Калядныя і веснавыя песні Гомельшчыны

0
461

Уводзіны

Дыпломная праца прысвечана вывучэнню калядных і вясновых песень Гомельскай вобласці.

Аб’ект даследвання — калядныя і вясновыя песні Гомельскай вобласці як сістэма. Мэтай даследвання было:
1. Прадэманстраваць паралелі ці іх адсутнасць паміж дзеяннямі, якія адбываюцца у песні і дзеяннямі асоб, якімі гэтыя песні спяваюцца.
2. Выявіць сувязь паміж часам правядзення святаў і прасторай.
Задачамі даследвання з’яўляецца выяўленне прасторава-часавых адносін у сюжэце у міфічнай і рэальнай прасторы.

Для аналізу святаў і абрадаў быў выкарыстаны матэрыял, сабраны на працягу 1994-2003г.г Гомельскай Гарадской Краязнаўчай арганізацыяй “Талака” і кандыдатам філалагічных навук В.С. Новак, якая працуе ў ГДУ імя Ф. Скарыны.

У працы мы карысталіся тэрмінамі У. І. Тапарова , С. Санько (іх тэорыяй пра першаснасць дзейніка над прасторай і часам), панятак міфічнасці мы пазычылі ў Клода Леві Строса , скарысталіся сюжэтным падзелам калядных песен Л. Н. Вінаградавай , артыкуламі “Слоўніка старажытнасцей” дапамаглі нам у аналізе сабраных песен перыяду ад Калядаў да Купалля пры іх суадноснасці з абрадам, часткай якіх з’яўляецца выкананне дэманструемых песен, а таксама пры аналізе персанажаў, рэалій, якія прысутнічаюць у тэкстах.

У першым раздзеле нашай працы мы разгледзім сюжэты калядных і вясновых песен з боку часа, прасторы і дзейніка ці персанажа. Песні разглядаюцца як варыянт міфа, адпаведна маюць міфічны час, міфічную прастору і міфічнага персанажа ці, інакш кажучы, ідэальны час, ідэальную прастору і ідэальны персанаж. Аналізу гэтых катэгорый прысввечана першая глава з большым ухілам ў бок дзейніка ці персанажа, як дамінуючага і канструіруючага элемента згодна з думкамі У. І. Тапарова і С. Санько. “Тое, як пэрсанаж дзейнічае, шмат у чым залежыць ад таго, што ён сабой уяўляе” . “Істотна толькі тое, што сакралізавана”, а сакралізавана толькі тое, што народжана пры акце тварэння” .”Значэнне міфа ў тым, што падзеі, маючыя месца ў дадзены момант часу, існуюць па-за часам” . Абапіраючыся на гэтыя палажэнні мы падзелім наш матэр’ял на прамеркаваныя да пор года і гаспадарчых работ і непрымеркаваныя у залежнасці ад таго накладаюцца ці не накладаюцца ў іх міфічны і сапраўдны час.
Арэальная характэрыстыка калядных і вясновых песен на матэрыяле Гомельскай вобласці ажыццяўляецца з мэтай прадэманстраваць іх рознаварыянтнасць, несупадзенне срокаў іх правядзяння.
Так як прадметам нашага даследвання з’яўляюцца каляндарныя песні, мы мусім іх разглядаць як частку абраду.

Што ж такое абрад у сцісла навуковым акрэсленні? Паводле думкі вядомага савецкага этнографа С. А. Токарава, «гэта… такая разнавіднасць звычаю, мэта і сэнс якой —выражэнне (у большай меры сімвалічнае) якойсьці ідэі, пачуцця, дзеяння або замена непасрэднага ўздзеяння на прадмет уяўляемым (сімвалічным) уздзеяннем» . Вучоны падкрэслівае характэрную рысу абраду — сімвалічнае выражэнне ім пэўнай ідэі, уяўлення, імкнення паўплываць, уздзейнічаць на прадмет, з’яву, здзяйсненае не столькі непасрэдна, як з дапамогай імітацыі пэўных дзеянняў, слоў, заклёнаў, г. зн. сімвалічна.

У працы унутраная класіфікацыя каляндарных звычаяў і абрадаў агаворваецца паводле пор года або сезонна-вытворчых цыклаў і фіксуецца з дапамогай царкоўнага каляндара. Падзел на цыклы і паэтапны, храналагічны ў дачыненні года разгляд звычаяў і абрадаў дазваляюць бачыць іх у арганічнай сувязі з жыццём і працай чалавека.

Міталагічны кантэкст калядных і вясновых песен на матэрыяле Гомельскай вобласці

У гэтым раздзеле нашай працы мы разгледзім сюжэты калядных і вясновых песен з пункту гледжання часа, прастоы і дзейніка ці персанажа. Тут нам спатрэбіцца такі панятак як міфічнасць, якім карыстаемся паводле канцэпцыі Клода Леві Строса , У.І.Тапарова. і С.Санько . Песні, разглядаемыя як адзін з варыянтаў міфа адпаведна маюць міфічны час, міфічную прастору і міфічнага персанажа ці, інакш кажучы, ідэальны час, ідэальную прастору і ідэальны персанаж. Ідэальны час – гэта адсутнасць часу, ідэальная прастора ўяўляе сабой ідэальны падворак ва ўсіх калядных гаспадарчых песнях. У нашым дадатку гэта больш бачна на прыкладзе Жлобінскага раёна. Што тычыцца веснавых песен, то ў іх часцей за ўсё міфічная і рэальная прастора супадаюць. Дзейнік у абрадавых песнях калядна-вясноаага перыяда займае першаснае месца. Якасныя характэрыкі дзейніка вызначаюць і час і прастору. Калі праяўленне якасцей дзейніка немагчымы ў цяперашнім часе і прастоы, то выканаўцамі абрада і песен вабіраецца міфічны час і прастора. Наваі хутчэй наадварот. Міфічныя час і прастора існуюць заўсёды і незалежна ад рэальнай сітуацыі, а цяперашнія час і прастора успрыяльных умовах для выяўлення якасцей дзейніка супадаюць з міфічнымі часам і прасторай. Часцей гэта адбываецца ўвесну, калі вяртанне да пачатку Сусвету (а міфічны час і прастора – гэта нязменныя катэгорыі пачатку Сусвета) стымулюе вясновае ўзбуджэнне прыроды і заахвачвае людзей да заняткаў сельска-гаспадарчай працай і заляцання, апотым шлюбу.

Аналізуемыя тэксты магчыма падзяліць на прамеркаваныя да пор года і гаспадарчых работ і непрымеркаваныя у залежнасці ад таго накладаюцца ці не накладаюцца ў іх міфічны і сапраўдны час. Гэтае налажэнне залежыць ад таго, ці ў поўную меру рэалізуюцца характэрыстыкі дзейніка. Мы разглядзім з пункту гледжання прасторы і часу наступныя тэксты.

