Другую палову XIX ст. у гісторыі Гомеля даследчыкі дастаткова аргументавана вызначаюць як пераломную веху, калі інтэнсіўны рост насельніцтва горада, высокая дынаміка яго гаспадарча-эканамічных працэсаў і сацыя культурнай трансфармацыі вызначылі відавочную неабходнасць рэфармавання сістэмы муніцыпальных органаў [1, с. 118].
3 1852 года, калі Гомель атрымау статус павятовага цэнтра, тут была сфарміравана мадэль гарадскога кіравання, якая была уведзена у 24 беларускіх гарадах на аснове «кацярынінскай» Жалаванай граматы гарадам 1785 года. У Гомелі намінальна захоўвалася трохузроўневая структура выбарных органаў гарадскога самакіравання, пабудаваная на саслоўна-карпаратыўнай аснове. Першыя два ўзроўні — агульнагарадскі сход і агульнагарадская дума — у асноўным забяспечвалі электаральныя працэдуры і фарміравалі корпус абраных дэпутатаў (гласных). Алошнія вызначалі склад і службовыя абавязкі гарадской «шасцігласнай» (назва ад колькасці выбіраемых гласных) думы — распарадча-выканаўчага органа, да кампетэнцыі якога законам адносіліся галоўныя пытанні аператыўнага кіравання горадам [2, с. 124; 3, с. 12-13].
Хроніка гарадскога жыцця 1860-х — сярэдзіны 1870-х гг. пераканаўчга сведчыць аб тым, што муніцыпальная сістэма знаходзілася ў стане стагнацыі, выконвала абмежаваныя ўнутрыгарадскія функцыі, а па сутнасці з’яўлялася адміністрацыйна-фіскальным дадаткам губернскіх органаў кіравання. Азначаная сістэма муніцыпальных органаў у сярэдзіне XIX ст. адсгавала ад тэмпаў роста горада, яго сацыяльнай и гаспадарчай дынамікі і патрабавала сваей неадкладнай рэарганйзацыі. Яе нарматыўна прававая база была вызначана новым Гарадавым палажэннем 16 чэрвеня 1870 г., якое грунтавалася на прагрэсіўных прынцьшах самакіравання усесаслоўнасці, маемаснага выбарчага цэнзу, пашырэння сферы распарадчых кампетэнцый муніцынальнай улады і г. д. [3, с. 37].
Аднак пераход на гэтыя новыя прынцыпы дзейнасці муніцыпальнай улады пачаўся ў Беларусі толькі праз пяць гадоў, следам за прыняццем закона 29 красавіка 1875 года «Аб прымяненні Гарадавогс.палажэння 16 чэрвеня 1870 г. да гарадоў Заходніх губерняу» [4, с. 92-93]. Пры гэтым была выкарыстана паэтапная схема, паводле якой губернскімі ўладамі вызначалася паслядоунасць пераходу гарадоў на новую сістэму самакіравання ў залежнасці ад агульнага ўзроўня іх развіцця і ступені падрыхтаванасці да рэформы.
Гомель атрымаў дазвол на пераход да новага муніцыпальнага кіравання ў складзе першай групы беларускіх губернскіх і павятовых цэнтраў. У 1876 г. у адпаведнасці з нормамі раздзела «Аб гарадскіх і выбарчых сходах» Гарадавога палажэння ў Гомелі былі скліканы выбарчыя сходы I — III разрадаў і адбылося абранне гласных гарадской думы, якія на першых пасяджэннях сфарміравалі муніцыпальнае кіраўніцтва (гарадскі галава) і яго выканаўчы орган — гарадскую ўправу [4, с. 25-27]. Адначасова ў мэтах узмацнення кантрольна-распарадчых функцый думы і павышэння эфектыунасці яе узаемадзеяння з выканаучым органам былі створаны пастаянныя і часовыя камісіі.
У плане рэалізацыі сваіх норматворчых прэрагатываў (арт. 103 Гарадавога палажэння 1870 г.) новыя муніцыпальныя органы Гомеля з канца 1870-х і да пачатку 1890-х гг. практыкавалі рэгулярную распрацоўку І зацвярджэнне блока нарматыўных актаў («абавязковых пастаноў»), якімі рэгуляваліся санітарна-гігіянічны стан горада, правілы пажарнай бяспекі, арганізацьш і ўмовы транспартных паслуг, гандлевай дзейнасці і г. д. У межах кампетэнцыі, якая была акрэслена арт. 2 і 55 Гарадавога палажэння 1870 г., новая муніцыпальная улада атрымапа даволі значныя паўнамоцтвы ў сферы дабраўпарадкавання горада, развіцця яго гандлева-прамысловай і гаспадарчай інфраструктуры, матэрыяльнага забеспячэння ўстаноў адукацыі, асветы і аховы здароўя [3, с. 33-34].
