Калядны сцэнар

0
3762
Каляды і паштоўка калядная

Дзея 1.”Ражаство”

Гаспадыня: Вось і ўзышла на небе першая зорка.

( Гаспадар бярэ лыжку куцці, падыходзіць да вакна, расчыняе яго )

Гаспадар: Мароз, мароз, хадзі куццю есці. Улетку не бывай. Не марозь жыта, пшаніцы,аўса, проса, лёну і ўсяго што мне трэба пасеіць, бо мы будзем біць цябе жалезнымі пугамі.

( Гаспадыня бярэ лыжку куцці, падыходзіць да вакна )

Гаспадыня: Мароз, мароз. Хадзі куццю есці . Улетку не бывай, не марозь моркву, буракоў, бульбы, гуркоў і усё, што мне трэба садзіць, бо мы будзем біць цябе жалезнымі пугамі.

(Гаспадар сядае на покуць, самае ўрачыстае месца ў хаце)

Гаспадар: Алена, ці бачыш ты мяне?

Гаспадыня:  Не, не бачу.

Гаспадар: А каб жа ты не  бачыла за агуркамі, морквай, буракамі, бульбай свету.

(Гаспадыня сядае на покуть) .

Гаспадыня: Кастусь, ці бачыш ты мяне?

Гаспадар: Не, не бачу.

Гаспадыня: А каб жа ты не бачыў за вазамі, за капамі, за стагамі свету.

(Гаспадыня штурхае гаспадара, ён спрытна падае на падлогу)

Гаспадар: Дай жа Божа каб твае снапы на ніву так падалі!!!

 

Дзея 2.”Каза”

Вядучы: Нехта грукае ў хату, напэўна калядоўшчыкі.

Калядоўшчык: Добры вечар вам. Ці рады вы нам?

Гаспадыня: Мы та рады, да вы кто такія?

Калядоўшчык: Мы- людзі не простыя, з далёкага краю, хлапцы ўсе сталыя, з-пад самага раю.

Гаспадыня: Адкуль ідзіцё?

Калядоўшчык: Ідзем ад пана нашага Года, што носіць бароду шыроку як лапата. Сіву і касмату.

Гаспадыня: А куды ідзіцё?

Калядоўшчык: Ідзем кругом света, да пана нашага Лета, мы к лету ідзем, казу вядзем і радасць нясем. Ці шырокія лавы каб нам паляжаці, ці добрая гаспадыня каб нас частаваці?

Гаспадыня: Гаспадыня та добрая і нават шчодрая, дык за што ж вас частаваці, спачатку трэба паспяваці?

Кал – к: Шаноўныя калядоўшчыкі гаспадыня дазваляе калядаваць і просіць паспавяць.

(Гурт уваходзіць у хату з песняй “На нова лета”. На пярэдні план выходзіць каза і павадыр.)

Павадыр: Устань козачка, расхадзіся. Панам гаспадарам пакланіся.

(Гурт спявае песню “Го-гого каза”. Каза таньчыць, бадае павадыра. Раптоўна ёй становіцца кепска, яна падае і ляжыць нібы мёртвая)

Павадыр: Ой што ж гэта стала. Каза мая упала, здохла, прапала. Маёй казе ня шмат трэба: два боханы леба, сем печ перапеч, а яшчэ аладкі каб бакі былі гладкі, а яшчэ таго мала дайце кавалак сала, чацвёрты пірог каб казу сцярог і два піражочкі казе на ражочкі.

(Гаспадыня адорвае калядоўшчыкаў)

Гаспадыня: А дзе вы такую казу узялі?

Павадыр: На кірмашы ў старога купіў, сямсот даляраў заплаціў.

Гаспадыня:  А дзе сам так вывучыўся?

Павадыр: Па ўсім свеце ходзячы, торбу хлеба носячы, кнігі розныя чытаючы верх нагамі трымаючы. А вы шчаслівы бывайце, ды за год нас чакайце.

Дзея 3. “Мядзведзь”

( На пярэднем плане мішка і ягоны павадыр)

Павадыр: Кланяюся ўсім нізка. І мішка таксама кланяецца. Мой мішка не просты, ён-вучоны, Смаргоньскую акадэмію скончыў. А ну, мішка, пакажы як бабы бялізну мыюць.