1. Калядныя песні і прыказкі.
1.1. Якія выконваюцца калядоўшчыкамі (літаральна – людзьмі з вуліцы) суадносна з класіфікацыяй Л. Н. Вінаградавай.
1.1.1. Вітальныя словы, прозьба дазволу пакалядаваць.
1.1.2. Песні, дзе узгадваецца Ісус Хрыстос.
1.1.3. Песні, прысвечаныя гаспадарам і іх дарослым дзецям.
1.1.4. Песні пра казу і іншых звяроў.
1.2.Прыказкі, якія кажуцца у хаце сваякамі на каляднай вячэры, калі завуць мароза і птушак.
2.Веснавыя песні і прыказкі.
2.1.Песні, якімі гукаюць вясну.
2.2. Карагодныя песні, якія выконваюцца на Стрэчанне(Запускі), Саракі, Благавешчанне, Вялікдзень, Ушэсце.
2.2. Карагодныя песні, якія выконваюцца на Троіцу.
2.2. Карагодныя песні, якія выконваюцца на Юр’е.
2.3. Песні і замовы на карову, прымераваныя да Юр’я.
2.4.Лясныя песні, выконваемые пры выасе кароў і ў ягадах.
2.4.Купальскія песні.
Песні, ў якіх супадаюць міфічны і сапраўдны час будуць пазначаны курсівам.
1. Калядныя песні і прыказкі.
1.1 Якія выконваюцца калядоўшчыкамі (літаральна – людзьмі з вуліцы) суадносна з класіфікацыяй Вінаградавай Л.Н.
1.1.1. Вітальныя словы, прозьба дазволу пакалядаваць.
Сюжэтныя сітуацыі.
-”Каўбасу чую.”:
в. Семурадцы Жыткавіцкага р-на,
в. Вышалаў, Дарашэвічы Петрыкаўскага р-на.
-“Ці пусціце казлоў?”:
в. Залюцічы, Чыжоўчын хутар Жыткавіцкага р-на.
-“ Мы не самі прышлі.”:
в. Валаўск Ельскага р-на.
-“пазвольце спяваць!”:
в. Славінск, Ляскавічы, Дарашэвічы Петрыкаўскага р-на.
-“Гаспадані.”:
в. Чэрнічы Жыткавіцкага р-на.
-“Адчыні акно.”:
Чыжоўчын хутар Жыткавіцкага р-на.
1.1.2. Песні, дзе узгадваецца Ісус Хрыстос.
-“Спрад вешні.”:
в. Шарын Ельскага р-на.
-“Два анголы.”:
в. Грыдня Нараўлянскага р-на,
в. Замошша Лельчыцкага р-на,
в. Валаўск Ельскага р-на,
в. Дарашэвічы, Турок Нараўлянскага р-на,
в.Грабаў Жыткавіцкага р-на.
-“Госпад купаўся”:
в. Антонаў Нараўлянскага р-на,
в. Таўстыкі Жлобінскага р-на.
-“Ангол прыляцеў.”:
в. Ананчыцы Салігорскага р-на Мінскага р-на,
в.Грабаў, Семурадцы Жыткавіцкага р-на.
-“Ірад”:
в. Антонаў Нараўлянскага р-на(2),
в. Ясенок Хойніцкага р-на,
в. Шарын Ельскага р-на,
в. Мілевічы, Семурадцы Жыткацкага р-на.
-“Тры праздніка”:
в. Завойцы Нараўлянскага р-на,
в. Валаўск Ельскага р-на,
-“Растворылося неба”:
в. Антонаў Нараўлянскага р-на(2),
-“Новіна”:
в. Грушаўка Нараўлянскага р-на,
в. Ясенок Хойніцкага р-на,
в. Агародня гомельская Добрушскага р-на
-“Божа маці рызы прала.”:
в. Ананчыцы Салігорскага р-на Мінскага р-на,
-“Парадзіла, спавіла сына.”:
в. Мілевічы, Пагост, Грабаў Жыткацкага р-на.
1.1.3. Песні, прысвечаныя гаспадарам і іх дарослым дзецям.
1.1.3.1. Песні, прысвечаныя гаспадару.
Сюжэтныя сітуацыі.
-“Ці дома?”:
в. Чэрнічы, Пагост, Семурадцы Жыткавіцкага р-на.
-“Ці дома?+3 гасцінчыкі+перавоз”:
в. Снядзін Петрыкаўскага р-на.
-“Ці дома?+3 госця”:
в. Семурадцы Жыткавіцкага р-на.
-“Ці дома?+ці дома пані твая?”:
в. Мілевічы Жыткавіцкага р-на.
1.1.3.1. Песні, прысвечаныя гаспадыні.
Сюжэтныя сітуацыі.
-“Здарова семеюшка?”:
в. Шэрахаўская Буда Кармянскага р-на.
-“Ілля на Васіля нося дугу, дзе махне… Няхай, цётачка, Бог памагае”:
в. Агародня Гомельская Добрушскага р-на.
1.1.4. Песні пра казу і перапёлку.
1.1.4. Песні пра казу.
Сюжэтныя сітуацыі.
-“Рогі праела+стогі”:
в. Арба Жлобінскага р-на.
-“Рогі праела+каза расла+стогі”:
в. Ляды Жлобінскага р-на.
-“ Рогі праела+расхадзіся+дары”:
в. Снядзін Петрыкаўскага р-на.
-“Стогі”:
в. Турок Петрыкаўскага р-на.
-“Жыта родзіць+родзіць казеня”:
в. Пагост Жыткавіцкага р-на.
-“Козлік развесяліся+дары”:
в. Грабаў Жыткавіцкага р-на.
-“Дары”:
в. Залюцічы Жыткавіцкага р-на.
-“Казёл паварочайся+стогі”:
в. Залюцічы Жыткавіцкага р-на.
-“Мерачка скупая+каза расла”:
в. Ляды Жлобінскага р-на.
1.1.4. Песні пра перапёлку.
Сюжэтняя сітуацыя.
-“Адкуль вышла?”:
в. Ляды Жлобінскага р-на.
1.1.5. Песні пра Каляду.
Сюжэтныя сітуацыі.
-“Прыехала Каляда+Гаспадыня, жані сына!”:
в. Чэрнічы Жыткавіцкага р-на.
-“Прыйшла Каляда+пірагі прынесла”:
в. Ананчыцы Салігорскага р-на Мінскай вобласці.
-“Прыехала Каляда+Чым даруеш?”:
в. Новыя Мілевічы Жыткавіцкага р-на.
-“Прыехала Каляда+Маці піражкі пекла”:
в. Новыя Мілевічы Жыткавіцкага р-на.
1.2.Прыказкі, якія кажуцца у хаце сваякамі на каляднай вячэры, калі завуць мароза і птушак.
Сюжэтная сітуацыя.
-“Мароз, хадзі куццю есці”:
в. Кабанаўка Жлобінскага р-на,
в. Залюцічы, Чыжоўчын хутар Жыткавіцкага р-на.
-“Мароз, хадзі куццю есці+жалезная пуга”:
в. Антонаў Нараўлянскага р-на.
-“Мароз, хадзі куццю есці+па лету не бывай”:
в. Залюцічы Жыткавіцкага р-на.
-“Робейкі, хадзіце куццю есці+па лету не бывайце”:
в. Залюцічы Жыткавіцкага р-на.
2.Веснавыя песні і прыказкі.
2.1.Песні, якімі гукаюць вясну.
Сюжэтныя сітуацыі.
-“Ці була зіма?”:
в. Антонаў Нараўлянскага р-на.
-“Дзе твая дачка?+спляту нучкі”:
в. Антонаў Нараўлянскага р-на,
в. Семурадцы, Старажоўцы Жыткавіцкага р-на.
-“Дурна замуж пайшла”:
в. Антонаў Нараўлянскага р-на.
-“Пад лёд кужэлькі”:
в. Семурадцы, Старажоўцы Жыткавіцкага р-на(2),
в. Славінск, Макарэвічы, Ляскавічы, Дарашэвічы Петрыкаўскага р-на.
-“Вол бушуе”:
в. Чэрнічы Жыткавіцкага р-на,
в. Ананчыцы Салігорскага р-на Мінскай вобласці.
-“Вясна, прыдзі!”:
в. Семурадцы Жыткавіцкага р-на.
-“Што прынесла?”:
в. Семурадцы, Рычоў Жыткавіцкага р-на,
в. Сідоры Столінскага р-на Брэстскага р-на.
2.2. Карагодныя песні, якія выконваюцца на Стрэчанне(Запускі), Саракі, Благавешчанне, Вялікдзень, Ушэсце.
Сюжэтныя сітуацыі.
-“Мудрованька пахне”:
в. Антонаў Нараўлянскага р-на.
-“Дзеўкі карагоды вадзілі+укланюся”:
в. Бабічы, Покаць Чачэрскага р-на.
-“Вышчыпну вінаградачку”:
в. Покаць Чачэрскага р-на,
в. Рачынск Столінскага р-на Брэстскай вобласці.
-“Брат і сястра”:
в. Бабічы, Покаць Чачэрскага р-на.
-“Ванюшу маці сабірала ў дарогу”:
в. Бабічы Чачэрскага р-на.
-“У карагодзе выбіраю”:
в. Бабічы Чачэрскага р-на.
-“Убілі маладога казака. Абсадзілі маліну калінай”:
в. Бабічы Чачэрскага р-на.
-“Гуляла парачка(гульня)”:
в. Залессе Чачэрскага р-на.
-“Вуліца мала”:
в. Бабічы Чачэрскага р-на.
-“Вуліца мала+выбіраю”:
-“Каліна – дуб, дзеўка — хлопец”:
в. Таўстыкі Жлобінскага р-на.
-“Хто жонкі не мае, той …”:
в. Шарын Ельскага р-на.
-“Дзеўкі карагоды вадзілі+за чацвёртага пайду”:
в. Бабічы Чачэрскага р-на.
-“Атрубалі жабке лапку”:
в. Валаўск Ельскага р-на.
-“Дзешавой тавар”:
в. Таўстыкі Жлобінскага р-на.
-“Шырокае возера – вуліца, арол – гусачка, хлопец – дзеўка”:
в. Ляды Жлобінскага р-на.
-“Салдацік. Убіла брата”:
в. Турцэвічы Калінкавіцкага р-на.
-“Павяду стралу на вуліцу”:
в. Казіміраўка Лоеўскага р-на.
-“Дзевачкі-сястрыцы, падайце…”:
в. Бабічы Чачэрскага р-на,
в. Кругавец, Агародня Гомельская Добрушскага р-на.
-“Мілы захварэў.Тры гадзіны дзеўка хадзіла за вадой”:
в. Залессе Чачэрскага р-на.
в. Залессе Кармянскага р-на.
-“Хлопец прадае каня”:
в. Покаць Чачэрскага р-на.
-“Страла ўбіла молайца”:
в. Турцэвічы Калінкавіцкага р-на,
в. Ляды, Таўстыкі Жлобінскага р-на,
в. Снядзін Петрыкаўскага р-на.
-“Валадар, адкрый варата”:
2.3. Карагодныя песні, якія выконваюцца на Троіцу.
-“Кропе”:
в. Рычаў Жыткавіцкага р-на.
-“Проса”:
в. Рычаў, Семурадцы Жыткавіцкага р-на.
-“Дрэма”:
в. Рычаў Жыткавіцкага р-на.
-“Перапёлка”:
в. Рычаў Жыткавіцкага р-на.
-“Пчолы. Бацька – свёкар”:
в. Ананчыцы Салігорскага р-на Мінскай вобласці.
2.4. Карагодныя песні, якія выконваюцца на Юр’е.
-“па жэрдачке шла. Мілы”:
в. Агародня Гомельская Добрушскага р-на.
-“ Юр’еўскі карагод”:
в. Семурадцы (3), Старажоўка Жыткавіцкага р-на,
в. Валаўск Ельскага р-на.
-“У сусед веліка сямейка”:
в. Семурадцы Жыткавіцкага р-на.
-“Лён”:
в. Чэрнічы Жыткавіцкага р-на.
-“Бычкі бушуюць”:
в. Ананчыцы Салігорскага р-на Мінскай вобласці.
-“Каліна зялёная”:
в. Семурадцы Жыткавіцкага р-на.
-“Шоўкавая трава”:
в. Семурадцы Жыткавіцкага р-на.
в. Валаўск Ельскага р-на.
-“Бог. Дзеўка – забойца дзяцей.”:
в. Пагост Жыткавіцкага р-на,
в. Гарбавічы Калінкавіцкага р-на.
2.5. Песні і замовы на карову, прымераваныя да Юр’я.
-“Рікнула карованька”:
в. Семурадцы Жыткавіцкага р-на (2).
-“Пасіся, кароўка”:
в. Валаўск Ельскага р-на,
в. Семурадцы Жыткавіцкага р-на (3),
в. Грабаў Жыткавіцкага р-на.
-“Пчолы”:
в. Грабаў Жыткавіцкага р-на.
-“Сівы волы”:
в. Грабаў Жыткавіцкага р-на.
2.6.Лясныя песні, выконваемые пры выасе кароў і ў ягадах.
-“Жураўлі”:
в. Н. Мілевічы. Жыткавіцкага р-на.
-“Каліна”:
в. Н. Мілевічы. Жыткавіцкага р-на.
-“Прыбудзь, міленькі!”:
в. Мілевічы. Жыткавіцкага р-на.
2.7.Купальскія песні.
-“Крадзём хлопца”:
в. Ясенок Хойніцкага р-на.
-“Іван купаўся. Барада дрыжыць”:
в. Мохаў Нараўлянскага р-на.
-“Пойдзем, Ваня, у чыста поле!”:
в. Семурадцы Жыткавіцкага р-на.
-“Шла Купалка. Жыта пільнаваць”:
в. Ананчыцы Салігорскага р-на Мінскай вобласці.
-“Нолч малая”:
в. Ананчыцы Салігорскага р-на Мінскай вобласці.
-“Вяночкі ў лузе”:
в. Грабаў Жыткавіцкага р-на.
-“Рана замуж”:
в. Снядзін Петрыкаўскага р-на.

