Гомельская вобласць. Характарыстыка

0
980
Гомельская вобласць

Размешчана на ПдУ Беларусі. Мяжуе з Расіяй, Украінай. Плошча 40,4 тыс км2. Насельніцтва 1 млн. 600 тыс. чал. (1994). Цэнтр г. Гомель.

Утворана 15.1.1938. 20.2.1938 уключала 14 раёнаў (Буда-Кашалёўскі, Веткаўскі, Гомельскі, Добрушскі, Жлобінскі, Журавіцкі, Кармянскі, Лоеўскі, Рагачоўскі, Рэчыцкі, Свяцілавіцкі, Уваравіцкі, Церахоўскі, Чачэрскі), 247 сельсаветаў, 6 гарадоў, 8 мястэчак, 1 рабочы пасёлак. З 27.8.1938 у складзе вобласці 6 гарадоў, 7 гар., 1 рабочы паселак. 28.б. 1939 утвораны Стрэшынскі раён. На 1.1.1941 у Гомельскай вобласці 15 раёнаў, 235 сельсаветаў 8.1.1954 да вобласці далучана тэрыторыя скасаванай Палескай вобласці, Акцябрскі і Парыцкі раёны Бабруйскай вобласці, 17.12.1956 скасаваны Журавіцкі, Свяцілавіцкі, Стрэшынскі, 16.9.1959 Васілевіцкі раёны, гарадскі пасёлак Васілевічы перададзены Рэчыцкаму раёну. 20.1.1960 скасаваны Даманавіцкі раён, 29.7.1961 Парыцкі раён пераўтвораны ў Светлагорскі; 17.4.1962 скасаваны Тураўскі і Уваравіцкі раёны, 25.12.1962 – Акцябрскі, Веткаўскі, Камарынскі, Капаткевіцкі, Кармянскі, Лельчыцкі, Лоеўскі, Нараўлянскі, Церахоўскі, Чачэрскі раёны. 6.1.1965 адноўлены Веткаўскі, Лельчыцкі, Нараўлянскі, Чачэрскі, 30.7.1966 – Акцябрскі, Кармянскі, Лоеўскі раёны.

На 1.1.1995 у Гомельскую вобласць 21 раён (Акцябрскі, Брагінскі, Буда-Кашалёўскі, Веткаўскі, Гомельскі, Добрушскі, Ельскі, Жлобінскі, Жыткавіцкі, Калінкавіцкі, Кармянскі, Лельчыцкі, Лоеўскі, Мазырскі, Нараўлянскі, Петрыкаўскі, Рагачоўскі, Рэчыцкі, Светлагорскі, Хойніцкі, Чачэрскі), 17 гарадоў, у т.л. 8 абласцей, 9 раённага паддарадкавання, 13 гарадскіх і 4 рабочыя пасёлкі, 280 сельсаветаў, 2667 населеных пунктаў.

Крыніца: Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. Ст. 69.