Кантактны лексічны паўтор і яго функцыі ў прозе Барыса Сачанкі

0
1316
Кантактны лексічны паўтор і яго функцыі ў прозе Барыса Сачанкі

Кантактны паўтор у тэксце – гэта перадача аднаго паняцця, яго прыметы, дзеяння ідэнтычнымі словамі, размешчанымі побач.

Кантактны паўтор можа ўтварацца шляхам ужывання аднолькавых слоў, іх спалучэнняў, семантычна блізкіх або вытворных ад адной і той жа асновы: Цяжка-ияжка уздыхнуўшы. паднялася з-за стала, узяла ў рукі міску, лыжку, пайіила мыць [1, с. 165]; «Вось гэта бадай што правільна. Бо так адразу ўсё кінуиь-рынуиь… І астацца без нічога… » [1, с. 41]; «I, мабыць, далей бы я… Правіпьней, мяне рухалі б наперад, падымалі б»,вёў свае думкі-развагі Андрэй, лежачы на канапе і не могучи заснуць… [1, с. 12]. У такім выпадку «расчлянення» не адбываецца, паўтораныя словаформы ўтвараюць сэнсавае адзінства з мэтай узмацнення дадатковага суб’ектыуна- мадальнага значэння: Успомніўшы бацьку, паківаў сумна-сумна галавою [1, с. 43]. Пачуццё смутку героя ўзмацняецца паўторам прыслоўя сумна, што надає ўсяму сказу адценне журбы, больш дакладна характарызуе стан Андрэя – маркотны, тужлівы. Напэўна, там, у сярэдзіне, і сорам. За сябе.

Бацька… «ані не шкадаваў, каб ён, Андрэй, вучыўся». І ён вучыўся. Пасля праца, пасада. Шчыруе. Часу вольнага няма, каб наведаць родных, тых, хто не толькі даў яму жыццё, але і дапамог адчуць яго прыгажосць, вывеў у свет, у якім яны, бацькі, напэўна, не былі, але адчувалі, што неабходна там быць іх дзецям. За многа год пасля смерці нават «ні разу на магілку не схадзіў» [1, с. 44].

Часам у прозе Б. Сачанкі сустракаюцца кантактныя паўторы тыпу: І ўсё ж дамоўка ёсиь дамоўка [1, с. 122], што таксама мае функцыю ўзмацнення дадатковага мадальнага значэння.

Экспрэсіўназмацняльная функцыя характэрная для слоў, у якіх семантычная прымета можа праяўляцца ў большай ці меншай ступені. Пры гэтым выражаецца дадатковае лексічнае значэнне слова- паўтору.

Найчасцей у прааналізаваных прикладах сустракаюцда дзеясловы, якія:

  • абазначаюць дзеянне як працэс, неабмежаваны ў часе: Пакуль жа ён (рэактар) пыхкае, выкідвае і выкідвае атрутныя рэчывы, забруджвае паветра, зямлю, ваду… І колькі,_колькі ён будзе яшчэ пыхкаць, атручваць, забруджваць усё навокал сябе? [1, с. 108]; Хадзілі, тоўпіліся вяскоўцы вакол цыганского табора, глядзелі на скокі, слухані песні і чакалі. чакалі. што будзе прарочыць Пецька. А ён не спяшаўся, маўчаў і маўчаў [2, с. 28];
  • указваюць на шматразовасць дзеяння: Званілі і званілі. аддаючыся болем у сэрцы, званы Хатыні, напаміналі і напаміналі усім жывым пра тую жахлівую трагедыю, што адбывалася ў гады фашызму тут, ды і не толькі тут, а паўсёй Еўропе [3, с. 61]; Пад музыку грому скача дождж… Скачы. скачы. дожджу, бо калі адыдзе хмара – не паскачаш… [1, с. 111]. У даным прыкладзе значэнне загаднага ладу – заахвочвання да дзеяння – узмацняецца паўторам словаформы скачы і ўжываннем яе ў форме абвеснага ладу са значэннем загаднага;
  • характарызуюць рух, стан: І Іван ішоў і ішоў па пяску, грэбаўся і грэбаўся. у душы радуючыся, што пакуль не раззлаваўся, не паддаўся гарачнасці, не змяніў сваёй звыклай павольнай хады [2, с. 51]; – Гэта, урэшце, яго справа, – сказаў, зноў узяўшы сябеў рукі, Антон Шатуневіч і, апусціўшы яшчэ ніжэй галаву, пайшоу і пайшоў далей па свяшчэннай зямлі Хатыні [3, с. 61]; Поплыло, поплыло, бы ў тумане, усё перад вачыма [3, с. 124];
  • перадаюць асаблівасці светаадчування: Сям’я як сям’я. Толькі Іван Кузьміч усё больш і больш замыкаўся ў сабе, у працу з гачавою закопваўся. I аддаляуся. аддачяуся ад Надзі [3, с. 122].

