Гурт NAVI выпусціў кліп на песню «Гісторыя майго жыцця», з якой спрабуе прабіцца на «Еўрабачанне»

0
1389

Беларускі гурт NAVI ужо другі раз запар трапляе ў фінал нацыянальнага адбору на Еўрабачанне. Сёлета музыкі спрабуюць патрапіць на конкурс з беларускамоўнай песняй «Гісторыя майго жыцця».

Navi прэзентавалі кліп на гэтую песню:

Па словах салістаў гурта, сёлета Navi падыйшлі да справы больш сур’ёзна і адказна. 

«Зараз мы ўпэўненыя ў песні і нашых вобразах. Тут мы такія, якія і ў жыцці. Мы б вельмі хацелі б, каб песня на мове загучала на ўсю Еўропу», — падзяліўся Арцём Лук’яненка.

Дарэчы, іх песня з’яўляецца адзінай беларускамоўнай песняй у фінале нацыянальнага адбору.

Паколькі Белтэлерадыёкампанія змяніла рэгламент конкурса, цяпер Беларусь на Еўрабачанні могуць прадстаўляць і замежнікі. Так сёлета ў фінал нацыянальнага адбору выйшлі спевакі з Украіны (Уладзіслаў Курасаў) і Расіі (ISAAK NIGHTINGALE).