Gomel Jazz Festival: трэба часцей

0
1409

Далёка не ўпершыню гучаў непрадказальнымі джазавымі акордамі каледж мастацтваў імя Сакалоўскага ў Гомлі. Джаз як сумесь афрыканскіх ды еўрапейскіх музычных традыцый ды музычны сімвал свабоды беларусам блізкі. І, відаць, невыпадкова. Нам не хапае імправізацый і адвольнасцей, як сто гадоў таму не хапала іх і Амерыцы. Што акрамя свабоды яднае джазавых музыкаў сёння?