Павадыр: А пакажы, мішка, як п’яны мужык Янка дамой з карчмы вяртаецца. Весялей, весялей, мужык добрых дзве кварты выпіў і ног пад сабой не чуе.

Павадыр: А цяпер пакажы, мішка, як хлапец да дзеўкі заляцаецца. А дзеўка сароміцца.

Павадыр: Ну што, мішка, паскоч, хорашэнька.

(Мішка пачынае танчыць, гурт спявае “Ішла каляда ўпярод Раства”)

Павадыр Ну што, Мішка, трымай мядовый пернік. Пернікі любіш? Каб у вас у кожным куточку было па сыночку, а як укоціцца бочачка, каб была яшчэ і дочачка. Каб у гэтай хаце было заўжды што даці, каб мякіну не таўклі і хлеб з яе не пяклі.

Дзея 4: “Мацей”

( на зэдліку сядзіць, громка стогне, трымаецца за жывот)

Мацей: Авей, авей, авей. Вох, вох, вох. Вось, мае паночкі, быў я ў пана бараноўскага на куцці, дык як пад’еў я той куцці, што не магу сапці. Што мая Вулляна мне не рабіла, і гаршчок на пупе станавіла, не дапамагло, яшчэ горш прылягло. Параілі мне чамасу, купірвасу, бурачнага квасу, моху, чартапалоху і яшчэ нечага троху, усё гэта скалаціць і выпіць,і тое не дапамагла. Вось каб знайшоўся дактарочак, ды палячыў мой жываточак, аддаў бы яму і торбу і мяшочак…. і курэй і свінней і авечак і жонку мымру і дзяцей чарцей.

( У гэты час побач стаіць нехта ў белым і на пераліку загібае пальцы)

Лекар: Ну што табе, мужык?

Мацей: Дык вось, мой паночак, нястраўнасць, рэзачка абяньбеніла.

Лекар: Кладзіся мужык.

Лекар: Прапісваю табе шалфею і тры разы па шэі… раз два тры.

Мацей: Аааа ліха тваёй мацеры, намацеў, напацеў, дый сам к чорту паляцеў От каб дагнаў, вось бы ў плечыкі нагрукатаў.

 

Дзея 5. “Цыган і кабыла”

( На сцэне сядзіць стары дзед, уваходзіць цыган з кабылаю. Кабыла мае выгляд вельмі старой і хворай жывёлы. Дзед дрэме на зэдліку.)

Цыган: Здарова дзед…..Здарова дзед. О пень глухі. (у самае вуха дзеду крычыць) Здарова дзед.

(Дзед прачынаецца, пужаецца, але пазнае цыгана супакойваецца)

Дзед: А здарова цыган.

Цыагн: Дзед, купі кабылу.

Дзед: Да патрэбна мне твая кабыла як свінне завушніцы.

Цыган: Да ты хіба ведаеш, чорт стары, што гэта за кабыла. Гэта ж цуда цудные, дзіва дзіўнае. Ды я на гэтай кабыле ад Балтыку да Іерусаліму за тры дні праскакаў.

Дзед: Так ужо і за тры дні?!

Цыган: Ну можа не за тры дні, а за тры гады. Да ты лепей прыгледзься да кабылы. Бокі гладкія як пугай высмаленыя.

Дзед: Не бухоў не трыбухоў, касцьмі брэнчыць.

Цыган: Высокая кабыла

Дзед: З вузел, вераб’ю па калена.

Цыган: Мая сівая як быжыць зямля дрыжыць, а як паваліцца ляжыць.(штурхае кабылу яна падае на падлогу)

Дзед: А колькі год тваёй кабыле?

Цыган: Дык гэта зззз тры, тры гады.

Дзед: А колькі ты хочаш за сваю кабылу?

Цыган: Каб я з гэтага месца не зышоў, да каб я сабе ўсе ногі пераламаў, калі мая кабыла не каштуе міліён.

Дзед: Міліён???? Тры капейкі ў базарны дзень.

(стары падыходзіць да кабылы, расчыняе ёй пашчу, углядаецца)

Дзед: Дык у яе ж ніводнага зуба няма.

Цыган: Ну у цябе чорт стары багата зубоў.