Як бачым, зімовыя песні ў большай частцы не звязаны з цяперашнім часам. Гэта абсалютна справядліва да песен гаспадарчага цыклу, у якіх галоўная мэта – падкрэсліць якасці руплівага гаспадара, асноўная праца якога адбываецца ў полі, на паляванні, на вайне. Часам гаспадар з гаспадыняй займаюцца працай у сваім падворку, у гумне, у хаце, у царкве – тады міфалагічны і цяперашні час супадаюць. Персанажы будуюць прастору і час. Гаспадар засцілае сталы, сядзіць за сталом з госпадам Богам, арэ , даглядае пчол. Дзеўка – каралеўна, упрыгожваецца, атрымоўвае падарункі, жне жыта, шые кашулецку, пасе бычку, прадзе нучку, трымае перавоз. Хлопец ходзіць з канём па двару, едзе на паляванне, на вайну, у вандроўку, па нявесту, арэ поле.

Цікавы і неадназначна трактуемы ў навуковай літаратуры персанаж казы . Зробім і сваю спробу растлумачыць яе дзіўныя паводзіны з пункту гледжання сучаснай практыкі. Каза, на нашу думку, мае некалькі ўвасабленняў. Як нядбайная гаспадыня – якая ў той жа час не перастае выглядаць па-казінаму і жыць у сваім прыродным асяроддзі – яна праела рогі на соль, іначай кажучы, прадала рогі, каб набыць соль, і раскідала дзетак па лесе. Як дзікая жывёліна, яна жыве ў лесе і сустракае там воўка, зайца, а потым стральцоў. Варожасць воўка і казы падкрэслена іх палажэннем у катэгорыі верх – ніз: ці каза ў даліне, а воўк на гары, ці наадварот. Потым каза набывае якасці дзеўкі, якая баіцца старога дзеда, у той час як стральцы-удальцы з суседняй вёскі ёй да спадобы. Тут мы бачым намёк на сватанне. Далей апісваецца сцэна забойства казы, пасля ахвяры, прынясённай казе, ажывае. Тут з аднаго боку спачатку каза прыносіцца ў ахвяру нейкаму бажаству, а потым ахвяра прыносіцца казе, як зямному ўвасабленню гэтага бажаства. Потым ідзе сюжэт пра адваротнае адорванне казой гаспадароў, прычым кожная з частак яе цела спрыяе пладародззю (дзе каза рагом, нагой, хвастом).Такім чынам адорванне у дадзнам міфе фігуруе тры разы. Намі знойдзены яшчэ адзін выпадак падзелу жывёлы на часткі. Чеславам Пяткевічам у вёсцы Дзякавічы сучаснага Петрыкаўскага раёна запісана песня на выган каровы. Частка песні, якая нас цікавіць, выглядае так:
Да кароўка бела,
Гдзе хвосцік задзьела?
Ці на хлеб продала,
Ці на суль проела?
Суль дарагая,
А кварта малая.

Магчыма, тут, як і ў выпадку з казой, падзел на часткі сімвалізуе, што жывёлу перадаюць у дагляд нейкага бога. У песня на выган каровы, запісаных намі, у асобе гэтага Бога мог быць дзядок , Госпад ці Прачысая. Карову першы раз выгоняюць на пашу і дапамога Бога ей неабходна.

Што тычыцца такіх персанажаў, як Каляда і Мароз, то яны з’яўляюцца толькі на святы, таму і ў гэтым выпадку міфалагічны і цяперашні час супадаюць. Такім чынам, міфалагічны і цяперашні час залежаць ад дзейніка. У вясновых песнях міфалагічны і цяперашні час супадаюць, іх мэта – загукаць вясну. Выключэннем з’яўляюцца песні, выконваемыя ў час провадаў вясны ці Стралы, у якіх гаворыцца пра забойства. Стрэльныя песні па мяркаванню прыхільніка школы Н.І.Талтога Ю.І.Смірнова з’яўляюцца баладамі і толькі сюжэтна былі прымеркаваны да Стралы.

Арэальная характэрыстыка калядных і вясновых песен на матэрыяле Гомельскай вобласці

Арэальная характэрыстыка калядных і вясновых песен на матэрыяле Гомельскай вобласці ажыццяўляецца з мэтай прадэманстраваць іх рознаварыянтнасць, несупадзенне срокаў іх правядзяння.
Так як прадметам нашага даследвання з’яўляюцца каляндарныя песні, мы мусім іх разглядаць як частку абраду.

Што ж такое абрад у сцісла навуковым акрэсленні? Паводле думкі вядомага савецкага этнографа С. А. Токарава, «гэта… такая разнавіднасць звычаю, мэта і сэнс якой — выражэнне (у большай меры сімвалічнае) якойсьці ідэі, пачуцця, дзеяння або замена непасрэднага ўздзеяння на прадмет уяўляемым (сімвалічным) уздзеяннем» . Вучоны падкрэслівае характэрную рысу абраду — сімвалічнае выражэнне ім пэўнай ідэі, уяўлення, імкнення паўплываць, уздзейнічаць на прадмет, з’яву, здзяйснянае не столькі непасрэдна, як з дапамогай імітацыі пэўных дзеянняў, слоў, заклёнаў, г. зн. сімвалічна.

Паводле функцыянальнага прызначэння абрады і звычаі падзяляюцца на сямейныя, каляндарныя і грамадскія. Сямейныя суправаджаюць тры найважнейшыя падзеі ў жыцці чалавека: нараджэнне, шлюб, смерць. Грамадскія — сацыяльна важныя, гістарычныя падзеі. Каляндарныя звязаны з гадавымі, пераважна аграрнымі святамі, працай. Яны былі закліканы асвячаць сабой працоўную дзейнасць чалавека, найчасцей земляроба, садзейнічаць яму ў нялёгкай працы.

