Жаніцьба Цярэшкі – старажытная беларуская абрадавая гульня. Першапачатковай яе функцыяй было бліжэй пазнаёміць нежанатую моладзь, прымераць на сябе ролю жанатых людзей. Сутнасць абраду – згуляць жаратаўлівае вяселле з імітацыяй вясельных абрадаў, багаццем народных песень, танцаў ды жартаў).
Падчас вечарыны мы разам з вамі:
- пачастуемся традыцыйнымі стравамі, якія разам прыгатуем і прынясем на вечарыну;
- патанцуем пад гармонік
- папяем традыцыйныя спевы;
- пагуляем у традыцыйныя гульні;
- добра і ў гуморы зладзім свой час.
Танцаў будзе вельмі шмат!
Дзе: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі
Калі: 28 студзеня (субота) 2017 года, 15:00
Кошт уваходу: 2 рублі, у традыцыйных строях – бясплатна
Адрас: г. Гомель, плошча Леніна, 4 (тэрыторыя Гомельскага палаца-паркавага ансамбля, за саборам Пятра і Паўла)
Тэлефоны: 8 (0232) 75-88-86, 75-88-87