Складаную гаму пачуццяў героя, яго ўнутраны стан дапамагае перадаць паўтор у дзеяслоўнай метафары: Ішоў, вяртаўся з сельсовета Іван Дарошка дадому, і думкі яго віліся, віліся вакол аднаго і таго ж – размовы з Раманам Платонавічам [2, с. 82].

У выпадку аналізу мы выявілі, што звычайна структура метафарызацыі з дзеясловам-паўторам мае наступную канструкцыю: дзеяслоў + назоўнік = імпліцытнае значэнне, г.зн. імпліцытнае значэнне словазлучэння ўзнікае ў выніку спалучэння дзеяслова ў незвычайнай сігніфікацыі з семантыкай назоўніка, што адпаведна ўплывае на фарміраванне пераноснага значэння дзеяслова: дзеяслоў <-> назоўнік: Здаецца, закружылася, як і тады, галава і паехала, паехала кудысьці з-пад ног дарога з людзьмі, абчаплянымі клункамі, жоўтым жаўтком сонца над галавою, небам… [3, с. 35].

Часам Барыс Сачанка выкарыстоўвае паўтор як своеасаблівы прыём семантычнай факусіроўкі праз паўтарэнне самога дзеяслова-выказніка: І каб знайсці такі куточак жыцця, такі куточак душы ці вобраз, ён перабірау. перабіраў эпізод за эпізодам сваё жыццё, успамінаў усё, што толькі здарапася з ім, было… [4, с. 73].

Як вядома, шматразовасць уживання сінанімічных дзеясловаў дадаткова ўзмацняе яго семантыку: Глядзела Вера Сымонаўна на дачку, слухала, пра што тая, усхваляваная, шчабятала, і … расла. расла. большала і большала ў душы трывога [2, с. 130]; Ціха, вусцішна было на могілках. І думкі неяк самі сабой ліліся ў галаве, плылі. плылі... [З, с. 179].

Экспрэсіўна-ўзмацняльная функцыя характерная і для кантактных паўтораў-прыслоўяў. Яны могуць узмацняць паўтор дзеяння: Зноу. зноу. як здаралася ўжо неаднойчы, задумаўся, глыбока задумаўся Арсен Захаравіч [НБІ, с. 79]; выражаць ступень мадальнасці: Зноў і зноў успамінаю, што адбывалася і адбываецца штовечар у цыганскім таборы, і мне робіцца шкада бацькі, шкада маці, шкада самого сябе [ЗСА, с. 201], даваць ацэнку стану ў адносінах да магчымасці-немагчымасці: Ні пядзі, ні пядзі роди ай зямлі не аддадзім мы нікому. Пра гэта спяваецца ў песні, гэтак яно і будзе. Не можа. не можа быць інакш! [2, с. 113].

Кантактным паўторам займеннікаў пісьменнік актуалізує іх лексічнае значэнне: «Што, што скажа Пецька сёння?» -мучыла – не ўтрымаць – Мікалая [2, с. 29], узмацняе лексічнае значэнне слова: Але бацькуўжо нічым. нічым неўняць [3,200].

Экспрэсіунавыдзяляльная функцыя. Сутнасць яе – у пастаноўцы паміж дзвюма ідэнтычнымі словаформамі дадатковага кампанента. Такая пабудова канструкцыі садзейнічае разрыву паміж словамі-паўторамі, змяняе інтанацыю сказа. Найбольш гэтая асаблівасць праяўляецца пры выражэнні дадатковага кампанента:

  • часціцамі:

а) эмацыянальна-экспрэсіўнымі: Не было, не было ўпэўненасці, рашучасці ў Еўкі. І быццам ехаць, пакінуць вёску трэба, і … Не хаиелася. ой як не хаиелася гэта рабіць. Усё ж, куды ні паглядзі, за што ні вазьміся, быццам рукамі трымае, не ахвоціць, не адпускае адсюль [3, с. 171];

