Купальская гульня “Падушачка”

0
2528
Талака, гульня, Падушачка

Удзельнікі становяцца ў карагод. У сярэдзіне ходзяць дзеўчына альбо хлапец з падушачкай у рукох і абіраюць сабе пару. Зрабіўшы выбар, дзеўка (хлопец) выводзяць у кола абранага (абраную), цалуюць (у абедзьве шчакі!), перадаюць падушачку і самі становяцца ў карагод.

Падушачка, падушачка мая пухавая,

Малодачка, малодачка мая маладая.

Ці ж я табе не казала, на парозе стаўшы:

Не едзь, не едзь у дарожку – няхай едзе старшы.

Татка стары, татка стары на свеце нажыўся,

А ты ж, маё любянятка, нядаўна жаніўся.

Як прыехаў мой міленькі, як прыехаў позна,

Параскідаў падушачкі, параскідаў розна.

Як прыехаў мой міленькі, як прыехаў з места,

Паскладываў падушачкі, паскладываў ўместа.

(зап. Гомельскі павет)