Фальклорная спадчына гомельскага Палесся як багатая крыніца спасціжэння духоўнасці народа

0
2541
Фальклор і Палессе на Беларусі прыгажосць суцэльная

Фальклор — гэта не толькі сродак задавальнення эстэтычных патрэб, але і адзін з дзейсных фактараў фармавання нацыянальнай самасвядомасці.

Менавіта ў народнай творчасці знайшло яскравае адлюстраванне жыццё і побыт беларусаў у гістарычным развіцці, іх характар, мараль, мова, адносіны да іншых народаў, грамадская дзейнасць, павага да працы і клопаты аб захаванні прыродных багаццяў. Як правільна заўважыў Ніл Гілевіч, «у фальклоры, як у люстэрку, мы бачым сябе і гаворым сабе: вось гэта мы і ёсць, вось гэта наша духоўная сутнасцъ, наша ўласная мерка чалавека і чалавечнасці»1.

Багатай крыніцай народных традыцый з’яўляецца фальклор Гомельскага Палесся, кожны з рэгіёнаў якога мае свае адметныя лакальныя характарыстыкі і адлюстроўвае непаўторны ўнутраны свет палешукоў з іх адносінамі да людзей, працы, прыроды, з любоўю да ўсяго прыгожага, роднага слова.

Збіральніцкая работа ў пэўным, асобна ўзятым рэгіёне, назіранні за асаблівасцямі бытавання фальклорнаэтнаграфічных традыцый у часе дазваляюць больш дакладна меркаваць аб вар’іраванні тзкстаў, аб іх перадачы з пакалення ў пакаленне.

Надзвычай устойлівай на тэрыторыі Гомельшчыны з’яўляецца тэндэнцыя захавання традыцыйнага каляндарнаабрадавага фальклору, асобныя з’явы якога адметныя ў розных раёнах.

Сярод калядных песень, якія асабліва шырока распаўсюджаны па тэрыторыі Лоеўскага раёна, вылучаюцца варыянты — ўслаўленні Бога і свята Раства, тэксты, прысвечаныя гаспадару і гаспадыпі, дачцы і сыну: «Хадзіў да хадзіў месяц па небу», «У пана Валодзі двор абгароджан», «Жыла ў мамкі адна дачкадонечка», «У дзеда Рамана вумная жана». ІІІто датычыць апошняй песні, то зафіксавана некалькі яе варыянтаў у г.п. Лоеве, вёсках Мохаў і Крупейкі Лоеўскага раёна:

Што ў нашага хазяіна
Вумная жана.
Бог яму даў вумную жану.
У яго даму (паўтараецца пасля кожнага радка)
Вумная жана сенечкі мяла.
Сенечкі мяла, золата найшла
Да закупіла яна да тры гарада:
А першы горад славен Kieў,
А другі горад славен Гомель.
А трэці горад славен Лоеў.    

Сутнасць усіх варыянтаў каляднай песні на сюжэт «Вумная жана» заключаецца ва ўслаўленні светлага розуму гаспадыпі, сцвярджэнні ў казачнавелічальнай форме бо ўменні шырока бачыць свет, панароднаму філасофскі падыходзіць да розных праяў жыцця.

Захоўваецца на Лоеўшчыне і традыцыйнае ваджэнне казы, і абрад засявання, які выкопвання пасля шчадрухі на другі дзень. Па ўспамінах жыхаркі в. Сіпск Лоеўскага рна Г.Р. Пазняк, 1930 г. п., «засяваць хадзілі да абеду, бралі з сабой жыта, пшаніцу, ячмень, грэчку. Адчыніўшы дзверы ў хату, засявальнік казаў словы: «Сею, сею, пасяваю, з новым годам паздраўляю, усім людзям шчасця жадаю», затым ён рассыпаў па ўсіх комнатах жыта, ячмень».

3 гэтым абрадам былі звязаны цікавыя міфалагічныя ўяўленні: «Калі першы засявальнік — хлопец або мужчына, то кароўка пародзіць бычка, а калі прыйшла ў хату дзяўчына або жанчына, то кароўка народзіць цялічку», «нельга было зерне змятаць да вечара. Трэба, каб яно паляжала. 3 гэтага часу, лічылі людзі, пастаў новы год»

Хоць былое ўтылітарнамагічнае прызначэнне калядныя абрады і страцілі, але даволі ўстойлівымі засталіся погляды народа на паэзію, якая складала арганічную частку абрадаў. Факт уключэння абрадавых твораў у песенны рэпертуар калектывамі мастацкай самадзейнасці істотна ўплывае на актыўнасць іх функцыянальнай захаванасці.

