Каляндар знаёміць з асноўнымі памятнымі датамі з гісторыі горада над Сожам за 2022 год.
- 880 гадоў (1142) з часу першага ўспамiну ў Iпацьеўскiм летапiсе аб Гомелi (Гомiй, Гомей, Гомiн, Гомь, Гомье) як уладаннi чарнiгаўскага князя Iгара Ольгавiча.
- 355 гадоў таму (1667) паводле ўмоў Андрусаўскага перамiр’я Гомель вернуты ў склад Рэчы Паспалiтай.
- 250 гадоў таму (1772) адбыўся першы падзел Рэчы Паспалiтай, у выніку якога Гомель быў далучаны да Расiйскай імперыі.
- 245 гадоў таму (1777):
у Гомелi заклалi Гомельскi палацава-палацава-паркавай архiтэктуры 2-й пал. XVIII — сярэдзiны XIX ст.;
прынята рашэнне аб будаўніцтве новага павятовага цэнтра на левым беразе ракі Сож – Навабеліцы. - 230 гадоў (1792-1852) з дня нараджэння Грыгаровіча Івана Іванавіча, беларускага праваслаўнага царкоўнага дзеяча, гісторыка, археолага, мовазнаўцы, пісьменніка. У 1820-1829 – протаіерэй, цэнзар пропаведзяў хрысціянскага вучэння Беліцкага духоўнага вучылішча, рэктар Гомельскага павятовага і прыхадскога вучылішча. Вывучаў гiсторыю Беларусі, у першую чаргу Гомельшчыны.
- 185 гадоў таму (1837) Івану Федаровічу Паскевiчу-Эрыванскаму рускім урадам падаравана астатняя частка Гомеля з навакольнымi землямі.
- 125 гадоў (1897) з дня назначэння архітэктарам Гомеля Станіслава Шабунеўскага.
- 110 гадоў (1912, Гомель — 1943) з дня нараджэння Бірбраера Яўгена Абрамовіча, Героя Савецкага Саюза.
- 100 гадоў таму дзверы адчыніла СШ № 48 г. Гомеля.
- 90 гадоў (1932) з часу адкрыцця Гомельскай абласной сухотнай бальніцы.
- 85 гадоў з часу адкрыцця Гомельскага абласнога Палаца творчасці дзяцей і моладзі.
- 85 гадоў (1937) з дня адкрыцця гомельскага абласнога палаца піянераў і школьнікаў.
- 75 гадоў (1947) з дня зацвярджэння першага пасляваеннага Генеральнага плана аднаўлення і развіцця Гомеля;
з дня адкрыцця аўтобуснага руху, з’яўлення першага таксі. - 65 гадоў (1957) з дня выхаду кнігі С. М. Лебедзева “Гомель: краткий историко–экономический очерк”.
- 55 гадоў (1967) з часу стварэння Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў БССР;
арганізацыі Гомельскай абласной філармоніі;
з часу заснавання Гомельскім гарадскім Саветам звання “Ганаровы грамадзянін горада Гомеля”. - 45 гадоў (1977) таму Гомель параднiўся з г. Клермон-Феран (Францыя);
з дня ўстанаўлення бюста двойчы Героя Сацыялiстычнай Працы П. О. Сухога. - 10 гадоў таму званне «Ганаровы грамадзянін горада Гомеля» прысвоена Сідорскаму Сяргею Сяргеевічу, доктару тэхнічных навук, заслужанаму працаўніку прамысловасці Рэспублікі Беларусь, акадэміку Міжнароднай інжынернай акадэміі, з 26 снежня 2003 па 28 снежня 2010 — прэм’ер-міністр Беларусі.
Студзень
- 100 гадоў (1922 ) з часу правядзення першай Гомельскай губернскай нарады па бібліятэчнай справе.
- 6 студзеня — 110 гадоў (1912) з дня нараджэння Палосіна Яўгена Міхайлавіча , акцёра, Народнага артыста Беларускай ССР (1956). Сцэнічную дзейнасць пачаў ў Гомельскім драматычным тэатры.
