Фальклор асобнага рэгіёна, у тым ліку каляндарна-абрадавая паэзія зімовага цыкла, якая ўяўляе своеасаблівую сістэму багатых лакальных традыцый, носіць агульнаэтнічны характар дзякуючы універсальнасці зместу, структурных элементаў, прынцыпаў функцыянавання, вербальнага суправаджэння.
Глыбока зразумець і асэнсаваць мясцовы зімовы каляндарна-абрадавы фальклор можна, калі супаставіць яго з традыцыямі зімовай абраднасці іншых рэгіёнаў. Зразумела, што і сутнасць агульнаэтнічнай фальклорнай абрадавай культуры можна лепш спасцігнуць на фоне традыцый народнага календара іншых народаў. Будзем памятаць пры гэтым, што розныя этнічныя традыцыі ў працэсе свайго развіцця, выпрацоўваючы агульную аснову, усё ж уяўляюць пэўныя сістэмы лакальна адметных традыцый.
Можна з упэўненасцю канстатаваць факт несумненна багатага варыяцыйнага мноства мясцовых абрадавых з’яў той ці іншай вобласці Беларусі, у прыватнасці, Гомельшчыны. Асноўныя кампаненты нацыянальнага капядна-навагодняга комплексу — гэта тры куцці, абходныя шэсці калядоўшчыкаў (на Каляды) і шчадроўшчыкаў (на Новы год), ваджэнне Казы (Мядзведзя, Бусла), хаджэнне са «звяздой», абрад «засявання», варожбы, гульні, рытуальныя дыялогі, карагоды, распальванне рытуальнага вогнішча, выкананне песень у залежнасці ад пола-ўзроставай катэгорыі як агульнакалядных, так і «дыферэнцыраваных функцыянальна» (А.С. Ліс), сістэма міфалагічных прыкмет і павер’яў, звязаных з куццёй. Па сутнасці, названыя элементы беларускай зімовай каляндарна-абрадавай паэзіі можна суаднесці ў той ці іншай ступені з аналагічнымі кампанентамі ў калядна-навагодніх святкаваннях іншых народаў. Галоўны лейтматыў, які аб’ядноўвае рознаэтнічныя зімовыя комплексы, — гэта аграрна-магічная скіраванасць, прасякнутасць кульмінацыйных момантаў (Ражаство, Новы год, Вадохрышча (Крашчэнне)) ідэямі ўрадлівасці, пладавітасці, гаспадарчага і сямейнага дастатку. Зімовы каляндарна-абрадавы фальклор беларусаў, у прыватнасці, Гомельшчыны істотна дапаўняецца і ўзбагачаецца спецыфічна адметнымі мясцовымі з’явамі. Гэта, напрыклад, абыходнае калядна-тэатралізаванае прадстаўленне «павы з павуком» (вв. Струкачоў, Задуб’е Кармянскага раёна), звычай «спайка», звязаны з падрыхтоўкай і «біццём» абрадавай кашы (вв. Высокае, Задуб’е Кармянскага раёна), святочнае шэсце, звязанае з пераапрананнем у «мядзведзя» (в. Маркавічы Гомельскага раёна, г.п. Уваравічы Буда-Кашалёўскага раёна), звычай хаджэння з «казой», прысутнасць «шчадраца» як сімвалічнага прадстаўніка духаў продкаў (в. Хільчыцы Жыткавіцкага раёна), звычай вадзіць жураўля (в. Патапаўка Буда-Кашалёўскага раёна, в. Залессе Чачэрскага раёна), хаджэнне на Каляды са «звяздой» і «вярцепам», абрад шчадравання з казой і мядзведзем, а таксама хаджэнне з канём ці кабылай (г. Рэчыца), ваджэнне сабачкі (казы, мядзведзя) (в. Левашы Рэчыцкага раёна), ваджэнне казы і жураўля (в. Узнаж Рэчыцкага раёна), шлюбныя гульні, філасофскі мясцовы звычай «кола», са спальваннем якога звязвапі адыход старога года, гульнёвы карагод «Казёл», лакальны рытуал адвозіць саламяную ляльку да дуба, што сімвалізавала завяршэнне Каляд (в. Азершчына Рэчыцкага раёна), тэатралізаваны звычай ваджэння каня, звязаны з выкананнем аднаго з фрагментаў драмы «Цар Максіміліан» (вв. Глінішчы, Слабажанка Хойніцкага раёна) і інш.