Аднак агульны змест, паслядоўнасць і эфектыўнасць муніцыпальнай палітыкі ў значнай ступені залежалі ад яе фінансава-матэрыяльнага забеспячэння. Таму ад пачатку сваей дзейнасці і на працягу 1880-х — 1890-х гг. новая муніцыпальная ўлада Гомеля была занята вырашэннем адной з самых складаных праблем фарміравання даходнай часгкі гарадскога бюджэту.
Ужо на памежжы 1870-х — 1880-х гг. гомельская гарадская ўправа здолела ўзяць пад кантроль паступленне традыцыйных даходаў у межах т. зв. “порочных статей», якія уключалі грашовыя паступленні ад здачы ў арэнду сенакосаў, выганаў, ворных земляў, гародаў і аб’ектаў рыбалоўнага промыслу ў межах гарадской тэрыторыі. Стабільны даход давалі асобныя гандлева-гаспадарчыя аб’екты, якія знаходзіліся ва ўласнасці горада і землі, здаваўшыяся прамыславікам ў гаспадарчую арэнду. Варта адзначыць, што сніс аб’ектаў, якія ўваходзілі у пералік “оброчных статей» па Гомелю пастаянна павялічваўся: па даных губернскага статкамітэгу на 1902 год ен складаў 30 пазіцый. Аналіз гарадскіх бюджэтаў за 1888-1912 г. г. па табліцах, прадстаўленых ў “Аглядзе Магілеўскай губерні за 1912 год» дэманструе рост даходаў па гэтаму напрамку у 5, 5 разоў. Гэта быў адзін з самых дынамічных сегментаў даходнай часткі гарадскога бюджэту.
У пачатку 1880-х гг. муніцыпальпыя ўлады Гомеля здолелі вырашыць яшчэ адну складаную і вострую праблему, звязаную з ўвядзеннем сістэмы ацэначных збораў з дамоў і нерухомай маемасці гараджан.
Даволі дынамічна ішлі паступленні ў гарадскую казну ад гандлевых і прамысловых прадпрыемстваў на тэрыторыі Гомеля, агульная колькасць якіх хутка вырастала і нават пры сістэме збораў, якая абмяжовала іх нарматыўным максімумам у 1 % ад агульнага кошту вытворчасці, гэтая крыніца даходнай часкі бюджэту была дастаткова істотнай.
Гэта дазволіла гомельскім гарадскім ўладам асэнсавана акрэсліць асноўныя задачы муніцыпальнай палітыкі, якая ўжо думай першага склікання на зыходзе 1870-х гадоў была зарыентавана на стратыгічныя напрамкі ў развіцці Гомеля: адукацыя з гімназічнай перспектив; рэгулюемая забудова і дабраупарадкаванне горада, фарміраванне яго сучаснай гаспадарчай і камунальнай інфраструктуры [6, с. 76].
У першую чаргу намаганні муніцыпальнай палітыкі былі накіраваны на адну з самых складаных і застарэлых праблем гарада — стану яго вуліц, плошчаў, спускаў да р. Сож і яе ўзбярэжжа. Да кардынальнага выпраўленняя гэтага становішча гарадская ўлада ішла праз рэалізацыю комгілексанай праграмы паэтапных мер. Яе першьтм напрамкам з 1878 г. сталі работы па брукаванню цэнтральных вуліц Гомеля ад чыгуначнага вакзала да Саборнай (Базарнай) плошчы. Важнай пазабюджэтнай крыніцай запяспячэння гэтай гіраграмы стаў дагавор з таварыствам Лібава-Роменскай чыгункі на 50% яе фінансіраванне [7, арк. 63-68]. У далейшым эфектыўнае выкарастанне бюджэтных рэсурсаў, сваечасова ўключэнню санкцыяніраваных на ўрадавым узроўні дадатковых мэтавых збораў, а таксама -прыцягненне прыватных інвестараў дазволіла муніцыпальнай ўладзе Гомеля правесці ў пачатку 1890-х гадоў чарговы этап работ, якімі былі ахоплены частка вуліц вакол Саборнай (Базарнай) плошчы, а таксама вялікі адрэзак Румянцаўскай вуліцы з прылягаючым да яе Ірынінскай і Аптэчнай вуліцамі [8, арк. 94-96; 9, арк. 24-26 зв., 38 72; 10, арк. 43:14; 11, арк. 72]. Адначасова ў аднаведнасці з зацверджанай тэхналогіяй дарожна-будаўнічых работ па рашэнню гарадской думы 1876 г. пераважна за кошт сродкаў дамаўладальніка брукаваныя цэнтральныя вуліцы г. Гомеля былі забяспечаны драўлянымі тратуарамі.
