Грунтоўна адрэстаўраваны беларускаю дзяржаваю палац у Гомлі прываблівае натоўпы турыстаў. Адноўленыя інтэр’еры напоўненыя аўтэнтычнымі рэчамі. Але пасля агляду экспазіцыі застаюцца пытанні, сярод якіх найважнейшае – ці ёсць там нешта беларускае?
Аўтары праграмы «Загадкі беларускай гісторыі» тэлеканала Белсат скіраваліся ў горад над Сожам каб знайсці адказ на гэтае пытанне.