Гісторыка-краязнаўчы каляндар Гомеля на 2016 г.

0
334
Каляндар гістарычных дат і юбілеяў з мінулага Гомеля

Каляндар знаёміць з асноўнымі памятнымі датамі з гісторыі горада над Сожам за 2016 год.

Памятныя даты і юбілеі

  • 1796 г. уладальнікам Гомельскага маёнтка стаў граф Румянцаў Мікалай Пятровіч ( 1754 -1826г.), дзяржаўны дзеяч, дыпламат, мецэнат, знакаміты бібліяфіл — 220 гадоў таму
  • 1826 г. Гомельскі маёнтак — знаходзіцца ва ўласнасці графа Румянцава Сяргея Пятровіча (1755-1838г) — 190 гадоў таму
  • 1856 г. пасля смерці фельдмаршала І.Ф. Паскевіча гомельскім маёнткам валодаў яго сын — генерал-лейтэнант Фёдар Іванавіч Паскевіч (1823-1903). Пры ім завяршыліся работы па стварэнню Гомельскага дварцова-паркавага комплекса — 160 гадоў таму
  • Метэаралагічная станцыя ў г. Гомелі. (1891) — 125 гадоў з часу заснавання.
  • Вольна-пажарнае таварыства (1896, Гомель) – 120 гадоў з часу заснавання
  • Кунцэвiч Мікалай Мікалаевіч (1906-1941) , камiсар батальёна Гомельскага палка народнага апалчэння, які абараняў Гомель ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У Гомелi жыў з 1910 г. Яго iмя носiць вулiца ў Гомелi. — 110 гадоў з дня нараджэння.
  • 1926 г. У выніку 2-га ўзбуйнення БССР Гомель увайшоў у склад Беларусі — 90 гадоў таму.
  • «8 Сакавіка», ААТ ў складзе канцэрна «Беллегпрам», адно з буйнейшых прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці Беларусі (г. Гомель; дзейнічае з 1926 г.).— 90 гадоў з пачатку дзейнасці
  • «Электраапаратура», ААТ, прадпрыемства па вырабу нізкавольтнай апаратуры і бытавой тэхнікі (г. Гомель; дзейнічае з 1946 г.). — 70 гадоў з пачатку дзейнасці
  • Гомельскі завод “Камунальнік”, ААТ, адно з буйнейшых прадпрыемстваў па вытворчасці абсталявання для жылёвва-камунальнай гаспадаркі, лаўрэат Прэміі Урада РБ за дасягненні у галіне якасці (2011), (г. Гомель; 1956). — 60 гадоў з часу стварэння.
  • Гомельскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж,установа адукацыі (г. Гомель; заснаваны ў 1956 г.). — 60 гадоў з часу стварэння
  • Тралейбуснае ўпраўленне Гомеля (1961) — 55 год з дня ўтварэння
  • Гомельскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж электратэхнікі (г. Гомель; заснаваны ў 1966 г.). — 50 гадоў з часу стварэння

Студзень

  • 1 студзеня — Бібліятэка-філіял №12 (1966) — 50 гадоў з дня адкрыцця
  • 5 студзеня — «Гомельскія ведамасці», грамадска-палітычная газета, штотыднёвік Гомельскага гарадскога Савета народных дэпутатаў (г. Гомель), выдаецца з 5 студзеня 1991 г.). — 25 гадоў з дня выхаду.
  • 16 студзеня — пасля далучэння Белiцы да Гомеля (1854г.) быў заснаваны герб Гомеля (1856). — 160 гадоў з дня зацвярджэння
  • 21 студзеня — Туранкоў Аляксей Яўлампавіч (1886-1958), беларускі кампазітар. З 1918 жыў у Гомелі, загадваў музычнай секцыяй гарадскога аддзялення народнай асветы. — 130 гадоў з дня нараджэння.
  • 28 студзеня — Папоў Іван Дзмітрыевіч (1966) беларускі жывапісец, член Беларускага саюза мастакоў. — 50 год з дня нараджэння

Люты

  • 2 лютага — Склязнёў Георгій Міхайлавіч ( 1911, Гомель — 12 лютага 1937, Іспанія) — удзельнік грамадзянскай вайны ў Іспаніі, танкіст. Герой Савецкага Саюза— 105 гадоў з часу нараджэння
  • 23 лютага — Гомельскі абласны музей ваеннай славы, установа, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва (2010) (г. Гомель; створаны 23 лютага 2006 г. шляхам вылучэння са складу Гомельскага абласнога краязнаўчага музея. —10 гадоў з часу стварэння.
  • 25 лютага — «Беларуснафта», дзяржаўнае вытворчае аб’яднанне, вядучае нафтавае прадпрыемства Рэспублікі Беларусь (г. Гомель; створана на базе нафтапрамысловага ўпраўлення «Рэчыцанафта» ў 1966 г.) — 50 гадоў з часу стварэння.

