Для даследчыка вельмі важнай з’яўляецца праца па выяўленні гістарычных крыніц па тэме даследавання. Звычайна яна займае шмат часу, асабліва ў пачынаючых гісторыкаў, краязнаўцаў. На жаль, на сённяшні дзень мы яшчэ не маем ні электроннага, ні папяровага каталога крыніц па гісторыі Беларусі ў айчынных і замежных архівах, тым больш з сістэматызацыяй па асобных рэгіёнах краіны.
Дадзеная публікацыя з’яўляецца спробай зрабіць пералік асноўных дакументаў па гісторыі г. Мазыра і Мазырскага павета, якія былі выяўлены аўтарам падчас працы ў архівасховішчах г. Вільнюса. Натуральна, што тэта не вычарпальны дакумент, а толькі спроба пачатковай сістэматызацыі крыніцазнаўчай базы па гісторыі Мазыршчыны. Тым болын, што ў дадзеным аглядзе прыводзяцца ў асноўным матэрыялы па XVI-XVIII стст. і зрэдку па XIX стст.
У г. Вільнюсе маюцца тры асноўныя архівы і аддзелы рукапісаў, дзе захоўваюцца крыніцы па гісторыі Беларусі XVI-XVIII стст.: Дзяржаўны гістарычны архіў Літвы, Аддзел рукапісаў бібліятэкі Віленскага універсітэта і Аддзел рукапісаў бібліятэкі імя Урублеўскіх Акадэміі навук Літвы.
- Lietuvos Vastybes Istorijos Archyvas (LVIA) — Дзяржаўны гістарычны архіў Літвы. Старажытныя акты. — F. SA. Тарыфы падымнага з населеных пунктаў Мазырскага павета за 1775 г.
- LVIA. — F. SA Тарыфы падымнага з населеных пунктаў Мазырскага павета за 1775 г. (Копія, тое ж, што і ў справе SA 3332).
- LVIA. — F. SA Люстрацыя млыноў, якія знаходзяцца ў Мазырскай і Петрыкаўскай парафіях Мазырскага павета за 1777 г.
- LVIA. — F. SA Тарыф кварты, што збіралася з дзяржаўных уладанняў на тэрыторыі Мазырскага павета за 1789 г. (З інвентарамі ці люстрацыямі гэтых уладанняў — староства Багрымаўскае, Мазырскага судовага староства з горадам і замкам і інш.).
- LVIA. — F. SA Тарыфы падымнага з населеных пунктаў Мазырскага павета за 1790 г.
- LVIA. — F. SA T. 2. Тарыфы падымнага з населеных пунктаў Мінскага, Пінскага, Рэчыцкага і Мазырскага паветаў за 1667-1712 гг.
- LVIA. — F. SA Тарыфы пагалоўнага з яўрэяў, што пражывалі на тэрыторыі Мазырскага павета за 1765 г.
- — F. SA. — Bib. 3765 (I d). Інвентары старостваў і дзяржаў ВКЛ. Выпіскі з кніг Галоўнага Літоўскага Трыбунала за 1666 г.
- — F. SA. — Bib. 3765 (II d). Інвентары старостваў і дзяржаў ВКЛ за 1560-1742 г.
- LVIA. — F. SA. — Bib. 3788. Люстрацыя кварты Мазырскага павета 1765 г.
- LVIA. — F. SA Люстрацыя грэбляў і мастоў у ВКЛ 1966 г. (ёсць карта дарог (трактаў) Мазырскага павета).
- LVIA. — F. Скарбавая камісія ВКЛ. — Ар. 2. — Bib. 37. Інвентар Даманавіцкага староства Мазырскага павета 1774 г.
- LVIA. — F. 11. — Ар. — Bib. 51. Інвентар Багрымаўскага староства Мазырскага павета 1776 г.
- LVIA. — F. 11. — Ар. — Bib. 54. Інвентар маёнтка Букаты Мазырскага павета 1776 г.
- LVIA. — F. — Ар. 2. — Bib. 231. Інвентар Фастаўскага староства Мазырскага павета 1773 г.
- LVIA. — F. 11. — Ар. — Bib. 233. Інвентар Фастаўскага староства Мазырскага павета 1768 г.