б) выдзяляльна-абмежавальнымі: Анатоль Іванавіч збянтэжыўся, але на хвіліну, толькі на адну хвіліну [3, с. 234];

в) удакладняльнымі: Не спала, амаль не спала па ночах у тае лета яна, Еўка [Е, с. 162];

г) мадальнымі: Не мог, не мог дараваць сыну, што ўпарты такі ўрадзіўся, не слухає. ані не слухає бацькі, робіць, што можна і што няможна рабіць [2, с. 134];

  • прыслоўямі, у лексічным значэнні якіх змешчана элятыўная семантычная прымета: Зноў задумалася, глыбока задумалася Еўка [3, с. 171]; Бацька не верыць немцам, ён спазнау. добра спазнаў іх дабрыню [3, с. 53]; I бачыў, адчуваў Іван Кузьміч, што яго не забылі ў Ліпаўцы, помняць, і рады, шчыра рады, што прыехаў, прыйшоў сёння разам зусімі на могілкі [3, с. 146]; Перш чым рэкамендаваць сваё адкрыццё, ён [вучоны] павінен падумаиь, добранька падумаиь. узважыць, да чаго яно прывядзе. I не пра сябе, сваю славу і даброты вучоны павінен думаць, а пра чалавецтва, усіх, усіхпюдзей. I прыроду [1, с. 96].

Прыём пашырэння паўторанага фразеалапзма пашырае яго семантыку і надає экспрэсіўнае гучанне: І таму не зводжу, ні на хвіліну не зводжу з бацькі вачэй [3, с. 199]; параўн.: не зводзіць вачэй ‘пільна, уважліва, не адрываючыся глядзець на каго-, што-небудзь Увядзенне ў фразеалагізм кампанента ні на хвіліну актуалізує яго эмацыянальны аспект, падкрэслівае значэнне вельмі пільнай увагі.

Асноўная функцыя кантактнага паўтарэння назоўніка – у вылучэнні вобраза, канцэнтрацыі ўвагі на ім: Прызнанне Івана, што на яго, Косціка, крыходзіла скардзіцца Вера Сымонауна. што Вера Сымонауна думає падаваць у суд, і зусім збіла з панталыку хлопца [2, с. 76], Але ж дзеці. дзеці… І не малыя – дарослыя [2, с. ЗО]. Ускладненне назоўніка азначэннем удакладняе мэту паўтору словаформы аўтарам: ПраЎду. горкую npavdv казала Агапа [3, с. 133]; «…Дык што, звачьняць… Звальняць цяпер з сакратара мяне будзеце?..»

  • вярцелася і вярцелася ў галаве ў Івана Дарошкі, гучала зноў і зноў у вушах як папрок. пякучы. недаравальны папрок [3. с. 108].

Такім чынам, пры дапамозе кантактнага лексічнага паўтору Б.Сачанка канкрэтызуе значэнне выдзеленай словаформы, узмацняе моўную адрасаванасць да таго, хто чытае, устанаўлівае сувязь з намі, чытачамі, абуджае жаданне – дадумаць, стварае непаўторы вобраз, выклікае неабыякавасць да таго, што напісана, пра што расказана, ці так павінна яно быць…

  1. Сачанка Б. Родны кут: Аповесці. Апавяданні. Нарыс. Эсэ. – Мінск: Маст. літ., 1989. – 380 с.
  2. Сачанка Б. Выбраныя творы. У 3 т. – Т.І. Вялікі Лес: Раман у 3 кн. Кн. 1,2 / Прадм. С. Андраюка. – Мінск.: Маст. літ., 1993. – 590 с.
  3. Сачанка Б. Горкая радасць вяртання. Аповесці, апавяданні. – Мінск: Маст. літ., 1987. – 352 с.
  4. Сачанка Б. Трэцяе вока: Аповесці, апавяданні, эсэ. – Мінск: Маст. літ., 1992.- 479 с.

Аўтар: М.М. Хмяльніцкая
Крыніца: «Скарына і наш час», IV міжнародная навуковая канф. (2008, Гомель). Міжнародная навуковая канферэнцыя «Скарына і наш час», 13-14 лістапада 2008 г.: [матэрыялы]: у 2 ч. Ч. 2 / рэдкал.: А. А. Станкевіч (гал. рэд.) [і інш.]. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2008. С. 267-270.