На тэрыторыі Гомельскага раёна таксама багата прадстаўлена зімовая абрадавая паэзія. У шматлікіх вёсках (Дуянаўка, Краўцоўка, Чкалава, Прыбыткі, Целяшы, Церуха, Маркавічы, Прыбар, Бабовічы) адбываўся тэатралізаваны абрад ваджэння казы, звычай хадзіць з пераапрананнем у «мядзведзя», а ў в. Старая Беліца і Церуха адбывалася на Каляды і абходнае шэсце са «звяздой». З міфалагічных павер’яў былі распаўсюджаны вераванні, звязаныя з добрым ураджаем. 3 гэтай нагоды падчас шчадравання ў вёсках Дуянаўка і Бабовічы, як паведамілі жыхары, «гаспадыня разбівае гарбузы, выбірае семкі, кладзе на падаконнік ці комінак, каб потым пасадзіць у маічэрвені, або з печы кідалі гарбузныя семкі, калі прыходзілі калядоўшчыкі».

Калядныя песні адрозніваюцца паўнатой захавання сюжэтаў, арганічным перапляценнем у іх змесце язычніцкіх і хрысціянскіх элементаў. Цікавасць уяўляюць тэксты калядных песень, адрасаваныя пчолкам («А хто ета ідзе, дуброва гудзе?»), песні, у якіх ярка выражана тэндэнцыя ўслаўлення Бога, дзевы Марыі, анёлаў («Ой, божаму нараджэнню божая сіла»),

Аб тым, што калядны комплекс не толькі захаваў на Гомельшчыне элементы традыцыйнай абраднасці і памастацку дасканалыя велічальнавіншавальныя песні, сведчаць матэрыялы, запісаныя ў Лельчыцкім раёне. У вёсках Маркоўскае, Дзяржынск, Грэбені, Жмурнае, Іванава Слабада, Ліпляны, Буйнавічы інфарматары з задавальненнем праспявалі нам такія калядныя песні, як «На Ардане ціха вода стаяла» і «Ой, саду, саду, сад зеляненькі», «Ляцела пава», «У полі, у полі пшаніца яра», «Ой, рана, рана куры панелі», «Ой, ёлкіелі ніжэй меня», «На сінім моры свечэчка горыць», «Вар­вара святая», «Ой, у ляску, у ляску», “Святы вечар” і інш.

Названыя тэксты сведчаць аб старажытнай аснове іх узнікнення, аб цеснай сувязі з аграрнамагічнай функцыяй, аб тым, што цэнтральнымі матывамі гэтых велічалыіазычлівых песень з’яўляліся ўслаўленне дбайнасці і руплівасці чалавека працы, яго высокай маралыіай чысціні, яго клопатаў пра будучы ўраджай, дастатак у гаспадарцы і сямейпы дабрабыт.

У некаторых раёнах Гомельскага Палесся можна назіраць з’яўленне новых элементаў у традыцыйным абрадзе калядавання. Напрыклад, як адзначыў К.П. Кабашнікаў, «у Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці (в. Старое Сяло) звычай калядаваныя па сутнасці страціў усе асноўныя традыцыйныя элементы. Традыцыйных калядоўшчыкаў з «казой», «жоравам», «мядзведзем», з абавязковымі ў гэтым выпадку велічальнымі песнямі, пажаданнямі тут замянілі групы пераапранутых «пад цыган» людзей…»2.

Апалагічныя з’явы можна адзначыць на тэрыторыі Жлобінскага раёна (в. Ляды), калі ў абрадзе ваджэння казы ўдзельнічалі калядоўшчыкі, пераапранутыя ў цыган, якія «хто гадае, хто ляльку носіць, хто песні пяе, хто танцуе». Адзначым, што ў памяці інфарматараў не захаваліся традыцыйныя велічальныя калядныя несні, як у вышэй названых раёнах Гомельскага Палесся, затое з’явіліся ў рэпертуары іншыя творы, звязаныя з цыганскай тэматыкай:

Мы, цыгане, людзі бедны,
Падарыце грошы мед
ны.
Ішоў цыган з цыганкаю,
Найшоў госцік з смятанкаю.

Адметнасцю каляндарна-абрадавага фальклору Гомельскага Палесся з’яўляецца і высокая ступень захаванасці веснавой абраднасці і паэзіі. Матэрыялы, звязаныя з абрадам гукання вясны, адлюстроўваюць багатую і разнастайную мясцовую фальклорную традыцыю, характэрную ў нядаўнім мінулым.

