Сацыял-дэмакратычню прапаганду ў Гомелі пачаў у 1893 Гомельскі гурток самаадукацыі. У 1896 у горадзе дзейнічала 5 сацыял-дэмакратычных гурткоў (прапагандысты Л. Драгунскі, I. Захарын, Г. Калашнікаў, П.У. Карповіч, У. Фядотаў і інш.).
1.5.1897 чальцы гурткоў (да 50 чалавек) арганізавалі маёўку. Гурткі ўваходзілі ў Гомельскую сацыял-дэмакратычную групу, якая пачала масавую агітацыю сярод рабочых. Пад уплывам гэтай агітацыі ў другой палове 1897 адбылася стачка 25 сталяроў Гомельскіх майстэрняў Лібава-Роменскай чыгункі, 6 яе ўдзельнікаў былі арыштаваны. Агітацыя мела эканамічны характар і зводзілася да арганізацыі цэхавых стачачных кас Да вясны 1898 такія касы створаны ва ўсіх рамесных цэхах горада. Група ператварылася ў Гомельскі саюз барацьбы, які падтрымліваў сувязі з сацыял-дэмакратамі Кіева, Екацярынаслава, выпрацаваў свой “статут руху”. Пад кіраўніцтвам саюза ў 1898 прайшлі стачкі краўцоў, шаўцоў, шчаціншчыкаў і інш. У тым жа годзе кіруючая група саюза стала называцца камітэтм РСДРП (гл. Гомельскі камітэт РСДРП 1898-1900). Паводле звестак дэпартамента паліцыі найбольш актыўным дзеячам камітэта быў студэнт Маскоўскага універсітэта Карповіч. У 1898 камітэт выдаў лістоўку “Да нашых шаноўных рабочых, мужчын і жанчын”, “Адозву да нашых рабочых”, “Статут Гомельскага рамесніцкага рабочага саюза” (гл. ў арт. Гомельскі рамесніцкі рабочы саюз). Меў бібліятэку рэвалюцыйнай літаратуры. У перыяд ідэйна-арганізацыйнага крызісу ў РСДРП, выкліканага панаваннем “эканамізму”, у чэрвені 1900 большасць чальцоў камітэта выказалася за далучэнне да Бунда (гл. Гомельскі сацыял-дэмакратычны камітэт Бунда).
Сацыял-дэмакраты-інтэрнацыяналісты (Драгунскі, Мохаў і інш.) летам 1901 спрабавалі аднавіць у Гомелі камітэт РСДРП незалежна ад Бунда. Пасля няўдачы гэтай спробы яны ўтварылі Гомельскі камітэт сацыял-дэмакратаў-інтэрнацыяналістаў, пад кіраўніцтвам якога ў канцы 1901 утворана Гомельская сацыял-дэмакратычная група чыгуначных рабочых. Ва ўмовах панавання Бунда камітэт распаўся. Толькі пасля другога з’езда РСДРП (1903) прыхільнікі “Искры” ў Гомелі выйшлі з бундаўскай арганізацыі і ў канцы 1903 утварылі Гомельскую фупу РСДРП У студз 1904 па ініцыятыве ЦК РСДРП асобныя партыйныя групы Магілёўскай, часткі Мінскай, Чарнігаўскай і Палтаўскай губерні былі аб’яднаны ў абласную арганізацыю (гл. Палескі камітэт РСДРП), якую ўзначаліў М.К. Уладзіміраў. Гомельская аргцыя ўвайшла ў яе на правах раённай. Напярэдадні і ў час уздыму рэвалюцыі 1905-1907 займала ў асноўным бальшавіцкія пазіцыі. Узаемадзейнічала з Бундам. Сумесна з ім былі падрыхтаваны і праведзены першатравеньскія выступленні працоўных 1904. Аднак пры пагадненні з Бундам і па яго патрабаванні Гомельская арганізацыя РСДРП адмовілася ад работы сярод яўрэйскіх рабочых, дапусціўшы такім чынам прынцыповае адхіленне ад рашэнняў II з’езда РСДРП, за што крытыкавалася на III з’ездзе РСДРП (1905).
У чэрвені 1905 прадстаўнікі Гомеля ўдзельнічалі ў рабоце Першага з’езда арганізацый РСДРП Палескага раёна, на якім была прынята рэзалюцыя аб падпарадкаванні ўсіх арганізацый рашэнням III з’езда РСДРП і абранаму на ім ЦК, нягледзячы на тое, што з’езд не прызнаваўся агульнапартыйным. Прадстаўнікі Гомельскай арганізацыі РСДРП удзельнічалі ў рабоце першай абласной канферэнцыі арганізацый РСДРП Паўноўнча-Заходняга краю (Мінск, жнівень 1905), на якой падтрымана прапанова ЦК РСДРП байкатаваць Булыгінскую думу. Паводле рашэння канферэнцыі ў верасні 1906 Палеская абласная арганізацыя РСДРП была расфармавана. Гомельская арганізацыя РСДРП пераўтворана ў раённую. Яна падзялялася на Гарадскую, Навабеліцкую, Чыгуначную арганізацыі, выдавала “Летучнй листок Гомельского районного комитета Российской социал-демократической рабочей партии”.