Звернемся да апошніх экспедыцыйных матэрыялаў, запісаных у 2004 годзе на Мазыршчыне, з мэтай паказаць, наколькі важна фіксаваць шматлікія мясцовыя праявы, каб атрымаць болын дакладную карціну бытавання фальклорнай традыцыі. Ігнараванне тэзіса аб тым, што фальклор трэба разумець найперш як лакальную мастацкую культуру, пазбаўляе нас магчымасці прадставіць агульнаэтнічную з’яву ва ўсім багацці яе мясцовай спецыфікі. Праілюструем на канкрэтных прыкладах структуру мясцовага абраду калядавання, які ў гэтым рэгіёне адбываўся ў тыповай форме, характэрнай для ўсходнеславянскіх святочных рытуалаў наведвання каляднікамі ўсіх хат і велічання-віншавання іх гаспадароў і дзяцей.
Аналіз запісаных у г. Мазыры і яго ваколіцах матэрыялаў па зімовай абраднасці дазваляе сцвярджаць, што ў гэтым палескім рэгіёне мелі месца розныя тыпы калядавання: выкананне ўласна абрадавых калядных песень велічальна-віншавальнага характару ў спалучэнні з гульнёвымі дзеяннямі розных персанажаў, маскіраваных у каляднікаў; выкананне магічных дзеянняў (рытуал «засявання»); святочныя абыходныя шэсці з рьггуальным прадметам — «звяздой».
Выразна выяўляецца і факт полаўзроставай дыферэнцыяцыі ўдзельнікаў калядавання ў мазырскім калядна-навагоднім комплексе: «Калядоўшчыкі — і дарослыя хлопцы, і дзеткі» (г. Мазыр, ад Сяргейчук Вольгі Прохараўны, 1927 г.н.); «На Каляды збіраліся старым бабы, старыя-старыя, гадоў 55-70, а маладыя — аддзельна» (г. Мазыр, ад Драновай Юліі Ігнатаўны, 1941 г.н.); «Шчэ як светла, хадзілі калядаваць малыя, вадзілі казу… А молодзёж са звяздой ходзіць… А вот жэншчыны і дзевушкі так спявалі: «Відзе Божа, ідзе Творац, // Што мір божы погібае, // Ірад дзеці ўбівае, // На войстры меч рассякае» (в. Козенкі, ад Савіч Веры Рыгораўны, 1930 г.н.); «Калядаваць хадзілі толькі хлопцы, а шчадраваць хадзілі дзяўчаты» (в. Майская (Лапці), ад Лепеш Алены Юр’еўны, 1920 г.н.).
Пры багатай мясцовай варыятыўнасці асноўных элементаў абраду калядавання устойлівымі з’яўляюцца ў народный традыцыі Мазырска-Прыпяцкага рэгіёна час выканання, структура і пэўны парадак у замацаванні сваёй ролі за кожнай полаўзроставай групай удзельнікаў. Напрыклад, увечары на багатую куццю ў в. Мялешкавічы дзяўчаты хадзілі шчадраваць («Гаспадары пабачаць, якія дзеўкі прыйшлі шчадраваць: чым болыиыя, тым больш давалі пірагоў, грошай»), затым хлопцы вадзілі казу («Казу дзелаюць з кажуха (аўчыны), выварочваюць наізнанак і дзелаюць колодку, як каза. Глаза з пугавіц прышываюць і рогі прыцэпліваюць»).
Як адзначылі інфарматары, «кожная група хадзілі калядаваць: больиіанькія ў адной, меньшанькія — у другой»; «хлопцы вялікія са звяздой хадзілі, узрослыя» (Запісана ад Кадол Кацярыны Іванаўны, 1932 г.н., Брылёвай Алены Аляксандраўны, 1932 т.н.).
