Гомельскі шклозавод

0
88
Гомельскі шклозавод імя М.В. Ламаносава

Гомельскі шклозавод імя М.В. Ламаносава ў р.п. Касцюкоўка Гомельскага раёна. Будаўніцтва пачалося ў 1929 г. Ліставое шкло выпускае з 1933 г. У Вялікую Айчынную вайну абсталяванне эвакуявана ў Башкірыю. Адноўлены ў 1943-1945 гг., пазней рэканструяваны. Наладжана вытворчасць цепла- і гукаізаляцыйных матэрыялаў –  пенашкла (1954), шкляных тэрмастойкіх труб з фасоннымі часткамі (1955), загартаванага шкла для аўтатрактарнай прамысловасці (1961), узорыстага і арміраванага шкла (1981), высокатэрмаўстойлівых шкляных труб (1988). Асноўная прадукцыя: шкло аконнае, вітрыннае, аўтамабільнае, загартаванае, маціраванае ліставое шкло і інш. Частка прадукцыі экспартавалася ў ЗША, Вялікабрытанію, ФРГ, Японію, МНР, КНР, на Кубу (1989), ў Польшчу і Турцыю (1993). Выдаецца шматтыражная газета “Стекловар”. На тэрыторыі завода помнік работнікам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

Крыніца: Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. Ст. 80.