Гомельская «Талака» запрашае на круглы юбілей

0
1391
Гомельская

Вось ужо трыццаць год гомельская “Талака” плённа працуе на ніве культурніцкага Адраджэння. Прыспеў час адзначыць гэтую падзею і з гэтай нагоды талакоўцы запрашаюць усіх на ўрачыстае святкаванне, што адбудзецца 18 снежня.

Уваход на імпрэзу будзе вольным, таму будзем радыя забачыцца з талакоўцамі розных часоў ды прыхільнікамі арганізацыі, а таксама тымі, хто хацеў бы больш пра яе даведацца.

Усіх сюрпрызаў раскрываць не будзем, але можам запэўніць, што наведнікаў чакае цікавы творчы вечар. Запрашаем у тайм-клуб “Флэт” 18 снежня ў 18:00 (гасцініца “Надзея”, другі паверх).

Можна прыходзіць з падарункамі.
😉

Да сустрэчы!