Паводле ўспамінаў Надзеі Апанасаўны Наханьковай, 1929 г.н., у калядным гурце была «шчодра», «хадзіла колісь звязда, музыка. Хлопцы звязду насілі з гармошкай, а дзеўкі — з торбамі. їм пірагі давалі, а патом яны ііиліўжо і спявалі па гораду «Звязду»:
Звезда ясна осіяла,
Тром царам пуць наказала…» (г. Мазыр).
«Звезда рождественская» — гэта «адзін з сімвалаў свята Ражаства Хрыстова, атрибут капядных абыходаў «са звяздой», вядомых пераважна ў заходніх і ўсходніх славян» [2, 288].
У шматлікіх варыянтах царкоўных капядных песень гучыць матыў услаўлення зоркі як сімвала нараджэння Ісуса Хрыста («урэмя ад 6-га январа да 13-га называюць у нас святым вечарам. Называюць гэтыя дні ў чэсць Ісуса Хрыста. Мы праслаўляем Збавіцеля, Бога, дзеву Марыю» (в. Міхапкаўская Рудня, ад Гайкевіч Еўдакіі Пятроўны, 1949 г.н.; Лукашэвіч Любові Пятроўны, 1951 г.н.).
Матывы евангельскага падання, звязанага з пакланеннем валхваў нованароджанаму Хрысту, гучаць у шматлікіх калядках, зафіксаваных як у вёсках Мазырскага раёна, так і ў Мазыры:
Нова радасць стала,
Яно ў небе хвала.
Над верцепом звезда ясна,
Светла вассіяла.
Дзе Хрыстос радзіўся,
З дзевы ваплаціўся.
Пастушкі з ягняткамі
Над малым дзіцяткам
На калені ўпадалі,
Хрыста Бога праслаўлялі.
(г. Мазыр ад Ліцкевіч Анастасіі Фёдараўны, 1929 г.н.).
Звычай хадзіць на Каляды са «звяздой» быў шырока распаўсюджаны на тэрыторыі Мазырска-Прыпяцкага Палесся. «Звязду» звычайна рабілі з сіта, да якога прымацоўвалі некалькі «рожак», абклейвапі прамасленай паперай, унутры сіта замацоўвалі свечку, насаджвапі «звязду» на палку і ўстаўлялі ў верхні ярус «вярцепнай» скрыні» [2, 289].
Рознай была канструкцыя «звязды» ў мясцовых традыцыях Мазыра і Мазыршчыны: «звязду пяціканечную насілі, а ў ёй на рагах хлопцы фанарыкі зажыгалі» (в. Козенкі, ад Тарасюк Надзеі Міхайлаўны, 1944 г.н.); «звязду насілі, да з шасцю канцамі» (в. Навікі, ад Лузай Ядзвігі Міхайлаўны, 1923 г.н.); «хадзілі і з васьміканечнай звяздой» (в. Мерабель); «звезду дзелалі в основном хлопцы Оні дзелалі звезду сонцам (круглую) і прідзелвалі рожкі, штоб была похожа на звезду. Моглі дзелаць звезду і дзвенащацірожную. Внутрь звезды ставілі свечку і круцілі проста звезду Свечка свецілася, і было очень красіво» (в. Іванкаўшчына, ад Кадол Кацярыны Іванаўны, 1932 г.н.); «хадзілі са звездою, з бумагі рабілі, унутры батарэйку ўстаўлялі» (г. Мазыр, ад Драновай Юліі ігнатаўны, 1941 г.н.); «звязду хлопцы насілі. Звязда абшыта красным палатном, у сярэдзіне свечку запальвалі» (в. Васькаўка, ад Цахно Таццяны Еўдакімаўны, 1916 г.н.); «Звёзды булі, які-то хванар ужо хто зробіць. Нехта рогі панадзявае і ходзіць па хатах» (в. Гурыны, ад Фешчанка Хадоні Васільеўны, 1912 г.н.); «хадзілі…са звяздой, звязду рабілі хлопцы з бумагі круглую, з рагамі, у сярэдзіне — свет. На рогі бумагі панавешваюць» (в. Касцюковічы, ад Дзеркач Марыі Канстанцінаўны, 1922 г.