- LVIA. — F. 11. — Ар. — Bib. 234. Інвентар Даманаўскага староства Мазырскага павета 1767 г.
- LVIA. — F. 597. Аддзел рукапісаў былой Віленскай публічнай бібліятэкі. — Ар. — Bib. 83. Юрыдычныя і гаспадарчыя матэрыялы Тураўскага епіскапства за 1511— 1793 гг.
- — F. 597. — Ар. 2. — Bib. 84. Юрыдычныя і гаспадарчыя матэрыялы Тураўскага епіскапства за 1518-1789 гг.
- — F. 597. — Ар. 2. — Bib. 85. Юрыдычныя і гаспадарчыя матэрыялы Тураўскага епіскапства за 1518-1789 гг.
- — F. 597. — Ар. 2. — Bib. 86. Юрыдычныя і гаспадарчыя матэрыялы Тураўскага епіскапства за 1537-1783 гг.
- — F. 597. — Ар. 2. — Bib. 87. Юрыдычныя і гаспадарчыя матэрыялы Тураўскага епіскапства за 1554-1787 гг.
- — F. 597. — Ар. 2. — Bib. 88. Маёмасныя і фінансавыя дакументы Тураўскага епіскапства за 1568-1699 гг.
- — F. 597. — Ар. 2. — Bib. 89. Маёмасныя і фінансавыя дакументы Тураўскага епіскапства за 1561-1787 гг.
- — F. 597. — Ар. 2. — Bib. 90. Маёмасныя і фінансавыя дакументы Тураўскага епіскапства за 1564-1787 гг.
- — F. 597. — Ар. 2. — Bib. 91. Маёмасныя і фінансавыя дакументы Тураўскага епіскапства за 1568-1694 гг.
- — F. 597. — Ар. 2. — Bib. 92. Юрыдычныя і гаспадарчыя матэрыялы Тураўскага епіскапства за 1577-1777 гг.
- — F. 597. — Ар. 2. — Bib. 93. Юрыдычныя і гаспадарчыя матэрыялы Тураўскага епіскапства па спрэчках з Радзівіламі за 1585-1777 гг.
- — F. 597. — Ар. 2. — Bib. 94. Юрыдычныя і гаспадарчыя матэрыялы Тураўскага епіскапства па спрэчках з Мазырскім староствам за 1614-1775 гг.
- LVIA. — F. — Ар. 2. — Bib. 95. Маёмасныя дакументы Тураўскага епіскапства за 1617-1791 гг.
- LVIA. — F. — Ар. 2. — Bib. 96. Інвентары маёнткаў Тураўскага епіскапства за 1623-1784 гг.
- LVIA. — F. 597. — Ар. — Bib. 97. Маёмасныя дакументы Тураўскага епіскапства за 1625-1737 гг.
- LVIA. — F. 597. — Ар. — Bib. 98. Судовыя спрэчкі Тураўскага епіскапства з Гарабурдамі за 1631-1676 гг.
- LVIA. — F. — Ар. 2. — Bib. 99. Судовыя спрэчкі Тураўскага епіскапства з Хадкевічамі за 1635 г.
- LVIA. — F. — Ар. 2. — Bib. 100. Судовыя спрэчкі Тураўскага епіскапства з Ордамі за 1640 г.
- LVIA. — F. — Ар. 2. — Bib. 101. Судовыя спрэчкі Тураўскага епіскапства з рознымі асобамі за 1640-1698 гг.
- LVIA. — F. — Ар. 2. — Bib. 102. Маёмасныя дакументы Тураўскага епіскапства за 1654-1763 гг.
- LVIA. — F. 597. — Ар. — Bib. 103. Маёмасныя дакументы Тураўскага епіскапства за 1657-1699 гг.
- LVIA. — F. 597. — Ар. — Bib. 104. Судовыя дакументы Тураўскага епіскапства за 1661-1786 гг.
- LVIA. — F. 597. — Ар. — Bib. 105. Інвентары маёнткаў Тураўскага епіскапства за 1664-1787 гг.
