Конкурс эсэ “Гомель у будучыні”

0
1070
Гомель у будучыні можа выглядаць і так

Ці будзе калі-небудзь на даху цырка верталётная пляцоўка?

Ці будзе ў нас свой Монмартр?

Ці пачуем мы калі-небудзь у вагоне ўласнага метро “Наступны прыпынак – Цэнтральны рынак”?

Ці будуць вернутыя гістарычныя назвы нашым вуліцам?

Калі ты ведаеш адказ на гэтыя пытанні, альбо маеш уласныя прагнозы нашай агульнай гомельскай будучыні, тады…

Увага! Увага! Увага!

Усім! Усім! Усім!

ГМКГА “Талака” абвяшчае конкурс эсэ на тэму “Гомель у будучыні”. Мы прапануем вам задумацца над тым, якім будзе наш горад праз некалькі дзясяткаў або нават сотняў год.

Вы можаце апісаць што б вы выправілі ці хацелі бачыць у Гомелі будучага, якім ён павінны быць, або якім ён стане пры захаванні ўсіх існых тэндэнцыяў і падзей (лепшым або наадварот).

Умовы:

– Мінімальны аб’ём твора – 2 старонкі А 4, памер шрыфта – 14

– Беларуская мова эсэ неабавязковая, але заахвочваецца

Крытэры вызначэння лепшых прац:

– Арыгінальнасць

– Прадуманасць

– Малюнкі, планы, здымкі, відэа і інш. ВЕЛЬМІ ВІТАЮЦЦА

Тэрмін: Да 25 лістапада 2011 г. уключна

Як перадаць: Дасылайце свае творы ў электронным варыянце на homeltalaka@gmail.com

Пра сябе абавязкова паведаміць:

– імя і прозвішча (або псеўданім)

– электронны адрас

– нумар мабільнага тэлефона (або стацыянарнага пры неабходнасці)

Працы ўдзельнікаў конкурса будуць змешчаны на нашым сайце

Прызы: Трох пераможцаў чакаюць флэшкі ёмістасцю па 4 GB і цікавыя кнігі