н.); «Звязду дзелалі сяміраговую або 11 ці 12. Дзелалі плёнку, красілі адзін красны рог, другі — жоўты, зялёны. А свечку ставілі ў сярэдзіну, а па верху рогі дзелаїі, як звязда, а зверху плёнкай закрывалі» (в. Мялешкавічы, ад Кадол Кацярыны Іванаўны, 1932 г.н.); «Брапі звязду. Бяруць вялікае калясо, туда прымайстроўвалі рогі з дзерава, 12 рагоў. їх абкручвалі цвятной бумагой, якую мачалі падсолнічным маслам, ставілі свечку і круцілі, як самапрадку» (в. Белая, ад Майстровіч У.І., 1928 г.н.); «Звязду дзелалі з краснай бумагі, дзелалі рогі разноцветным: белыя, галубыя і розныя. Звязду насілі хлопцы» (в. Слабада, ад Рухло Таццяны Іванаўны); «Хадзілі са звяздой васьміканечнай. Як кола рэлігійных і народных свят» (в. Прудок, ад Прус Наталлі Васільеўны, 1959 г.н.); «рабілі звязду так: бралі рэечкі, складвалі напапалам, каб 12 канцоў было. Унутры была свечка, трэба, каб яна ўсягда гарэла. Давалі яе ў рукі парню. Дзевушкі не хадзілі» (в. Козенкі, ад Калесніка Мікалая Сяргеевіча, 1932 г.н.).
Як бачым, калядныя абходы са «звяздой» былі надзвычай папулярныя ў Мазырскім рэгіёне. Рэдкімі былі тыя вёскі, дзе жыхары пра гэты звычай не прыгадвалі звестак і сцвярджалі, што «звязду ў нас на Каляды не насілі» (в. Навікі, ад Галяк Марыі Адамаўны, 1928 т.н.).
У каляднай свіце заўсёды былі «раджаныя», пераапранутыя ў маскі жывёл або мужчыны пераапранапіся ў жаноцкае адзенне і наадварот: «Калядоўшчыкі накрашваліся, намазваліся, у шубах і палітах длінных. У казу апраналіся. От то зайчык, то петух, то парасёнак хрумкае — дарослыя» (г. Мазыр, ад Сяргейчук Вольгі Прохараўны, 1927 г.н.); «нараджаліся ў цыгана і цыганку, дзіця ў рукі бралі, з пялёнак зверчанае» (в. Навікі, ад Беленькай Настассі Рыгораўны, 1920 г.н.); «Надзявалі то кажуха, то хустку, то хлопец і дзеўка — каб не пазнавалі» (г. Мазыр, ад Драновай Юліі Ігнатаўны, 1941 г.н.); «У каляднай свіце баран, чорт, у кожухах, баба Яга, цыгане» (г. Мазыр, ад удзельнікаў народнага ансамбля «Паляшучка»).
Акрамя маскі казы, інфарматары ўзгадвалі што «нараджаліся абычна ў мядзведзя» (в. Козенкі, ад Тарасюк Надзеі Міхайлаўны, 1944 г.н.); вадзілі бусла («На провалачку красную трапку надзявалі — дзюбу рабілі» (в. Гурыны, ад Лаўрыноўскай Ганны Міхайлаўны, 1929 г.н.), прычым узгадвалі звязаныя з гэтай птушкай міфалагічныя аповеды («Бусел — грэшны чалавек. Бог сабраў саранчу ў мяшэчак, а ён развязаў і выпусціў. I рассыпалась нечысць па зямлі: жабы, вужы. Бог рассердзіўся і ператварыў таго чалавека ў бусла» (в. Гурыны, ад Лаўрыноўскай Ганны Міхайлаўны, 1929 г.н.).
Калядоўшчыкі прасілі ў гаспадара дазволу павіншаваць яго і членаў сям’і са святам. Калі гаспадар дазваляў, то заходзілі ў хату. «На Каляды хадзілі калядоўшчыкі. Падыдуць да хаты якой і крычаць, стукаюць у дзверы: «Пазвольце песню пець, дазвольце пакалядавацъ!» Калі многа даваліўсягохозяева, то ім казалі: «Штоб ты, дзядзъка плаваў, якутка па ваду». А як што плоха, дак казалі: «Штоб ты, дзядзька, плаваў, як жабка па ваду» (в. Целепуны, ад Бялоцкай Веры Аляксееўны, 1939 г.н.).