- LVIA. — F. 597. — Ар. — Bib. 106. Маёмасныя працэсы Тураўскага епіскапства за 1666 г.
- LVIA. — F. 597. — Ар. — Bib. 107. Маёмасныя працэсы Тураўскага епіскапства за 1666 г.
- LVIA. — F. 597. — Ар. — Bib. 108 . Судовыя спрэчкі Тураўскага епіскапства з Агінскімі за 1666 г.
- LVIA. — F. — Ар. 2. — Bib. 109 . Судовыя спрэчкі Тураўскага епіскапства з Агінскімі за 1671 г.
- LVIA. — F. — Ар. 2. — Bib. 110 . Судовыя спрэчкі Тураўскага епіскапства з Агінскімі за 1674 г.
- LVIA. — F. — Ар. 2. — Bib. 111 . Судовыя спрэчкі Тураўскага епіскапства з Агінскімі за 1674 г.
- LVIA. — F. — Ар. 2. — Bib. 115. Інвентары маёнткаў Тураўскага епіскапства за 1701-1766 гг.
- LVIA. — F. 597. — Ар. — Bib. 118. Дакументы маёмаснага характара Тураўскага епіскапства за 1709 г.
- LVIA. — F. — Ар. 2. — Bib. 129. Судовыя працэсы Тураўскага епіскапства аб сялянах, 1782 г.
- LVIA. — F. Літоўская грэка-уніяцкая кансісторыя (1750-1851 гг.). — Ар. 2. — Bib. 698. Ведамасці аб колькасці прыхажан па Пінскай і Тураўскай епархіі XVII-XVIII стст.
- LVIA — F. Фонд таварыства аматараў навук у Вільні. — Ар. 21. — Bib. 389. План г. Мазыра, 1930 г.
- — F. 1280. Радзівілы. — Ар. 1. — Bib. 575. Матэрыялы па маёнтках Вялешын, Грэск, Мазыр за 1571-1583 гг.
- LVIA. — F. — Ар. 1. — Bib. 1729. Інвентар маёнтка Ветчын Мазырскага павета за 1751 г.
- LVIA. — F. — Ар. 1. — Bib. 1597. Сведчанне шляхты Мазырскага павета аб забароне збірання прыватным чынам маставых, аб’язных і іншых мытных збораў, 1765 г.
- LVIA. — F. — Ар. 1. — Bib. Матэрыялы адносна вёсак Мытва (1568 г.) і Міхалішкі (1621 г.) Мазырскай воласці.
- LVIA. — F. — Ар. 1. — Bib. 9646. Інвентары Петрыкаўскага графства Мазырскага павета 1710-1741 гг.
- Vilniaus Universiteto Bibliotekos Rankrasctj Skyrius (VUB RS) — Бібліятэка Вільнюскага універсітэта, аддзел рукапісаў. Калекцыя інвентароў маёнткаў. — Калекцыя інвентароў маёнткаў. — F. — Bib. A 1632. Матэрыялы па маёнтку Гарбавічы Мазырскага павета, 1610 г.
- VUB RS. — F. — Bib. A 1633. Матэрыялы па маёнтку Гарбавічы Мазырскага павета, 1620-1622 гг.
- VUB RS. — F. — Bib. A 3937. Матэрыялы па маёнтку Гарбавічы Мазырскага павета, 1623 г.
- VUB RS. — F. — Bib. A 2015. Інвентар г. Турава, б.д.
- VUB RS. — F. 5. — A. T. 56, 10336. Інвентар Мазырскай парафй, 1616 г.
- VUB RS. — F. 5. — В. T.4. 867-953. Разнастайныя матэрыялы па гісторыі Тураўскага і Пінскага біскупстваў.
- VUB RS. — F. — CD 222. Матэрыялы этнаграфічнага характара адносна маёнтка Буйнавічы Мазырскага павета, другая палова XIX ст.
- VUB RS. — F. 34. — CD Матэрыялы этнаграфічнага характара адносна маёнтка Капаткевічы Мазырскага павета, другая палова XIX ст.
- VUB RS. — F. — CD 233. Матэрыялы этнаграфічнага характара адносна маёнтка Петрыкаў Мазырскага павета, другая палова XIX ст.