Унутраная класіфікацыя каляндарных звычаяў і абрадаў агаворваецца паводле пор года або сезонна-вытворчых цыклаў. Падзел на цыклы і паэтапны, храналагічны ў дачыненні года — разгляд звычаяў і абрадаў дазваляюць бачыць іх у арганічнай сувязі з жыццём і працай чалавека.

Этнаграфічныя назіранні паказваюць, што, калі ў пэўных мясцовасцях існуе аналагічнае натуральна-геаграфічнае і сацыяльна-эканамічнае асяроддзе, у іх развіваюцца агульныя рысы гаспадарання і звязаныя з імі падобныя звычаі і традыцыі.

Асновай жа народнага сельскагаспадарчага календара з’яўляецца працоўная дзейнасць селяніна. Каляндарныя звычаі і абрады функцыяніравалі ў адпаведнасці з патрабаваннямі гэтай дзейнасці, г. зн. яны павінны былі забяспечыць паспяховае вядзенне сялянскай гаспадаркі. А таму характар ix у многім быў абумоўлены канкрэтнымі асаблівасцямі пэўнага геаграфічнага асяроддзя, клімату, эканамічнымі і грамадскімі адносінамі, ва ўмовах якіх ажыццяўлялася вытворчая дзейнасць селяніна. Такім чынам, звычаі і абрады ствараліся тым ці іншым народам на ўласнай глебе, знаходзіліся ў пэўнай сувязі з укладам яго жыцця і адпавядалі яго вытворчым інтарэсам.

Падцвержаннем і ілюстраваннем выказаных палажэнняў мусіць стаць прыведзеная ніжэй класіфікацыя вёсак па часу правядзення абрадавах і абрадавых дзеянняў, прымеркаваных да аднаго ці да шэрагу святаў. Так культ агню, зеляніны, дрэва суадносны з рознымі святамі перыяду Каляды – Каляды і маюць розныя варыянты. Такім чынам мы маем магчымасць прадэманстраваць як разыход у часе, так і разыход у формах прыстасавання культу да існуючай рэальнасці.

6/24. Першая, або посная, бедная куцця. Пачатак Каляд.
14/1. Новы год па ст. ст., або Васілле Абрад «засявання».
18/5. Вадзяная Каляда.
19/6. Вадохрышча, Кшчэнне.
Каляды.
в. Дрэбск Лунінецкага р-на Брэстскай вобласці.
в. Альшаны Столінскага р-на Брэстскай вобласці.
в. Антонаў Нараўлянскага р-на.
в. Казіміраўка, Мохаў Лоеўскага р-на.
в. Бечы, Старажоўка, Чыжоўчын хутар, Грабаў Жыткавіцкага р-на.
в. Тонеж, Замошша Лельчыцкага р-на.
в. Вышалава, в. Ляскавічы, в. Дарашэвічы, Петрыкаўскага р-на.
в. Шарын Ельскага р-на.
в. Гарбавічы Калінкавіцкага р-на.
в. Ляды, Рудня, Таўстыкі Жлобінскага р-на.
в. Ясенок Хойніцкага р-на.
в. Шэрахаўская Буда Кармянскага р-на.
в. Усохі, Карма Добрушскага р-на (Палілі агні, кастры на вуліцы. Бралі салому з крыш.) ,
Агародня Гомельская Добрушскага р-на.
в. Неглюбка Веткаўскага р-на.
Вадзілі казу.
в. Бечы, Старажоўка Жыткавіцкага р-на,
в.Залюцічы Жыткавіцкага р-на (Самі бралі булкі хлеба, які пяклі к Новаму году) ,
Чыжоўчын хутар Жыткавіцкага р-на (Казлы ходзяць. Бабы і мужчыны. Пеклі на тыждзень к Калядам хлеб. Маці казала: “П’яць булак нам, шоста казлам.” Яшчэ адну украдуць);
в.Грабаў Жыткавіцкага р-на (Журавель стукае ў хату.) .
в. Ляскавічы Петрыкаўскага р-на.
в. Шарын Ельскага р-на (Мужчыны хадзілі з казой. Жанкі закалядуюць пірагоў. Карагоды былі.) .
в. Казіміраўка Лоеўскага р-на (Вадзілі цара.) .
в. Усохі Добрушскага р-на (Маскі казіныя.) .
В. Карма Добрушскага р-на (Наражалі парня. Выверуць кажух, прывяжуць хвост іза льна.) ,
в. Агародня Гомельская Добрушскага р-на
Вадзілі казу і мядзведзя.
в. Гарбавічы Калінкавіцкага р-на.
в. Рудня, Таўстыкі Жлобінскага р-на.
Вадзілі казу, мядзведзя, перапёлку.
в. Ляды. Жлобінскага р-на.
Вадзілі палку (казу, кабылу).
в. Задуб’е Хойніцкага р-на (Ходзяць гуртамі трыццаць пятага году, саракавога і г.д.) .
Насілі зорку.
в. Дрэбск Лунінецкага р-на Брэстскай вобласці.
в. Казіміраўка Лоеўскага р-на.
в. Мохаў Лоеўскага р-на (Крэст дзелаюць з кветкамі, Ісус Хрястос і мацер божая.) .
в. Гдзень Брагінскага р-на (Флага, трапку красную повесят.) .
Звалі мароза.

в. Альшаны Столінскага р-на Брэстскай вобласці.

в. Антонаў Нараўлянскага р-на (Хозяін зваў мароз.) .

в. Гарбавічы Калінкавіцкага р-на.

Звалі мароза і верабейкаў.

в. Залюцічы Жыткавіцкага р-на.

Люты

15/2. Стрэчанне, Грамніцы.

«Гуканне вясны».

в. Дрэбск Лунінецкага р-на Брэстскай вобласці.

в. Тонеж Лельчыцкага р-на (Гукалі на ўзгорках, з якіх сышоў снег, стрэхах адрын, гуменняй, клалі салому на праталіны. Вадзіл карагоды, спявалі вяснянкі з поўдня да вечара. Насілі на высокае месца ўпрыгожаныя ёлкі, прымацоўвалі іх як мага вышэй.) .

Запускі:

в. Славінск Петрыкаўскага р-на (Збіраліся хлопцы, дзеўкі. Пяклі каравай. У каравай сажалі ёлку. Шлі па сялу, людзей будзілі, на горку і спявалі.) ,

в. Галубіцы Петрыкаўскага р-на, в. Ляскавічы Петрыкаўскага р-на (Дзеўкі спявалі вясну, лезлі на стог.) ,

в. Дарашэвічы Петрыкаўскага р-на (Гукалі вясну, як пост пачынаецца. Малыя з ёлкай гулялі па гарэ. Пяком хлеб круглы, затыкаем ёлку туды. Ёлкі ўбіралі цвятамі э бумагі. Ідом на гору. Бегалі дзевачкі і хлопчыкі па дванаццаць год і па больш.)

в. Шарын Ельскага р-на (Клалі агонь на двары, на вуліцы. Вясну стракалі, клалі агонь на рэчцы, спявалі, скакалі. Дзеўкі, хлопцы, дзеці.) .

Масленка. Панядзелак. Масленіца, Масленка — пачатак Масленічнага, Сырнага, тыдня — восьмы тыдзень перад Вялікаднем. Свята «гукання вясны».

в. Таўстыкі Жлобінскага р-на.

в. Валаўск Ельскага р-на.

Сакавік

22/9. Саракі («На Саракі прылятае сорак выраяў»)—дзень сустрэчы птушак.

в. Валаўск Ельскага р-на (Сорак дошчачак зламаць, сорак жураўлікаў спекчы, сорак калёс пакачаць. Карагоды вадзілі, гукалі вясну. Моладзь) .

в. Кабанаўка Жлобінскага р-на (Карагоды вадзілі, каб качаны сшываліся на гарэ ля рэчкі) .

Красавік

7/25. Дабравешчанне. Гукалі вясну.

в. Кабанаўка Жлобінскага р-на.

в. Рудня Кармянскага р-на.

в. Старажоўка Жыткавіцкага р-на (Маці спячэ піражка з хлеба і яйцо. І хадзілі гукаць на вушкі, у сараі) .

Страла.

в. Казіміраўка Лоеўскага р-на.

Нядзеля. Вялікдзень, Вялічка, Паска — пэўная нядзеля ў перыяд з 4 красавіка па 8 мая, у католікаў з 22 сакавіка па 25 красавіка 16/3.

Гуканне.

в. Кабанаўка, Таўстыкі, Ляды Жлобінскага р-на.

в. Залессе Чачэрскага р-на.

в. Антонаў Нараўлянскага р-на, Грушаўка Нараўлянскага р-на (Пост – ніхто не спявае. Вялікдзень тоды начынаецца, одгулялі ужэ воскрэсенне і тоды начынаюць спяваць веснянкі) .

Страла.