У рэвалюцыі 1905-1907 разам з Бундам кіравала падрыхтоўкай і правядзеннем палітычных выступленняў працоўных горада. Кастрычніцкую палітычную стачку 1905 узначальваў кааліцыйны рэвалюцыйны камітэт, сфармаваны з прадстаўнікоў мясцовых арганізацый РСДРП, Бунда і Усерасійскага Чыгначнага саюза (УЧС). У дні снежаньскай палітычнай стачкі 1905 створаны Гомельскі камітэт дэлегатаў, які, абапіраючыся на баявыя дружыны, выконваў функцыі распарадчага органа. Пад кіраўніцтвам арганізацыі РСДРП у Гомелі прайшоў шэраг эканамічных забастовак. Чальцы арганізацыі ўдзельнічалі ў стварэнні інтэрнацыянальных прафсаюзаў на прадпрыемствах горада. Вясной 1906 арганізацыя рэарганізавана ў акруговую. На V (Лонданскі) з’езд РСДРП (1907) яна дэлегавала меншавіка.
Пасля паразы рэвалюцыі 1905-1907 мнопя чальцы арганізацыі арыштаваны, некаторыя адышлі ад рэвалюцыйнай дзейнасці. На ст. Гомель дзейнічаў гурток чыгначных рабочых, якім кіраваў бальшавік У.Л. Пуставойт. Вясной 1909 у Гомель прыязджаў прадстаўнік ЦК РСДРП у сувязі са стварэннем тут адной з перавалачных баз па дастаўцы ў Расію з-за мяжы нелегальнай літаратуры. У верасні 1909 адноўлены Гомельскі акруговы камітэт РСДРП. У 1910-1912 тут працаваў рэвалюцыянер У.М. Залежскі, які кіраваў экспедыцыяй партыйнай літаратуры, займаўся аднаўленнем Палескага камітэта. З-за мяжы ў Гомель паступалі выданні партыі газеты “Пролетарий, “Социал-демократ”, а з 1910 – легальная газета бальшавікоў “Звезда”, якая выходзіла ў Пецярбургу. У Гомелі ў гэты час дзейнічалі нелегальныя прафсаюзы друкарскіх рабочых пераплётчыкаў, краўцоў, гільзаўшчыкоў. У 1911 Гомельская арганізацыя РСДРП прыкметна вырасла, адноўлены Чыгуначная і Навабеліцкая арганізацыі. Вясной 1912 яна ўдзельнічала ў правядзенні сходаў рабочых на знак пратэсту супраць Ленскага расстрэлу, збірала сродкі на карысць сем’яў забітых і параненых, а таксама для падпіскі на партыйныя выданні.
Летам 1912 партыйнай рабоце ў Гомелі аказваў дапамогу прадстаўнік ЦК РСДРП Г.І. Сафараў. У 1912-1914 тут дзейнічала група падпольшчыкаў, карэспандэнтаў і распаўсюджвальнікаў бальшавіцкай газеты “Правды”, збіраліся сродкі ў яе фонд. У сакавіку 1913 чальцы прафсаюза рабочых друкароў і пераплётчыкаў праз рэдакцыю “Правды” звярнуліся да думскай сацыял-дэмакратычнай фракцыі з прапановай унесці на разгляд Думы законапраект аб увядзенні агульнага, прамога, тайнага і прапарцыянальнага выбарчага права, аб поўнай свабодзе арганізацый, саюзаў, забастовак, свабодзе друку, сумлення, аб 8-гадзінным рабочым дні, новым страхавым законе, аб скасаванні Дзяржаўнага савета. Да гэтага часу Гомельская арганізацыя РСДРП дамаглася пераважнага ўплыву ў нелегальных прафсаюзах чыгуначнікаў, друкароў, краўцоў, прыказчыкаў. Для партыйнай работы выкарыстоўвалася легальнае таварыства спажыўцоў пры Гомельскіх чыгуначных майстэрнях.
У 1914 Гомельская арганізацыя РСДРП арганізавала першатравеньскую стачку, выдала і распаўсюдзіла лістоўку. Пасля арыштаў у ліпені 1914 арганізацыя аднавіла работу толькі ў канцы года. У траўні 1915 яна арганізавала палітычную сходку (50 чалавек), правяла збор сродкаў на аплату адвакатаў у судзе чальцоў Палескага камітэта, які праходзіў у Кіеве, усталявала сувязі ў Кіеве і Петраградзе. Летам 1915 у сувязі з пераводам у Магілёў Стаўкі Вярхоўнага галоўнакамандуючага ў Гомелі праведзены масавыя вобшукі і арышты. Аб’ектам рэвалюцыйнай прапаганды быў Гомельскі перасыльны пункт, дзе адбылося буйнейшае на Заходнім фронце Гомельскага перасыльнага пункта паўстанне 1916. Напярэдадні Лютаўскай рэвалюцыі 1917 у горадзе дзейнічалі сацыял-дэмакратычныя групы на эвакуяваным з Варшавы металаапрацоўчым заводзе акруговага арсенала, на заводзе Варшаўскай акругі Міністэрства шляхоў зносін, у чыгуначных майстэрнях Лібава-Роменскай чыгункі, у 2-й тылавой аўтамайстэрні. Аднак у прыфрантавой абсталёўцы разгарнуць масавую работу арганізацыя не магла. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 групы ўвайшлі ў склад Гомельскай аб’яднанай арганізацыі РСДРП.
Аўтар: Міхась Біч
Крыніца: Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. Ст. 68-69.