- VUB RS. — F. — CD 222. Матэрыялы этнаграфічнага характара адносна маёнтка Рамезы Мазырскага павета, другая палова XIX ст.
- VUB RS. — F. 34 — CD Звесткі аб стане сельскай гаспадаркі і прамысловасці Лельчыцкай акругі. 20 студзеня 1873 г.
- VUB RS. — F. 57 — Б Аддзел рукапісаў былой Віленскай публічнай бібліятэкі. Віленская капітула. — Bib. 133. Інвентар маёнткаў Убарцкага ключа Мазырскага павета, 1760 г.
- – VUB RS. — F. 57- Б 53 — Bib. 134. Інвентар маёнткаў Убарцкага ключа Мазырскага павета, 1760 г.
- VUB RS. — F. 57 — Б 53 — 135. Інвентар маёнткаў Убарцкага ключа Мазырскага павета, 1763 г.
- VUB RS. — F. 57 — Б 53 — 137. Інвентар маёнткаў Убарцкага ключа Мазырскага павета, 1780 г.
- VUB RS. — F. 57 — Б 53 — 172. Інвентар маёнткаў Убарцкага ключа Мазырскага павета, 1785 г.
- Lietuvos Mokslu Akademijos Bibliotekos Rankrasciu Skyrius (LMAB RS). — Бібліятэка Акадэміі навук Літвы, аддзел рукапісаў. — F. Фонд Судовыя акты. — Bib. 383. Збор ахвяраванняў на касцёл у г. Мазыры, 1622 г
- VUB RS. — F. Фонд Віленскай капітулы. — Bib. 18694. Інвентар маёнтка Убарць Мазырскага павета, 1763 г.
- VUB RS. — LMAB RS. — F. 43. — Bib. 18695. Інвентар маёнтка Убарць Мазырскага павета, 1763 г.
- VUB RS. — F. Карты і планы. — Bib. 1306. План будаўніцтва павятовай школы ў г. Мазыры, 1825 г.
- VUB RS. — F. — Bib. 1407. План ракі Убарць, другая палова XVIII ст. Падпісаны Якубам Ясінскім.
- VUB RS. — F. 229. — Bib. 459. “План уездного города Мозыря Минской губернии”. Без даты. Па другасных прыкметах — другая палова XIX ст.
Абазначаны рака Прыпяць, дамы, цэрквы, вуліцы, Базарная плошча.
На адваротным баку штамп “ГЛ. АГЕНТСТВО ДЛЯ СЕВ. ЗАП. КРАЯ. №…. Мозырь”.
Дамы пазначаны па месцы свайго размяшчэння пад нумарамі. Апошні нумар – 581.
Складзены, хутчэй за ўсё, для страхавання, таму што тэрыторыя горада падзелена на зоны, абазначаныя літарамі Р, К, С.П., Р.2, С, Я. Акрамя таго, на плане маецца наступны запіс: “Застрахованные дома. Р. — в Русском обществе. К. — Коммерческом. С.П. — С-Петербургском. Р.2 — Российском 2-м. С. — Саламандра. Я. — Якорь”.
Выказваем спадзяванне, што дадзены агляд крыніц будзе карысным для выкладчыкаў і студэнтаў Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта пры вывучэнні курса гісторыі Беларусі, а таксама для гісторыкаў, краязнаўцаў, усіх тых, хто цікавіцца мінулым г. Мазыра і Мазырскага рэгіёна.
У перспективе можа з’явіцца агляд крыніц па гісторыіі Мазыршчыны ў айчынных, а таксама ў расійскіх, польскіх і ўкраінскіх архівасховішчах. Але каб такая праца была найболып поўнай, неабходны калектыўныя высілкі.
Аўтар: В.Ф. Голубеў
Крыніца: Міжнародныя Шамякінскія чытанні “Пісьменнік — Асоба — Час”: матэрыялы III Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, Мазыр, 27 верасня 2013 г. / Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Установа адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. П. Шамякіна”; [рэдкалегія: А. У. Сузько (адказны рэдактар) і інш.]. — Мазыр: МДПУ імя І. П. Шамякіна, 2013. — Ст. 175-179.