в. Ляды, Таўстыкі Жлобінскага р-на.

в. Залессе Чачэрскага р-на (Страла на другі дзень Пасхі. Сабіралісь у канцы дзярэўні. Хадзілі ад дома да дома, дзе стаялі сталы с угашченіямі.

Вядзём Стралу вдоль сяла,

Уліца мала, нам з’есць перапала.

Грэбля насыпана за дзярэўняй. Там усе сабіраюцца, кастры паляць. Арэлі. Вадзілі карагоды: “Захварэў мілы.” І гулялі да захода сонца) .

Провады вясны.

в. Альпень Столінскага р-на Брэстскай вобласці.

в. Галубіцы Петрыкаўскага р-на (Збіраліся на пагорку, танцавалі, палілі кастры) , в. Дарашэвічы, Петрыкаўскага р-на( Пелі ў апошні дзень паста) .

Валачобніцтва ці абыход двароў.

в. Залессе Чачэрскага р-на (Па дварах хадзілі. У падзяку благаслаўлялі хазяівов. І гулялі да захода сонца) .

в.Таўстыкі Жлобінскага р-на (Дзеці хадзілі на Вялікдзень па валачобніках. Дзеці не пелі, нічога не казалі) .

в. Ясенок Хойніцкага р-на

(Хрыстоваць ходзілі ў дзецтве з торбай, нічога не казалі) .

в. Валаўск Ельскага р-на (Хадзілі мужчыны) .

в. Пагост, Чэрнічы, Рычоў, Залюцічы Жыткавіцкага р-на(Адведваюць крэснікаў) , Чыжоўчын хутар Жыткавіцкага р-на, Старажоўка, Семурадцы Жыткавіцкага р-на,(Волочобного носілі. Дзеці несуць куме хлеб і яйца ў хустачцы – валачобне – удзень. Абменьваюцца. Садзяць за стол дзяцей. Колісь за столом спявалі “Волочобныя, людзі добрыя”) .

Май

6/23. Юр’е, Юрай, Ягорый — свята выгану жывёлы ў поле.

в. Старажоўка, Семурадцы Жыткавіцкага р-на (У поле спевалі, ходзілі па селу і ў хату. Давалі яйца, грошы. Потым наймаюць гармоніста. Каравай упрыгожвалі веткамі, засцелюць рушніком. Хлопец – у серэдзіне корогода) , Пагост, Чэрнічы Жыткавіцкага р-на, в. Знаменка Жыткавіцкага р-на( Водзілі корогода, зробім граблі і повесім бабіногофартуха. Коровай вялікі, носіў мужчына. Ажонкі кругом ходзяць да спаюць, дзе посеяно озіміна) .

в. Валаўск Ельскага р-на (Быў карагод “Трава мая, трава, трава зеляная) .

в. Шарын Ельскага р-на (Вяночкі плялі, кідалі у рэчку да ў калодцы. Ведзьмаў шукалі) .

Выган.

в. Старажоўка, Семурадцы, Пагост, Чэрнічы Жыткавіцкага р-на, Рычоў Жыткавіцкага р-на (Свечаной вербой выгонялі. Запасванне – угонялі первы дзень кароўку. Сякеру маці клала,каб карова перайшла) ,

в. Грабаў Жыткавіцкага р-на (Клалі ніты, каб перайшла. Да абеду кожны ходзе за сваёй кароўкай. Бярэ з сабой сала, бярэ хлеба, два яйцы, нажа і абязацельна бутэльку гарэлкі) ,

в. Залюцічы Жыткавіцкага р-на (Клалі навоі. Хвост абразалі. Клалі скацерць на расу, у каго было заведзено. Выгоюць карову, бралі яйцо, лажылі у муравейнік.

Маці ставіла ведро з вадой, каб карова перайшла ведро з вадой і з яйцамі. Ейце дае пастуху, паложыш у мураўе) .

в. Антонаў Нараўлянскага р-на (Хвасты абразалі каровам, каб не зачапілась нідзе за дзерава) , Завойцы Нараўлянскага р-на.

в. Сакавічы Брагінскага р-на (Каўты з галавы ці хвост карове да сонца абрэжаш, прывязаць камня і уткнуць ў рэчку, тоб патануў) .

в. Казіміраўка Лоеўскага р-на (Мая баба збірала на жыце Юр’еўскую расу. Як дзіця забалее, прамывалі вочы,грудзі, плечы. Выгоняем жывёлу на росу, штоб не болела. Подрэзалі хвосты) , Мохаў Лоеўскага р-на (Ізгоняюць худобу на Броды і бацюшка стаіць і свецьціць. Тады ідуць крэсным ходам на жыта) .

в. Галубіцы Петрыкаўскага р-на( Да Юр’я выгонялі. Загародку пакропім вадой з Крашчэння і макам. Песень не пелі, не робілі нічога, свінням з вечара нарэзалі) .

в. Валаўск Ельскага р-на (Сустракаюць лета. Першы выган. Давалі хрэшчыкі каровам. Абразалі хвосцікі да сонца. І ложацца перад варацьмі, штоб карова заўсёды шла да сваего хваста Выгонялі свячонай вярбой. Клалі ля дзвярэй хлеб з соллю, ніты, штоб перайшла) ,

в. Шарын Ельскага р-на (Товар угонялі на росу. Гналі карову на пашу. Дадуць крэсціка з Крашчэння. Лажылі замок, каб ведзьма не ўвайшла у хлеў) .

23/10. Чацвер. Ушэсце, Шоснік — дзень агляду жыта; саракавы дзень пасля Вялікадня. Абрад «стралы».

в. Неглюбка Веткаўскага р-на (Высокую палку цвятамі убяром. Стол на вуліцу. Ідзём па дзярэўні з песняком. Веснавыя пелі. Праважаюць вясну. Карагоды.

Шэсць нядзель Стралу вадзілі. На Ушэсце старца дзелаюць, хаваюць старца. Гулялі на канцы да вечара. Самае гульбішча было на Хутары. Кудзелі прынясуць, у круг паставяць. Пра старца водныя:

Старэц-камарэц,

У цэркві сядзеў,

Богу маліўся,

Хрысту пакланіўся) .

Провады вясны.

в. Халочча Чачэрскага р-на (Пасля абеду моладзь збіралася у лузе, плялі вянок дзяўчыне. Водзячы карагоды, ішлі ў вёску да калодзежа. Вешалі вянок на бусла. Усе выпівалі з ведра. Гулялі каля калодзежа. Пелі “Там за садом”, “Як ля нашых варот”, “Зялёна жыта”) ,

в. Покаць Чачэрскага р-на (Праважаюць вясну. Вянкі ўюць. Вяснянкі “У полі пшанічанька”, “Васіль”, “Карагод вялік”, “Хаджу я”. У нас вясну лправажаюць, Стралы няма. Кастры паляць на вясну) .

Чэрвень

Нядзеля. Сёмуха, Сямік, Тройца, Клечанне — свята культу продкаў і расліннасці; пяцідзесяты дзень пасля Вялікадня.

в. Валаўск, Шарын Ельскага р-на.

в. Гарбавічы Калінкавіцкага р-на.

в. Ляды Жлобінскага р-на (Дзерава становяць, запаляць. Адправіў бацюўка, песні, танцы) .

в. Карма Добрушскага р-на (Абыходзілі старыя бабы сяло з флагам – красным платком) .

в. Задуб’е Хойніцкага р-на.

Куміліся.

в. Шарын Ельскага р-на (Куміліся дзеўкі. Паплялі вяночкі, пусцілі па вадзе. Чый вяночык паплыў, цалаваліся) .

в. Халочча Чачэрскага р-на. (На веснавога Міколу куміліся мужчыны, на Троіцу – жанкі. Ставілі сталы у канцы вёскі, васковыя свечы, старэйшыя чыталі малітву. Ламалі ліпу і абыходзілі падворкі ўсіх, хто сабраўся. Такім чынам замаўлялі скаціну ад урокаў, ведзьмарства. Пелі “А ў полі бяроза”, “Не кувай, зязюля”, “А ў гародзе жыта”) .

в. Усохі Добрушскага р-на (Куміліся у гумнах. Рабілі там арэлі. Сабіраюцца бабы, у яйцы там гуляюць) .

в. Карма Добрушскага р-на (Гукалі вясну. Песні спявалі. На арэлях гушкаліся. Куміліся. Сабіраліся на Пятачку, шлі ў гародню, выпівалі сіропу) .

Зелле.

в. Валаўск Ельскага р-на,

в. Шарын Ельскага р-на (Рвалі зелле, вярбу свецілі, розу. Як грэміць і бліскае, палілі яго, штоб дымок пашол) .

в. Гарбавічы Калінкавіцкага р-на.

в. Задуб’е Хойніцкага р-на.

в. Усохі Добрушскага р-на (Май: ліпа, цвяты. У хаце пастаяць, выносім у хлеў. Стаіць, покуль не завяне) .

Гуканне.

