Філіял Веткаўскага музея распачынае сезон этна-вечарын. Рэканструкцыя архаічнага абраду «Жаніцьба Коміна» пройдзе ў Гомелі ўжо 21 верасня.
Гэты цікавы і архаічны абрад быў зафіксаваны ў некаторых вёсках Гомельшчыны, акрамя гэтага сустракаўся ў Пінскім, Столінскім, Жыткавіцкім і Лельчыцкім раёнах. Ён азначаў заканчэнне работ на полі і распачынанне часу вячорак. Ушанаванне «Коміна» таксама азначала першае запальванне лучыны пасля летняга перапынку і пераход ад палявых работ, да хатніх спраў.
«Коміна», часцей за ўсё, «жанілі» ў пачатку восені (верасень). Звычайна, у хаце заможнага селяніна (каб добра пачаставаць гасцей) збіраўся ўвесь вясковы народ. Старажытны «свяцільнік» упрыгожвалі вянком, вадзілі вакол карагоды і спявалі, далей жа абрад ператвараўся ў звычайныя вячоркі.
Філіял Веткаўскага музея пры падтрымцы ГМКГА «Талака» і гомельскай «Школкі бытавога танца» паспрабуе аднавіць гэтыя дзеянні падчас вечарыны і даць магчымасць кожнаму ўдзельніку дакрануцца да спрадвечных беларускіх традыцый!
Вас чакаюць: абрадавыя дзеянні з гарбузом, мёдам, абрадавыя песні, традыцыйная ежа (гатуем агульны стол РАЗАМ), гульні, жарты, забавы і, канешне, танцы.
Дзе: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі
Калі: 21 верасня (субота) 2019, 15:00
Кошт: уваходны квіток у музей
Тэлефон: 75-88-87