Пасля выканання калядоўшчыкамі велічальна-віншавальных песень, адрасаваных гаспадарам і іх дзецям, адбывалася адорванне падарункамі: <<Давалі сала, каўбасу і абязацельна пірог. Усё складвалі ў мяиіок» (г. Мазыр, ад Кадол Алены Паўлаўны, 1930 г.н.); «Падарункі нам давалі добрыя. Адзін пірог жытны, дадуць у торбу, каўбасу яшчэ давалі, а як хто дась тры капейкі, то гэта быў сільно багаты чалавек тады» (в. Касцюковічы, ад Рэчыцкай Ганны Апанасаўны).
Звичайна калядоўшчыкам адкрывапі дзверы, успрымалі іх як магічных носьбітаў дабрабыту і чакалі з нецярплівасцю, бо іх прыход звязвалі з будучым добрым ураджаем, дамашнім дастаткам. Напэўна, таму здаўна і лічыцца патрэбным, каб «калядоўшчыкі не прамінулі двара і цэлую ноч не выключаем свет» (в. Міхалкаўская Рудня, ад Гайкевіч Еўдакіі Пятроўны, 1949 г.н.); «Хадзілі ў васноўным невялічкія групы людзей, па чалавек семь, і гэта былі старэйшыя людзі, хлопцы, дзяўчаты і нават малыя дзеці. Падходзілі да хаты з песнямі. Адзін з самых адважных (хлопец) ляпаў у вокны ці дзверы са словамі: «Шчодры вечар, пазвольце пакалядаваць!» Уперад заўсёды шла каза:
О-о, каза, о-о, серая,
Дзе ты хадзіла? Дзе ты блудзіла?
Па цёмным лясам, па шчырым барам
— Што ты бачыла?
— Дзеда старого.
— Што ён казаў?
— Казу ўб’ю, шкуру здзяру.
І тут каза ўпала, здохла, прапала.
Дайце казе сала, штоб каза ўстала.
Святы вечар, добры вечар! (г. Мазыр, ад Чырыч Вікторыі Паўлаўны, 1920 г.н.).
Капі гаспадар не адкрываў дзверы калядоўшчыкам, у яго адрас выконвалі жартоўна-сатырычныя песні:
Ой, дзядзько, дзядзько,
Памрэ твоя дзедка.
Святы вечар.
Памрэ твоя дзядка,
Возьмеш ты другую,
Святы вечар.
Возьмеш ты другую,
Сучку рудую,
Святы вечар.
(г. Мазыр, ад Наханьковай Надзеі Апанасаўны, 1929 г.н.).
У фальклорных зімовых традыцыях іншых народаў Еўропы таксама былі вядомы выпадкі ігнаравання калядоўшчыкамі абыходу і велічання асобных гаспадароў, што ўспрымалася апошнімі як іх зневажанне.
У магічным па сваёй сутнасці абрадзе калядавання беларусаў, у тым ліку і на тэрыторыі Гомельшчыны, важным момантам было адорванне каляднікаў падарункамі. Гэты рытуал быў уласцівы таксама і для зімовай абраднасці іншых народаў, напрыклад, іспанцаў, шатландцаў, бапгар і інш. «Ужо сама наяўнасць усіх гэтых падабенстваў і супадзенняў у звычаях і вераваннях самых розных народаў Еўропы, а гэтыя падабенствы і супадзенні ў большасці сваёй ахопліваюць, дарэчы сказаць, і ўсю Усходнюю Еўропу, — ставіць перад намі пытанне аб якіх-небудзь агульных заканамернасцях, падобных умовах, якія нараджаюць указаныя супадзенні, аб іх адзінай гістарычнай аснове» [1, 332].
