Karo са светлагорцаў запрасіў на свой кінафэст амерыканскі акцёр і рэжысёр Роберт Дэ Ніра?

0
136
Karo са светлагорцаў запрасіў на свой кінафэст амерыканскі акцёр і рэжысёр Роберт Дэ Ніра

У 2006 годзе вядомы амерыканскі акцёр Роберт Дэ Ніра запрасіў рэжысёра Беларускага агенцтва тэлевізійных навінаў Сяргея Рыбакова, ураджэнца горада Светлагорска Гомельскай вобласці, прыняць удзел у кінафэсце Tribeca Film Festival (TFF), які штогод праходзіць у Нью-Ёрку.

Талент беларускага рэжысёра, супрацоўніка Беларускага агенства тэлевізійных навінаў, Сяргея Паўлавіча Рыбакова, які нарадзіўся ў горадзе Светлагорску Гомельскай вобласці, знайшоў сваё прызнанне далёка за межамі Беларусі. У 2006 годзе яго фільм “Сонцам асвячуся” (па-ангельску І Will Be Lighted By the Sun) быў прадстаўлены на IV Нью-Ёркскім міжнародным фэсце незалежных кінавытворцаў (New York International Independent Film And Video Festival) у Лос-Анджэлесе, дзе прайшоў афіцыйны адбор і быў узнагароджаны дыпломам. Фільм распавядае пра экспедыцыю здымачнай групы АТН з вядомым беларускім фольк-музыкам, лідэрам этна-трыа «Троіца» Янам Кірчуком у адзін з самых аддаленых куткоў беларускага Палесся — вёску Відзібор Столінскага раёна. Галоўны герой фільма Ян Кірчук займаецца пошукам самабытнай песеннай спадчыны нашых продкаў, збірае забытыя старажытныя легенды, замовы, абрады. Унікальныя па сваім гучанні і мелодыцы песні з філасофскімі тэкстамі і старажытнай мудрасцю гучаць у фільме ў выкананні жыхароў маленькай беларускай вёскі. Назва фільма “Сонцам асвячуся” — гэта фрагмент старажытнай беларускай замовы. Пасля паспяховай прэм’еры фільма Сяргей Рыбакоў атрымаў ад некалькіх амерыканскіх тэлевізійных каналаў прапановы аб продажы правоў на яго паказ. д вядомы амерыканскі акцёр, рэжысёр Роберт Дэ Ніра запрасіў светлагорца ўдзельнічаць у кінафэсце Tribeca Film Festival-2007 (TFF) [1].

Сяргей Рыбакоў нарадзіўся 7 траўня 1981 года ў Светлагорску, скончыў CLLI №11. Падчас навучання займаўся ў дзіцячай тэлестудыі Дома піянераў і школьнікаў. Першымі настаўнікамі ў гэтай прафесіі сталі Павел Гасенка і Тамара Шылец [2].

Займаючыся ў студыі, Сяргей не збіраўся звязваць сваё жыццё з прафесіяй рэжысёра: “Думаў, што стану інжынерам і рыхтаваўся паступаць у Гомельскі політэх. Калі мама павяла мяне запісвацца на падрыхтоўчыя курсы (яны праходзілі ў Светлагорску), высветлілася, што свабодных месцаў ужо няма” [2]. Сябар Віталь Іваноў прапанаваў Сяргею паехаць разам у Мінск, у Акадэмію мастацтваў і распытаць пра набор тэлерэжысёраў. Але ў прызначаны дзень у яго з’явіліся іншыя справы. У сталіцу паехаў адзін Сяргей Рыбакоў.

“Упэўненасці ў тым, што наступлю на рэжысуру тэлебачання, не было, — успамінаў наш зямляк. — Дый бацькі казалі, што гэта пустая справа. На той час (1998 год) гэта была, напэўна, самая экзатычная спецыяльнасць, якой мусілі навучаць у Беларусі. Натуральна, навыкаў у гэтай прафесіі ў мяне не было. Усвядоміў, што буду вучыцца ў Акадэміі мастацтваў, толькі калі атрымаў на рукі студэнцкі білет, які тады вельмі хацелася ўсім паказваць” [2].