- 9 студзеня — 60 гадоў (1962) з дня адкрыцця бібліятэк-філіялаў №2 і № 16 сеткі публічных бібліятэк горада Гомеля.
- 11 студзеня — 70 гадоў (1952) з дня нараджэння Оськіна Віктара Сямёнавіча падпалкоўніка, Ганаровага грамадзяніна г. Гомеля.
- 13 студзеня — 100 гадоў (1922, Гомель ) з дня нараджэння Жолудзева Навума Ільіча, Героя Савецкага Саюза.
- 17 студзеня — 65 гадоў (1957) з дня адкрыцця Гомельскай абласной станцыі юных турыстаў.
Люты
- 75 гадоў (1947) з часу наведвання Гомеля народным паэтам БССР Якубам Коласам.
- 2 лютага — 70 гадоў (1952) з дня нараджэння Отчык Таццяны Iванаўны, мастака дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, члена Беларускага саюза мастакоў.
- 5 лютага — 20 гадоў(2002) з дня заснавання ў Гомелі Дзяржаўнай установы «Карцінная галерэя Г. Х. Вашчанкі».
- 8 лютага — 55 гадоў (1967) з дня выхаду Указа Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР аб прысваенні Гомельскай вобласці вышэйшай урадавай узнагароды — ордэна Леніна.
- 22 лютага — 100 гадоў (1922, Гомель) з дня нараджэння Неўскага Мікалая Арсеньевіча, Героя Савецкага Саюза.
- 23 лютага — 80 гадоў (1942) з дня нараджэння Болсуна Міхаіла Міхайлавіча, паэта, члена Беларускага саюза журналістаў.
- 24 лютага — 100 гадоў (1922, г. Гомель — 1977) з дня нараджэння Журава Анатоля Яфімавіча, вучонага-гісторыка, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1970).
- 27 лютага — 35 гадоў (1987) з дня стварэння гарадскога Савета ветэранаў вайны і працы.
- 28 лютага — 95 гадоў (1927, Гомель — 2011) з дня нараджэння Шашкова Анатоля Герасiмавiча, вучонага ў галіне цеплафізікі, акадэміка НАН Беларусі, заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі Беларусі.
Сакавік
- 105 гадоў (1917) з часу наведвання Гомеля беларускім паэтам Максімам Багдановічам
- 25 сакавiка — 115 гадоў (1907-1979) з дня нараджэння Зефірава Аляксея Пятровiча, савецкага вучонага ў галіне неарганічнай хіміі і металургіі, члена-карэспандэнта АН СССР, лаўрэата Ленінскай прэміі (1965 г.) і Дзяржаўнай прэміі СССР (1979 г.).
- 27 сакавiка — 90 гадоў (1932-2002) з дня нараджэння Дзяканава Станiслава Дзмiтрыевiча, беларускага жывапiсца, члена Беларускага саюза мастакоў.
Красавік
- 8 красавiка — 80 гадоў (8 красавіка 1942) з дня нараджэння Анчышкінай Галіны Іванаўны, артысткі драмы, вядучага майстра сцэны Гомельскага гарадскога маладзёжнага тэатра, узнагароджана Нагрудным знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь “За ўклад у развіццё культуры Беларусі”.
- 15 красавiка — 65 гадоў (1957) з дня нараджэння Зуевай Ларысы Мiхайлаўны, мастачкi ў галiне стварэння габелена, члена Беларускага саюза мастакоў.
- 20 красавiка — 85 гадоў (1937) з дня нараджэння Лосікава Івана Лукіча, пісьменніка.
- 23 красавiка — 110 гадоў (1912) з дня адкрыцця першага ў Гомелі помніка — Гогалю М.В.
- 23 красавiка — 110 гадоў (1912) з дня наведвання Гомеля дзіцячым пісьменнікам Карнеем Іванавічам Чукоўскім.
- 27 красавiка — 85 гадоў (1937, Гомель) з дня нараджэння Макаранкі Генадзя Макаравіча, вучонага ў галіне машынабудавання, члена-карэспандэнта Беларускай інжынернай акадэміі.