Гукалі вясну на Гомельшчыне і на Аўдакею, і на Саракі, і на Дабравешчанне. На­прыклад, у Лельчыцкім раёне над час гукання вясны адбываліся такія абрадавыя магічныя дзеянні, як закідванне вянкоў дзяўчатамі на бярозу, песенны дыялог паміж дзяўчынай-вясной і ўдзельнікамі абраду, пошукі хлопцамі закінутых дзяўчатамі вянкоў на дрэвы ў лесе, хаванне хлопцамі гаршка з кашай у мох і пошукі яго дзяўчатамі (в. Баравое, Мілашавічы).

У іпшых вёсках Лельчыцкага раёна абрад гукання вясны вызначаўся такімі мясцовымі элементамі, як гульня ў «скокалкі», якая мела аграрна-магічны сэнс (в. Маркоўскае), упрыгожванне маленькай ёлачкі, якую «неслі з песнямі ў лес і закідвалі далёка» (в. Баравое), ужыванне абрадавай стравы — квасу, падфарбаванага журавінамі, «чым краснейшы квас, тым лепша вясна» (в. Тонеж). У песенным рэпертуары жыхароў Гомельскага Палесся значнае месца адводзіцца вяснянкам, як, напрыклад, у выкананні фальклорнага гурта з в. Лутава Лоеўскага раёна гучаць такія песні, як «Ой, вясна, ой, красна», «Вясна, вясна, пакажыся».

3 цікавымі міфалагічнымі ўяўленнямі быў звязаны на Брагіншчыне прысвятак Саракі. Па ўспамінах жыхаркі в. Рудня-Жураўлёва Марыі Васільеўны Міроненка, 1915 г. н., “дзяўчаты перарывалі 40 шнуркоў, каб разбурыліся маразы, хлопцы перакідвалі 40 палачак праз страху, імкнучыся адзін аднаго перагнаць. Калі хутчэй хлопец паперакідвае палачкі, тады ён увесь год будзе першым у рабоце і ў каханні».

Іпшы раз раскідвала адна дзяўчына 40 дошчак на двары, а другая з завязанымі вачыма павінна была іх знайсці. Калі знойдзе ўсе, то будзе здаровая і шчаслівая ўвесь год, калі ж не знойдзе, то будзе яна хварэць, і не будзе ёй добрай долі. Па сло­вах жыхаркі в. Лубенікі Брагінскага раёна Марыі Васільеўны Захожай, 1924 г. н., «на саракі рыхтавалі 40 хлебных шарыкаў і елі на аднаму ў кожны мароз, такім чынам вылічвалі надыход лета».

3 усіх веснавых абрадавых песень самае сціплае месца ў пе­сенным рэпертуары жыхароў Гомелынчыпы займаюць валачобныя песні, бо межы іх пашырэння акрэслены на паўночна-заходняй тэрыторыі Беларусі. Адзінкавыя запісы валачобных песень адзначаны на Гомельшчыне ў Лоеўскім, Лельчыцкім, Брагінскім, Рагачоўскім раёнах.

У песнях «Прыйшлі валачобнікі вечарам», «А ну-ка, братцы, згаворымся», «Ляціць пчолка цераз наша сёлка», «Гаспадынька-журавіначка», запісаных на Брагіншчыне, гучаць матывы пажадання гаспадарам добрага ўраджаю, частавання валачобнікаў, услаўлення Хрыста, патрабавання абдорваць удзельнікаў валачобнай світы. У фальклорнага гурта з в. Лутава Лоеўскага pаёна ёсць валачобная песня «Валачобнікі валачыліся», адрасаваная бабцы. Сложэт гэтага тэкста мадэлюе тэму будучай жаніцьбы хлопца, які адмаўляецца ад дароў у выглядзе «пары коней», «стада авечак», а забірае «красную дзеўку»: «Ён дзеўку бярэ і дамоў пайшоў».

Адрасаванне бабцы не абумоўлена абрадавым зместам песні. А.С. Ліс выказвае думку, што «бабка не выступае аб’ектам дзеяння, як у песнях, прысвечаных іншым членам сям’і. …I ў той жа час зварот валачобнікаў да бабкі нельга разглядаць як чыста мастацкі прыём. Унутраная сувязь паміж тым, што выказваецца ў песні аб сіраце і надзяленні яе доляй, падарункамі, чырвоным яйкам, і бабкай як суб’ектам дзеяння ёсць. Можа, варта яе шукаць у звычаі, паводле якога менавіта старэйшая ў сям’і жанчына (бабка) надзяляла вялікоднымі яйкамі»3.

