Купалле 2010 – святкуйма разам!

0
992
Купалле, Купалье, Талака

Сябры!

ГМКГА “Талака” запрашае ўсіх жадаючых паўдзельнічаць у старажытным язычніцкім свяце ў гонар сонца Купальлі. Вас чакае незабыўная ноч поўная прыгожых традыцыйнах спеваў, карагодаў, танцаў пад дуду, гульняў.

Дата святкавання: ноч з 23 на 24 чэрвеня.
Месца святкавання: р.Іпуць ля г.Добруша.
Час ад’езду з Гомеля: 12.10 і 16.10 (збор ля ўвахода ў прыгарадны чыгуначны вакзал у Гомелі)
Кошт квітка ў адзін бок: 1320 рублёў

Што трэба мець: нацыянальны строй альбо элемент строя (кашуля, паяс, вышытая сарочка, светлыя ільняныя нагавіцы. Калі нічога няма – або звярнуцца да сп. Шчыраковай, або прытрымлівацца белага дрэс-коду), ежу для святочнага стала, 3 тыс. (складкі на музыку-дудара), пазітыўны настрой і жаданне ва ўсім узяць удзел!

Каб атрымаць большую асалоду ад свята пажадана наведаць рэпетыцыі, развучыць разам з талакоўцамі традыцыйныя купальскія песніі танцы. Рэпетыцыі звычайна адбываюцца па нядзелях.

Для ўдзелу у рэпетыцыях тэлефануйце 3416604 (Velcom) Ларыса.

Відэа з мінулага Купальля можна паглядзець тут:

[td_video_youtube playlist_title=”” playlist_yt=”x5n4X981PYk, MLmFbS3lgow, TQbiKpj7Kow, gs3w5ZbfBeI” playlist_auto_play=”0″]