- 29 красавiка — 75 гадоў з дня нараджэння (1947, Гомель) Фейгіна Юрыя Мiхайлавiча, акцёра, заслужанага артыста Беларусі.
Травень
- 85 гадоў (1937) з часу наведвання Гомеля народным паэтам БССР Якубам Коласам.
- 8 мая — 10 гадоў з часу адкрыцця мемарыяльнай дошкі Герою Савецкага Саюза Паўлу Мікалаевічу Буйневічу.
- 12 мая — 80 гадоў (1942) з дня нараджэння Бароўскага Анатоля Мікалаевіча, пісьменніка.
- 14 мая — 60 гадоў (1962) з дня нараджэння Крылова Андрэя Валянцiнавiча, беларускага жывапiсца, члена Беларускага саюза мастакоў.
- 15 мая — 75 гадоў (1947) з дня нараджэння Гулевіча Мікалая Юр’евіча, члена Беларускага саюза журналістаў.
- 19 мая — 240 гадоў (1782-1856 ) з дня нараджэння Паскевіча Івана Фёдаравіча.
- 20 мая — 60 гадоў (1962) з дня адкрыцця першага ў Гомелі тралейбуснага маршрута.
- 31 мая — 130 гадоў з дня нараджэння Кікоіна Міхаіла (Мішэля) (1892, Гомель, ці Рэчыца — 1968), французскага мастака, аўтара партрэтаў, пейзажаў, нацюрмортаў.
Чэрвень
- 90 гадоў (1932) з дня адкрыцця маргарынавага завода (з 1935 года – Гомельскі тлушчавы камбінат).
- 6 чэрвеня — 75 гадоў (1947, Гомель) з дня нараджэння Даўгалы Валерыя Цiмафеевiча, мастака ў галіне манументальна-дэкаратыўнага мастацтва.
- 8 чэрвеня — 100 гадоў (1922-1994) з дня нараджэння Белага Уладзіміра Аляксеевіча, акадэміка АН Беларусі. Пад яго кіраўніцтвам у Гомелі быў створаны Інстытут механікі металапалімерных сістэм АН.
- 10 чэрвеня — 105 гадоў (1917) з дня адкрыцця для публікі парка князёў Паскевічаў.
- 19 чэрвеня — 95 гадоў (1927) з дня адкрыцця стадыёна чыгуначнікаў (з 1936 года – стадыён “Лакаматыў”)
Ліпень
- 10 гадоў таму на базе тэлерадыёкампаніі “Гомель” пачала вяшчанне новая радыёстанцыя “Гомель плюс”.
- 3 лiпеня — 85 гадоў (1937, Гомель – 2013, Гомель) з дня нараджэння Шамяткова Леаніда Аляксандравіча, вучонага-матэматыка, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, Ганаровага грамадзяніна г. Гомеля.
- 14 лiпеня — 95 гадоў (1927, в. Старая Беліца, Гомельскі раён -2018) з дня нараджэння Штыхава Георгія, вучонага ў галіне археалогіі і гісторыі, даследчыка археалогіі і гісторыі Беларусі VI-XIII стст., гісторыі Полацкай зямлі, вытокаў беларускай народнасці, лаўрэата дзяржаўнай прэміі Беларусі, педагога, выдатніка народнай асветы Беларусі.
- 20 лiпеня — 90 гадоў (1932, Гомель) з дня нараджэння Мартынюка Леаніда Уладзіміравіча, кінарэжысёра, лаўрэата ўсесаюзных і міжнародных кінафестываляў.
- 21 лiпеня — 75 гадоў з дня нараджэння Кір’янава Барыса Іванавіча (1947, г. Гомель), харавога дырыжора, заслужанага артыста Беларусі.
Жнівень
- 2 жнiўня — 120 гадоў (1902-1951) з дня нараджэння Барыкіна Емельяна Ігнатавіча, Героя Савецкага Саюза, кіраўніка партызанскага руху ў Гомельскай вобласці, імем якога названа вуліца ў Гомелі.