Усіупныя экзамены на аддзяленне рэжысуры тэлебачання Беларускай Дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (майстэрня Уладзіміра Забэлы) наш зямляк здаў выдатна, трапіў у лік студэнтаў, якія навучаліся бясплатна. Спачатку вучыцца было вельмі складана. Шмат было невядомых дысцыплін, якія ў школе не выкладаюцца: сцэнічны рух, тэхніка маўлення, майстэрства акцёра і рэжысура. На курсе Сяргей Рыбакоў быў адзіным з правінцыйнага гарадка, усе астатнія былі мінчукі.

У 1999 годзе курсавая праца Сяргея Рыбакова, фільм «Адна простая казка», заваявала гран-пры на Міжнародным студэнцкім відэа-арт фэсце «Фастфэст Уікэнд», які праходзіў у Кіеве. Гэты ж фільм атрымаў галоўную ўзнагароду III Нацыянальнага фэсту аматарскіх і студэнцкіх фільм аў у Мінску. Карціна была знятая ў Светлагорску.

“Гэта гісторыя аб дзяўчынцы, якая жыве і працуе ў Аондане фотамадэллю, — паведаміў Сяргей. — Яе ў фільме паказалі толькі аднойчы, аб ёй распавядалі аднакласнікі. Атрымаўся канфлікт, кантраст паміх думкамі хлопцаў і дзяўчын. У мяне добра атрымалася паказаць іх эмоцыі” [3].

Пасля заканчэння Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Сяргей Рыбакоў па абавязковым размеркаванні працаваў у тэлекампаніі «ВаенТБ». 3 верасня 2003 года працуе рэжысёрам Агенцтва тэлевізійных навінаў Белтэлерадыёкампаніі. У адцінак з 2003 па 2006 год падрыхтаваў да эфіру болын 100 відэафільмаў, рэпартажаў і цыклавых праграм. У кастрычніку 2005 года паспяхова абараніў магістарскую дысертацыю на тэму “Выяўленча-выразная сістэма тэлебачання як фактар эстэтычнага ўздзеяння на гледача”. Сяргей Рыбакоў з’яўляўся пазаштатным супрацоўнікам курсаў падвышэння кваліфікацыі працаўнікоў Белтэлерадыёкампаніі. Чытаў лекцыі і праводзіў практычныя заняткі па курсе “Спецыфіка працы рэжысёра тэлебачання ў службе навінаў”. Выступіў на штогадовай Міжнароднай навукова-творчай канферэнцыі “Няфёдаўскія чытанні” са спавешчаннем на тэму: “Ваеннае тэлебачанне: эмацыйнае ўздзеянне на грамадскую свядомасць”. Неаднаразова ўдзельнічаў У Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Творчасць — Філасофія — Мастацтва” з дакладамі на тэму беларускага тэлебачання.

У 2005 годзе фільм Сяргея Рыбакова «К-19. 25 гадоў да Чарнобыля» стаў лаўрэатам Першага Нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу «Тэлевяршыня», атрымаўшы галоўны прыз за рэжысуру. Двойчы наш зямляк па запрашэнні кінастудыі TOR праходзіў стажыроўку ў Варшаве, у вядомага польскага рэжысёра Кшыштафа Занусі. Вынікам стаў дакументальны фільм “Дагнаць Занусі” [4].