У другой палове 1880-х гг. у сувязі з распрацоўкай і рэалізацыяй новага генплана г. Гомеля [12, арк. 63, 73] муніцыпальныя мерапрыемствы па рэгуляванню забудовы і дабраўпарадкаванню горада пачалі набываць характра комплекснай праграмы [13, арк. 81 зв.-83 зв., 96; 14, с. 77-80]. Есць дастатковыя падставы разглядаць у якасці яе нарматыўнай асновы рашэнне Гомельскай гарадской думы ад 20 ліпеня 1886 года [9, арк. 38-40]. Дзевяць асноўных пунктаў гэтага дакумента, прынятыя па прапанове гарадскога галавы С.I. Налькена і управы, акрэслілі сярод задач блізкай перспектывы завяршэнне работ па забесаячэнню цэнтральнай часткі горада брукаванымі маставымі і драўлянымі тратуарамі. У пачатку XX ст. асноўная частка гэтай мапггабнай капітала — і працаемістай праграмы была паспяхова завершана. Аўтарытэтны статыстычны даведнік «Города России» сведчыць, што па стану на 1910 г. па агульнай працягласці брукаваных вуліц (15,4 вярсты) Гомель пераўзыходзіў усе павятовыя цэнтры Усходняй Беларусі, а па вуліцах з тратуарамі саступаў толькі губернскім гарадам.
У муніцыпальнай праграме 20 ліпеня 1886 г. упершыню спецыяльна ставілася задача мэтанакіраванага ўпарадкавання гарадскіх сквераў і зяленых зон, а таксама — пашырэння часткі паркавай тэрыторыі пры Петра-Паўлаўскім саборы і палацы Паскевічаў. Яшчэ у канцы 1870-х — пачатку 1880-хг. г. гарадская дума дазволіла кн. Ф.І. Паскевічу на яго ўласныя сродкі ўмацаваць схіл збоку ад Кіеўскага спуску, насадзіць кустарнікі і зрабіць агароджу. У ходзе гэтых работ таксама была ўпарадкавана пляцоўка вакол капліцы [7, арк. 81—83, 124-125; 9, арк. 38-40; 15, арк. 3-3 зв. ].
Муніцыпальная праграма прадугледжвала і пашырэнне садова-паркавай зоны ў цэнтры горада за кошт тэрыторыі верхняй набярэжнай. У спрапаздачы гарадскога галавы С I. Нолькена аб дзейнасці муніцыпальнага кіравання ў 1888 годзе адзначалася, што «…на горё берега реки Сож (верхняя набярэжная — Г. А.) устроен сквер для гуляния публики» [12, арк. 23 зв.-24]. Пазней быў разбіты новы сегмент гэтага сквера, які разгарнуўся ўбок цэнтральнай Саборнай (Базарнай) плошчы і меў выхад да новага будынку гарадской думы. 3 1911г. сквер насіў назву Гогалеўскага [16].
Асаблівая ўвага надавалася ператварэнню гарадскога бульвара (цяпер сквер імя А.А. Грамыкі) з традыцыйнай зоны масавага адпачынку ў культурны асяродак цэнтра горада. Раз у тыдзень (пераважна па выхадных) тут выступаў мясцовы аркестр, а 18 кастрычніка 1887 г. у межах муніцыпальнай праграмы 20 ліпеня 1886 г. на гарадскм бульвары быў урачыста адкрыты «зімовы» тэатр, разлічаны на аўдыторыю больш за 400 гледачоў [17, с. 42].
Урэшце 15 мая 1902 года, дзякуючы намаганням аднаго з ветэранаў гарадской думы і вядомага грамадскага дзеяча І. П. Максімава, у раене вул. Румянцаўскай быў разбіты гарадскі сад, які стаў любімым месцам адпачынку гамельчан. Менавіта тут з 1909 г. пачала прымаць гомельскіх аматараў тэатральна-музычнага мастацтва т. зв. «малая тэатральная зала» якая ўяўляла сабой драўляны павільен у псеўдарускім стылі і шэраг лавак пад адкрытым небам [17, с. 43].