- 2 жнiўня — 85 гадоў з дня нараджэння Тамкова Льва (1937-1997), архітэктара, аўтара шэрагу праектаў забудовы Гомеля і вобласці, заслужанага архітэктара Беларусі.
- 3 жнiўня — 120 гадоў (1902-1967) з дня нараджэння Кожара Ільі Паўлавіча, Героя Савецкага Саюза, кіраўніка партыйнага падполля і партызанскага руху ў Гомельскай вобласці, імем якога названа вуліца ў Гомелі.
- 8 жнiўня — 105 гадоў (1917) з дня адкрыцця першай дэмакратычнай гарадской думы.
- 10 жнiўня — 70 гадоў (1952) з дня нараджэння Дзейча Аляксандра Львовіча (Джад), празаіка, члена ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, члена Саюза расійскіх пісьменнікаў.
- 13 жнiўня — 70 гадоў (1952) з дня нараджэння Ларыёнава Уладзіміра Сямёнавіча – філолага, педагога, журналіста, краязнаўцы.
- 19 жнiўня — 75 гадоў (1947, г. Гомель – 2012) з дня нараджэння Міхальчанкі Аляксандра, архівіста, педагога, дзяржаўнага і грамадскага дзеяча, з імем якога звязаны знамянальныя вехі станаўлення і развіцця архіўнай справы і справаводства Беларусі, пад кіраўніцтвам якога распрацаваны першы ў айчыннай гісторыі Закон “Аб Нацыянальным архіўным фондзе і архівах у Рэспубліцы Беларусь”.
- 28 жнiўня — 75 гадоў з дня нараджэння Барабанцава Віктара Кірылавіча (1947, г. Гомель), жывапісца, педагога, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (1991), прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” (2001).
- 30 жнiўня — 105 гадоў (1917, Гомель -1942) з дня нараджэння Барадзіна Цімафея Сцяпанавіча, Героя Савецкага Саюза, кіраўніка падпольнай групы на фабрыцы “Палесдрук”. Яго імем названа вуліца ў Гомелі.
- 30 жнiўня — 55 гадоў (1967) з дня нараджэння Гаўрыловіча Уладзіміра Мікалаевіча, старшыні аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, члена Беларускага саюза журналістаў.
Верасень
- 2 верасня — 75 гадоў (1947) з дня нараджэння Цiханава Уладзiмiра Аляксандравiча, мастака, члена Беларускага саюза мастакоў.
- 6 верасня — 105 гадоў з дня нараджэння Махаўцова (Мохаўцава) Фёдара (1917, г. Гомель — 1988), мастака, які працаваў у станковай графіцы, акварэлі.
- 7 верасня — 10 гадоў з дня адкрыцця бібліятэкі-філіяла № 4 па вуліцы Багданава, 24.
- 12 верасня — 70 гадоў (1952) з дня нараджэння Фядотава Аляксандра Iванавiча, мастака, члена Беларускага саюза мастакоў.
- 18 верасня — 35 гадоў (1987) з часу правядзення першага міжнароднага фестывалю “Сожскі карагод”.
- 26 верасня — 100 гадоў (1922-2002) з дня нараджэння Пенязькова Дзмітрыя Нікандравіча, Героя Савецкага Саюза, Ганаровага грамадзяніна г. Гомеля.
- 27 верасня — 65 гадоў (1957) з дня нараджэння Ждановіча Мікалая Мікалаевіча, паэта, уласнага карэспандэнта газеты “Рэспубліка” па Гомельскай вобласці.
- 30 верасня — 75 гадоў з дня нараджэння Дзенісенкі Віталя (1947, г. Гомель), мастака, які працуе ў манументальным мастацтве, станковым жывапісе, графіцы.
Кастрычнік
- 80 гадоў (1942) з пачатку дзейнасці Гомельскага партызанскага руху.
- 13 кастрычнiка — 30 гадоў (1992) з дня адкрыцця Незалежнага тэатра (зараз – Гомельскі гарадскі маладзёжны тэатр).
- 15 кастрычнiка — 75 гадоў (1947) з дня нараджэння Мельчанкі Таiсii Васільеўны, паэтэсы, празаiка, члена Саюза беларускiх пiсьменнiкаў.