в. Карма Добрушскага р-на.

3/21.. Ваджэнне «куста».

Русальны тыдзень.

Русалка.

в. Дрэбск Лунінецкага р-на Брэстскай вобласці (Русалкі, яны як Троіцкая нядзеля. Яны да Купалы.) .

в. Альпень Столінскага р-на Брэстскай вобласці (У жыце Русалка з жалезнымі цыцкамі) .

Залюцічы Жыткавіцкага р-на (Хвост доўгі, задом бегіць Русалка) .

в. Казіміраўка Лоеўскага р-на (Русалкі – распранутыя маладзіцы, высокія, прыгожыя, па трыццаць год. Палатняная сарочка да пят. Ад Русалак жыжку вешалі на вароты, дзе каровы, свіннё) .

в. Усохі Добрушскага р-на (Русалка – нехарошая людзіна) .

в. Кругавец Добрушскага р-на (Русалка – голая маладая дзевушка, рачушка, беразнічок) .

в. Шарын Ельскага р-на (Русалка. Цыцкі велічэзныя, касмата) .

Абрад ваджэння Русалкі.

в. Казіміраўка Лоеўскага р-на (Хадзілі ў край дзярэўні. Наражалі яе, дзелалі вянок. Хадзілі да Антонавай крыніцы, кідалі вянкі. Большыя дзеўкі – сабе і жаніху. У вянок упляталі бярозку.

У жаркае лета дзеўкі, апранутыя русалкамі, білі палкамі гладышкі па забору, шчоб дошч ішоў) .

в. Мохаў Лоеўскага р-на (Дзеўка у белым шла у жыта. Шукаюць – яна хаваецца ў кустах. Потым бягуць ад яе. Вянок ей сав’юць) ,

в. Шчыцы, Дземамеркі, Дзеражычы, Уборкі, Перэдзелкі, г. Лоеў Лоеўскага р-на.

в. Кабанаўка Чачэрскага р-на (У дванаццаць гадзін выбіралі жанчыны Русалку, маладую дзеўчыну, прыгожую, з дліннымі валасамі. Ішлі за вёску, на вадаём, поле. Плялі ёй вянок. Русалку праводзілі ў жыта, самі вярталіся на етае месца, гулялі, плялі вянкі, рабілі чучала Русалкі. Упрыгожвалі галінкамі дрэў, вянкамі.

Запрашалі бабулю, якая збірае лекавыя травы. Яна праводзіла гульні з дзяўчатамі. Потым запрашалі хлапцоў.

Калі пачынала заходзіць сонца, ішлі да жыта і гукалі Русалку. Прыносілі Русалке дань. Развешвалі на кусах хусткі белыя, анучы партныя, хто сарочку. Задобрыц русалак, штоб яны ахоўвалі вёску ад злых духаў.

Раздзевалі Русалку, запрашалі да сябе. Русалка лавіла, казытала, баба абводзіла дзевак рысай. Ішлі у вёску. Якая дзеўка была Русалка, выйдзе замуж, добры знак. Чучала адда валі на захаванне старэйшаму па ўзросту на вёсцы на год) .

в. Феліча Чачэрскага р-на (Провады Русалкі. Плялі з бярозы, ліпы спэдніцу. Усё укрываем. Ведом к озеру помыць Русалку. Плахое останецца у вадзе. Патом у жыта. Русалка, дзяўчаты, ззадзі дзярэўня ўся ідзе. Паём. Вяночкі кідаюць подальшэ ў жыта. Раздзяюць Русалку. Стараемся ухваціць ветку, цвяточак Каму што пападзе. Паложым на градку, на агуркі, на капусту. Як будзе град, та не пабіў там. І быў ураджай бальшы) .

в. Усохі Добрушскага р-на (Праважалі Русалку у жыта. Маладая дзеўка, вянок ей звілі. Бегала, казытала) .

в. Кругавец Добрушскага р-на (Вадзілі Русалкі. Жанчыны сабіраліся, перадзеваліся, венкі адзевалі з крапівы ўсе. Вянкі брасалі на рэчку. Карагоды ў жыце) .

Пужалі Русалкай дзяцей.

в. Шарын Ельскага р-на.

Залюцічы Жыткавіцкага р-на (Дзяцей пужалі Русалкамі. Каб не патапталі жыта, цётка скіне сарочку, распусціць валасы ібегае па жыту, пужае).

Зелле.

в. Старажоўка Жыткавіцкага р-на.

в. Арба Жлобінскага р-на (Як Троіцкая нядзеля пройдзе, збіраем зелень, звязваем у пук, закапываем у бульбу на зіму, штоб не елі мышы) .

23/10. Купалле (н. ст.) —язычніцкае свята летняга сонцастаяння.

в.Антонаў Нараўлянскага р-на.

в. Мохаў Лоеўскага р-на.

в. Казіміраўка Лоеўскага р-на (Агні на Пятачку, прыцягвалі бочку са смалой, прыгалі цераз агонь) .

в. Старажоўка Жыткавіцкага р-на (Ведзьмы ходзяць. Сонейка купаецца. Агонь клалі. Ёлку палілі. Чучалу рабілі. На палку і кідалі.

Ідуць удзень у ягоды, лечебныя ягоды. У вёсцы жглі агонь каля бані, там прыток рэчкі. Чучала-бабу вязуць за сяло) ,

в. Тонеж Лельчыцкага р-на.

в. Ляды Жлобінскага р-на (Палілі на вадзе сноп) ,

в. Арба Жлобінскага р-на (З факеламі бягуць паўз канаву) .

Рудня Жлобінскага р-на,

Кабанаўка Жлобінскага р-на (Агонь. Яешня. Вадзілі карагоды. Спявалі “Гары, гары ясна. Вянкі плялі з васількоў у жыце. Дзіцячае і дарослае Купалле, куды дзяцей не дапускалі) .

в. Кабанаўка Хойніцкага р-на (Збіраем голле цэлы стог з раніцы. Выносім у поле, запальваем у дванаццаць гадзін. За рукі карагод. І крычаць. Ападзе, гопаюць цераз агонь. Расу збірае ведзьма, малако адбіраць у кароў. У дванаццаць цвіце папараць) .

в. Неглюбка Веткаўскага р-на (Падпальвалі снапы саломы і шлі па дзярэўні. У канцы дзярэўні кастры разложым. Песні пяём купальскія. Ведзьма збірае малако ад каровы) .

Русалка.

в. Дрэбск Лунінецкага р-на Брэстскай вобласці (Агні паляць. Русалкі робім. Жанчына распусціцць косы, адзенецца у белае і выходзіць з вады) .

Куміліся.

в. Ляды Жлобінскага р-на,

в. Кабанаўка Жлобінскага р-на.

Рытуальныя бясчынства.

в. Ляды, Рудня, Кабанаўка Жлобінскага р-на.

в. Галубіцы Петрыкаўскага р-на.

Зелле.

в.Рычаў Жыткавіцкага р-на (Затыкалі шэпшыну у сараі для кароў) .

в. Казіміраўка Лоеўскага р-на (Купальскія вянкі вешалі на шулі, на капусту, у буракі, агуркі закінуць)

в. Старажоўка Жыткавіцкага р-на (Ідуць удзень у ягоды, лечебныя ягоды. Орэхі цвітуць у ночы, толькі ніхто цвіткоў не бачыць) .

Гаданні, засцярогі.

в. Залюцічы Жыткавіцкага р-на (Нешта кладуць пад галаву да лажымся спаць. Нажа затыкалі у сарай, штоб ведзьма не хадзіла) .

в. Мохаў Лоеўскага р-на (Сапогі цераз вароты кідалі) .

Ліпень

12/29. Пятро, Пятрок, Пятро і Павел — земляробчае свята, канец Пятрова посту («Свята Пятро — ў жыце ядро»).

13/30. Паўлюк, Паўпятро — працяг свята Пятра.

Куміліся.

в. Кабанаўка Жлобінскага р-на.
в. Задуб’е Хойніцкага р-на.

Арэлі.

в. Гдзень Брагінскага р-на.

Сыходзячы з гэтага календара святаў, можна зрабіць высновы, што, калі Каляды – агульнае свята для Гомельскай вобласці і святкуецца ў адзін і той жа час, то пры разглядзе вясновых народных святаў гэтага не назіраецца. Чым паўднёвей знаходзіцца вёска, тым раней у іх гукаюць вясну і раней праводзяць вясну ці водзяць Стралу.