Пры актыўнай падтрымцы грамадкасці горада, з шырокім выкарыстаннем пазабюджэтных укладанняў, паспяхова праводзілася праграма азелянення цэнтральных вуліц горада праз пасадку розных парод дрэваў. Муніцыпальная улада арганізавапа яе ria спецыяльнаму плану i пад непасрэдным кіраўніцтвам гласнага думы Д.В. Разумеева [12, арк. 27зв. — 28 зв.].
Такім чынам, рэалізацыя асноўных праграм накіраваных на развіццё гаспадарча-камунальнай інфраструктуры і сацыякультурных параметраў горада, дэманструе высокую дзеездольнасць і канструктыўны патэнцыял муніцыпальнай улады Гомеля у другой палове XIX — пачатку XX ст.
Спіс літаратуры
- Терещенко, А. А. Формирование органов самоуправления в городах Центрального Черноземья в 70-90-е годы XIX века/ А. А. Терещенко // Вопросы истории. — 2003. — №9. — С. 118-125.
- Грибко, И. Л. Дворянство в системе городского самоуправления Беларуси (последняя четверть XIX — начало XX в.) / И. Л. Грибко // Российские и славянские исследования: Научный сборник — Вып. 4. — Минск: БГУ, 2009. — С. 124-129.
- Юрочкин, М. А. Реформа городского самоуправления в Беларуси во второй половине XIX — начале XX вв. / М. А. Юрочкин. — Гомель: Белницэкология, 2002. — 152 с.
- Грыбко, I. Л. Рэфармаванне гарадскога кіравання Беларусі у 70 -80-я гг. XIX ст. / I. Л. Грыбко // Гістарычная навука ў Белдзяржуніверсітэце ш рубяжы тысячагоддзяў. Матэрыялы Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі. 29 лістапада 1999 г. — Мінск: Выд. БДУ, 2000. — С. 91-95.
- Грыбко, І. Выбары ў гарадскія думы ў беларусі ў другой налове 70-х -пачатку 90-х гадоў XIX ст. / I Грыбко// Беларускі гістарычны часопіс. — 2002. — №6. — С. 23-27.
- Аляксейчанка Г. А. Гарадское самакіраванне г. Гомеля у канцы XIX — пачатку XX ст. (хроніка і аналіз дзейнасці) / Г. А. Аляксейчанка // Краеведение — основа духовного возрождения общества. — Гомель: ИПП «Сож». 1998. — С. 75-77.
- Протоколы заседаний Гомельской городской думы за 1878 г. // НГАБ. — Фонд 2912. — Воп. 1. — Спр. 14.
- Протоколы заседаний Гомельской городской думы за 1876 г. // НГАБ. — Фонд 2912. — Воп. 1. — Спр. 16.
- Журнал и протоколы заседаний Гомельской городской думы за 1886 г. // НГАБ. — Фонд 2912. — Boп. 1. — Спр. 20.
- Журнал и протоколы заседаний Гомельской городской думы за 1889 г. // НГАБ. — Фонд 2912. — Воп. 1. — Спр. 23.
- Журнал и протоколы заседаний Гомельской городской думы за 1890 г. // НГАБ. — Фонд 2912. — Воп. 1. — Спр. 24.
- Журнал и протоколы заседаний Гомельской городской думы за 1887 г. // НГАБ. — Фонд 2912. — Воп. 1. — Спр. 21.
- Журнал и протоколы заседаний Гомельской городской думы за 1901 г. // НГ АБ. — Фонд 2912. — Воп. 1. — Спр. 26.
- Литвинова, Т. Ф. Улица Советская (Румянцевская) в Гомеле: историко- архитектурный очерк/ Т. Ф. Литвинова// Краеведение — основа духовного возрождения общества. — Гомель: ИПП «Сож». 1998. — С. 77-80.
- Журнал и протоколы заседаний Гомельской городской думы за 1880 г. // НГАБ. — Фонд 2912. — Воп. 1. — Спр. 18.
- Гомельская копейка. — 08.1911 г.
- Мальцаў У. Тэатральная геаграфія Гомеля / У. Мальцаў // Мастацтва. — 1993. — №11. — С. 41-45.
Аўтар: Г.А. Аляксейчанка
Крыніца: Гомель: старонкі гісторыі (да 870-годдзя першай згадкі ў летапісе) [Тэкст]: зб. навук. арт. / рэдкал.: В. А. Міхедзька (адказны рэд.) [і інш.], М-ва адукацыі РБ, Гомельскі дзярж. ун-т імя Ф. Скарыны. — Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2012. — 188 с. Ст. 31-37.