- 27 кастрычнiка — 55 гадоў (1967) з дня адкрыцця Кургана Вечнай Славы і Мемарыяльнага парку ў гонар герояў, загінуўшых у барацьбе з фашыстамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
- 28 кастрычнiка — 100 гадоў (1922) з дня нараджэння Даніленкі Міхаіла Пятровіча, старэйшага гомельскага пісьменніка .
- 29 кастрычнiка — 100 гадоў (1922) з дня адкрыцця ў Гомелі першай ў СССР санітарна – эпідэміялагічнай станцыі.
- 31 кастрычнiка — 65 гадоў (1957) з пачатку дзейнасці Гомельскай абласной студыі тэлебачання.
Лістапад
- 90 гадоў (1932) з дня адкрыцця Гомельскага дрэваапрацоўчага камбіната.
- 9 лiстапада — 120 гадоў (1902-1950) з дня нараджэння Сакалоўскага Несцера Фёдаравіча, кампазітара, аўтара музыкі Дзяржаўнага гімна БССР, імя якога прысвоена Гомельскаму дзяржаўнаму каледжу мастацтваў.
- 12 лiстапада — 105 гадоў (1917) з пачатку выдання газеты “Гомельская праўда”.
- 14 лiстапада — 95 гадоў (1927-2007) з дня нараджэння Масіяша Сяргея Паўлавіча, члена Саюза расійскіх пісьменнікаў, члена Міжнароднай асацыяцыі пісьменнікаў-баталістаў.
- 15 лiстапада — 75 гадоў з дня нараджэння Ярмоленкі Анатоля Іванавіча (1947, Казацін, Украінская ССР) — артыста эстрады, саліста Гомельскай абласной філармоніі (1969—1990). С 1972 года — саліст ВІА «Сябры». C 1981 года — кіраўнік ансамбля «Сябры». Народны артыст Рэспублікі Беларусь (1993), кавалер ордэна Францыска Скарыны.
- 19 лiстапада — 65 гадоў (1957, Гомель) з дня нараджэння Скорыкава Мікалая, эстраднага спявака, заслужанага артыста Беларусі.
- 27 лiстапада — 75 гадоў (1947) з дня нараджэння Шах Соф’і Мікалаеўны, паэтэсы.
Снежань
- 95 гадоў (1927) з часу наведвання Гомеля народным паэтам БССР Янкам Купалам.
- 90 гадоў (1932) з дня стварэння гомельскага медыцынскага вучылішча.
- 1 снежня — 115 гадоў (1907-1943) з дня нараджэння Ландышава Аляксандра Аляксеевіча, удзельніка вызвалення Гомельшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Яго імем названа вуліца ў Гомелі.
- 2 снежня — 50 гадоў (1972) з часу адкрыцця Гомельскага дзяржаўнага цырка.
- 12 снежня — 75 гадоў (1947) з дня нараджэння Шкляравай Ніны Нікіфараўны, паэтэсы, члена Саюза беларускіх пісьменнікаў.
- 15 снежня — 105 гадоў (1917-1972) з дня нараджэння Галавачова Паўла Якаўлевiча, генерал-маёра авiяцыi, двойчы Героя Савецкага Саюза. У г. Гомелі ўстаноўлены помнік Герою, яго імем названы вуліца, школа, створаны музей.
- 19 снежня — 115 гадоў (1907-1938) з дня нараджэння Дворнікава Мiкалая Мiкалаевiча, дзеяча рэвалюцыйнага руху ў Гомелі. У 1929 г. — сакратар камсамольскай арганiзацыi “Гомсельмаша”. У 1937-1938 гг. змагаўся супраць фашыстаў у Iспанii.
- 20 снежня — 60 гадоў (1962) з часу пабудавання на Гомельскім сударамонтна-судабудаўнічым заводзе першага ў Беларусі цеплахода на падводных крылах.
- 29 снежня — 10 гадоў з дня адкрыцця ўніверсальнай спартыўнай залы гульнявых відаў спорта культурна-спартыўнага комплекса РУП “Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі”.