Параўнаем матэрыялы па зімовай абраднасці і паэзіі беларусаў і іншых народаў. Абрад калядавання, напрыклад, у італьянцаў, як і ў іншых усходнеславянскіх народаў, уяўляў сабой абход пераапранутымі капядоўшчыкамі двароў аднавяскоўцаў. Звычайна ў італьянцаў пачаткам зімы лічыцца дзень святога Марціна (11 лістапада), да якога і былі прымеркаваны абыходныя шэсці маладых людзей, якія хадзілі ад хаты да хаты, імкнучыся атрымаць ад гаспадароў падарункі. Адзначым, што ў якасці падарункаў, прызначаных для каляднікаў рыхтавалі абрадавы хлеб: «На прыкладзе тых краін, дзе архаічная аснова абраду калядавання захавалася больш поўна (краіны Паўднёва-Усходняй Еўропы, Шатландыя і Ірландыя), можна бачыць, што адорванню надавалася вялікае значэнне, для каляднікаў выпякалі спецыяльныя хлябы, пячэнне ў выглядзе фігурак жывёл (казы, коней, сабак, свіней, зайца і г.д.) і птушак. Дастатак сям’і ўяўляўся залежным ад багацця раздадзеных падарункаў» [1, 74]. Паколькі, як адзначаюць даследчыкі, калядоўшчыкі — гэта ўвасобленыя ў іх вобразах духі продкаў, то адорванне падарункамі, можна меркаваць, не што іншае, як ахвярапрынашэнне.
У венецыянскіх правінцыях удзельнікамі такіх шэсцяў былі бедныя вяскоўцы, якія выконвалі песню:
В этом доме есть всё,
Колбаса и ветчина,
Пьячентинский сыр,
Слава, слава святому Мартину [1, 18].
Як і беларусы, італьянцы ўрачыста адзначаюць Ражаство, адметным момантам святкавання якога з’яўляецца звычай у першы дзень «новены» (16 снежня) рабіць «презепе» — «ражэственскія яслі з глінянымі, фарфоравымі або картоннымі фігуркамі св. Марыі, св. Іосіфа, Хрыста-дзіцяці і некаторых персанажаў гэтай евангельскай легенды» [1, 19].
Сярод іншых італьянскіх рытуалаў варта адзначыць наступныя моманты, звязаныя з калядаваннем: запальванне свечак і чытанне малітвы каля дамашняга «презепе», выкананне гуртамі маладых людзей або дзяцей ражэственных «канцонаў», абрад хаджэння з зоркай. Што датычыць апошняга рытуала, то звычай «звязды», як мы ўжо назіралі вышэй, — арганічная частка калядна-навагодняга комплексу Гомельшчыны.
Адметным абрадавым момантам у святкаванні Ражаства амаль ва ўсіх рэгіёнах Італіі (за выключэннем Сардыніі) з’яўляецца абрад «запальвання палена». «У аснове яго, напэўна, ляжаць два элементы. Па-першае, ачышчапьнае і жыццёвае значэнне агню. Па-другое, ідэя, што разам з дагараючым тоўстым ствалом, адыходзіць стары год, з усім дрэнным, што ў ім накапілася» [1, 21]. Італьянскі абрад спальвання палена можна суаднесці з рэчыцкім філасофскім звычаем «Кола», які таксама сімвалізаваў адыход старога года.
Старажытны звычай запальвання палена меў месца на Ражаство і ў французаў: «Паўстагоддзя таму назад у некаторых абласцях краіны яшчэ захоўваўся старажытны звычай распальваць у дамашнім ачагу напярэдадні Ражаства абрадавы агонь, так званае ражэственскае палена» [1, 38].
Асноўныя культы (прыродна-касмічны, культ продкаў і ідэя прадаўжэння роду), якія знайшлі адлюстраванне ў народным календары розных народаў, абумовілі сюжэтна-тэматычнае падабенства песень і семантычную блізкасць асобных рытуалаў (пасыпанне зернем, хаджэнне ca звяздой і з пераапрананнем у зааморфныя маскі, рытуальная трапеза, варожбы і інш.).
Літаратура
- Календарные обычаи и обряды в странах зарубежной Европы Зимние праздники. — М., 1973
- Славянские древности. Т. 2. — М., 1998
Аўтар: В.С. Новак
Крыніца: Тураўскія чытанні: Матэрыялы Рэспублікаскай навукова-практычнай канферэнцыі (Гомель, 4 верасня 2004 г.) / Адк. рэд. У.І. Коваль. — Гомель: УА «Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны», 2005. — С. 213-219.