Да нашых дзён на тэрыторыі Гомельскага Палесся захавалася цікавая абрадавая з’ява веснавога цыкла — абрад Пахавання стралы, звязаны з аграрнай магіяй. Па звестках інфарматараў, «вадзілі стралу на Пасху, ішлі на дзярэўне з аднаго канца ў другі, за дзя рэўней вадзілі карагоду» (в. Гарадок Лоеускага рна).

Як паведамілі жыхары з в. Пярэдзелка Лоеўскага раёна, «вясну праважалі на Ушэсце, збіраліся жанчыны, адну з іх адзявалі ў мужчынскую адзежу. Гэта быў паніч, другую з жанчын — у па­ненку. Паніч з паненкай ішлі разам у кругу, людзі — паабапал. У жыце закопвалі ляльку і спявалі:

Ты сёлета была нехарошая, сухая,
Каб ты такая не вярнулася.
Такая нам не нада, закапайце яе
Ды хадзіце на абед.

Можна адзначыць, што на тэрыторыі Гомельскага Палесся карціна бытавання такой спецыфічнай складанай абрадавай з’явы, як пахаванне стралы, «ваджэнне сулы», мае шматколерны характар. Нельга не пагадзіцца з Г.А. Барташэвіч, што «гэты старажытны абрад і іншыя лакальныя з’явы духоўнай культуры славянскіх народаў зноў з усёй вастрынёй ставіць перад даследчыкамі пытанне аб прыродзе падобнай спецыфікі» 4.

Не заўсёды розпай ступенню захаванасці абрадавых з’яў можна растлумачыць іх мясцовыя ад розненні. Іншы раз надзвычай важныя звесткі пра вытокі абрадаў, пачатак іх фармавання. Напрыклад, абрад стралы, запісаны ў Лельчыцкім раёне «ля кожнай хаты па кастры спальвалі непатрэбныя рэчы, а попел закопвалі ў ямку (в. Тонеж), хавалі ў жытнёвым полі зробленыя загадзя драўляныя стрэлы, папярэдне пускаючы іх у неба, а затым шукалі. Чыю не знаходзілі, то меркавалі, што трэба чакаць грому, маланкі, бо «Бог забраў стралу»:

Ек пусцім стрэлу
Да па ўсём селу,            
Полеціць стрэла          
Да ўздоўж села,
Не уб’е стрэла
Нікога з села,
Полеціць стрэла
До Господа Бога.          

Пасля выканання прыведзеных песенных радкоў жанчыны вадзілі кругавы карагод вакол вёскі, «шоб стрэла не вярнуласа назад» (в. Букча), можна растлумачыць як магічна-ахоўны, а ў названых сімвалічных абрадавых дзеяннях убачыць імкненне засцерагчыся ад згубнай сілы маланкі.

Як путчу стралу да ўздоўж сяла,
Як пайшла страла да ўздоўж сяла,
Убіла страла добра моладца,
Свайго браціка.
Убіла страла шчэ й салдаціка.

Наадварот, звычай «вадзіць сулу», які быў запісаны ў в. Краўцоўка Гомельскага раёна, данёс да нас рэшткі зусім іншых уяўленняў нашых продкаў. Абрад гэты адбываўся тут на другі дзень Вялікадня, калі жанчыны, утварыўшы карагод-ланцуг упоперак вуліцы з выкананнем песні «Ой, ідзе суда да й удоль сяла» накіроўваліся да хат аднавяскоўцаў, дзе вадзілі кругавы карагод, каб «радзіла добра капуста, агародніна». Пры гэтым спявалі песні «Як на нашай вуліцы шырокае возера», «Канапля, канапля». Нам не давялося запісаць іншых тлумачэнняў абраду ваджэння сулы, акрамя магічнай яго прымеркаванасці да добрага ўраджаю капусты і іншай агародніны, а таксама шлюбнай абумоў ленасці выканання адпаведных песень стралы: «Святкуюць сулу не толькі, каб радзіла капуста, a і таму, што пасля Пасхі можна было пачынаць спраўляць вяселлі».

Вышэй прыведзены матэрыял па асобных жанрах веснавой абрадавай паэзіі пераконвае нас у актуальнасці праблемы рэгіянальнага вывучэння фальклору сёння. Фіксацыя мясцовых адметнасцей фальклорных традыцый узбагачае класічны абрад, дазваляе ўбачыць дынаміку працэсу яго бытавання.