( Дзед водзіць рукой перад вачыма кабылы, кабыла не рэагуя)

Дзед: Дык яна ж сляпая. Тааак. Кабыла сляпая, бяззубая, колькі кажаш ёй гадоў?

Цыган: Ну я ж табе кажу: тры….мінула, даўно мінула, даўно.

Дзед: Ах ты брахлівая цыганская морда. Ёй жа усе трыста, яна ж загнецца праз дзень.

Цыган: Табе мая кабыла не ўпадабалася? Прышчапі зубамі язык качарэжка гнілая. А то зараз як вызвенчу гэтым кійком сваіх не пазнаеш.

Дзед: А я як трэсну зубоў не пазбіраеш. Боўдзела дурное.

(Дзед з цыганам пачынаюць біцца, кабыла тым часам хістаецца, ледзьве стаіць на нагах і зрэшты падае)

Цыган, дзед: Лекара, лекара.

( на сцэне з’яўляецца нехта ў халаце)

Цыган: Такая добрая кабыла была.(лямантуе)

(Лекар дастае нейкую вадкасць, залівае ў пашчу кабыле, кабыла ўстае, хістаецца. Пакуль дзед з цыганам яго дзякуюць, кабыла ізноў падае.)

Дзед, цыган: Ашуканец, ашуканец!!!!

( цыган падхоплівае кабылу і зыходзіць)

 

Дзея 6. “Цыганкі”

( Дзед пераводзіць дух)

Дзед: Ой цыган, накрычаў аж у вушах зьвініць.Ну дзякаваць Богу пайшоў.

( У гэты час у хаты убягаюць цыганкі. Танчаць вакол яго. Дзед ашалела на іх глядзіць.)

Цыганка 1: Дзед, дзед, дай пагадаю.

Цыганка 2: Усю праўду скажу.

Цыганка 3: Што была, што ёсць, што будзе.

Цыганка 1. Завуць цябе Мацей.

Дзед: Мацей.

Цыганка 2: А прозвішча тваё Зяблік.

Дзед: Зяблік.

Цыганка 3: А старая твая памерла. Але яна не крыўдуе, усё даруе, зла не трымае, да сябе запрашае.

Цыганка 1.: Дзед, ажэнісься ў наступным годзе.

Дзед: Ажанюся?????

Цыганка2: А дзетак у цябе будзе двое: дзяўчынка і хлопчык.

Дзед: Якія дзеткі, стары я ужо, не атрымаюцца ў мяне дзеткі.

Цыганка 3: Да ты, дзед, хоць куды ( у бок) З твайго году усе коні падохлі.

Цыганка 1: Ой дзед, што бачу, што бачу.

Дзед: Ну ну кажы кажы.

Цыганка 2: Сваякі твае ў Ізраіле паміраюць, і ня ведаюць каму спадчыну пакінуць. А што за спадчына звесткі маю.

Цыганка 3: Вілы дзве.

Дзед: Вілы?????. Дык у мяне у сараі свае стаяць, я імі гной

Цыганка 1: Фольцвагены 3.

Дзед: фольцы????? Фрыцы. Гэта тыя, што мы у 43 стралялі.

Цыганка 2: Не не ня тыя

Цыганка 3: Ой, дзед, што я бачу?! Прэзідэнтам будзеш!!!!!!!!!!!!

(Дзед спачатку з замілаваннем паўтарае слова “прэзідэнтам”, потым да яго даходзіць, што яго дураць, ён раз’юшваецца)

Дзед: Прэч, прэч, чавэлы, цыганкі брахлівыя, прэч, прэч.

Цыганка: Да каб ты заўтрашняга дня не прычакаў

Дзед: А каб ты ўсе ногі сабе пераламала.

Цыганка: А каб да цябе госьці штодня хадзілі.

Дзед: А каб ты села туда дзе дна няма.

Цыганка: А каб ты ад лямпачкі прыкурываў.

Дзед: А каб твае дзеці вакол слупа ў паход хадзілі.

Цыганка: А каб цябе звяло і скруціла.

Дзед: А каб……. Каляды, эк Каляды!!!!!

( Усе разам спяваюць песню “Ой дзе ж мы ходзім, дзе похаджуем”)