Дыялог-клуб “Міжрэчча” запрашае ўсіх ахвотных на адмысловы вялікодны канцэрт-успамін, што пройдзе 20 красавіка ў філіяле Веткаўскага музея ў Гомелі.
Доўжыцца Велiкодная ўзнёсласць. Адпяялi сцiхiры Вялікадня мiнулым Светлым тыднем, а цяпер адыйшла Радунiца, з яе дахрысцiянскiм здзiуленнем пакiнутым магiлам, амаль натуральным зазiраннем за “край дамавiны”. Цяпер паводка прыносiць свежую плынь талых снягоу i вецер — п’янкое паветра зарэчных далячыняў. Убiраецца смарагдавым вэлюмам цёплы палесскi край.
Ёсць людзi, якiя збяруцца сярод галасоў i ляманту iнфармацыi адчуць голас Вялікадня. Сярод тысячаў патрабавальных гукаў вылучыць напеў якiм чалавеку прамаўляе Бог, якiм чалавек адказвае Богу.
Доўжыцца справа Вялікадня. Ходзiць Хрыстос па зямлi. Людзi збiраюцца разам…
Калі: 20 красавіка (пятніца) 2018 года, 18:00
Дзе: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі (будынак за Петрапаўлаўскім саборам у парку)
Кошт уваходу: 1 р. 00 к.
Тэлефон: 8 (0232) 75-88-86