Сакавік

  • 5 сакавiка — Фей Петр Міхайлавіч (1946), мастак, кераміст — 70 гадоў з дня нараджэння
  • 8 сакавiка — Падокшын Сямён Аляксандровіч (1931, Гомель — 2004), вучоны-філосаф і гістрык-медыявіст, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі(1984) — 85 год з дня нараджэння
  • 14 сакавiка — Звінагродскі Барыс Фёдаравіч (1896-1982), жывапісец,тэатральны мастак, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі З 1925 года жыў ў Гомелі; выкладаў выяўленчае мастацтва ў школах і тэхнікумах (1926-37), выяўленчых студыях (1948-57). — 120 гадоў з дня нараджэння

Красавік

  • 1 красавiка — Ландарскі Роберт Яфімавіч (1936, г. Гомель), жывапісец, аўтар пейзажаў, сюжэтна — тэматычных твораў, заслужаны дзеяч мастацтва Беларусі, член Беларускага саюза мастакоў — 80 гадоў з дня нараджэння.
  • 13 красавiка — Курашова Святлана Львоўна (1956)), мастачка, член Беларускага Саюза мастаков — 60 гадоў з дня нараджэння.
  • 22 красавiка — Осіпаў Уладзімір Аляксандравіч (1956), кераміст, член Беларускага Саюза мастакоў — 60 гадоў з дня нараджэння.
  • 23 красавiка — Багамольнікаў Уладзімір Уладзіміравіч (1941, г. Гомель — 06.09.1992), вучоны-археолаг, даследчык гісторыі ўсходне-славянскіх летапісных плямён на тэрыторыі Беларусі, граніц рассялення радзімічаў і іх суседзяў. — 75 гадоў з дня нараджэння
  • 26 красавiка — Чарнобыльская аварыя 1986, адна з найбуйнейшых у свеце тэхнагенных катастроф XX cт., медыцынскія, экалагічныя, сацыяльныя і эканамічныя наступствы якой сталі для Беларусі, асабліва для Гомельшчыны, найбольш цяжкімі. — 30 гадоў з часу здарэння.
  • 28 красавiка — Гомельскі завод «Гідрапрывад», рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства. З’яўляецца адным з вядучых прадпрыемстваў Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь. Уваходзіць у склад ВА «Мінскі трактарны завод» (г. Гомель; прадпрыемства створана на базе цэха завода «Гомсельмаш» 28 красавіка 1961 г.).— 55 гадоў з часу стварэння

Травень

  • 3 мая — Бардоўскі Аляксандр Міхайлавіч (1946) — кандыдат тэхнічных навук , аўтар вершаў, член Саюза беларускіх пісьменнікаў. — 70 гадоў з дня нараджэння.
  • 17 мая — Бібліятэка-філіял №6 (1966) — 50 гадоў з дня прыняцця рашэння Гомельскага гарсавета аб адкрыцці.
  • 24 мая — Філіял установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт» Гомельскі дзяржаўны політэхнічны каледж», установа адукацыі (г. Гомель; створаны 24 мая 1946 г. згодна з рашэннем Савета Міністраў БССР). — 70 гадоў з часу стварэння.
  • 29 мая — Шкляроў Мікалай Федаравіч (1956), плакатыст, мастак-афарміцель, член Беларускага саюза мастакоў. З Гомелем звязана ўся творчая дзейнасць. — 60 год з дня нараджэння

Чэрвень

  • 19 чэрвеня — Ласкоў Іван Антонавіч (1941 г. Гомель — 29.06.1994), беларускі і расійскі празаік, паэт, літаратурны крытык, пеаракладчык — 75 год з дня нараджэння.
  • 21 чэрвеня — Лабовіч Якаў Міхайлавіч) (1946, Гомель), дзеяч цыркавога мастацтва, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, кавалер ордэна Францыска Скарыны (2013) — 70 год з дня нараджэння.
  • 27 чэрвеня — Гомельскі мясакамбінат, ААТ, адно з буйнейшых прадпрыемстваў па перапрацоўцы мяса, вытворчасці каўбасных вырабаў і мясных паўфабрыкатаў у Рэспубліцы Беларусь (г. Гомель; заснаваны ў 1896 г.).— 120 гадоў з часу з дня заснавання

