.
Вячэра – 19.00.
Адбой – 20.00.
Рэпутацыя гомельскай школы распаўсюдзілася вельмі хутка. Многія знакамітыя людзі прыязджалі ў Гомель, каб набрацца досведу ды стварыць у сябе такія ўстановы.
Аднак гомельская ланкастэрская школа дзейнічала ня доўга і была ўслед за смерцю графа ў 1826 г. зачыненая.
Пасля гэтага ў яе памяшканні размяшчаліся і ткацкая фабрыка, і ваенны шпіталь, і казармы.
Сёння ж, як ужо было ўзгадана вышэй, гэта месца займае адзін з карпусоў абутковай фабрыкі «Труд».
Крыніца: http://www.gomel-by.ru/index.php?newsid=58
Пераклад: Яўген Меркіс