У Жыткавіцкам раёне вясну гукаюць на Дабравешчанне, а апошні раз водзяцць карагоды на Юр’е і Троіцу (в. Рычоў). Паўднёвей, у Петрыкаўскім раёне “запускі” вясны адбываюцца на Срэценне, і вясну гукаюць шэсць тыдняў да Вялікадня, калі водзяць Стралу. Яшчэ паўднёвей і усходней, у Ельскім і Нараўлянскім раёнах таксама першы раз гукаюць на Срэценне, а апошнія карагоды водзяць на Сорак Святых. Яшчэ усходней, у Лоеўскім і Кармянскім раёнах гукалі на Срэценне, а Стралу на Дабравешчанне. (На Стралу заўсёды вадзілі апошнія карагоды. Провады вясны – так называлі Стралу у Чачэрскім раёне.) Гуканне і першыя карагоды на Жлобіншчыне адбываліся на Дабравешчанне, песні, якія адпавядаюць стрэльным у Веткаўскім раёне, спявалі на Вялікдзень. Яны так і называюцца – вялікодныя. А зараз перамясцімся усходней і паўночней. У Добрушскім раёне пачатак гукання вясны не зафіксаваны, апошні раз выконвалі гукальныя песні і вадзілі карагоды на Троіцу, тым самым праводзячы вясну. Рухаемся на поўнач і на захад. У Веткаўскім раёне пачыналі пець вяснавыя песні пасля Пасхі і апошнім днём іх выканання было Ушэсце, калі “хавалі Стралу” ці “старцаў” (в. Неглюбка). Кіруемся ў тым жа напрамку. У Чачэрскім раёне вяснянкі таксама пачынылі пець пасля Пасхі, а “провады вясны” рабілі на Ушэсце ці на Вялікдзень (в. Залессе).

Такім чынам мы прайшлі паўкола з паўночнага захаду да паўночнага ўсхода праз поўдзень, прапусціўшы Лельчыцкі, Хойніцкі, Брагінскі раёны і пакінуўшы пасярэдзіне Гомельскі і Мазырскі раёны. У гэтых раёнах намі вясновыя пені не былі запісаны. Рэчыцкі, Буда-Кашалёўскі, Акцябрскі раёны не былі намі наведаны з экспедыцыямі і пакуль застаюцца белымі плямамі на нашай мапе. Спадзяванне выклікае тое, што Гомельскі Дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны сумесна з гарадскімі ўладамі выпускае серыю кніг “Вечнае”, дзе будуць адлюстраваны паралелі паміж царкоўнымі і народнымі святамі святамі і тым самым будзе выяўлена фіксацыя вясновых святаў у часе. Што гэта будзе менавіта так бачна па першай кнізе: Вечнае: Фальклорна-этнаграфічная спадчына Веткаўскага р-на / Пад рэд. І. Ф. Штэйнера, В. С. Новак – Гомель, 2003. Паміж іншага і нашы экспедыцыі будуць працягвацца.

Але нават на маючым матэрыяле мы можам зрабіць выснову, што такая з’явы як гуканне і провады вясны абумоўлены геаграфічным становішчам вёсак, а царкоўныя святы выступаюць як фіксаваныя адзінкі часу. Яшчэ аднім падцвярджэннем гэтага можа быць цытата з працы Чэслава Піткевіча “Духоўная культура Речыцкага Палесся” , калі ён указвае на тое, што палешук Рэчыцкага павета карыстаецца назвамі царкоўных святаў для абазначэння месяцаў, а тым самым і часу: “Коляды (студзень), Стрэчанне (люты), Велікі Пост альбо марац (март), Святы Юр’я (красавік)” і г.д.

Арэальная хараактырыстыка дазваляе нам выявіць яшчэ адну паралель, а менавіта паміж святамі і іх атрыбутамі:
• распальваннем вогнішча,
• пячэнне пірагоў, прымеркаваных да свята,
• пляценнем вянкоў,
• упрыгожваннем зеленню,
• выкарыстаннем дрэва ці слупа,
• рытуальнымі бясчынствамі,
• абыходам двароў.
• месцам правядзення (за сялом ці ў сяле і адпаведна на ўзгорку, каля ракі ці ў хаце, на стагу сена, на стрэхах адрын, гуменняў, на вуліцы),

Паленне агня у Гомельскай вобласці сустракаецца эпізадычна на працягу ўсяго перыяду святаў ад Каляд да Купалля.
На Каляды агні палілі на вуліцы ў в. Карма Добрушскага р-на;
на Срэценне — у в. Шарын Ельскага раёна клалі агонь ля рэчкі, на вуліцы, у двары;
на Вялікдзень – у в. Галубіцы Петрыкаўскага р-ну на пагорку, в. Антонаў Нараўлянскага р-на, в. Залессе Чачэрскага р-на за вёскай;
на Троіцу – у в. Шарын у хаце палілі май, у в. Ляды Жлобінскага раёна станавілі ізапальвалі дзерава;
на Ушэсце – у в. Покаць Чачэрскага раёна на вуліцы;
на Купалле – у в. Казіміраўка Лоеўскага р-на на вуліцы, у в. Старажоўцы Жыткаўскага р-на каля бані, дзе прыток ракі, у в. Ляды Жлобінскага р-на палілі сноп на рацэ, а ў суседняй в. Арба бегалі з факеламі уздоўж канавы па вёсцы;
на Пятра – у в. Кабанаўка Жлобінскага раёна за вёскай.
З дадзеных прыкладаў можна зрабіць толькі адно падсумаванне: у Гомельскай вобласці агні часцей паліліся на вуліцы.
Пячэнне пірагоў, прымеркаваных да свята.
На Каляды абавязкова пяклі пірагі для калядоўшчыкаў ці “казлоў” у в. Чэрнічы, Чыжоўчыным хутары Жыткавіцкага р-на, у в. Ляскавічы Петрыкаўскага р-на, у в. Шарын Ельскага р-на, у в. Антонаў Нараўлянскага р-на;
на Стрэчанне пяклі каравай у в. Ляскавічы Петрыкаўскага р-на;
на Сорак мучэнікаў пяклі сорак жураўлікаў у в. Валаўск Ельскага р-на, сорак ладак трэба напяча ў в. Кабанаўка Жлобінскага р-на;
На Дабравешчанне — у в. Старажоўка Жыткавіцкага р-на маці павінна была спекчы для гукання вясны піражок і даць яйка.
На Вялікдзень — у в. Старажоўка Жыткавіцкага р-на дзеці несуць сваёй хроснай хлеб і яйкі.
На Юр’я — у вёсках Старажоўка, Семурадцы, Пагост, Чэрнічы Жыткавіцкага р-на адбываўся абрад абыходу поля, а потым двароў з вялікім караваем.
Такім чынам, абрады з хлебам характэрны для Мазырскага Палесся і паўночнай частцы Жыткавіцкага р-на.
Пляценне вянкоў характэрна для часу з’яўлення кветак і пачынаецца з Троіцы.
На Троіцу плялі вянкі ў в. Альпень Столінскага р-на Брэстскай вобласці.
На Гранной нядзеле плялі вянкі Русалцы(в. Альпень Столінскага р-на Брэстскай вобласці, в. Мохаў Лоеўскага р-на, в. Феліча, Кабанаўка Чачэрскага р-на, в. Усохі Добрушскага р-на.
На Купалле вілі вянкі ў в. Мохаў Лоеўскага р-на, у в. Кабанаўка Жлобінскага р-на.
Як бачым, віццё вянкоў ў Гомельскай вобласці больш было характэрна для Гранной нядзелі і лакалізавалась на паўднёвым усходзе Гомельскай вобласці, у арэале бытавання абраду Провадаў Русалкі.
Упрыгожванне зеленню натуральна пачыналася з часу з’яўлення зеляніны. Зеленнь выкарыстовывалася
на Юр’е — ў в. Гарбавічы Калінкавіцкага р-на, в. Рычоў Жыткавіцкага р-на;
на Троіцу — ў в. Шарын, Валаўск Ельскага р-на, в. Гарбавічы Калінкавіцкага р-на, в. Халочча Чачэрскага р-на, в. Задуб’е Хоўніцкага р-на, в.Усохі, Карма Добрушскага р-на;
на Гранной нядзеле ва ўсіх выпадкаў абраду Провадаў Русалкі;
Відавочна, што зеляніна часцей за ўсё выкарыстовывалася на Троіцу і на Русальным тыдні адпаведна для упрыгожвання хат. Русалкі ў тым жа рэгіёне, што і пляценне вянкоў.
Выкарыстанне дрэва ці слупа, крыжа. Гэтая з’ява характэрна для амаль усіх святаў, але вельмі рэдка.
На Каляды ў в. Мохаў Лоеўскага р-на насілі крыж, упрыгожаны кветкамі.
На Стрэчанне малыя з ёлкай, воткнутай у хлеб, гулялі па гары, ў в. Тонеж Жыткавіцкага р-на упрыгожаныя ёлкі прымацовывалі як мага вышай ці залезала на елкі і гукалі з іх вясну.
На Троіцу ў в. Ляды Жлобінскага р-на запальвалі дрэва.
На Ушэсце ў в. Неглюбка Веткаўскага р-на высокую палку прыбіралі кветкамі.
На Купальнага Івана ставілі слуп у в. Рудня Жлобінскага р-на.
Абыход двароў абавязкова адбываўся на Каляды ва ўсіх аналізуемых вёсках і чаткова на вясновыя святы:
На Вялікдзень двары абыходзілі умоўна называемыя валачобнікі ў в. Залессе Чачэрскага р-на, в.Таўстыкі Жлобінскага р-на, в. Ясенок Хойніцкага р-на, в. Валаўск Ельскага р-на, в. Пагост, Чэрнічы, Рычоў, Залюцічы Жыткавіцкага р-на, на Чыжоўчынам хутары Жыткавіцкага р-на, у в. Старажоўка, Семурадцы Жыткавіцкага р-на;
На Юр’е — ў в. Старажоўка, Семурадцы Жыткавіцкага р-на, в. Пагост, Чэрнічы Жыткавіцкага р-на, в. Знаменка Жыткавіцкага р-на, в. Валаўск Ельскага р-на, в. Шарын Ельскага р-на;
на Троіцу абыходзілі двары ў в. Халочча Чачэрскага раёна, в. Рычоў Жыткавіцкага р-на.