Ліпень

17 лiпеня — Аксамітаў Анатоль Сцяпанавіч (1926, г. Гомель — 05.02.2003), мовазнавец, лексікограф, аўтар прац па пытаннях беларускай і славянскай фразеалогіі, этналінгвістыкі, фразеалогіі і гісторыі беларускага мовазнаўства. — 90 гадоў з дня нараджэння

Жнівень

  • У Гомелі была адкрыта першая чарга (усяго 0,5 кіламетра) Гомельскай дзіцячай чыгункі (1936) — 80 гадоў таму
  • 12 жнiўня — Гомельскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж народных мастацкіх промыслаў, установа адукацыі (г. Гомель; загад Дзяржаўнага камітэта прафесійнага навучання і Міністэрства мясцовай прамысловасці аб адкрыцці Гомельскага ПТВ № 126 быў падпісаны 12 жніўня 1976 г.). — 40 гадоў з часу стварэння

Верасень

  • 25 верасня — Кляцкоў Міхаіл Нікіфаравіч (1946), беларускі керамiст, член Беларускага саюза мастакоў —70 гадоў з дня нараджэння. Жыве ў Гомелі.
  • 26 верасня — Сабаленка Эла Раманаўна (1936, г. Гомель), вучоны-этнограф, даследчык традыцыйнай матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў, сямейнага побыту, сучасных этнічных працэсаў, этнаграфічнай спадчыны Якуба Коласа і інш. — 70 гадоў з дня нараджэння.

Кастрычнік

  • 15 кастрычнiка — Васілеўскі Юрый Аляксандравіч (1946, г. Гомель), дырыжор, заслужаны артыст Беларусі. — 70 гадоў з дня нараджэння.
  • 15 кастрычнiка — Гейштар Леанід Рыгоравіч (1936, г. Гомель), спартсмен і трэнер (веславанне на байдарках і каноэ), майстар спорту СССР міжнароднага класа, заслужаны майстар спорту СССР, чэмпіён ХVІІ летніх Алімпійскіх гульняў (1960, Рым), чэмпіён свету (1963), чэмпіён Еўропы (1961, 1963), заслужаны трэнер Беларусі, заслужаны дзеяч фізічнай культуры і спорту Беларусі, кавалер ордэна «Знак Пашаны», ганаровы грамадзянін Гомеля. — 80 гадоў з дня нараджэння
  • 18 кастрычнiка — Покаташкина Любоў Міхайлаўна (1936), графік, член Беларускага саюза мастакоў — 80 гадоў з дня нараджэння, жыве ў Гомелi.

Лістапад

  • 5 лiстапада — Рыбальчанка Аляксандр Аляксеевіч (1911, Украіна — 10.06.2002) , балетмайстар, дзеяч самадзейнага мастацтва, пастаноўкі танцаў якога ўвайшлі ў гісторыю беларускай харэаграфіі (методыкі і сцэнаграфія майстра выкарыстоўваюцца сучаснымі харэографамі), народны артыст Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, імем якога названы Гомельскі абласны фестываль харэаграфічнага мастацтва; удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, ганаровы чыгуначнік СССР, ганаровы грамадзянін г. Гомель. — 105 год з дня нараджэння.
  • 13 лiстапада — Кісялёў Міхаіл Рыгоравіч (1946, г. Гомель), вучоны ў галіне канструявання і вытворчасці прыбораў, педагог, заслужаны работнік адукацыі Беларусі — 70 год з дня нараджэння.
  • 17 лiстапада — Выгоцкі Леў Сямёнавіч (1896-1934) — савецкі псіхолаг, заснавальнік культурна-гістарычнай школы ў псіхалогіі, чыя дзейнасць была звязана з Гомелем — 120 гадоў з дня нараджэння

Снежань

  • 8 снежня — Асіпенка Раіса Васільеўна (1926, г. Гомель), артыстка оперы (мецца-сапрана), заслужаная артыстка Беларусі — 90 год з дня нараджэння.
  • 21 снежня — «Палесдрук», ААТ (г. Гомель; 1921 г.). адно са старэйшых прадпрыемстваў галіны — 95 гадоў з часу стварэння
  • 27 снежня — Рогалеў Аляксандр Федаравіч (1956, Гомель), вучоны ў галіне мовазнаўства, доктар філалагічных навук , дацэнт , прафесар.— 60 гадоў з дня нараджэння
  • 29 снежня — Білецкі Мікалай Станіслававіч (сапраўднае імя Язерскі Павел Сямёнавіч) (1896, Расія — 29.03.1919), журналіст, удзельнік барацьбы за ўстанаўленне савецкай ўлады ў Гомелі — 120 гадоў з дня нараджэння