Любяць жыхары Палесся рускія рамансы. Найбольшая іх колькасць зафіксавана менавіта на тэрыторыі Гомельскай вобласці — этнаграфічнай зоне стыку трох усходнеславянскіх этнасаў.

Працэс асіміляцыі рускіх песень літаратурнага і фальклорнага паходжання, які пачаўся ў канцы XVIII — пачатку XIX стст., працягваецца і сёння. Напрыклад, аб гэтым яскрава сведчыць песенны рэпертуар жыхароў з в. Лутава Лоеўскага раёна, в. Янова Веткаўскага раёна, в. Хізаў Кармянскага раёна і інш. («Ванька-ключнік», «Ой, васількі, васількі», «Меж крутых беражкоў», «Ехалі салдаты», «Салавей-саловушка», «Узнік»).

Сярод рускіх народных песень пайбольшай папулярнасцю карыстаюцца на тэрыторыі Гомельскага Палесся лірычныя рамансы любоўнай тэматыкі, ліраэпічныя творы, лірыка грамадзянска-палітычнага характару.

У працэсе фалькларызацыі рамансаў-балад, напрыклад, можна назіраць такія асаблівасці, як скарачэнне тэкста, замацаванне твора ў іншаэтнічным асяроддзі на мове першакрыніцы («Из-за острова на стрежень» Д. Садоўнікава, «Хуторок» А. Кальцова), частковы пераклад на беларускую мову («Ванька-ключнік» У. Крастоўскага, «По Дону гуляет казак молодой» Д. Азнобішына), поўны і дакладны пераклад на беларускую мову («При лужке, лужке, лужке, при широком поле» на вершы А. Дурапа, «Ехали солдаты со службы домой» на вершы С. Аксакава), карэннае пераасэнсаванне ідэйнага зместу («Да, васильки, васильки» А. Апухціна).

Сёння мы можам канстатаваць, што такі фальклорны жанр, як замовы, даволі трывала бытуе ў народным асяроддзі і выконвае сваю магічную, утылітарна-практычную функцыю. Замоўныя фор­мулы ўяўляюць сабой выдатныя мастацкія дасягненні народнай думкі, у якіх магія дзеяння і магія слова складаюць арганічнае цэлае.

Багаццем і разнастайнасцю рытуалаў адрозніваецца вясельная абраднасць Гомельшчыны, спецыфічнымі адметнасцямі якой з’яў ляюцца падзвычай разгорнуты каравайны абрад, звязаны з цікавымі міфалагічнымі ўяўленнямі, і багатая на тэатралізаваныя элементы паслявясельная частка («Пірагі», «Госці», «Цыганы», «Адведкі», «Пярэзвы», «Хвост», «Дуць папялішча», «Куры» і інў.).

Фальклорна-этнаграфічныя традыцыі Гомельскага Палесся — своеасаблівая «маральна-практычпая філасофія» (I. Насовіч) выхавання, «школа жыцця, спосаб перадачы ведаў» (Г. Барташэвіч). Народныя святы і звычаі, песні, прыкметы і павер’і, казкі, загадкі, прыказкі і прымаўкі заключаюць у сабе вялікі патэнцыял у справе выхавання любові і павагі да радзімы, роднай мовы, людзей. Гэта, па словах Г.А. Барташэвіч, «крыніца спасціжэння моўнага і эстэ тычнага багацця, духоўнасці народа»5. І з гэтым нельга не пагадзіцца.
 

1 Гілевіч Ніл. Перавернута на карысць пошласці. Да пытання аб месцы фальклору ў сучаснай культуры. Літ. і мастацтва. 1994. 5 жніўня.

2 Кабашников К. П. О современном состоянии календарной обрядовой поэзии в Белоруссии. В кн.: Обряды и обрядовый фольклор. М., 1982. С. 256.

3 Ліс А. С. Валачобныя песні. Мн., 1989. С. 181.

4 Барташэвіч Г. А. Беларуская народная паэзія веснавога цыкла і славянская фальклорная традыцыя. Мн., 1985. С. 134.

5 Барташэвіч Г. А. Этйапсдагогіка бела руса ў. Мн., 1996 С. 14.
 

Аўтар: В.С. Новак
Крыніца: Краеведение – основа духовного и нравственного возрождения общества: научно-практ. конф. (Гомель, 10-11 декабря 1997 г .). – Гомель, 1997. Ст. 1622