Высновы

Зімовыя песні, ў большай частцы не звязаны з цяперашнім часам. Гэта абсалютна справядліва да песен гаспадарчага цыклу, ў якіх галоўная мэта – падкрэсліць якасці руплівага гаспадара, асноўная праца якога адбываецца ў полі, на паляванні, на вайне. Часам гаспадар з гаспыданяй займаюцца працай у сваім падворку, у гумне, у хаце, у царкве – тады міфалагічны і цяперашні час супадаюць. Што тычыцца такіх персанажаў як Каляда і Мароз, то яны з’яўляюцца толькі на святы, таму і ў гэтым выпадку міфалагічны і цяперашні час супадаюць. Такім чынам міфалагічны і цяперашні час залежаць ад дзейніка. У вясновых песнях міфалагічны і цяперашні час супадаюць, іх мэта – загукаць вясну. Выключэннем з’яўляюцца песні, выконваемых у час провад вясны ці Стралы, у якіх гаворыцца пра забойства.
Сыходзячы з гэтага каляндара святаў, можна зрабіць высновы, што, калі Каляды – агульнае свята для Гомельскай вобласці і святкуецца ў адзін і той жа час, то пры разглядзе вясновых народных святаў гэтага не назіраецца. Чым паўднёвей знаходзіцца вёска, тым раней у іх гукаюць вясну і раней праводзяць вясну ці водзяць Стралу.

Пры гэтым царкоўныя святы выступаюць як фіксаваныя адзінкі часу.

Час правядзення абрадавах і абрадавых дзеянняў можа быць прымеркаваны да аднаго ці да шэрагу святаў. Так культ агню, зеляніны, дрэва суадносны з рознымі святамі перыяду Каляды – Каляды і маюць розныя варыянты. Такім чынам мы маем магчымасць прадэманстраваць як разыход у часе, так і разыход у формах прыстасавання культу да існуючай рэальнасці.

Бібліяграфія

1. Moczynski Kazimierz. Atlas kultury ludowej w Polesce. T. 1. – Warszawa, 1934.
2. Moczynski Kazimierz. Kultura ludowa slowian. T. 2. Cz. 1. – Warszawa, 1967.
3. Moczynski Kazimierz. Kultura ludowa slowian. T. 2. Cz. 2. – Warszawa, 1967.
4. Moczynski Kazimierz. Polesie Wschodnie.– Warszawa, 1928.
5. Pietkiewicz Czeslaw. Kultura duchowa Polesie Rzeczeckiego. Materjaly etnograficzne. – Warszawa, 1938.
6. Агапкина Т.А., Виноградова Л.Н. Благопожелание: ритуал и текст.//Славянский и балканский фольклор. – М., 1994.
7. Бахтин М.М. Эстетика словесного творчества. – М., 1986.
8. Беларуская міфалогія( пад рэд. Санько С., Валодзінай Т., Васілевіча У. і інш) – Мн., 2004.
9. Беларуская этнаграфія і фалькларыстыка. Бібліяграфічны паказальнік. Мн., 1972.
10. Беларускі фальклор (1926 – 1963). Кароткі бібліяграфічны даведнік. – Мн., 1964.
11. Беларускія народныя абрады( пад рэд. Касцюкаўца Л.П.) – Мн., 1994.
12. Валачобныя песні. – Мн., БНТ, 1975.
13. Вечнае: Фальклорна-этнаграфічная спадчына Веткаўскага р-на( пад рэд. Штейнера І.Ф. Новак В.С.. – Гомель, 2003.
14. Виноградова Л.Н. Заклинательные формулы в календарной поэзии славян и их обрядовые источники.//Славянский и балканский фольклор. – М., 1978.
15. Виноградова Л.Н. Зимняя календарная поэзия западных и восточных славян. – М., 1982.
16. Виноградова Л.Н. Типы калядных рефренов и их ареальная характеристика.//Славянский и балканский фольклор. – М., 1978.
17. Войтыла-Свежовска М. Терминология аграрной обрядности как источник изучения древней славянской культуры( на польском материале).//Славянский и балканский фольклор. – М., 1989.
18. Вяселле. Кніга 4. – Мн., БНТ, 1985.
19. Вясновыя песні. – Мн., БНТ, 1970.
20. Гістарычны атлас Беларусі( пад рэд. Казлова Л.П.). – Мн., 1999.
21. Гульні, забавы, ігрышчы. – Мн., БНТ, 1996.
22. Жилинская Л.Н. Пространственно- временная модель в языке русских и белорусских заговоров. – Мн., 1995.
23. Зімовыя песні. – Мн., БНТ, 1972.
24. Івахненка Т.А. Паэтыка беларускіх абрадавых песень перыядаў каляндарных пераходаў: Семантыка. Вобразны лад. Кампазіцыя. – Мн., 2001.
25. Каляндарныя ігрышчы( пад рэд. Кірчука І.І.) – Мн., 1997.
26. Клод Леви Строс. Структурная антропология. – М., 1985.
27. Ковалёва Р.М. Феномен Колядных «хождений» и «вождений» козы.//Восточно-славянский фольклор: поиски новых подходов. – Молодзечно, 2000.
28. Крыніц Кармянскіх перазвоны(абрады і песні ў сучасных запісах)(пад рэд. Штейнера І.Ф. – Гомель, 2000.
29. Музычная культура Беларусі: Пошукі ізнаходкі. Матэрыялы VIІ навуковых чытанняў памяці Л.С. Мухарынскай( 1907 – 1987) – Мн., 1998.
30. Народная міфалогія Гомельшчыны: фальклорна-этнаграфічны зборнік. – Гомель, 2003.
31. Неклюдов С.Ю. Время и пространство в былине.//Славянский и балканский фольклор. – М., 1972.
32. Новик Е.С. Система персонажей русской волшебной сказки.//Типологические исследования по фольклору: Сборник статей Владимира Яковлевича Проппа (1895-1970).М.,1975.
33. Рапановіч Я.Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці. – М., 1986.
34. Русский фольклор. Библиографический указатель. 1966 – 1975( под ред. Гореловой А.А. и Копаневой Н.П.). – Ленинград, 1987.
35. Русский фольклор. Библиографический указатель. 1966 – 1975. Ч. 2( под ред. Азбелева С.Н. и Луппова С.П.). – Ленинград, 1985.
36. Санько С. Курс лекцый. Беларуская культурная традыцыя.
37. Санько С. Некаторыя падставовыя прасторавыя і часавыя структуры ў беларускім фальклоры.// Крыўя. – Мн., 1998, №3.
38. Славянские древности. Т.1. – М., 1996.
39. Славянские древности. Т.2. – М., 1996.
40. Смирнов Ю.И. Эпика Полесья.//Славянский и балканский фольклор. – М., 1978.
41. Телень М.П. Изображение пространства в разных типах текстов( на материале художественных, научно-популярных и научных текстов). – Мн., 1994.
42. Толстая С.М. Материалы к описанию Полесского купального обряда.//Славянский и балканский фольклор. – М., 1978.
43. Толстой Н.И. Фрагмент славянского язычества: архаичный ритуал-диалог.//Славянский и балканский фольклор. – М., 1978.
44. Толстые С.М. и Н.И. Заметки по славянскому язычеству.//Славянский и балканский фольклор. – М., 1978.
45. Топоров В.И. Введение в проблематику. – М., 1988.
46. Фальклорна-этнаграфічная і літаратурная спадчына Рэчыцкага раёна. – Мн., 2002.
47. Фольклор и этнография. Проблемы реконструкции фактов традиционной культуры( под ред. Путилова В.Н.) – Ленинград, 1990.
48. Хоціна А.І. Святочныя земляробчыя традыцыі беларусаў ХІХ – пач. ХХ ст.(структурны аналіз). – Мн., 1996.
49. Цивьян Т.В. О лингвистических основах модели мира.//Славянский и балканский фольклор. – М., 1989.
50. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т.5 ( пад рэд. Пашкова Г.П.). – Мн., 1999.