“Я вырашыў паказаць Занусі не арыстакратам, а звычайным чалавекам, — успамінаў Сяргей Рыбакоў. — Складаней усяго было дамагчыся, каб ён ставіўся да нас не як да простих візіцёраў. Бо за апошнія пяць гадоў, мяркуючы па гасцёвай кнізе, у яго хаце пабывалі 600 чалавек са ўсяго свету… Да канца першага дня нашага візіту Занусі сказаў, што з’язджаеў Гдыню на кінафэст. А ў нашых кішэнях — 130 даляраў, толькі на квіток туды і зварот. Але мы вырашылі ехаць. Ён сказаў свайму памочніку: “Гэтыя людзі настолькі зацікаўленыя ў сваёй працы, штояны, як фанатыкі, гатовыя адправіцца за мной у нікуды”. Пасля гэтага стаўленне Занусі да нас змянілася” [5].

У 2006 годзе Сяргей Рыбакоў становіцца сябрам Беларускага Саюза кінематаграфістаў. У гэтым жа годзе наш зямляк быў адзначаны адмысловай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у намінацыі «Радыё і тэлебачанне» за стварэнне цыклу фільмаў “Была вайна”, прысвечанага 60-годдзю перамоп савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Тэлевізійны праект “Дабравест” нашага земляка ўзнагароджаны граматай мітрапаліта Філарэта, Патрыяршага экзарха ўсёй Беларусі, атрымаў дыплом “За місіянерскую дзейнасць у сучасным кінематографе” на фэсце праваслаўнага кіно “Пакроў” (г. Кіеў, Украіна). Яго фільм “Я магу гаварыць”(2006) атрымаў дыплом “За творчы пошук у тэлежурналістыцы” на міжнародным кінафоруме “Залаты Віцязь” у г. Серпухаве (Расійская Федэрацыя), патрапіў у short list лепшых кароткіх дакументальных фільмаў (Вялікабрытанія, Беларусь, Італія) і лепшых фільмаў аб дзецях і моладзі (Іспанія, Беларусь, Германія) на Маскоўскім кінафэсце “Кіно без бар’ераў”, стаў лаўрэатам II іЛіжнароднага журналісцкага конкурсу “Еўразія. Сацыяльны партрэт”. У 2007 годзе гэты фільм стаў пераможцам III Нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу “Тэлевяршыня” ў намінацыі “Лепшая публіцыстычная праграма”. Карціна расказвае аб дзецях, якія з нараджэння не чуюць, і людзях, якія дапамагаюць ім адчуваць сябе паўнавартаснымі.

У 2007 годзе выходзіць дакументальны фільм Сяргея Рыбакова “Крывая Ніва”. Ен апавядае пра вёскі, якія пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС апынуліся ў зоне адсялення, дзе па-ранейшаму жывуць людзі, пра тое, чаму яны не жадаюць кінуць сваю непрыдатную для жыцця радыёактыўную зямлю. Крывая Ніва — гэта назва адной з такіх вёсак. Стужка была прызнана лепшым дакументальным фільмам на VI Рэспубліканскім фэсце беларускіх фільмаў “Крыштальны бусел” у Брэсце, яна атрымала прыз журы “За праўдзівую любоў да Радзімы аўгара і герояў фільма” на міжнародным кінафэсце “Лістапад” [6]. У снежні 2008 года дакументальны фільм Сяргея Рыбакова “Крывая Ніва” перамог на III Міжнародным кінафэсце навукова-папулярнага кіно “Свет Ведаў” кінастудыі “Леннаучфильм” у г. Санкт-Пецярбурзе.

У кастрычніку 2007 года наш зямляк выступаў з лекцыямі для студэнтаў у Інстытуце ўсходнеславянскай філалогіі Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве.

3 траўня 2008 года Сяргей Рыбакоў працаваў рэжысёрам-пастаноўшчыкам у тэлекампаніі Аўтарскае тэлебачанне (АТВ) для тэлеканала НТВ (Масква). Рабіў праекты: “Сто пытанняў да сталага” (канал ТВЦ, ток-шоў) — пераможца “ТЭФІ” ў намінацыі “Праграма для дзяцей” (2007), “Дызайн тэлевізійнага праекту” (2008); “Таблетка ад старасці” (тэлеканал НТВ, дакументальны фільм), “Намаляваныя гісторыі” (ВГТРК, цыклавая анімацыйная тэлепраграма), “Маскоўкія профі” (дакументальны серыял, канал ТВЦ), “Эліта ПДВ” (дакументальны серыял, тэлеканал “Звезда”).

