Упершыню Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава будзе гукаць вясну не толькі ў Гомелі, але і ў Ветцы! Архаічная традыцыя гукання вясны пройдзе 24 сакавіка ў філіяле Веткаўскага музея ў Гомелі і сумесным культурна-масавым мерапрыемстве Веткаўскага музея і сярэдняй школы № 1 у Ветцы.
Каляндар Гомельскага Палесся і Падняпроўя вылучаецца найперш сваім веснавым “модусам мыслення”, г. зн. асаблівай распрацаванасцю, сэнсавай шматпланавасцю, багаццем формаў і факусіраваннем у святах веснавога цыкла ледзь не ўсіх ідэй каляндарнай звычаёвасці. Гуканне вясны, характэрнае перад усім для гэтай тэрыторыі, распачыналася яшчэ на Стрэчанне і заканчвалася пасля Вялікадня на Ушэсце. Веснавыі звычаі і песні сталі своеасаблівым гімнам жыцця ва ўсіх яго складальніках — у сям’і і каханні, у руплівай працы на полі і чаканні ўраджаю, у гадоўлі статка і гаспадарчых будзённых клопатах.
У праграме ў Ветцы:
- Знаёмства з гукальнымі традыцыйнымі спевамі і абрадамі в. Стаўбун Веткаўскага раёна (народны фальклорны этнаграфічны калектыў “Стаўбунскія вячоркі” і дзіцячы фальклорны калектыў “Спадчына”);
- Ваджэнне карагодаў;
- Традыцыйныя вясёлыя гульні;
- Каштаванне абрадавага печыва — птушачак;
- Развешванне папяровых птушачак.
У Гомлі:
- Паход на ўзбярэжжа р. Сож;
- Спяванне разам сапраўдных архаічных веснавых песен;
- Ваджэнне карагодаў, вясёлыя традыцыйныя гульні;
- Каштаванне абрадавага печыва — птушачак;
- Распальванне абрадавага вогнішча;
- Выраб і спальванне пудзіла Зімы;
- Прыгатаванне яечні ды блінцоў на вогнішчы;
- Танцы пад гармонік.
Падрабязная праграма даступна па спасылцы
Калі: 24 сакавіка (субота)
Ветка: пачатак у 11:00
Гомель: пачатак у 12:00
Дзе:
г. Ветка, вул. Акцябрская, 22
г. Гомель, пл. Леніна, 4
Збіраемся каля Філіяла Веткаўскага музея (тэрыторыя палацава-паркавага ансамбля, за саборам Пятра і Паўла)
Падрабязнасці ў падзеі Ўкантакце.
Запрашаем далучыцца да нашых традыцый! Правядзем весела і карысна час!