3 лютага 2009 года Сяргей Рыбакоў — загадчык аддзела спецыяльных праектаў Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі.

У сакавіку 2009 года дакументальны цыкл “Зямля беларуская” заваяваў гран-пры V Нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу “Тэлевяршыня” ў намінацыі “Тэлевезійны праект года”. Сярод калектыву стваральнікаў гэтага праекту — Сятргей Рыбакоу.

“У гэтым цыкле фільмаў наша каманда настачалася стварыць універсальны тэлевізійны продукт, у якім прадстауленыя гісторыі розных куткоу Беларусі, распавядаецца пра лесы розных людзей, узгадваюцца забытыя звычаі і традыцыі нашага народа, — кажа Сяргей. — Ролікі з гэтага праекту трансляваліся не толькі па беларускім канале. їх паказвалі падчас візітаў дэлегацый розных краін, на якіх вырашаліся лёсы правядзення ў Мінску дзіцячага “Еўрабачання” і Чэмпіяната свету па хакеі ў 2014 годзе. Прэзентацыя іх праходзіла і на Сусветнай выставе ў кітайскім Шанхаі. Карацей, “Зямля беларуская” транслюецца часта і ўсюды, і нават часам без нашай згоды” [7].

За стварэнне дакументальнага серыяла “Зямля Беларуская” ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Сяргею Рыбакову была прысуджаная прэмія “За духоўнае адраджэнне” (за 2009 год).

У сіудзені-сакавіку 2010 года Сяргей Рыбакоў зняў серыю тэлевізійных партрэтаў жонак вядомых беларускіх мужчын (спецыяльны праект АТН “Легка сказаць”).

“Парадокс, але я лічу працу адной са сваіх слабасцяў, — гаворыць Сяргей Рыбакоў. — Галоўная мара — стаць сапраўдным прафесіяналам, каб цябе не забылі, калі раптом знікнеш з блакітнага экрана. Хочацца, каб знятыя фільмы былі не аднадзёнкай, а глядзеліся народам і праз пяць гадоў’ [8].

Крыніцы:

  1. Сивак А. Кинослово Рыбакова // Ранак-плюс. 2006. N9 48. С. 4.
  2. Найдёнава И. Сергей Рыбаков: «Самое ценное для любого человека — это жизнь” II Ранак-плюс. 2009. № 15. С. 1, 5.
  3. Кирсанова Е. Сергей Рыбаков: «Все, что есть в Беларуси, я уже выиграл!» II Ранак-плюс. 2008. № 8. С. 4.
  4. Шадрина А. Три дня с классиком. Советская Белоруссия. Портал газеты. [Электронный ресурс]. 2005. 25 ноября. Доступ через Интернет: http://www.sb.bylpost/483971. Дата доступа: 23.09.2010.
  5. Артишевская О. Как догнать Занусси? Вечерний Минск. Общественно-политическая и информационная газета [Электронный ресурс]. 2005.
  6. ноября. Доступ через Интернет: http://newsvm.соm/newsl17’1332581. Дата доступа: 23.09.2010.
  7. Анцелевич А. «Лістапад» – по всей стране. Народная газета [Электронный ресурс]. 2007. 21 ноября. Доступ через Интернет: http://www.ng.by/rulissues?art_id=17695. Дата доступа: 23.09.2010.
  8. Витикова Н. Сергей Рыбаков снимет фильм о Светлогорске П Ранак-плюс. 2009. № 49. С. 4.
  9. Лазарева Л. Путь к успеху П Светлагорскія навіны. 2008. 7 лютага. С. 2.

Аўтар: В. Раманцоў
Крыніца: Зведаная зямля. Светлагоршчына ў пытаннях і адказах. — Мінск : Галіяфы, 2011. — 252 с. Ст. 131-137.